Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2008 г. N 9/20245
На падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва" Брэсцкi абласны выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Стварыць Брэсцкi абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб Брэсцкiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на ўпраўленне культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта (Бысюк Р.Р.) i намеснiка старшынi Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта Цупрыка Л.А.
4. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў абласной газеце "Заря".
5. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Старшыня К.А.Сумар
Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў I.М.ВАБIШЧЭВIЧ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта
21.11.2008 N 942
ПАЛАЖЭННЕ
АБ БРЭСЦКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ
ПА МАНУМЕНТАЛЬНЫМ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНЫМ МАСТАЦТВЕ
1. Брэсцкi абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
2. Асноўнымi задачамi савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
3. Савет:
у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i Палажэннем аб Брэсцкiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - Палажэнне);
спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.
4. У мэтах выканання сваiх задач савет:
дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у гарадах i раёнах вобласцi;
дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, уносiць прапановы па аплаце тэхнiчнай часткi вырабу эскiзных праектаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у гарадах i раёнах вобласцi.
5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.
6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.
7. Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае першага намеснiка i двух намеснiкаў, якiя ў адсутнасць старшынi арганiзуюць работу савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.
Склад савета зацвярджаецца распараджэннем старшынi Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - аблвыканкам). У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.
Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры аблвыканкама.
8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - першага намеснiка цi намеснiка старшынi.
9. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш 2/3 складу савета i афармляюцца пратаколам.
10. Прадстаўленне матэрыялаў для разгляду саветам, работу савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне культуры аблвыканкама.
11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi аблвыканкаму.
|