Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 18.12.2008 N 3110 "Аб стварэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 9 января 2009 г. N 9/20742







У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Стварыць Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

3. Зацвердзiць склад Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву ў адпаведнасцi з дадаткам.

4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па кiрунку дзейнасцi.

5. Дадзенае рашэнне падлягае апублiкаванню ў газеце "Мiнскi кур'ер".

6. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ





Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў В.С.ЧВЕЙ











Дадатак

да рашэння

Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта

18.12.2008 N 3110



СКЛАД

МIНСКАГА ГАРАДСКОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА

ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ



Цiцянкоў              - намеснiк старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага
Мiхаiл Сяргеевiч        камiтэта (далей - Мiнгарвыканкам) (старшыня
                        Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета)


Зiнкевiч              - загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага
Уладзiмiр Леанiдавiч    мастацтва Беларускай акадэмii мастацтва, прафесар,
                        заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (намеснiк
                        старшынi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага
                        савета) <*>


Нiкiцiн               - старшыня камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва
Вiктар Дзмiтрыевiч      Мiнгарвыканкама (намеснiк старшынi Мiнскага
                        гарадскога мастацка-экспертнага савета)


Аксёнава              - архiтэктар, галоўны архiтэктар праекта камунальнага
Ганна Аляксееўна        унiтарнага прадпрыемства "Мiнскпраект" <*>


Андрончык             - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i
Аляксандр Iванавiч      гарадскога дызайну камiтэта архiтэктуры i
                        горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама


Байрачны              - мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, член
Мiкалай Iванавiч        грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
                        <*>


Барысовiч             - дырэктар камунальнага унiтарнага прадпрыемства
Святлана Iванаўна       "Мiнскi гарадскi iнстытут добраўпарадкавання i
                        гарадскога дызайну" <*>


Герасiменка           - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, член савета
Iгар Якаўлевiч          грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз дызайнераў"
                        <*>


Голубеў               - сакратар прэзiдыума савета грамадскага аб'яднання
Уладзiмiр               "Беларускi саюз дызайнераў", дацэнт кафедры дызайну
Уладзiмiравiч           Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта <*>


Градаў                - заслужаны архiтэктар Беларусi, акадэмiк архiтэктуры
Юрый Мiхайлавiч         <*>


Капшай                - старшыня секцыi мастацкага праектавання грамадскага
Уладзiмiр Мiхайлавiч    аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" <*>


Карачэўскi            - начальнiк упраўлення культуры Мiнгарвыканкама
Уладзiмiр Мiхайлавiч


Корбут                - старшыня грамадскага аб'яднання
Аляксандр Iосiфавiч     "Беларускi саюз мастакоў" <*>


Лук                   - скульптар, член грамадскага аб'яднання
Павел Iванавiч          "Беларускi саюз мастакоў" <*>


Петруль               - скульптар, дызайнер, член савета грамадскага
Максiм Мiхайлавiч       аб'яднання "Беларускi саюз дызайнераў", кiраўнiк
                        маладзёжнага савета Канфедэрацыi творчых саюзаў
                        Рэспублiкi Беларусь <*>


Сiтнiца               - першы намеснiк старшынi грамадскага аб'яднання
Рыгор Сямёнавiч         "Беларускi саюз мастакоў" <*>


Сурскi                - дызайнер, з 2000 года член Савета па прызначэнню
Дзмiтрый Алегавiч       Дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь у галiне
                        лiтаратуры, мастацтва, архiтэктуры <*>

--------------------------------

<*> З iх згоды.











                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Мiнскага гарадскога
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       18.12.2008 N 3110


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ РАБОТЫ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА

САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ

I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ



1. Палажэнне аб парадку работы Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет) распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 235, 5/28395).

2. Асноўнымi задачамi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

3. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет:

у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем;

спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.

4. У мэтах выканання сваiх задач Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет:

дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у горадзе Мiнску (далей - г. Мiнск);

дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, уносiць прапановы па аплаце тэхнiчнай часткi вырабу эскiзных праектаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

па даручэннi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - Мiнгарвыканкам) ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у г. Мiнску.

5. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-дэкаратыўнаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.

6. На пасяджэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета пры неабходнасцi запрашаюцца спецыялiсты структурных падраздзяленняў Мiнгарвыканкама, адмiнiстрацый раёнаў г. Мiнска, мiнiстэрстваў i ведамстваў, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.

7. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет узначальвае старшыня. Старшыня мае двух намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi.

Склад Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета зацвярджаецца рашэннем Мiнгарвыканкама. У яго ўваходзяць дзеячы мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

Прапановы па складу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца камiтэтам архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама i ўпраўленнем культуры Мiнгарвыканкама.

8. Пасяджэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, а ў яго адсутнасць - намеснiкаў старшынi.

9. Рашэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш дзвюх трэцей складу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета i афармляюцца пратаколам.

10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду Мiнскiм гарадскiм мастацка-экспертным саветам, работу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечваюць камiтэт архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама i ўпраўленне культуры Мiнгарвыканкама.

11. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi.









Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList