Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Витебского областного исполнительного комитета от 15.04.2009 N 205 "Аб стварэннi Вiцебскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 13 мая 2009 г. N 9/23820







На падставе пункта 12 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыемкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372, Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць Вiцебскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

2. Зацвердзiць Палажэнне аб Вiцебскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве (дадаецца).

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на начальнiка ўпраўлення культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта Пашынскага М.П.



Старшыня А.М.КОСIНЕЦ





Кiраўнiк спраў У.П.ПЕНIН











                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Вiцебскага абласнога
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       15.04.2009 N 205


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ВIЦЕБСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ

ПА МАНУМЕНТАЛЬНЫМ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНЫМ МАСТАЦТВЕ



1. Вiцебскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.

2. Асноўнымi задачамi савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

3. Савет:

у сваей дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем;

спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.

4. У мэтах выканання сваiх задач савет:

дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама пры неабходнасцi мастацка-прасторавага i дызайнерскага афармлення музейных экспазiцый;

ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у г. Вiцебску (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), раенных цэнтрах i на тэрыторыi раенаў Вiцебскай вобласцi;

дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора;

па даручэннi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта ажыццяўляе дзяржаўную прыемку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у г. Вiцебску (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), у раенных цэнтрах i на тэрыторыi раенаў Вiцебскай вобласцi.

5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.

6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый.

7. Склад савета зацвярджаецца распараджэннем Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, усяго не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi.

Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.

8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi.

9. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш 2/3 складу савета i афармляюцца пратаколам.

10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду саветам, работу савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.

11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваей дзейнасцi Вiцебскаму абласному выканаўчаму камiтэту.









Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList