Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Свислочского районного Совета депутатов от 18.12.2008 N 77 "Аб Праграме захавання i развiцця культуры Свiслацкага раёна на 2008 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 11 февраля 2009 г. N 9/21630







На падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" Свiслацкi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

Зацвердзiць прыкладзеную Праграму захавання i развiцця культуры Свiслацкага раёна на 2008 - 2010 гады.



Старшыня Э.С.ТАРНОЎСКI













                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Свiслацкага раённага
                                                       Савета дэпутатаў
                                                       18.12.2008 N 77


ПРАГРАМА

ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ СВIСЛАЦКАГА РАЁНА

НА 2008 - 2010 ГАДЫ



1. Праграма захавання i развiцця культуры Свiслацкага раёна на 2008 - 2010 гады распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 15 снежня 2006 г. N 213 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Гродзенскай вобласцi на 2007 - 2010 гады" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 25, 9/6107).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Свiслаччыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, роста яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў, што значна павысiць ролю асобы як галоўнай рухаючай сiлы новага постiндустрыяльнага грамадства.

3. Асноўнымi задачамi дадзенай Праграмы з'яўляюцца:

забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцяў i паслуг, якiя аказваюцца ў гэтай сферы, усiм слаям насельнiцтва, павышэнне ўзроўню i якасцi такiх паслуг, павелiчэнне iх аб'ёмаў для жыхароў сяла з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак;

рэалiзацыя праграмы рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захавання прыярытэтных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, уключэнне iх у культурны i турыстычны абарот. Вызначэнне i аднаўленне найбольш значных сельскiх гiстарычных сядзiб для выкарыстання iх у якасцi аб'ектаў культурна-дасугавай дзейнасцi;

распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размяшчэння сельскiх устаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах;

павышэнне канкурэнтаздольнасцi самадзейных творчых калектываў i выканаўцаў на ўнутраным i знешнiм рынках;

забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў культуры i мастацтва на аснове ўкаранення новых адукацыйных тэхналогiй;

стварэнне пры раённым метадычным цэнтры народнай творчасцi аддзела культуры кансультацыйнага цэнтра для аказання метадычнай дапамогi i выяўлення на сяле адораных дзяцей i таленавiтай моладзi.

4. Плануемыя вынiкi рэалiзацыi дадзенай Праграмы:

стварэнне спрыяльных умоў для развiцця культуры i мастацтва раёна, больш эфектыўнай работы па культурным абслугоўваннi насельнiцтва;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры, аптымiзацыя iх колькасцi i забеспячэнне квалiфiкаванымi кадрамi.

5. Рэалiзацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мерапрыемствамi згодна з дадаткам.

6. Фiнансаванне дадзенай Праграмы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.

7. Каардынацыю i кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Свiслацкага раённага выканаўчага камiтэта.











Дадатак

да Праграмы

захавання i развiцця

культуры Свiслацкага раёна

на 2008 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ

I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ СВIСЛАЦКАГА РАЁНА

НА 2008 - 2010 ГАДЫ



-----------------+-----------+-------------+---------------+--------------¬
¦     Назва      ¦  Тэрмiн   ¦Фiнансаванне ¦               ¦              ¦
¦ мерапрыемства  ¦ выканання ¦  (мiльёнаў  ¦ Чакаемы вынiк ¦  Выканаўца   ¦
¦                ¦  (гады)   ¦   рублёў)   ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦                       1. У сферы музейнай справы                        ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Камп'ютэрызацыя ¦   2008    ¦     2,0     ¦Ажыццяўленне   ¦Аддзел        ¦
¦ўстановы        ¦           ¦             ¦пераводу       ¦культуры      ¦
¦культуры        ¦           ¦             ¦сiстэмы        ¦Свiслацкага   ¦
¦"Свiслацкi      ¦           ¦             ¦музейнага      ¦раённага      ¦
¦гiсторыка-      ¦           ¦             ¦дакументавання ¦выканаўчага   ¦
¦краязнаўчы      ¦           ¦             ¦з папяровых    ¦камiтэта      ¦
¦музей"          ¦           ¦             ¦носьбiтаў на   ¦(далей -      ¦
¦                ¦           ¦             ¦электронныя    ¦аддзел        ¦
¦                ¦           ¦             ¦               ¦культуры      ¦
¦                ¦           ¦             ¦               ¦райвыканкама) ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Камплектаванне  ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Шырокае        ¦Аддзел        ¦
¦прадметаў       ¦           ¦ выдзеленых  ¦ўкараненне i   ¦культуры      ¦
¦музейнага       ¦           ¦   сродкаў   ¦развiццё       ¦райвыканкама  ¦
¦значэння        ¦           ¦             ¦прэвентыўнай   ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦кансервацыi i  ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦рэстаўрацыi    ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦музейных       ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦прадметаў      ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Падключэнне     ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Забеспячэнне   ¦Аддзел        ¦
¦ўстановы        ¦           ¦ выдзеленых  ¦шырокага       ¦культуры      ¦
¦культуры        ¦           ¦   сродкаў   ¦доступу да     ¦райвыканкама  ¦
¦"Свiслацкi      ¦           ¦             ¦iнфармацыi ўсiх¦              ¦
¦гiсторыка-      ¦           ¦             ¦груп           ¦              ¦
¦краязнаўчы      ¦           ¦             ¦насельнiцтва   ¦              ¦
¦музей" да       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦Iнтэрнэту,      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦стварэнне сайта ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦                   2. У сферы бiблiятэчнай дзейнасцi                     ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Укараненне      ¦   2008    ¦    14,9     ¦Арганiзацыя    ¦Аддзел        ¦
¦аўтаматызаванай ¦           ¦             ¦сучаснай       ¦культуры      ¦
¦бiблiятэчнай    ¦           ¦             ¦сiстэмы        ¦райвыканкама  ¦
¦сiстэмы ў поўным¦           ¦             ¦бiблiятэчнага  ¦              ¦
¦аб'ёме ў        ¦           ¦             ¦абслугоўвання  ¦              ¦
¦цэнтральнай     ¦           ¦             ¦насельнiцтва   ¦              ¦
¦раённай         ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦бiблiятэцы      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Устаноўка       ¦2008 - 2010¦    12,0     ¦Укараненне     ¦Аддзел        ¦
¦камп'ютэраў у 6 ¦           ¦             ¦новых          ¦культуры      ¦
¦сельскiх        ¦           ¦             ¦iнфармацыйных  ¦райвыканкама  ¦
¦бiблiятэках     ¦           ¦             ¦тэхналогiй у   ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦сельскiх       ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦бiблiятэках    ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Увядзенне новых ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Станаўленне    ¦Аддзел        ¦
¦паслуг i формаў ¦           ¦ выдзеленых  ¦бiблiятэк як   ¦культуры      ¦
¦абслугоўвання   ¦           ¦   сродкаў   ¦iнфармацыйных  ¦райвыканкама  ¦
¦насельнiцтва:   ¦           ¦             ¦цэнтраў, у тым ¦              ¦
¦арганiзацыя     ¦           ¦             ¦лiку iх        ¦              ¦
¦электроннай     ¦           ¦             ¦развiццё як    ¦              ¦
¦дастаўкi        ¦           ¦             ¦грамадскiх     ¦              ¦
¦дакументаў,     ¦           ¦             ¦пунктаў доступу¦              ¦
¦арганiзацыя i   ¦           ¦             ¦да электроннай ¦              ¦
¦прадастаўленне  ¦           ¦             ¦iнфармацыi i   ¦              ¦
¦спецыяльна      ¦           ¦             ¦Iнтэрнэт-      ¦              ¦
¦абсталяваных    ¦           ¦             ¦рэсурсаў       ¦              ¦
¦месцаў для      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦работы з аўдыё- ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦i               ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦вiдэаматэрыяламi¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Пашырэнне сеткi ¦   2008    ¦     0,1     ¦Забеспячэнне   ¦Аддзел        ¦
¦публiчных       ¦           ¦             ¦шырокага       ¦культуры      ¦
¦цэнтраў прававой¦           ¦             ¦доступу да     ¦райвыканкама  ¦
¦iнфармацыi.     ¦           ¦             ¦прававой       ¦              ¦
¦Набыццё i       ¦           ¦             ¦iнфармацыi ўсiх¦              ¦
¦ўстаноўка       ¦           ¦             ¦груп           ¦              ¦
¦прававой базы ў ¦           ¦             ¦насельнiцтва   ¦              ¦
¦Поразаўскай     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦бiблiятэцы      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Набыццё кнiг i  ¦  Штогод   ¦Не менш за 15¦Паляпшэнне     ¦Аддзел        ¦
¦афармленне      ¦           ¦працэнтаў ад ¦стану кнiжных  ¦культуры      ¦
¦падпiскi на     ¦           ¦агульнай сумы¦фондаў         ¦райвыканкама  ¦
¦перыядычныя     ¦           ¦ бюджэтнага  ¦бiблiятэк раёна¦              ¦
¦выданнi         ¦           ¦фiнансавання,¦               ¦              ¦
¦                ¦           ¦    якая     ¦               ¦              ¦
¦                ¦           ¦ запланавана ¦               ¦              ¦
¦                ¦           ¦на ўтрыманне ¦               ¦              ¦
¦                ¦           ¦  бiблiятэк  ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦     3. У сферы народнай мастацкай творчасцi i музычнага мастацтва       ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Правядзенне     ¦ Згодна з  ¦   У межах   ¦Прапаганда     ¦Аддзел        ¦
¦мiжрэгiянальнага¦ графiкам  ¦ выдзеленых  ¦дасягненняў    ¦культуры      ¦
¦свята лесу      ¦правядзення¦   сродкаў   ¦народнага      ¦райвыканкама  ¦
¦"Гамонiць пушча ¦           ¦             ¦мастацтва,     ¦              ¦
¦Белавежская"    ¦           ¦             ¦папулярызацыя  ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦розных вiдаў i ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦жанраў         ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦мастацкай      ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦творчасцi      ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Прыняць удзел у ¦ Згодна з  ¦   У межах   ¦Прапаганда     ¦Аддзел        ¦
¦мiжнародных,    ¦ графiкам  ¦ выдзеленых  ¦дасягненняў    ¦культуры      ¦
¦рэспублiканскiх,¦правядзення¦   сродкаў   ¦народнага      ¦райвыканкама  ¦
¦абласных        ¦           ¦             ¦мастацтва,     ¦              ¦
¦фестывалях i    ¦           ¦             ¦папулярызацыя  ¦              ¦
¦конкурсах:      ¦           ¦             ¦розных вiдаў i ¦              ¦
¦Усебеларускiм   ¦           ¦             ¦жанраў         ¦              ¦
¦фестывалi       ¦           ¦             ¦мастацкай      ¦              ¦
¦нацыянальных    ¦           ¦             ¦творчасцi      ¦              ¦
¦культур;        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦мiжнародным     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фестывалi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦"Артыстычныя    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦сустрэчы Гродна-¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦Беласток";      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦мiжнародным     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦конкурсе юных   ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦кампазiтараў iмя¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦Ю.Семянякi;     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦адкрытым        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фартэпiянным    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦конкурсе iмя    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦Ф.Шапэна;       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦беларускiм      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фестывалi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦мастацтваў      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦"Мiрскi замак"; ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦абласным        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фестывалi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦мастацкай       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦творчасцi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦ветэранскiх     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦калектываў "Не  ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦старэюць душой  ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦ветэраны";      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦абласным        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фестывалi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦народнай музыкi ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦"Зайграйце,     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦музыкi";        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦абласным        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фестывалi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦эстраднай       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦творчасцi "Масты¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦надзей";        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦абласным        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦фестывалi танца ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦"Гарадзенскiя   ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦карункi"        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦            4. У сферы адраджэння i развiцця культуры вёскi              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Рэалiзацыя      ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Умацаванне     ¦Аддзел        ¦
¦заданняў,       ¦           ¦ выдзеленых  ¦матэрыяльна-   ¦культуры      ¦
¦вызначаных      ¦           ¦   сродкаў   ¦тэхнiчнай базы ¦райвыканкама  ¦
¦Дзяржаўнай      ¦           ¦             ¦ўстаноў        ¦              ¦
¦праграмай       ¦           ¦             ¦культуры,      ¦              ¦
¦адраджэння i    ¦           ¦             ¦фармiраванне   ¦              ¦
¦развiцця вёскi  ¦           ¦             ¦структуры      ¦              ¦
¦на 2005 - 2010  ¦           ¦             ¦эстэтычнага    ¦              ¦
¦гады,           ¦           ¦             ¦выхавання,     ¦              ¦
¦зацверджанай    ¦           ¦             ¦адраджэнне,    ¦              ¦
¦Указам          ¦           ¦             ¦развiццё i     ¦              ¦
¦Прэзiдэнта      ¦           ¦             ¦папулярызацыя  ¦              ¦
¦Рэспублiкi      ¦           ¦             ¦традыцыйнай    ¦              ¦
¦Беларусь ад 25  ¦           ¦             ¦культуры,      ¦              ¦
¦сакавiка 2005 г.¦           ¦             ¦народных       ¦              ¦
¦N 150           ¦           ¦             ¦рамёстваў,     ¦              ¦
¦(Национальный   ¦           ¦             ¦захаванне      ¦              ¦
¦реестр правовых ¦           ¦             ¦гiсторыка-     ¦              ¦
¦актов Республики¦           ¦             ¦культурнай     ¦              ¦
¦Беларусь,       ¦           ¦             ¦спадчыны,      ¦              ¦
¦2005 г., N 52,  ¦           ¦             ¦развiццё       ¦              ¦
¦1/6339)         ¦           ¦             ¦культурна-     ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦турыстычнай    ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦дзейнасцi      ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Забеспячэнне    ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Умацаванне     ¦Аддзел        ¦
¦фармiравання ў  ¦           ¦ выдзеленых  ¦матэрыяльна-   ¦культуры      ¦
¦аграгарадках i  ¦           ¦   сродкаў   ¦тэхнiчнай базы ¦райвыканкама  ¦
¦буйных населеных¦           ¦             ¦ўстаноў        ¦              ¦
¦пунктах новых   ¦           ¦             ¦культуры,      ¦              ¦
¦комплексных     ¦           ¦             ¦фармiраванне   ¦              ¦
¦тыпаў устаноў   ¦           ¦             ¦структуры      ¦              ¦
¦культуры -      ¦           ¦             ¦эстэтычнага    ¦              ¦
¦цэнтраў культуры¦           ¦             ¦выхавання,     ¦              ¦
¦i вольнага часу,¦           ¦             ¦адраджэнне,    ¦              ¦
¦дамоў сацыяльна-¦           ¦             ¦развiццё i     ¦              ¦
¦культурных      ¦           ¦             ¦папулярызацыя  ¦              ¦
¦паслуг i iншых, ¦           ¦             ¦традыцыйнай    ¦              ¦
¦якiя аказваюць  ¦           ¦             ¦культуры,      ¦              ¦
¦культурна-      ¦           ¦             ¦народных       ¦              ¦
¦адукацыйныя,    ¦           ¦             ¦рамёстваў,     ¦              ¦
¦сацыяльна-      ¦           ¦             ¦захаванне      ¦              ¦
¦бытавыя i iншыя ¦           ¦             ¦гiсторыка-     ¦              ¦
¦паслугi         ¦           ¦             ¦культурнай     ¦              ¦
¦насельнiцтву    ¦           ¦             ¦спадчыны,      ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦развiццё       ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦культурна-     ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦турыстычнай    ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦дзейнасцi      ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Фармiраванне    ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Паляпшэнне     ¦Аддзел        ¦
¦мабiльнай сеткi ¦           ¦ выдзеленых  ¦культурнага    ¦культуры      ¦
¦ўстаноў культуры¦           ¦   сродкаў   ¦абслугоўвання  ¦райвыканкама  ¦
¦(аўтаклубаў,    ¦           ¦             ¦аддаленых      ¦              ¦
¦бiблiобусаў) i  ¦           ¦             ¦маланаселеных  ¦              ¦
¦арганiзацыя iх  ¦           ¦             ¦пунктаў        ¦              ¦
¦дзейнасцi па    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦культурным      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦абслугоўваннi   ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦маланаселеных   ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦пунктаў, якiя не¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦маюць           ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦стацыянарных    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦устаноў культуры¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Паэтапная       ¦2008 - 2010¦    25,0     ¦Камп'ютэрызацыя¦Аддзел        ¦
¦камп'ютэрызацыя ¦           ¦             ¦сельскiх       ¦культуры      ¦
¦10 сельскiх     ¦           ¦             ¦бiблiятэк,     ¦райвыканкама  ¦
¦бiблiятэк з     ¦           ¦             ¦укараненне     ¦              ¦
¦арганiзацыяй    ¦           ¦             ¦новых          ¦              ¦
¦электроннай     ¦           ¦             ¦iнфармацыйных  ¦              ¦
¦пошты i         ¦           ¦             ¦тэхналогiй     ¦              ¦
¦падключэннем да ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦сеткi Iнтэрнэт  ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Арганiзацыя на  ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Прапаганда     ¦Аддзел        ¦
¦базе буйных     ¦           ¦ выдзеленых  ¦дасягненняў    ¦культуры      ¦
¦сельскiх дамоў  ¦           ¦   сродкаў   ¦мастацтва,     ¦райвыканкама  ¦
¦(цэнтраў,       ¦           ¦             ¦папулярызацыя  ¦              ¦
¦палацаў)        ¦           ¦             ¦розных вiдаў i ¦              ¦
¦культуры        ¦           ¦             ¦жанраў         ¦              ¦
¦пляцовак        ¦           ¦             ¦мастацкай      ¦              ¦
¦фiларманiчнага i¦           ¦             ¦творчасцi      ¦              ¦
¦тэатральнага    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦абслугоўвання   ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦насельнiцтва    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Адкрыццё 5      ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Фармiраванне   ¦Аддзел        ¦
¦класаў i        ¦           ¦ выдзеленых  ¦структуры      ¦культуры      ¦
¦аддзяленняў     ¦           ¦   сродкаў   ¦эстэтычнага    ¦райвыканкама  ¦
¦дзiцячых школ   ¦           ¦             ¦выхавання      ¦              ¦
¦мастацтваў па   ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦розных напрамках¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦мастацкай       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦творчасцi       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦                5. У сферы кадравага патэнцыялу культуры                 ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Павышэнне       ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Забеспячэнне   ¦Аддзел        ¦
¦якаснага ўзроўню¦           ¦ выдзеленых  ¦патрэбнасцi    ¦культуры      ¦
¦кадраў з        ¦           ¦   сродкаў   ¦ўстаноў        ¦райвыканкама  ¦
¦профiльнай      ¦           ¦             ¦культуры ў     ¦              ¦
¦адукацыяй у     ¦           ¦             ¦квалiфiкаваных ¦              ¦
¦клубных         ¦           ¦             ¦кадрах         ¦              ¦
¦установах i     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦бiблiятэках     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Падрыхтоўка     ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Павышэнне      ¦Аддзел        ¦
¦кадраў для      ¦           ¦ выдзеленых  ¦ўзроўню        ¦культуры      ¦
¦галiны культуры:¦           ¦   сродкаў   ¦квалiфiкацыi   ¦райвыканкама  ¦
¦штогадовае      ¦           ¦             ¦кадраў,        ¦              ¦
¦паступленне у   ¦           ¦             ¦азнаямленне з  ¦              ¦
¦сярэднiя        ¦           ¦             ¦сучаснымi      ¦              ¦
¦спецыяльныя     ¦           ¦             ¦ведамi i       ¦              ¦
¦навучальныя     ¦           ¦             ¦метадамi       ¦              ¦
¦ўстановы 5      ¦           ¦             ¦дзейнасцi,     ¦              ¦
¦чалавек;        ¦           ¦             ¦станоўчым      ¦              ¦
¦штогадовая      ¦           ¦             ¦вопытам работы ¦              ¦
¦падрыхтоўка     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦кадраў праз     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦рэгiянальныя    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦структуры       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦вышэйшых        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦навучальных     ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦устаноў галiны; ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦павышэнне       ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦квалiфiкацыi    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦кiраўнiкоў i    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦спецыялiстаў    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦галiны культуры ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦- 30 чалавек    ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦штогод          ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Рэалiзацыя      ¦2008 - 2010¦   У межах   ¦Рэалiзацыя     ¦Аддзел        ¦
¦сiстэмы мер па  ¦           ¦ выдзеленых  ¦творчага       ¦культуры      ¦
¦падтрымцы       ¦           ¦   сродкаў   ¦патэнцыялу     ¦райвыканкама  ¦
¦таленавiтай     ¦           ¦             ¦моладзi        ¦              ¦
¦моладзi         ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦                   6. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё                     ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Забеспячэнне    ¦2008 - 2010¦      -      ¦Расходы па     ¦Аддзел        ¦
¦штогадовага     ¦           ¦             ¦галiне за кошт ¦культуры      ¦
¦тэмпу роста     ¦           ¦             ¦дадатковых     ¦райвыканкама  ¦
¦платных паслуг  ¦           ¦             ¦крынiц складуць¦              ¦
¦культуры ў      ¦           ¦             ¦не менш за 5 - ¦              ¦
¦супастаўных     ¦           ¦             ¦7 працэнтаў    ¦              ¦
¦цэнах 109 - 110 ¦           ¦             ¦агульнага      ¦              ¦
¦працэнтаў       ¦           ¦             ¦фiнансавання   ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Забеспячэнне    ¦2008 - 2010¦      У      ¦Расходы на     ¦Аддзел        ¦
¦выканання       ¦           ¦адпаведнасцi ¦культуру на    ¦культуры      ¦
¦ўстаноўленага   ¦           ¦з бюджэтнымi ¦аднаго жыхара  ¦райвыканкама  ¦
¦заканадаўствам  ¦           ¦прызначэннямi¦штогод будуць  ¦              ¦
¦сацыяльнага     ¦           ¦             ¦складаць не    ¦              ¦
¦стандарту па    ¦           ¦             ¦менш за 1,5    ¦              ¦
¦нарматыве       ¦           ¦             ¦базавай        ¦              ¦
¦бюджэтнай       ¦           ¦             ¦велiчынi, у тым¦              ¦
¦забяспечанасцi  ¦           ¦             ¦лiку за кошт   ¦              ¦
¦расходаў на     ¦           ¦             ¦бюджэтных      ¦              ¦
¦культуру        ¦           ¦             ¦сродкаў - 1,3  ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦базавай        ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦велiчынi, за   ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦кошт платных   ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦паслуг - 0,2   ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦базавай        ¦              ¦
¦                ¦           ¦             ¦велiчынi       ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦       7. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры         ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Капiтальны      ¦   2008    ¦    280,0    ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦рамонт          ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦Грынкаўскага    ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦сельскага Дома  ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦культуры        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Бягучы рамонт   ¦   2009    ¦    75,0     ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦Пацуеўскага     ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦сельскага Дома  ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦культуры        ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Капiтальны      ¦   2009    ¦    39,0     ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦рамонт          ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦Вердамiцкага    ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦сельскага клуба ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Бягучы рамонт   ¦   2009    ¦    15,0     ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦Вердамiцкай     ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦сельскай        ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦бiблiятэкi      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Капiтальны      ¦   2010    ¦    115,0    ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦рамонт          ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦Ханчыцкага      ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦сельскага клуба ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Бягучы рамонт   ¦   2010    ¦    16,0     ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦Ханчыцкай       ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦сельскай        ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦бiблiятэкi      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Бягучы рамонт   ¦   2010    ¦    39,0     ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦Вялiкасельскага ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦сельскага клуба ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
+----------------+-----------+-------------+---------------+--------------+
¦Бягучы рамонт   ¦   2010    ¦    25,0     ¦Якаснае        ¦Аддзел        ¦
¦Вялiкасельскай  ¦           ¦             ¦абнаўленне     ¦культуры      ¦
¦сельскай        ¦           ¦             ¦будынкаў       ¦райвыканкама  ¦
¦бiблiятэкi      ¦           ¦             ¦               ¦              ¦
¦----------------+-----------+-------------+---------------+---------------








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList