Зарегистрировано в НРПА РБ 18 июня 2009 г. N 9/24618
На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Унесцi ў рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 жнiўня 2007 г. N 1911 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., N 215, 9/10113) наступныя змяненнi:
1.1. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"4. Зацвердзiць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.";
1.2. дадатак да рашэння выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
23.08.2007 N 1911
(у рэдакцыi рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
04.06.2009 N 1252)
КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
----+--------------------------------------------+--------+--------+------¬
¦ N ¦ Вiды бiлетаў ¦Месячныя¦Дэкадныя¦На 1/2¦
¦п/п¦ ¦ ¦ ¦месяца¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус,¦ 23670 ¦ 8300 ¦12460 ¦
¦ ¦трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 2 ¦Аўтобус-экспрэс ¦ 31570 ¦ 11080 ¦16620 ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус - тралейбус,¦ 31570 ¦ 11080 ¦16620 ¦
¦ ¦аўтобус - трамвай, трамвай - тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аўтобус - метро, тралейбус - метро, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай - метро) ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту (аўтобус - ¦ 37660 ¦ 13210 ¦19820 ¦
¦ ¦тралейбус - трамвай, аўтобус - тралейбус - ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метро, аўтобус - трамвай - метро, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай - тралейбус - метро) ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 5 ¦На чатыры вiды транспарту (аўтобус - ¦ 42610 ¦ 14950 ¦22430 ¦
¦ ¦тралейбус - трамвай - метро) ¦ ¦ ¦ ¦
¦---+--------------------------------------------+--------+--------+-------
".
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi.
3. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".
4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Першы намеснiк старшынi А.Я.КУНЦЭВIЧ
Выконваючы абавязкi
кiраўнiка спраў В.С.ЧВЕЙ
|