Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20.01.1971 № 10 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб бацькоўскiм камiтэце агульнаадукацыйнай школы"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 мая 2001 г. N 8/5851 1. Зацвердзiць Палажэнне аб бацькоўскiм камiтэце агульнаадукацыйнай школы (дадаецца). 2. Упраўленню школ (тав. Дарафеенку М.П.) давесцi да ведама загадчыкаў абласных, гарадскiх i раенных аддзелаў народнай асветы i дырэктараў школ Палажэнне аб бацькоўскiм камiтэце i арганiзаваць кантроль за яго выкананнем органамi народнай асветы i школамi. Мiнiстр М.МIНКЕВIЧ ЗАЦВЕРДЖАНА загадам Мiнiстэрства асветы Беларускай ССР ад 20 студзеня 1971 г. N 10 I. ЗАДАЧЫ БАЦЬКОЎСКIХ КАМIТЭТАЎ1. Бацькоўскiя камiтэты ствараюцца, каб садзейнiчаць школе ў ажыццяўленнi камунiстычнага выхавання i навучання дзяцей. Задачамi бацькоўскiх камiтэтаў з'яўляюцца: усямернае ўмацаванне сувязi памiж сям'ёй i школай з мэтай устанаўлення адзiнства выхаваўчага ўплыву на дзяцей педагагiчнага калектыву i сям'i; прыцягненне бацькоўскай грамадскасцi да актыўнага ўдзелу ў жыццi школы, да арганiзацыы пазакласнай i пазашкольнай работы; дапамога школе ў ажыццяўленнi абавязковай васьмiгадовай i ўсеагульнай сярэдняй адукацыi; удзел у арганiзацыi шырокай педагагiчнай прапаганды сярод бацькоў i насельнiцтва; дапамога ва ўмацаваннi гаспадарчай i вучэбна-матэрыяльнай базы школы. II. АРГАНIЗАЦЫЯ I ЗМЕСТ РАБОТЫ БАЦЬКОЎСКIХ КАМIТЭТАЎ2. Бацькоўскi камiтэт школы выбiраецца агульнашкольным бацькоўскiм сходам або канферэнцыяй у пачатку кожнаго навучальнага або каляндарнага года тэрмiнам на адзiн год. Колькасць яго членаў устанаўлiваецца рашэннем агульнага сходу (канферэнцыi) бацькоў у залежнасцi ад умоў работы школы. 3. Для выканання бягучай работы бацькоўскi камiтэт школы выбiрае са свайго складу: у сярэднiх i буйных васьмiгадовых школах прэзiдыўм у складзе старшынi, намеснiка, сакратара i 3 - 5 членаў прэзiдыўма; у невялiкiх васьмiгадовых i пачатковых школах старшыню, яго намеснiка i сакратара; у аднакамплектных i двухкамплектных пачатковых школах - старшыню. 4. Бацькоўскi камiтэт класа выбiраецца агульным сходам бацькоў класа ў складзе старшынi i 2 - 4 членаў. 5. Пад кiраўнiцтвам членаў агульнашкольнага бацькоўскага камiтэта ў кожнай школе могуць стварацца пастаянныя або часовыя камiсii па асобных раздзелах работы (па ажыццяўленнi ўсеагульнага навучання, правядзеннi педагагiчнай прапаганды, па працоўным выхаваннi i арганiзацыi грамадска карыснай працы школьнiкаў, па культурна-масавай рабоце, гаспадарчай, спартыўна-аздараўленчай i iнш.). Склад камiсiй i змест iх работы вызначаюцца бацькоўскiм камiтэтам. 6. Бацькоўскi камiтэт арганiзуе дапамогу школе: ва ўмацаваннi сувязi педагагiчнага калектыву з бацькамi вучняў i грамадскасцю; у ажыццяўленнi абавязковага васьмiгадовага навучання i пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыi; у стварэннi iнтэрнатаў пры школах i забеспячэннi ў iх належных бытавых умоў; у арганiзацыi харчавання школьнiкаў; у стварэннi i выкарыстаннi фонду ўсенавуча; у стварэннi неабходнай матэрыяльнай базы для працоўнага навучання i выхавання; у прыцягненнi бацькоў да непасрэднага ўдзелу ў выхаваўчай рабоце з вучнямi ў пазаўрочны час; у рабоце па прафесiянальнай арыентацыi вучняў; у ажыццяўленнi кантролю за выкананнем школьнiкамi "Правiлаў для вучняў"; у арганiзацыi i правядзеннi сходаў, дакладаў, лекцый для бацькоў, гутарак па абмене вопытам сямейнага выхавання; у ажыццяўленнi мерапрыемстваў па ўмацаваннi гаспадарчай i вучэбна-матэрыяльнай базы школы, добраўпарадкаваннi i стварэннi ў ёй нармальных санiтарна-гiгiенiчных умоў; у правядзеннi аздараўленчай i культурна-масавай работы з вучнямi ў перыяд канiкулаў. 7. Бацькоўскi камiтэт школы i класныя бацькоўскiя камiтэты кiруюцца ў сваёй рабоце дадзеным Палажэннем, рэкамендацыямi дырэктара школы i педагагiчнага савета, планам работы школы i пастановамi бацькоўскiх сходаў. Бацькоўскi камiтэт складае план работы на паўгоддзе або на год. Яго канкрэтны змест вызначаецца з улiкам мясцовых умоў i задач, якiя стаяць перад дадзенай школай. 8. Бацькоўскi камiтэт школы, яго прэзiдыўм i класныя бацькоўскiя камiтэты маюць права прымаць свае рашэннi пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш 2/3 яго членаў. 9. Для абмеркавання i вырашэння найбольш важных пытанняў бацькоўскi камiтэт школы склiкае сходы або канферэнцыi бацькоў (класныя - не радзей 4 разоў у год, агульнашкольныя - не радзей 2 разоў у год). Колькасць дэлегатаў на канферэнцыю ад кожнага класа ўстанаўлiваецца бацькоўскiм камiтэтам школы. На класных бацькоўскiх сходах абавязкова павiнен прысутнiчаць класны кiраўнiк, на агульнашкольных - дырэктар школы, класныя кiраўнiкi i настаўнiкi. Заўвага. У сельскiх сярэднiх школах з вялiкiм раёнам абслугоўвання праводзяцца бацькоўскiя канферэнцыi, дэлегаты на iх выбiраюцца на бацькоўскiх сходах на месцы жыхарства вучняў. 10. Бацькоўскi камiтэт школы робiць справаздачу аб сваёй рабоце перад агульнашкольным бацькоўскiм сходам (канферэнцыяй), а класны камiтэт - перад класным бацькоўскiм сходам у дзень выбараў новага складу камiтэта. 11. У выпадку нязгоды дырэктара школы з думкай большасцi бацькоўскага камiтэта спрэчнае пытанне вырашаецца раённым (гарадскiм) аддзелам народнай асветы. 12. Аддзелы народнай асветы пры iнспектаваннi школы знаёмяцца з работай бацькоўскага камiтэта i прымаюць меры да павышення эфектыёнасцi яго дзейнасцi. 13. Бацькоўскiя камiтэты вядуць пратаколы сваiх пасяджэнняў i бацькоўскiх сходаў, якiя захоўваюцца ў справах школы. III. ПРАВЫ БАЦЬКОЎСКIХ КАМIТЭТАЎ14. Бацькоўскi камiтэт школы мае права: устанаўлiваць сувязi з савецкiмi органамi, грамадскiмi арганiзацыямi, прадпрыемствамi, саўгасамi, калгасамi i ўстановамi, якiя шэфствуюць над школай, па пытаннях аказання дапамогi школе ў правядзеннi выхаваўчай работы, умацавання яе вучэбна-матэрыяльнай базы, а таксама аб адносiнах бацькоў да выхавання дзяцей; уносiць на разгляд дырэктара i педагагiчнага савета школы прапановы па пазашкольнай i пазакласнай рабоце з вучнямi, па арганiзацыйна-гаспадарчых пытаннях, па паляпшэннi работы педагагiчнага калектыву з бацькамi вучняў. Дырэктар школы i педагагiчны савет абавязаны ўважлiва разглядаць прапановы бацькоўскага камiтэта i паведамляць яму аб прынятых рашэннях; заслухоўваць паведамленнi дырэктара школы аб стане i перспектывах работы школы i яго растлумачэннi па пытаннях, якiя цiкавяць бацькоў; заслухоўваць справаздачы класных бацькоўскiх камiтэтаў i прымаць рашэннi па паляпшэннi iх работы; склiкаць бацькоўскiя сходы i канферэнцыi; прымаць удзел у стварэннi фонду ўсенавуча i вырашэннi пытанняў аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi вучням, якiя маюць ў ёй патрэбу; прыцягваць бацькоў да ўдзелу ў розных формах iдэйна-палiтычнага выхавання вучняў, грамадска карыснай дзейнасцi дзяцей, рабоце на прафесiянальнай арыентацыi, кiраўнiцтве гурткамi i iншымi вiдамi пазакласнай i пазашкольнай работы; арганiзоўваць дзяжурствы бацькоў у школе i ў мiкрараёне школы. 15. Класныя бацькоўскiя камiтэты маюць права ўносiць прапановы класнаму кiраўнiку па паляпшэннi пазакласнай работы з вучнямi, бацькамi вучняў класа i заслухоўваць растлумачэннi класнага кiраўнiка па пытаннях, якiя цiкавяць бацькоў. 16. Старшыня агульнашкольнага бацькоўскага камiтэта з'яўляецца членам педагагiчнага савета школы. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|