Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 04.06.1991 № 832-XII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 15 марта 2001 г. N 2/294



Артыкул 1. Асноўныя паняццi, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе


1. У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi i iх азначэннi:

1.1. культура - сукупнасць культурных каштоўнасцей, арыентаваных на задавальненне духоўных патрэбнасцей людзей i створаных (пераўтвораных) у вынiку дзейнасцi чалавека або цесна звязаных з такой дзейнасцю;

1.2. культурная дзейнасць - дзейнасць па стварэнню, аднаўленню (адраджэнню), захаванню, ахове, вывучэнню, папулярызацыi, выкарыстанню i распаўсюджванню культурных каштоўнасцей, эстэтычнаму выхаванню, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;

1.3. культурныя каштоўнасцi - створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя маюць мастацкае, гiстарычнае, навуковае або iншае значэнне;

1.4. дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры - комплекс мер, якiя прымаюцца дзяржаўнымi органамi Рэспублiкi Беларусь па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры, арганiзацыйнаму, прававому, фiнансаваму, матэрыяльна-тэхнiчнаму, кадраваму, iнфармацыйнаму i iншаму забеспячэнню культурнай дзейнасцi;

1.5. аб'екты культурнай iнфраструктуры - будынкi, збудаваннi, памяшканнi i iншая нерухомая маёмасць, якiя прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення i забеспячэння культурнай дзейнасцi;

1.6. арганiзацыя культуры - юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;

1.7. дзеячы культуры i мастацтва - работнiкi культуры, творчыя работнiкi, якiя маюць ганаровыя званнi ў галiне культуры;

1.8. калектыў мастацкай творчасцi - аб'яднанне фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю;

1.9. манапалiзм у культуры - дзеяннi (бяздзеянне) суб'ектаў культурнай дзейнасцi (за выключэннем фiзiчных асоб), якiя супярэчаць гэтаму Закону, накiраваны на недапушчэнне, абмежаванне або ўстараненне канкурэнцыi i таксама наносяць шкоду правам, свабодам i законным iнтарэсам грамадзян у галiне культуры;

1.10. мастацкая творчасць - стварэнне i (або) выкананне твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;

1.11. работнiк культуры - фiзiчная асоба, якая знаходзiцца ў працоўных адносiнах з арганiзацыяй культуры на падставе заключанага працоўнага дагавора (кантракта) i займаецца культурнай дзейнасцю;

1.12. творчая дзейнасць - вiд культурнай дзейнасцi, якi ўключае мастацкую творчасць i iншую iнтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з'яўленнем новага, не iснаваўшага раней самастойнага вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў галiне культуры;

1.13. культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства - тэатральная пастаноўка, канцэртная праграма, iншы вынiк творчай дзейнасцi выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасцi, якiя разлiчаны на публiчнае выкананне;

1.14. культурнае мерапрыемства - культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, а таксама фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семiнар i iншае мерапрыемства, накiраваныя на паказ, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю вынiкаў творчай дзейнасцi, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

1.15. культурны праект - сукупнасць дзеянняў, накiраваных на дасягненне вынiкаў культурнай дзейнасцi, зыходзячы з вызначаных рэсурсаў, тэрмiнаў, патрабаванняў да якасцi, улiку дапушчальнага ўзроўню рызыкi.

2. Змест асобных паняццяў, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Закона.


Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб культуры i адносiны, якiя iм рэгулююцца


1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб культуры грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць грамадскiя адносiны, звязаныя з ажыццяўленнем i забеспячэннем культурнай дзейнасцi.

2. Калi мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца нормы мiжнароднага дагавора.

3. Гэты Закон i iншыя акты заканадаўства аб культуры рэгулююць грамадскiя адносiны ў наступных напрамках:

3.1. ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.2. бiблiятэчная справа;

3.3. дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў;

3.4. кiнематаграфiя;

3.5. музейная справа;

3.6. народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы);

3.7. правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

3.8. выдавецкая справа ў частцы, звязанай з выданнем твораў лiтаратуры, якiя маюць значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання культуры, дзейнасць па распаўсюджванню i папулярызацыi ўказаных выданняў;

3.9. дзейнасць па арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;

3.10. дзейнасць па стварэнню аб'ектаў культурнай iнфраструктуры, вытворчасцi (вырабу) iнструментаў, абсталявання i iншай маёмасцi, прызначаных для ажыццяўлення i забеспячэння культурнай дзейнасцi;

3.11. дзейнасць па эстэтычнаму выхаванню;

3.12. дзейнасць сродкаў масавай iнфармацыi ў частцы, звязанай са стварэннем, выкарыстаннем, распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;

3.13. мастацкая творчасць;

3.14. мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва;

3.15. навукова-даследчая i метадычная дзейнасць у галiне культуры;

3.16. прафесiйная дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры;

3.17. прафесiйная дзейнасць у галiне мастацтва;

3.18. iншыя напрамкi, звязаныя з ажыццяўленнем i забеспячэннем культурнай дзейнасцi, калi iншае не вызначана гэтым Законам.


Артыкул 3. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры


Заканадаўствам устанаўлiваецца крымiнальная, адмiнiстрацыйная, дысцыплiнарная, матэрыяльная i iншая адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры.


Артыкул 4. Суб'екты культурнай дзейнасцi


1. Суб'ектамi культурнай дзейнасцi з'яўляюцца:

1.1. работнiкi культуры, iншыя фiзiчныя асобы;

1.2. арганiзацыi культуры;

1.3. суб'екты творчай дзейнасцi:

творчыя работнiкi i iншыя фiзiчныя асобы, якiя ажыццяўляюць творчую дзейнасць;

калектывы мастацкай творчасцi;

1.4. дзяржаўныя органы;

1.5. органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання;

1.6. навукова-даследчыя ўстановы i ўстановы адукацыi ў галiне культуры;

1.7. iншыя юрыдычныя асобы.

2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi аб культуры, суб'ектамi культурнай дзейнасцi могуць выступаць падраздзяленнi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленыя.


Артыкул 5. Ажыццяўленне i забеспячэнне культурнай дзейнасцi


1. Суб'екты культурнай дзейнасцi маюць права ў адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства ажыццяўляць i (або) забяспечваць культурную дзейнасць.

2. Асноўнымi прынцыпамi ажыццяўлення i забеспячэння культурнай дзейнасцi з'яўляюцца:

2.1. свабода мастацкай творчасцi i iншай творчай дзейнасцi, iх самаразвiццё;

2.2. разнастайнасць напрамкаў, форм, жанраў i стыляў у творчай дзейнасцi, недапушчальнасць манапалiзму ў культуры i манапалiзацыi культурнай дзейнасцi;

2.3. прыярытэт развiцця беларускай нацыянальнай культуры;

2.4. агульнадаступнасць культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах;

2.5. роўнасць суб'ектаў культурнай дзейнасцi перад законам, недапушчальнасць устанаўлення пераваг i прывiлей у галiне культуры, якiя супярэчаць закону;

2.6. арыентацыя на нацыянальныя i агульначалавечыя каштоўнасцi, культурныя каштоўнасцi, якiя носяць высокамастацкi i высокамаральны характар;

2.7. гуманiстычная накiраванасць i ўзмацненне асобаснага пачатку ў культурнай дзейнасцi;

2.8. усямерная ахова, захаванне, рацыянальнае выкарыстанне i памнажэнне гiсторыка-культурнай спадчыны i iнтэлектуальнай уласнасцi ў галiне культуры;

2.9. свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь;

2.10. узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамi iншых народаў i яе iнтэграцыя ў сусветную культуру;

2.11. спалучэнне дзяржаўных i грамадскiх пачаткаў у арганiзацыi культурнай дзейнасцi i кiраваннi ёю.


Артыкул 6. Свабода творчай дзейнасцi


1. Свабода творчай дзейнасцi складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў i метадаў творчай дзейнасцi, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, мовы, стылю, годнасцi i прызначэння ствараемых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, рэпертуару выконваемых твораў, мовы, стылю i манеры выканання.

2. Умяшанне дзяржаўных органаў (арганiзацый), iх службовых асоб, юрыдычных i фiзiчных асоб у працэс стварэння i (або) выканання суб'ектамi творчай дзейнасцi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi вынiкi творчай дзейнасцi:

2.1. могуць быць накiраваны супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкаюць да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

2.2. змяшчаюць i распаўсюджваюць паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

2.3. прапагандуюць вайну, гвалт i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў;

2.4. змяшчаюць iнфармацыю аб спосабах забойства чалавека, вырабу прылад i сродкаў забойства;

2.5. могуць прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека;

2.6. у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

3. Не з'яўляюцца ўмяшаннем у творчую дзейнасць дзеяннi, заснаваныя на дагаворы з суб'ектам творчай дзейнасцi аб стварэннi i выкарыстаннi вынiкаў творчай дзейнасцi.

4. Любое ўмяшанне ў творчую дзейнасць суб'екта творчай дзейнасцi можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 7. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi


1. Творчая дзейнасць, уключаючы аўтэнтычна-фальклорную дзейнасць, ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.


Артыкул 8. Сацыяльна-творчыя заказы


1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя органы маюць права размяшчаць у суб'ектаў культурнай дзейнасцi з iх згоды сацыяльна-творчыя заказы з мэтай стымулявання творчага пошуку, падтрымкi таленавiтых аўтараў i выканаўцаў, рашэння iншых сацыяльна-культурных задач.

2. Сацыяльна-творчы заказ - дагавор на стварэнне новых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, арганiзацыю i (або) правядзенне культурных мерапрыемстваў, аказанне паслуг у галiне культуры.


Артыкул 9. Парадак распаўсюджвання i папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi


1. Суб'екты культурнай дзейнасцi, якiя распаўсюджваюць i (або) папулярызуюць вынiкi творчай дзейнасцi, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных мерапрыемстваў, распаўсюджваць i (або) папулярызаваць творы мастацкай лiтаратуры i мастацтва, розныя па вiдах, напрамках (школах), форме i зместу, жанры, мове, стылю, папулярызаваць творчасць розных аўтараў, выканаўцаў i калектываў мастацкай творчасцi.

2. Забараняюцца распаўсюджванне i (або) папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва ў выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 гэтага Закона.

3. Парадак прыняцця рашэнняў аб забароне або абмежаваннi апублiкавання, публiчнага выканання i паказу твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, абнародавання iх iншым спосабам, аб забароне або абмежаваннi арганiзацыi i (або) правядзення культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 гэтага Закона, а таксама дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на прыняцце такiх рашэнняў, вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

4. Рашэнне дзяржаўнага органа, дзеяннi ўказанага органа або яго службовай асобы, звязаныя з забаронай або абмежаваннем абнародавання твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, а таксама з забаронай або абмежаваннем арганiзацыi i (або) правядзення культурных мерапрыемстваў, могуць быць абскарджаны ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.

5. Распаўсюджванне i (або) папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасцi ў ходзе арганiзацыi i (або) правядзення культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам цi ў памяшканнях ажыццяўляюцца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.



Глава 2 ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛIТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ I КIРАВАННЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 10. Асноўныя мэты i прыярытэты дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры


1. Дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры грунтуецца на прызнаннi культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, пераемнасцi пакаленняў, а таксама ў якасцi асновы развiцця i самарэалiзацыi асобы, адукацыi i выхавання дзяцей i моладзi.

2. Асноўнымi мэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляюцца:

2.1. забеспячэнне i абарона канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыццi;

2.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасцi i iншай творчай дзейнасцi;

2.3. садзейнiчанне захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на карысць iнтарэсаў чалавека i грамадства;

2.4. сацыяльная абарона работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;

2.5. абарона грамадскай маралi, сцвярджэнне гуманiстычных iдэй i высокiх маральных пачаткаў у грамадскiм жыццi, фармiраванне эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;

2.6. развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне культуры.

3. Прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляюцца:

3.1. захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры i мовы;

3.2. стварэнне, распаўсюджванне i папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва для дзяцей i моладзi;

3.3. стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання дзяцей i моладзi;

3.4. папулярызацыя класiчных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, iншых эстэтычных i маральных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры;

3.5. забеспячэнне функцыянавання i развiцця культуры ў сельскай мясцовасцi.


Артыкул 11. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры


Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры ажыццяўляюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi дзяржаўнымi органамi ў межах iх кампетэнцыi.


Артыкул 12. Напрамкi дзяржаўнага рэгулявання i кiравання ў галiне культуры


Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры, у адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй:

фармiруюць i рэалiзуюць дзяржаўную палiтыку ў галiне культуры ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi ажыццяўлення i забеспячэння культурнай дзейнасцi i прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры, вызначаюць агульную стратэгiю сацыяльна-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця ва ўказанай галiне;

распрацоўваюць i зацвярджаюць дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры, забяспечваюць iх выкананне;

пры распрацоўцы дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця, iншых дзяржаўных праграм улiчваюць магчымасць уздзеяння вынiкаў iх рэалiзацыi на захаванне i развiццё культуры, а таксама ўздзеяння самой культуры на гэтыя вынiкi;

устанаўлiваюць i перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мiнiмальныя сацыяльныя стандарты ў галiне культуры, забяспечваюць iх рэалiзацыю;

ствараюць дзяржаўныя арганiзацыi культуры i кiруюць iх дзейнасцю, садзейнiчаюць развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы дзяржаўных арганiзацый культуры;

ажыццяўляюць планаванне, забяспечваюць праектаванне i будаўнiцтва (стварэнне) аб'ектаў культурнай iнфраструктуры, неабходных для выканання дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, рэалiзацыi дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры;

забяспечваюць уключэнне ў праекты будаўнiцтва грамадскiх i жылых будынкаў (комплексаў), забудовы жылых масiваў заданняў па iх мастацкаму афармленню, а таксама спалучэнне архiтэктурных рашэнняў новых збудаванняў з iснуючай забудовай, прыродным ландшафтам з улiкам ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, выкарыстанне нацыянальных традыцый i прыёмаў забудовы, ландшафтнай архiтэктуры з мэтай фармiравання эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;

пры фармiраваннi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў на чарговы фiнансавы год прадугледжваюць выдзяленне сродкаў на фiнансаванне культурнай дзейнасцi;

стымулююць культурную дзейнасць, дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi ў галiне культуры шляхам устанаўлення i прадастаўлення гарантый суб'ектам творчай дзейнасцi, iльгот арганiзацыям культуры, а таксама фiзiчным i юрыдычным асобам, якiя ажыццяўляюць дабрачынную дзейнасць i прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi ў галiне культуры;

маральна i матэрыяльна заахвочваюць работнiкаў культуры, суб'ектаў творчай дзейнасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у захаванне, развiццё i распаўсюджванне культуры;

аказваюць асаблiвую падтрымку юным таленавiтым аўтарам i выканаўцам, творчай моладзi, а таксама пачынаючым калектывам мастацкай творчасцi;

забяспечваюць у адпаведнасцi з заканадаўствам свабодны доступ да культурных каштоўнасцей i культурнай дзейнасцi на льготных умовах для iнвалiдаў, ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, ваеннаслужачых тэрмiновай службы, дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, асоб, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, спецыяльную адукацыю, а таксама асоб, якiя маюць заслугi перад дзяржавай i народам;

ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання дзяцей i моладзi;

арганiзуюць i (або) праводзяць культурныя мерапрыемствы, звязаныя з распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;

спрыяюць стварэнню, распаўсюджванню i папулярызацыi суб'ектамi культурнай дзейнасцi культурных каштоўнасцей, якiя маюць высокамастацкае i высокамаральнае значэнне, у тым лiку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў i фiнансавання дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў;

ствараюць умовы для адраджэння i развiцця гiстарычных традыцый народнай творчасцi, заахвочваюць культурную дзейнасць юрыдычных i фiзiчных асоб ва ўказанай сферы;

садзейнiчаюць арганiзацыi i (або) правядзенню культурных мерапрыемстваў, экспертыз, iншых форм аб'ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi;

ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымаюць меры па абароне грамадскай маралi;

забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўку i ажыццяўленне навуковых праграм i праектаў у галiне культуры, аказанне метадычнай дапамогi арганiзацыям культуры;

арганiзуюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры;

ажыццяўляюць выяўленне, улiк, вывучэнне, рэстаўрацыю i ахову аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;

забяспечваюць афiцыйнае апублiкаванне актаў заканадаўства аб культуры, якiя прыняты, выдадзены iмi, давядзенне да ўсеагульнага ведама ў iншай форме актаў заканадаўства аб культуры, дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, iншай дакументаванай iнфармацыi аб культурным жыццi, калi яна мае грамадска значны характар;

вядуць дзяржаўную статыстыку па формах нецэнтралiзаваных дзяржаўных статыстычных назiранняў i ўказаннях па ix запаўненню, якiя распрацоўваюцца iмi i зацвярджаюцца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў галiне дзяржаўнай статыстыкi;

ствараюць дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, якiя спецыялiзуюцца на асвятленнi культурнага жыцця ў Рэспублiцы Беларусь i замежных дзяржавах; стымулююць публiкацыi або паведамленнi на тэмы, звязаныя з культурным жыццём, у iншых дзяржаўных, а таксама недзяржаўных сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў, прадастаўлення падатковых i iншых iльгот;

стымулююць выданне лiтаратуры, якая мае значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання культуры (творы лiтаратуры нацыянальнай тэматыкi, для дзяцей i моладзi, класiчныя творы мастацкай лiтаратуры i iнш.);

садзейнiчаюць укараненню перадавых iнфармацыйных тэхналогiй у дзейнасць арганiзацый культуры, ствараюць адзiную дзяржаўную сiстэму iнфармацыйнага забеспячэння культурнай дзейнасцi i адзiную iнфармацыйную адукацыйную прастору ў галiне культуры;

рэгулююць перамяшчэнне культурных каштоўнасцей праз мяжу Рэспублiкi Беларусь, перашкаджаюць незаконнаму вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь культурных каштоўнасцей i незаконнай перадачы права ўласнасцi на iх, прымаюць меры па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з яе тэрыторыi або не вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

ствараюць умовы для мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва, развiваюць культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой;

аказваюць падтрымку мiжнародным арганiзацыям, якiя створаны i (або) дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь у мэтах выканання яе мiжнародных абавязацельстваў у галiне культуры;

могуць аказваць падтрымку творчым саюзам у адпаведнасцi з заканадаўствам;

ствараюць спрыяльныя ўмовы для развiцця клубных устаноў для iнвалiдаў;

выконваюць iншыя абавязкi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.


Артыкул 13. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кiравання ў галiне культуры з органамi мясцовага самакiравання i грамадскiмi арганiзацыямi (аб'яднаннямi)


1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры ва ўзаемадзеяннi з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, а таксама творчымi саюзамi i iншымi грамадскiмi арганiзацыямi (аб'яднаннямi), якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць. Напрамкi i формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

2. З мэтай стварэння арганiзацыйных асноў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання ў галiне культуры i грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, дзеячаў культуры i мастацтва, iншых суб'ектаў культурнай дзейнасцi пры дзяржаўных органах могуць стварацца грамадскiя саветы i iншыя кансультатыўныя органы.


Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры


1. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры падзяляюцца на рэспублiканскiя i рэгiянальныя.

2. Рэспублiканскiя праграмы захавання i развiцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на ўзроўнi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь.

4. Рэспублiканскiя праграмы захавання i развiцця культуры распрацоўваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь не менш чым на пяць гадоў i зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

5. Рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры могуць распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Указаныя праграмы зацвярджаюцца адпаведнымi мясцовымi Саветамi дэпутатаў.



Глава 3 ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 15. Правы i абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў галiне культуры


1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры маюць права на:

1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця;

1.2. атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi;

1.3. удзел у культурным жыццi;

1.4. свабоду творчай дзейнасцi;

1.5. захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;

1.6. ахову iнтэлектуальнай уласнасцi ў галiне культуры;

1.7. эстэтычнае выхаванне;

1.8. свабоду аб'яднанняў у галiне культуры;

1.9. стварэнне арганiзацый культуры.

2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры абавязаны:

2.1. берагчы гiсторыка-культурную, духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя культурныя каштоўнасцi;

2.2. паважаць культуру i мову ўсiх нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

3. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны клапацiцца аб эстэтычным выхаваннi, культурным развiццi дзяцей, далучэннi iх да культурных каштоўнасцей.

4. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi ў галiне культуры нараўне з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншымi законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 16. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця


Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень забяспечанасцi з улiкам iх месца жыхарства агульнадаступнымi паслугамi ў галiне культуры, арганiзацыямi культуры, якiя аказваюць такiя паслугi, аб'ектамi культурнай iнфраструктуры, а таксама якасны ўзровень распаўсюджваемых i папулярызуемых культурных каштоўнасцей i эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.


Артыкул 17. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi


1. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне, распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб змесце культурнай дзейнасцi, культурных каштоўнасцях i аб'ектах культурнай iнфраструктуры.

2. Не можа быць прадастаўлена або распаўсюджана iнфармацыя аб культурным жыццi, калi звесткi, што складаюць гэту iнфармацыю, належаць да дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайны.


Артыкул 18. Права на ўдзел у культурным жыццi


1. Грамадзяне прымаюць удзел у культурным жыццi шляхам заняцця культурнай дзейнасцю, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей i карыстання iмi.

2. Права кожнага на заняцце культурнай дзейнасцю прадугледжвае:

2.1. свабоду выбару сферы, вiду, напрамку i формы культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i здольнасцямi (магчымасцямi);

2.2. магчымасць самастойна цi сумесна з iншымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.

3. Права кожнага на доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей i карыстанне iмi прадугледжвае:

3.1. свабоду выбару вiду культурных каштоўнасцей, якiя цiкавяць, а таксама формы далучэння да iх;

3.2. магчымасць наведвання арганiзацый культуры, аб'ектаў культурнай iнфраструктуры з мэтай азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення;

3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай iнфармацыi, зафiксаванай на матэрыяльных носьбiтах, а таксама аўдыё-, аўдыёвiзуальных i iншых паведамленняў, якiя распаўсюджваюцца сродкамi масавай iнфармацыi;

3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;

3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей у адпаведнасцi з заканадаўствам.

4. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнiчае ў адносiнах да:

4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя належаць дзяржаве i (або) знаходзяцца ў фондах арганiзацый культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якiх належаць дзяржаве, арганiзацыям культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемым з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлi ў грамадскi набытак.

5. Умовы i парадак свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

6. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, не выключае магчымасцi ўстанаўлення заканадаўчымi актамi аб культуры або ў адпаведнасцi з iмi абмежаванняў, якiя грунтуюцца на спецыфiцы культурных каштоўнасцей i (або) неабходнасцi забеспячэння iх захавання.

7. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не ўказаных у пункце 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы i парадак такога доступу вызначаюцца ўласнiкам або ўладальнiкам выключных правоў на культурныя каштоўнасцi, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.


Артыкул 19. Права на захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый


1. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi i пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права захоўваць i развiваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай.

2. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi, маюць права на стварэнне ў Рэспублiцы Беларусь грамадскiх аб'яднанняў, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць.


Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне


Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на эстэтычнае выхаванне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Глава 4 АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ

Артыкул 21. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры


1. Арганiзацыi культуры ў Рэспублiцы Беларусь па форме ўласнасцi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасцi - на камерцыйныя i некамерцыйныя.

2. Арганiзацыi культуры падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

2.1. бiблiятэкi;

2.2. музеi;

2.3. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi ў галiне культуры;

2.4. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя ўстановы (далей - клубныя ўстановы);

2.5. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады (далей - паркi);

2.6. кнiжныя палаты;

2.7. тэатры;

2.8. цыркi;

2.9. фiлармонii i iншыя канцэртныя арганiзацыi (далей - канцэртныя арганiзацыi);

2.10. арганiзацыi кiнематаграфii;

2.11. творчыя майстэрнi;

2.12. арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў);

2.13. навукова-праектныя i вытворчыя рэстаўрацыйныя арганiзацыi;

2.14. навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).

3. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца арганiзацыi культуры iншых, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула тыпаў, у тым лiку змешаных.

Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi арганiзацый культуры змешанага тыпу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

3-1. Арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi.

Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.

3-2. Арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз забеспячэнне доступу фiзiчных асоб да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або праз стварэнне ўмоў для заняцця народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для духоўнага i фiзiчнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымi.

Да культурна-асветных арганiзацый адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя ўстановы, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.

3-3. Арганiзацыям культуры ў выпадках, вызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, можа быць прысвоены статус "нацыянальны".

Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "нацыянальны" i асаблiвасцi прававога становiшча арганiзацый культуры з такiм статусам вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3-4. У арганiзацыях культуры могуць стварацца папячыцельскiя саветы.

Парадак стварэння i дзейнасцi папячыцельскiх саветаў арганiзацый культуры вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

4. Арганiзацыйна-прававыя формы, асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

5. Гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных вiдаў (тыпаў), у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных каштоўнасцей, а таксама маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам арганiзацыi культуры для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасцi.


Артыкул 22. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры


1. Установа культуры - арганiзацыя, якая ствараецца для ажыццяўлення iнфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў галiне культуры i фiнансуецца поўнасцю або часткова яе заснавальнiкам.

2. Установа культуры дзейнiчае на падставе статута, зацверджанага заснавальнiкам.

3. Непасрэднае кiраўнiцтва ўстановай культуры ажыццяўляе кiраўнiк, якi прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам, а таксама iншыя органы кiравання, вызначаныя заканадаўствам i (або) статутам установы культуры. Заснавальнiк заключае з кiраўнiком установы культуры працоўны дагавор (кантракт) у адпаведнасцi з заканадаўствам.

4. Установа культуры валодае, карыстаецца i распараджаецца замацаванай за ёю маёмасцю на праве аператыўнага кiравання.

5. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры будынкамi або памяшканнямi, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення асноўнай дзейнасцi.

6. Перавод устаноў культуры ў памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.


Артыкул 23. Стварэнне, дзяржаўная рэгiстрацыя, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры


1. Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.

2. У кожнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнцы Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi прымаюцца меры па стварэнню комплексу дзяржаўных арганiзацый культуры, якi гарантуе задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей насельнiцтва.

3. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, вызначаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў галiне культуры.

4. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца гiстарычныя, нацыянальныя i геаграфiчныя асаблiвасцi мясцовасцi.

5. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя выклiча немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры.

6. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, якiя маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры, ажыццяўляюцца са згоды Урада Рэспублiкi Беларусь. Пералiк такiх устаноў культуры зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.



Глава 5 КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

Артыкул 24. Вiды, жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi


1. Калектывы мастацкай творчасцi могуць стварацца ў выглядзе:

1.1. прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (далей - прафесiйны калектыў);

1.2. непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей - аматарскi калектыў);

1.3. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi (далей - фальклорны калектыў).

2. Прафесiйным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесiйнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход).

3. Аматарскiм калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю, як правiла, на грамадскiх пачатках, за выключэннем кiраўнiка аматарскага калектыву, якi працуе на прафесiйнай аснове. Статус аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.

4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фiзiчных асоб, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасцi, якiя атрымалi i перадаюць фальклорныя веды i навыкi ў парадку вуснай традыцыi, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на аснове самаарганiзацыi i самакiравання. Прававое становiшча фальклорнага калектыву вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

5. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца калектывы мастацкай творчасцi, розныя па жанрах (тэатральныя, вакальна-харавыя, харэаграфiчныя, музычна-iнструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя, выяўленчыя, цыркавыя i iнш.) i формах (хор, ансамбль, аркестр, студыя i iнш.).


Артыкул 25. Статус прафесiйных i аматарскiх калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры


1. Прафесiйны калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ствараецца ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы i дзейнiчае на падставе палажэння, зацверджанага заснавальнiкам прафесiйнага калектыву.

2. Аматарскi калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, можа быць створаны ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы або ў iншых формах, прадугледжаных заканадаўствам. Аматарскi калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, дзейнiчае на падставе агульнага палажэння аб аматарскiм калектыве ў Рэспублiцы Беларусь, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i пашпарта аматарскага калектыву.


Артыкул 26. Пашпарт аматарскага калектыву


1. Пашпарт аматарскага калектыву - дакумент, якi змяшчае асноўныя звесткi аб гэтым калектыве. Пашпарт аматарскага калектыву выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку.

2. Форма пашпарта аматарскага калектыву зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 27. Парадак стварэння прафесiйных i аматарскiх калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры


1. Заснавальнiкам прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, можа выступаць юрыдычная асоба, у структуры якой ствараецца гэты калектыў.

2. Парадак стварэння прафесiйнага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, вызначаецца заснавальнiкам гэтага калектыву.

3. Асаблiвасцi стварэння аматарскiх калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, у дзяржаўных клубных установах могуць устанаўлiвацца заканадаўствам аб культуры i (або) статутам (палажэннем) адпаведнай клубнай установы.


Артыкул 28. Адносiны памiж заснавальнiкамi, прафесiйнымi i аматарскiмi калектывамi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, i iх удзельнiкамi


1. Удзельнiкi прафесiйнага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнiкам прафесiйнага калектыву, цi на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора (кантракта), заключанага з заснавальнiкам прафесiйнага калектыву ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

2. Удзельнiкi аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнiкам аматарскага калектыву, або прыёму (запiсу) у аматарскi калектыў, што праводзiцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фiзiчнай асобы, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).

3. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, удзельнiкi аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, маюць права на атрыманне ад заснавальнiка аматарскага калектыву ўзнагароды, а таксама кампенсацыi расходаў, звязаных з ажыццяўленнем iмi культурнай дзейнасцi.


Артыкул 29. Кiраванне ў прафесiйным i аматарскiм калектывах, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры


1. Кiраванне ў прафесiйным або аматарскiм калектыве, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца заснавальнiкам i кiраўнiком калектыву ў адпаведнасцi з заканадаўствам, устаноўчымi дакументамi (дакументамi, што вызначаюць статус) заснавальнiка калектыву, а ў прафесiйным калектыве - i палажэннем аб iм.

2. Кiраўнiк прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам калектыву. Кiраўнiк калектыву нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнiкам.

3. Формай самакiравання ў прафесiйным або аматарскiм калектыве, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае мастацкi савет, што складаецца з удзельнiкаў гэтага калектыву.


Артыкул 30. Правы прафесiйнага i аматарскага калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры


1. Прафесiйны i аматарскi калектывы, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляць культурную дзейнасць, удзельнiчаць у культурных мерапрыемствах i ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў, а таксама маюць iншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

2. Усе здзелкi i iншыя юрыдычныя дзеяннi, накiраваныя на рэалiзацыю i абарону правоў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама iншых правоў, прадастаўленых прафесiйнаму або аматарскаму калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, як суб'екту культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, ажыццяўляюцца заснавальнiкам калектыву па прадстаўленню яго кiраўнiка.

3. Адказнасць за дзейнасць прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, перад дзяржавай, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi нясе яго заснавальнiк.


Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублiкi Беларусь


1. Прафесiйным калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Урадам Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь".

Аматарскiм калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення прафесiйнага калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь", аматарскага калектыву звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", асаблiвасцi iх прававога становiшча вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 32. Народныя (узорныя) аматарскiя калектывы


1. Пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных гэтым мiнiстэрствам, можа быць прысвоена найменне "народны" ("узорны").

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення наймення "народны" ("узорны"), асаблiвасцi прававога становiшча аматарскага калектыву з такiм найменнем вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 33. Акадэмiчныя прафесiйныя калектывы


1. Прафесiйным калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва, Урадам Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоены статус "акадэмiчны".

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "акадэмiчны" i асаблiвасцi прававога становiшча прафесiйных калектываў з такiм статусам вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 34. Спыненне дзейнасцi прафесiйнага i аматарскага калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры


Спыненне дзейнасцi прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца па рашэнню заснавальнiка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных заканадаўствам.



Глава 6 КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

Артыкул 35. Вiды культурных каштоўнасцей


1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;

1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.

2. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;

2.3. культурныя каштоўнасцi, прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.


Артыкул 36. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi


Парадак надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека, якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншыя пытаннi аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгулююцца заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.


Артыкул 36-1. Асаблiвасцi выкарыстання культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь


Асаблiвасцi выкарыстання культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.


Артыкул 37. Увоз, вываз i вяртанне культурных каштоўнасцей


1. Увоз у Рэспублiку Беларусь i вываз за яе межы культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца пад дзяржаўным кантролем.

2. Парадак вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгулюецца заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а таксама прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для разгляду пытання аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калi такi вываз ажыццяўляецца згодна з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей на падставе рашэння Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятага па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей, цi iншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi або прадстаўленых ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi), а таксама вываз за межы Рэспублiкi Беларусь (часовы або на пастаяннае захоўванне) iншых матэрыяльных культурных каштоўнасцей (акрамя дакументаў, якiя ўваходзяць у склад Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь), што адносяцца да культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, спiс якiх зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, дапускаюцца пры наяўнасцi дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

5. Тэрмiн часовага знаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей за межамi Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць шасцi месяцаў у год.

6. Дзеянне пунктаў 3 - 5 гэтага артыкула не распаўсюджваецца на культурныя каштоўнасцi iншых краiн, часова ўвезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i аформленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

7. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства i мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу, а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю або на iншай падставе i не вернутыя ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.



Глава 7 АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 38. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi


1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганiзацыяй прызнаецца арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў з мэтай эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб, фармiравання i задавальнення iх патрэбнасцей у сцэнiчным (музычным) мастацтве, папулярызацыi твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва, а таксама творчай дзейнасцi выканаўцаў i прафесiйных калектываў.

2. Усе тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi адчынены для публiчнага наведвання i прагляду культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў.

3. У тэатры, цырку або канцэртнай арганiзацыi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет. Мастацкi савет з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.

4. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 39. Клубныя ўстановы i iх дзейнасць


1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя i забаўляльныя функцыi праз стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай i мастацкай творчасцю, задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у самаадукацыi, духоўным i фiзiчным развiццi, мiжасобасных адносiнах i адпачынку.

2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання iх фiзiчнымi асобамi. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных асоб у клубных фармiраваннях, прызнаннi ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i самадзейнасцi, на спалучэннi iндывiдуальнай i групавой работы, кiравання i самакiравання.

3. Статут клубнай установы павiнен змяшчаць указанне на правы i абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову.

4. Вiды клубных устаноў, iх прававое становiшча i парадак дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 40. Паркi i iх дзейнасць


1. Паркамi прызнаюцца арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- i эколага-выхаваўчыя функцыi праз стварэнне на сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў фiзiчных асоб, распаўсюджвання i папулярызацыi культурных каштоўнасцей i ведаў аб прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных адносiн да навакольнага асяроддзя.

2. Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.

3. Статут парку павiнен змяшчаць указанне на землекарыстальнiка, звесткi аб зямельным участку, што складае тэрыторыю парку, вызначаць правы, абавязкi парку i фiзiчных асоб, якiя наведваюць парк.

4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыi парку.

5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.

6. Адносiны памiж паркам i мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку рэгулююцца дагаворам.

7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi, што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва адпаведнай тэрыторыi, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку.

8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi арганiзацый грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкавання i азелянення, а таксама iншых арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi парку.

9. Прававое становiшча паркаў, парадак iх дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)


1. У мэтах правядзення фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у галiне культуры, аказання метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленнi арганiзацыi ў галiне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).

2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi навукова-даследчых устаноў у галiне культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай дзейнасцi. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 42. Бiблiятэкi, музеi, арганiзацыi кiнематаграфii


Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi бiблiятэк, музеяў, арганiзацый кiнематаграфii вызначаюцца заканадаўствам.



Глава 8 АСАБЛIВАСЦI НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

Артыкул 43. Правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў


Парадак правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў. Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)


1. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi творчых саюзаў i творчых работнiкаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых саюзах i творчых работнiках.

2. Асаблiвасцi дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).



Глава 9 УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 45. Установы адукацыi ў галiне культуры


1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь або галоўным упраўленням, упраўленням, аддзелам культуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Установы адукацыi, якiя не адносяцца да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры, могуць вырашаць асобныя задачы ў галiне культуры.


Артыкул 46. Выключаны.



Глава 10 КАДРАВАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры


1. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.

2. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб.

3. Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 48. Атэстацыя работнiкаў культуры


1. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва, падлягаюць атэстацыi не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў, калi заканадаўчымi актамi не ўстаноўлены iншы тэрмiн.

2. Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры, а таксама кола асоб, якiя не падлягаюць атэстацыi, вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Артыкул 49. Фiнансаванне культурнай дзейнасцi


1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развiцця i распаўсюджвання культуры з'яўляецца фiнансаванне з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

2. Выключаны.

3. Фiнансаванне дзейнасцi дзяржаўных устаноў культуры, дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры, дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, - культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

4. Выключаны.

5. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дзейнасцi ўстаноў культуры з'яўляюцца:

5.1. даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, калi ажыццяўленне такой дзейнасцi прадугледжана статутам установы культуры i заканадаўствам;

5.2. крэдыты банкаў;

5.3. добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб;

5.4. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.

6. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы маюць права ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам ствараць фонды для фiнансавання культурнай дзейнасцi.



Глава 11 МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА

Артыкул 50. Задачы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва


Задачамi суб'ектаў культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:

узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi;

iнтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.


Артыкул 51. Прынцыпы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва


Суб'екты культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва кiруюцца наступнымi прынцыпамi:

прызнанне i павага годнасцi, каштоўнасцi i неабходнасцi захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усiх культур у iх разнастайнасцi ў якасцi складанай часткi агульнага набытку чалавецтва;

служэнне культуры справе мiру, развiццю мiрных i дружалюбных адносiн памiж дзяржавамi;

узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўнiцтва;

абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мiрны i ваенны час.


Артыкул 52. Напрамкi i прававыя асновы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва


1. Напрамкамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:

1.1. мiжнародны культурны абмен;

1.2. культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой;

1.3. захаванне i ахова культурных каштоўнасцей;

1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню i выкарыстанню культурных каштоўнасцей;

1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галiне культуры;

1.6. арганiзацыя i (або) правядзенне культурных мерапрыемстваў.

2. Прававымi асновамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь, рашэннi мiжнародных арганiзацый, удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь.



Старшыня Вярхоўнага Савета

Рэспублiкi Беларусь М.Дземянцей






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList