Зарегистрировано в НРПА РБ 26 декабря 2007 г. N 9/12495
У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", праектам плана забудовы жылога квартала ў межах вул. Гурскага - пр. Дзяржынскага - рака Мышка (мiкрараён Мiхалова-1) Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектаванай вулiцы N 1 на участку ад праспекта газеты "Звязда" да вул. Гурскага ў межах забудовы вул. Гурскага - пр. Дзяржынскага - рака Мышка (мiкрараён Мiхалова-1) надаць iмя народнага пiсьменнiка Беларусi Янкi Брыля i надалей называць яе "вулiца Янкi Брыля (Янки Брыля)".
2. Праектаванай вулiцы N 2 на ўчастку ад праектаванай вулiцы N 1 да вул. Гурскага ў межах забудовы вул. Гурскага - пр. Дзяржынскага - рака Мышка (мiкрараён Мiхалова-1) надаць iмя выдатнага беларускага дзяржаўнага дзеяча канца ХVI - першай паловы ХVII стагоддзя Льва Сапегi i надалей называць яе "вулiца Льва Сапегi (Льва Сапеги)".
3. Безназоўнаму праезду ад вул. Калiноўскага да Мiнскай аўтамабiльнай кальцавой дарогi ў мiкрараёне Зялёны луг, якi злучае кальцавую аўтамабiльную дарогу з храмам - помнiкам у гонар Усiх Святых у памяць бязвiнна забiтых, прысвоiць назву "вулiца Усiхсвяцкая" (Всехсвятская)" i надалей называць яе "вулiца Усiхсвяцкая (Всехсвятская)".
Старшыня М.В.МАТУСЕВIЧ
|