Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Шумилинского районного исполнительного комитета от 04.02.2008 N 97 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аддзеле культуры Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 5 июня 2008 г. N 9/16147







Шумiлiнскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб аддзеле культуры Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта ад 17 лiпеня 2002 г. N 342 "Аб Палажэннi аб аддзеле культуры райвыканкома".



Выконваючы абавязкi старшынi В.С.ГУТАРАЎ



Кiраўнiк спраў В.М.САЙКО



УЗГОДНЕНА

Начальнiк

упраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

01.02.2008











                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Рашэнне
                                                      Шумiлiнскага раённага
                                                      выканаўчага камiтэта
                                                      04.02.2008 N 97


ПАЛАЖЭННЕ

АБ АДДЗЕЛЕ КУЛЬТУРЫ ШУМIЛIНСКАГА РАЁННАГА

ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА



Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Аддзел культуры Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - аддзел культуры) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканком).

Аддзел культуры ў сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца райвыканкаму, нясе адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач, арганiзацыю i вынiкi работы падведамных яму структур. Па пытаннях галiновай дзейнасцi аддзел культуры падпарадкоўваецца ўпраўленню культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - аблвыканкам), Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Аддзел культуры ажыццяўляе дзяржаўную палiтыку ў вобласцi культуры на тэрыторыi Шумiлiнскага раёна (далей - раён), каардынуе дзейнасць арганiзацый культуры i мастацтва раёна, супрацоўнiчае ў межах сваёй кампетэнцыi з грамадскiмi аб'яднаннямi, iншымi юрыдычнымi, а таксама фiзiчнымi асобамi.

У веданнi аддзела культуры знаходзяцца арганiзацыi культуры i мастацтва камунальнай уласнасцi раёна.

3. Аддзел культуры ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

4. У структуру аддзела культуры ўваходзяць:

апарат упраўлення;

цэнтралiзаваная бухгалтэрыя;

раённы метадычны цэнтр;

гаспадарчая група.

Падведамнымi структурамi аддзела культуры з'яўляюцца:

Шумiлiнскi гарадскi Дом культуры;

Шумiлiнскi раённы Дом раместваў;

Шумiлiнская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма;

Шумiлiнскi гiсторыка-краязнаўчы музей;

Обальскi фiлiял Шумiлiнскага музея;

Шумiлiнская дзiцячая школа мастацтваў i сельскiя фiлiялы;

Обальская дзiцячая школа мастацтваў;

сельскiя дамы культуры i сельскiя клубы;

сельскi клуб-бiблiятэка;

кiнавiдэацэнтр.

(абзац введен решением Шумилинского райисполкома от 21.07.2008 N 621)

5. Аддзел культуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, разлiковы i пазабюджэтны рахункi ва ўстановах банкаў, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вуглавы штамп са сваiм найменнем.

6. Месца знаходжання аддзела культуры: 211260, гарадскi пасёлак Шумiлiна, вулiца Кароткiна, дом 10.



Глава 2

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА КУЛЬТУРЫ



7. Асноўнымi мэтамi аддзела культуры з'яўляюцца:

рэалiзацыя на тэрыторыi раёна дзяржаўнай культурнай палiтыкi з улiкам мясцовых умоў, асаблiвасцей i традыцый;

стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасцi насельнiцтва;

стварэнне ўмоў для далучэння грамадзян да нацыянальнай i сусветнай культурнай спадчыны;

аператыўнае i шырокае iнфармаванне насельнiцтва раёна па пытаннях сацыяльна-эканамiчнага, грамадска-палiтычнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь.

8. У адпаведнасцi з мэтамi дзейнасцi аддзел культуры рэалiзуе наступныя задачы:

ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага, фiнансавага, матэрыяльнага, гаспадарчага забеспячэння дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;

павышэнне ролi арганiзацый культуры i мастацтва ў эстэтычным выхаваннi падрастаючага пакалення, павышэнне культурнага ўзроўню i ўдасканаленне формаў арганiзацыi правядзення вольнага часу насельнiцтва, развiццё народнай творчасцi i мастацкай самадзейнасцi;

павышэнне эфектыўнасцi арганiзатарскай работы арганiзацый культуры i мастацтва, далейшая дэмакратызацыя iх дзейнасцi шляхам арганiзацыi аператыўнай зваротнай сувязi з працоўнымi калектывамi арганiзацый, а таксама з насельнiцтвам па месцы жыхарства;

распрацоўка i ажыццяўленне мер па тэхнiчным перааснашчэннi i развiццi матэрыяльнай базы арганiзацый культуры i мастацтва, забеспячэнне iх квалiфiкаванымi кадрамi;

правядзенне дзяржаўнай палiтыкi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.



Глава 3

ФУНКЦЫI АДДЗЕЛА КУЛЬТУРЫ



9. Аддзел культуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi ажыццяўляе кiраўнiцтва падведамнымi арганiзацыямi культуры i мастацтва.

10. Аддзел культуры выконвае наступныя функцыi:

ажыццяўляе меры па выяўленнi, улiку, забеспячэннi аховы i зберажэннi гiстарычна-культурных каштоўнасцей i iх выкарыстаннi ў мэтах фармiравання ў грамадзян павагi да культурнай спадчыны;

распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па кiрунках i змесце дзейнасцi для падведамных арганiзацый культуры i мастацтва на аснове прыярытэтаў у развiццi культурнай дзейнасцi насельнiцтва;

арганiзуе эстэтычную (мастацкую) адукацыю i асвету грамадзян раёна;

садзейнiчае распаўсюджванню i папулярызацыi сярод насельнiцтва раёна твораў мастацтва, арганiзуе правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў;

дапамагае стварэнню i дзейнасцi аб'яднанняў самадзейнай творчасцi насельнiцтва, творчым работнiкам i народным майстрам у прадастаўленнi iм на спрыяльных умовах памяшканняў, майстэрняў, матэрыялаў, абсталявання для творча-вытворчай работы па стварэннi твораў мастацтва;

забяспечвае падведамныя арганiзацыi культуры i мастацтва квалiфiкаванымi кадрамi, арганiзуе i стымулюе бесперапынную адукацыю кадраў, стварае ўмовы для павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, арганiзуе атэстацыю работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;

арганiзуе фiнансаванне арганiзацый культуры i мастацтва, культурнага абслугоўвання насельнiцтва раёна на аснове гарантаваных бюджэтных асiгнаванняў;

каардынуе дзейнасць падведамных арганiзацый культуры i мастацтва па пошуку пазабюджэтных крынiц фiнансавання;

арганiзуе матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне падведамных арганiзацый культуры i мастацтва, у тым лiку культурна-асветных i пазашкольных устаноў, якiя займаюцца мастацка-выхаваўчай работай з дзецьмi;

удзельнiчае ў распрацоўцы праектаў i планаў сацыяльна-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця культуры i мастацтва i забяспечвае iх выкананне;

арганiзуе ўлiк i справаздачу на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i балансы;

разглядае ва ўстаноўленым парадку звароты грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i юрыдычных асоб па пытаннях, якiя адносяцца да кампетэнцыi аддзела культуры, ажыццяўляе прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i прадстаўнiкоў юрыдычных асоб;

забяспечвае выкананне адмiнiстрацыйных працэдур, прадугледжаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. N 152 "Об утверждении перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными государственными организациями по заявлениям граждан" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 44, 1/7344; 2007 г., N 222, 1/8854), якiя адносяцца да кампетэнцыi аддзела культуры;

прымае меры па паляпшэннi i аздараўленнi ўмоў працы работнiкаў на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, па забеспячэннi выканання правiл тэхнiкi бяспекi i вытворчай санiтарыi, а таксама пажарнай бяспекi;

арганiзуе распаўсюджванне i дэманстрацыю кiна- i вiдэафiльмаў;

(абзац введен решением Шумилинского райисполкома от 21.07.2008 N 621)

ажыццяўляе iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



Глава 4

КIРАЎНIЦТВА АДДЗЕЛАМ КУЛЬТУРЫ



11. Аддзел культуры ўзначальвае начальнiк, якi прызначаецца на пасаду i звальняецца з пасады старшынёй райвыканкама па ўзгадненнi з упраўленнем культуры аблвыканкама.

12. Начальнiк аддзела культуры:

кiруе дзейнасцю аддзела культуры i нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;

прымае на работу i звальняе з работы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь работнiкаў аддзела культуры i кiраўнiкоў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;

зацвярджае i размяркоўвае службовыя абавязкi памiж работнiкамi аддзела культуры;

ажыццяўляе кiраванне планаваннем работы аддзела культуры;

дае ацэнку выкананню работнiкамi аддзела культуры сваiх службовых абавязкаў;

выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, арганiзуе i правярае iх выкананне;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

13. Структура i штаты аддзела культуры зацвярджаюцца старшынёй райвыканкама.

14. Для каардынацыi дзейнасцi культурна-асветных устаноў у выпрацоўцы i рэалiзацыi культурнай палiтыкi ў раёне пры аддзеле культуры ствараецца савет з лiку работнiкаў аддзела культуры, падведамных арганiзацый культуры i мастацтва, склад якога зацвярджаецца рашэннем райвыканкама.

Пастанаўленнi савета рэалiзуюцца, як правiла, праз загады начальнiка аддзела культуры.









Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList