Зарегистрировано в НРПА РБ 4 ноября 2008 г. N 9/19449
На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн, у тым лiку маршрутаў, абслугоўваемых аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг, у памеры:
1.1. на звычайных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 102,0 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 106,0 рубля;
1.2. на хуткасных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 132,6 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 137,8 рубля;
1.3. на дадатковых рэйсах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 137,7 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 143,1 рубля;
1.4. на экспрэсных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 153,0 рубля;
у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 159,0 рубля.
2. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн:
2.1. за кожнае маламернае месца багажу - у памеры 8,6 рубля;
2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу - у памеры 17,2 рубля;
2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу - у памеры 34,4 рубля.
3. Плата за праезд пасажыра i правоз багажу разлiчваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкi i акругляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
4. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адну паездку на перавозкi пасажыраў аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскiх экспрэсных маршрутах:
4.1. на маршруце працягласцю да 10 км - у памеры 1440 рублёў;
4.2. на маршруце працягласцю больш за 10 км - у памеры 1870 рублёў.
5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":
5.1. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi i правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн i на перавозкi пасажыраў аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскiх экспрэсных маршрутах.
6. Юрыдычныя асобы ўсiх форм уласнасцi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць перавозкi пасажыраў аўтамабiльным транспартам прыгарадных зносiн i перавозкi пасажыраў аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскiх экспрэсных маршрутах, устанаўлiваюць пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкi пасажыраў i правоз багажу з улiкам попыту i кан'юнктуры рынку, якiя не перавышаюць гранiчных максiмальных тарыфаў, устаноўленых дадзеным рашэннем.
7. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
7.1. рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 22 лiстапада 2006 г. N 2359 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 210, 9/5632);
7.2. рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 жнiўня 2007 г. N 1912 "О тарифах на перевозки пассажиров автобусами с разрешенной максимальной массой не более 5000 кг регулярных городских и пригородных маршрутов с экспрессным режимом движения" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 215, 9/10114).
8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi.
9. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з даты яго афiцыйнага апублiкавання.
Выконваючы абавязкi старшынi А.Я.КУНЦЭВIЧ
Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
М.П.Зайчанка
29.10.2008
|