Зарегистрировано в НРПА РБ 15 сентября 2008 г. N 9/18225
На падставе артыкула 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", улiчваючы прапанову Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта, з улiкам вынiкаў апытвання грамадскай думкi жыхароў вулiцы Лугавая горада Ашмяны Ашмянскi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Перайменаваць вулiцу Лугавая ў вулiцу Зыгмунта Мiнейкi i называць яе ў далейшым вулiца Зыгмунта Мiнейкi (улица Зигмунта Минейко).
2. Ашмянскаму раённаму выканаўчаму камiтэту:
2.1. вырашыць пытаннi замены аншлагаў, перарэгiстрацыi грамадзян, якiя жывуць на дадзенай вулiцы;
2.2. сумесна з землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай Ашмянскага раёна:
унесцi неабходныя змены ў зямельна-кадастравую дакументацыю;
ва ўстаноўлены тэрмiн падрыхтаваць i прадставiць у навукова-вытворчае рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва" неабходныя дакументы для рэгiстрацыi ў сувязi з перайменаваннем указанай вулiцы ў горадзе Ашмяны.
3. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Ашмянскi веснiк".
Старшыня М.У.КВЯТКЕВIЧ
|