Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб гандлi i эканамiчным супрацоўнiцтве"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/273



--------------------------------

<*> Вступило в силу 21 марта 1993 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Фiнляндскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

iмкнучыся садзейнiчаць развiццю ўзаемных гандлёва-эканамiчных сувязей i пашыраць iх на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады,

iмкнучыся ўмацаваць эфектыўнасць сваiх народных гаспадарак, палепшыць умовы цеснага супрацоўнiцтва i садзейнiчаць адкрытасцi сiстэмы сусветнага гандлю,

улiчваючы абавязацельствы Фiнляндыi як Дагаворнага Боку Генеральнага пагаднення па тарыфах i гандлю (ГАТТ) i канстатуючы намеры Рэспублiкi Беларусь прытрымлiвацца агульнапрызнаных нормаў i правiл мiжнароднага гандлю, уключаючы нормы i правiлы ГАТТ,

зыходзячы з магчымасцей тэхнiчнага i вытворчага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь i Фiнляндыi для ажыццяўлення ўзаемнага супрацоўнiцтва з мэтай дыверсiфiкацыi эканамiчнага ўзаемадзеяння пагаднiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Мэтай дадзенага Пагаднення з'яўляецца садзейнiчанне гандлю i iншым вiдам эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Фiнляндыяй на ўзаемавыгаднай i доўгатэрмiновай аснове.



Артыкул 2

Эскспарт i iмпарт тавараў i паслуг, а таксама эканамiчнае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Фiнляндыяй будзе ажыццяўляцца шляхам заключэння юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi кантрактаў у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.



Артыкул 3

Дагаворныя Бакi прадастаўляюць адзiн аднаму рэжым найбольшага спрыяння ва ўсiх галiнах у тым, што датычыцца:

мытных пошлiн i збораў, якiя прымяняюцца ў адносiнах да iмпарту i экспарту, уключаючы метады спагнання такiх пошлiн i збораў;

палажэнняў, якiя датычацца мытнай ачысткi, транзiту, складзiравання i перагрузкi;

падаткаў i iншых унутраных збораў любога роду, якiя спаганяюцца прама цi ўскосна з iмпартуемых тавараў;

метадаў плацяжу i пераводу такiх плацяжоў;

колькасных абмежаванняў адносна аб'ёмаў iмпарту i экспарту;

правiлаў, якiя датычацца продажу, закупкi, транспарцiроўкi, размеркавання i выкарыстання тавараў на ўнутраным рынку.

Аднак вышэйназваны рэжым найбольшага спрыяння не датычыцца тых пераваг, якiя Дагаворныя Бакi прадастаўляюць цi будуць прадастаўляць:

краiнам, разам з якiмi адзiн з Дагаворных Бакоў бярэ ўдзел ва ўжо iснуючых цi ў магчыма ствараемых у будучым эканамiчных зонах, эканамiчных i мытных саюзах або зонах свабоднага гандлю;

развiваючымся краiнам на аснове мiжнародных пагадненняў;

суседнiм краiнам у мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю.



Артыкул 4

Плацяжы за пастаўкi тавараў i прадастаўленне паслуг будуць ажыццяўляцца ў свабодна канверсаванай валюце ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.

З мэтай павелiчэння тавараабароту i пашырэння яго наменклатуры юрыдычныя i фiзiчныя асобы могуць ажыццяўляць узаемныя гандлёвыя аперацыi ў любых формах, прынятых у мiжнароднай гандлёвай практыцы, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.



Артыкул 5

Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў будуць бесперашкодна прадастаўляць у рамках дзеючага ў кожнай з дзяржаў заканадаўства неабходныя дазволы для экспарту i iмпарту тавараў i паслуг.



Артыкул 6

1. Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца пазбягаць канфлiктных сiтуацый ва ўзаемным гандлi. Калi, тым не менш, у гандлi памiж Рэспублiкай Беларусь i Фiнляндыяй узнiкнуць праблемы, названыя ў пункце 2 гэтага артыкула, яны прыступаюць да кансультацый не пазней чым праз 30 дзён пасля перадачы адным з iх адпаведнай просьбы ў рамках Сумеснай камiсii, упамянутай у артыкуле 11 гэтага Пагаднення. Гэтыя кансультацыi будуць накiраваны на пошук узаемапрымальнага рашэння ўзнiкшых праблем. Кожны Дагаворны Бок гарантуе, што за выключэннем крытычных сiтуацый, вызначаных у пункце 4 гэтага артыкула, iм не будуць прадпрымацца нiякiя дзеяннi да таго, як адбудуцца такiя кансультацыi.

2. Палажэннi пункта 1 дадзенага артыкула будуць прымяняцца, калi ва ўзаемным гандлi якi-небудзь тавар iмпартуецца на тэрыторыю адной з краiн Дагаворных Бакоў, у такiх павялiчаных колькасцях або на такiх умовах, якiя наносяць або пагражаюць нанесцi ўрон айчынным вытворцам падобных цi непасрэдна канкурыруючых тавараў. У гэтым выпадку Дагаворны Бок, якi звяртаецца з просьбай аб правядзеннi кансультацый, будзе прадастаўляць iншаму Дагаворнаму Боку ўсю iнфармацыю, неабходную для падрабязнага вывучэння ўзнiкшай сiтуацыi.

