Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 23.08.2007 N 1911 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 27 августа 2007 г. N 9/10113







На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 600 рублёў;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг - гранiчныя максiмальныя ў памеры 900 рублёў.

2. Исключен.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку па поўнаму i iльготнаму тарыфу вадзiцелямi ў гарадскiм камунальным транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён са дня змянення тарыфаў.

6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання i гранiчныя максiмальныя тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.

7. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна зацвярджаюць:

7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, якiя не перавышаюць гранiчныя максiмальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;

7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг адпаведна нарматыўным прававым дакументам.

8. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Папянок Л.Т.):

8.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

8.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання;

8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

8.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi "Белпошта", сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

9. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

10. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

11. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарту (аўтобус - тралейбус - трамвай - метро), права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў.

12. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай у памеры дзеючага тарыфу.

13. Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

14. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 20 лiпеня 2006 г. N 1455 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 115, 9/5290).

15. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Вырко Г.Я.

16. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыяльнага апублiкавання.



Першы намеснiк старшынi А.Я.КУНЦЭВIЧ



Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ



УЗГОДНЕНА

Мiнiстр эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

М.П.Зайчанка

23.08.2007











Дадатак

да рашэння

Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта

23.08.2007 N 1911

(у рэдакцыi рашэння

Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта

04.06.2009 N 1252)



КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ

ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ



----+--------------------------------------------+--------+--------+------¬
¦ N ¦                Вiды бiлетаў                ¦Месячныя¦Дэкадныя¦На 1/2¦
¦п/п¦                                            ¦        ¦        ¦месяца¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус,¦ 23670  ¦  8300  ¦12460 ¦
¦   ¦трамвай, метро)                             ¦        ¦        ¦      ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 2 ¦Аўтобус-экспрэс                             ¦ 31570  ¦ 11080  ¦16620 ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус - тралейбус,¦ 31570  ¦ 11080  ¦16620 ¦
¦   ¦аўтобус - трамвай, трамвай - тралейбус,     ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦аўтобус - метро, тралейбус - метро,         ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦трамвай - метро)                            ¦        ¦        ¦      ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту (аўтобус -           ¦ 37660  ¦ 13210  ¦19820 ¦
¦   ¦тралейбус - трамвай, аўтобус - тралейбус -  ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦метро, аўтобус - трамвай - метро,           ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦трамвай - тралейбус - метро)                ¦        ¦        ¦      ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 5 ¦На чатыры вiды транспарту (аўтобус -        ¦ 42610  ¦ 14950  ¦22430 ¦
¦   ¦тралейбус - трамвай - метро)                ¦        ¦        ¦      ¦
¦---+--------------------------------------------+--------+--------+-------








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList