Зарегистрировано в НРПА РБ 24 декабря 2008 г. N 9/20495
На падставе Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372, Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Стварыць Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву ў складзе згодна з дадаткам.
2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 30 сакавiка 2004 г. N 136 "Аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 67, 9/3348);
рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 14 жнiўня 2007 г. N 564 "Аб унясеннi змянення ў рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 30 сакавiка 2004 г. N 136" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 220, 9/10118).
4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Старшыня У.Я.САЎЧАНКА
Кiраўнiк спраў М.Я.ПРЫСАДА
Дадатак
да рашэння
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
17.12.2008 N 952
СКЛАД
ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА
МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ
Мацiевiч - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Сяргей Мiхайлавiч культурна-асветных устаноў, народнай творчасцi i
навучальных устаноў упраўлення культуры
Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта,
старшыня савета
Анцiпiн - скульптар, старшыня Гродзенскай абласной
Аляксандр Сяргеевiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
мастакоў", намеснiк старшынi (з яго згоды)
Клiмовiч - галоўны спецыялiст аддзела культурна-асветных
Алена Вiктараўна устаноў, народнай творчасцi i навучальных устаноў
упраўлення культуры Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта, намеснiк старшынi
Загiдулiна - мастацтвавед-кантралёр упраўлення культуры
Марына Аляксееўна Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта,
сакратар савета
Анiсiмаў - архiтэктар, начальнiк упраўлення архiтэктуры i
Уладзiмiр Юр'евiч горадабудаўнiцтва Гродзенскага гарадскога
выканаўчага камiтэта, галоўны архiтэктар горада
Гродна
Грыневiч - мастак-манументалiст, член праўлення Гродзенскай
Сяргей Аркадзьевiч абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання
"Беларускi саюз мастакоў" (з яго згоды)
Лытаў - архiтэктар, член праўлення Гродзенскай абласной
Уладзiмiр Андрэевiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
архiтэктараў", член-карэспандэнт Беларускага
грамадскага аб'яднання архiтэктараў i дзеячаў
будаўнiчай навукi "Правапераемнiк адкрытага
акцыянернага таварыства "Беларуская Акадэмiя
архiтэктуры", галоўны архiтэктар праектаў
абласнога унiтарнага праектна-вышукальнага
прадпрыемства "Гроднажылпраект" (з яго згоды)
Мiско - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Iван Якiмавiч саюз мастакоў", народны мастак Беларусi (з яго
згоды)
Левiн - заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат
Леанiд Мендзялевiч Ленiнскай прэмii (з яго згоды)
Панцялееў - скульптар, член грамадскага аб'яднання "Беларускi
Уладзiмiр Iванавiч саюз мастакоў" (з яго згоды)
Сiльвановiч - мастак-манументалiст, член праўлення Гродзенскай
Аляксандр Мiкалаевiч абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання
"Беларускi саюз мастакоў" (з яго згоды)
Скрабко - першы намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела па
Павел Канстанцiнавiч друку i ўзаемадзеянню са сродкамi масавай
iнфармацыi ўпраўлення iдэалагiчнай работы
Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта
Таламанаў - архiтэктар, начальнiк упраўлення тэрытарыяльнай
Генадзь Барысавiч планiроўкi, горадабудаўнiцтва i архiтэктуры
камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтву Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта
Тараненка - архiтэктар, старшыня Гродзенскай абласной
Аляксандр Барысавiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
архiтэктараў", член-карэспандэнт Беларускага
грамадскага аб'яднання архiтэктараў i дзеячаў
будаўнiчай навукi "Правапераемнiк адкрытага
акцыянернага таварыства "Беларуская Акадэмiя
архiтэктуры", галоўны архiтэктар праектаў
абласнога унiтарнага праектнага прадпрыемства
"Iнстытут "Гроднаграмадзянпраект" (з яго згоды)
Янушкевiч - мастак-манументалiст, член грамадскага аб'яднання
Пётр Вацлававiч "Беларускi саюз мастакоў", мастак-манументалiст
дэкаратыўнага мастацтва Гродзенскага унiтарнага
творчага прадпрыемства "Мастацтва" грамадскага
аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" (з яго згоды)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
17.12.2008 N 952
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ГРОДЗЕНСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА
МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ
1. Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
2. Асноўнымi задачамi савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
3. Савет:
у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем;
спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.
4. У мэтах выканання сваiх задач савет:
дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Гродзенскай вобласцi;
па даручэннi Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), у раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Гродзенскай вобласцi.
5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.
6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.
7. Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.
Склад савета зацвярджаецца Гродзенскiм абласным выканаўчым камiтэтам. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.
Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi.
9. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за 2/3 складу савета i афармляюцца пратаколам.
10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду саветам, работу савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi Гродзенскаму абласному выканаўчаму камiтэту.
|