3. Калi з пачатку кансультацый, але не пазней чым праз 3 месяцы, Дагаворныя Бакi не прыйдуць да згоды адносна дзеянняў, што дазваляюць пазбегнуць такой сiтуацыi, Дагаворны Бок, якi звярнуўся з просьбай аб правядзеннi кансультацый, будзе мець права абмежаваць iмпарт адпаведных тавараў у той ступенi на такi перыяд часу, якiя неабходны для прадухiлення цi лiквiдацыi ўрону.

4. У крытычных сiтуацыях, калi затрымка ў прыняццi мер можа нанесцi значны ўрон, Дагаворны Бок можа часова прадпрыняць абаронныя меры. У гэтым выпадку Дагаворны Бок, якi прыняў такiя меры, неадкладна i ў пiсьмовай форме паведамiць аб гэтым iншаму Дагаворнаму Боку. Пасля гэтага Дагаворныя Бакi павiнны неадкладна прыступiць да адпаведных кансультацый для вырашэння сiтуацыi, якая склалася.

5. Пры выбары мер ў адпаведнасцi з дадзеным артыкулам Дагаворныя Бакi будуць аддаваць прыярытэт тым з iх, якiя аказваюць найменшы негатыўны ўплыў на дасягненне мэт гэтага Пагаднення.



Артыкул 7

У ажыццяўленнi дадзенага Пагаднення Дагаворныя Бакi будуць прымаць пад увагу прынцыпы Генеральнага пагаднення па тарыфах i гандлi (ГАТТ).



Артыкул 8

З мэтай забеспячэння неабходных прадпасылак для гандлю, эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва Дагаворныя Бакi будуць:

рэгулярна публiкаваць законы i iншыя нарматыўныя акты, звязаныя з выкананнем дадзенага Пагаднення, а таксама неадкладна паведамляць адзiн аднаму аб змяненнях у iх;

ажыццяўляць ахову iнвестыцый i ствараць для iх спрыяльны клiмат на аснове прынцыпаў недыскрымiнацыi i ўзаемнасцi, у прыватнасцi у тым, што датычыцца пераводу прыбыткаў i рэпатрыяцыi iнвестыцыйнага капiталу;

забяспечваць ахову правоў на прамысловую, камерцыйную i iнтэлектуальную ўласнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.



Артыкул 9

Дагаворныя Бакi будуць усiмi спосабамi садзейнiчаць на доўгатэрмiновай i ўзаемавыгаднай аснове гандлю i iншым вiдам эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва, яго дыверсiфiкацыi, уключаючы прамысловае супрацоўнiцтва, супрацоўнiцтва ў галiне навучання, а таксама удзел малых i сярэднiх прадпрыемстваў у гандлi.

З мэтай дасягнення гэтага яны:

садзейнiчаюць прамому гандлёваму, эканамiчнаму i тэхнiчнаму супрацоўнiцтву памiж прадпрыемствамi i арганiзацыямi ва ўсiх галiнах прамысловасцi i вытворчасцi, у якiх зацiкаўлены абодва Дагаворныя Бакi;

садзейнiчаюць прамым кантактам памiж спецыялiстамi эканомiкi розных галiн, уключаючы навучанне мэнеджменту;

заахвочваюць арганiзацыю розных формаў садзейнiчання гандлю, такiх як семiнары, выставы i сiмпозiумы.



Артыкул 10

З мэтай развiцця супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi i тэхнiкi Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню i дыверсiфiкацыi прамых кантактаў памiж вучонымi, даследчыкамi i спецыялiстамi, а таксама навукова-даследчымi iнстытутамi i арганiзацыямi.



Артыкул 11

Для дасягнення мэт дадзенага Пагаднення будзе створана Сумесная камiсiя. Задачай камiсii з'яўляецца распрацоўка рэкамендацый:

па развiццю гандлю, эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва;

па ўстараненню перашкод ў гандлi;

па рашэнню магчымых праблем цi рознагалоссяў у прымяненнi i рэалiзацыi дадзенага Пагаднення.

Пасяджэннi камiсii будуць праводзiцца па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Фiнляндыi па прапанове аднаго з Дагаворных Бакоў.



Артыкул 12

У дадатак да дадзенага Пагаднення Дагаворныя Бакi могуць заключаць пагадненнi i пратаколы i распрацоўваць праграмы супрацоўнiцтва.



Артыкул 13

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз 30 дзён пасля таго, як Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму шляхам абмену нотамi аб выкананнi юрыдычных працэдур, неабходных для ўступлення яго ў сiлу.



Артыкул 14

Дадзенае Пагадненне будзе заставацца ў сiле да таго часу, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў не дэнансуе яго, паведамiўшы аб гэтым у пiсьмовай форме другi Дагаворны Бок за дванаццаць месяцаў.


Учынена ў г. Мiнску 20 мая 1992 г. у двух аўтэнтычных экземплярах, кожны на беларускай i фiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



Ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь        Ад iмя Урада Фiнляндскай Рэспублiкi
          Подпiс                                  Подпiс





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList