Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Галоўным архiўным упраўленнем пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Генеральнай дырэкцыяй архiваў Лiтвы пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 30 апреля 2010 г. N 3/2504 -------------------------------- <*> Набыло моц 26 лютага 1992 года. Галоўнае архiўнае ўпраўленне пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Генеральная дырэкцыя архiваў Лiтвы пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца "бакi", лiчачы, што развiццё дружбы i супрацоўнiцтва памiж бакамi i народамi патрабуе ўзаемнага ведання iх самабытнасцi, гiсторыi, культуры i дасягненняў, што пашырэнне такога ведання прадугледжвае вывучэнне i выкарыстанне дакументаў, што захоўваюцца ў архiвах кожнай краiны, i зыходзячы з узаемнага iмкнення да далейшага развiцця дружбы i супрацоўнiцтва памiж архiўнымi ўстановамi дзвюх дзяржаў, дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Бакi развiваюць супрацоўнiцтва на падставе ўзаемнасцi, з выкананнем адпаведных дзяржаўных заканадаўстваў i мiжнародных пагадненняў. Артыкул 2Бакi развiваюць абмен вопытам працы памiж архiўнымi ўстановамi па ўсiх цiкавячых iх накiрунках дзейнасцi. У гэтых мэтах бакi абменьваюцца iнфармацыяй i вопытам працы архiўных устаноў дамаўляючыхся бакоў па пытаннях архiвазнаўства, забеспячэння захаванасцi дакументаў, камплектавання архiваў i экспертызы каштоўнасцi дакументаў, стварэння навукова-даведачнага апарата, выкарыстоўвання i публiкацыi архiўных дакументаў, арганiзацыi справаводства, падрыхтоўкi спецыялiстаў, ажыццяўляюць абмены спецыялiстамi-архiвiстамi на ўзаемнай падставе. Канкрэтныя мэты i ўмовы гэтых абменаў вызначаюцца па дамоўленасцi памiж адпаведнымi архiўнымi ўстановамi бакоў. Артыкул 3Кожны з дамаўляючыхся бакоў будзе перадаваць другому боку пералiкi нарматыўна-метадычных распрацовак, навукова-iнфармацыйных выданняў i дакументальных публiкацый, выданых на працягу года. Артыкул 4У мэтах папаўнення нацыянальных архiўных фондаў дзяржаў дакументамi, якiя змяшчаюць iнфармацыю па гiсторыi народаў Беларусi i Лiтвы, бакi даюць адзiн аднаму копii архiўных дакументаў. Абмен копiямi ажыццяўляецца на парытэтных асновах цi па прымальных для бакоў дагаворных цэнах. Бакi ўзаемадзейнiчаюць у выяўленнi няпрофiльных дакументаў па гiсторыi Беларусi i Лiтвы, якiя знаходзяцца ў архiвах другога боку. Пытаннi вяртання такiх дакументаў вызначаюцца шляхам перагавораў на падставе заканадаўства бакоў у адпаведнасцi са спецыяльнымi пагадненнямi. Артыкул 5Бакi ажыццяўляюць па дамоўленасцi сумесныя публiкацыi архiўных дакументаў i рыхтуюць дакументальныя выставы па ўзгодненай тэматыцы. Артыкул 6Бакi абменьваюцца заканадаўчымi i рэгламентуючымi дакументамi па арганiзацыi i парадку працы архiўных устаноў, а таксама архiвазнаўчай i навукова-метадычнай лiтаратурай па архiўнай справе (правiлы працы, навуковыя труды, артыкулы, матэрыялы навуковых канферэнцый i семiнараў i да т.п.) i публiкацыямi архiўных дакументаў, выданых архiўнымi ўстановамi бакоў. Артыкул 7Кожны з дамаўляючыхся бакоў садзейнiчае даследчыкам другога боку ў працы ў яго дзяржаўных архiвах. З гэтай мэтай даследчыкi атрымлiваюць доступ да ўсiх апублiкаваных i неапублiкаваных даведачных матэрыялаў, якiя датычацца тэм iх даследванняў. Артыкул 8Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага пагаднення не перашкаджае iншым формам спецыялiзаваных кантактаў у галiне архiўнай справы, якiя ажыццяўляюцца па ўзаемнаму пагадненню бакоў. Пагадненне працягваецца на наступныя 15 гадоў пры ўмове, калi нi адзiн з бакоў не раней чым за 6 месяцаў да канца дзейнiчання пагаднення не заявiць у пiсьмовай форме сваiх прэтэнзiй. Пагадненне складзена ў г. Вiльнюсе ў двух экзэмплярах кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, якiя маюць аднолькавую сiлу, i падпiсана 26 лютага 1992 г. Ад iмя Галоўнага архiўнага Ад iмя Генеральнай дырэкцыi архiваў ўпраўлення пры Савеце Мiнiстраў Лiтвы пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi Рэспублiкi Беларусь Генеральны дырэктар Начальнiк упраўлення В.К.Вансавiчус А.М.Мiхальчанка |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|