Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Щучинского районного исполнительного комитета от 03.12.2008 N 950 "Аб арганiзацыi аплачваемых грамадскiх работ у 2009 годзе"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 11 декабря 2008 г. N 9/20216







На падставе Палажэння аб парадку арганiзацыi i ўмовах правядзення аплачваемых грамадскiх работ, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 2006 г. N 1716, Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Устанавiць:

пералiк суб'ектаў гаспадарання Шчучынскага раёна, якiя плануюць арганiзацыю аплачваемых грамадскiх работ у 2009 годзе згодна з дадаткам 1;

пералiк вiдаў аплачваемых грамадскiх работ у 2009 годзе згодна з дадаткам 2.

2. Упраўленню па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Шчучынскага раённага выканаўчага камiтэта (Куц М.М.) забяспечыць кантроль за выкананнем беспрацоўнымi месячнай нормы ўдзелу ў аплачваемых грамадскiх работах i своечасовым iнфармаваннем беспрацоўных i асоб, якiя звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання, а таксама наймальнiкаў аб вiдах i ўмовах правядзення аплачваемых грамадскiх работ.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Шчучынскага раённага выканаўчага камiтэта Мацюка В.I.

4. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Дзяннiца".



Старшыня С.I.УШКЕВIЧ





Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК











Дадатак 1

да рашэння

Шчучынскага раённага

выканаўчага камiтэта

03.12.2008 N 950



ПЕРАЛIК

СУБ'ЕКТАЎ ГАСПАДАРАННЯ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁНА, ЯКIЯ ПЛАНУЮЦЬ

АРГАНIЗАЦЫЮ АПЛАЧВАЕМЫХ ГРАМАДСКIХ РАБОТ У 2009 ГОДЗЕ



1. Рэспублiканскае унiтарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Саўгас "Вялiкае Мажэйкава".

2. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Шчучынаграпрадукт".

3. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Балiчы".

4. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Астрына".

5. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Жалудоцкi".

6. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Хадзiлонi".

7. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Дзембрава".

8. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Орля".

9. Камунальнае сельскагаспадарчае унiтарнае прадпрыемства "Саўгас "Першамайск-агра".

10. Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне "Пратасаўшчына" вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз".

11. Камунальнае унiтарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Саўгас "Навадворскi".

12. Рэспублiканскае сельскагаспадарчае унiтарнае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Руткевiчы".

13. Рэспублiканскае сельскагаспадарчае унiтарнае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Усход".

14. Рэспублiканскае унiтарнае сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства "Шчучынская племянная птушкагадоўчая рэпрадуктарная гаспадарка".

15. Рэспублiканскае унiтарнае навуковае прадпрыемства "Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi".

16. Адкрытае акцыянернае таварыства "Шчучын-аграхiмсэрвiс".

17. Адкрытае акцыянернае таварыства "Васiлiшкi".

18. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Шчучынскi лясгас".

19. Дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Шчучынскага раёна".

20. Вытворчы кааператыў "Шчучынскае пчалярства".

21. Iншыя прадпрыемствы, якiя могуць арганiзаваць агульнадаступныя вiды часовай дзейнасцi, якiя не патрабуюць дадатковай прафесiйнай падрыхтоўкi.











Дадатак 2

да рашэння

Шчучынскага раённага

выканаўчага камiтэта

03.12.2008 N 950



ПЕРАЛIК

ВIДАЎ АПЛАЧВАЕМЫХ ГРАМАДСКIХ РАБОТ У 2009 ГОДЗЕ



1. Экалагiчнае аздараўленне тэрыторый (добраўпарадкаванне i азеляненне тэрыторый, захаванне i развiццё лесапаркавай гаспадаркi, зон адпачынку).

2. Работы ў лясной гаспадарцы.

3. Дарожна-рамонтныя работы.

4. Рамонтна-будаўнiчыя работы i добраўпарадкаванне аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння.

5. Сельскагаспадарчыя работы.

6. Збор другаснай сыравiны.

7. Пераборка гароднiны.

8. Сацыяльныя паслугi для насельнiцтва.

9. Iншыя агульнадаступныя вiды працоўнай дзейнасцi, якiя не патрабуюць дадатковай прафесiйнай падрыхтоўкi.









Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList