Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне аб культурным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/246 -------------------------------- <*> Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1992 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi нiжэй названыя "Бакi", з мэтай умацавання сяброўскiх сувязяў i развiцця культурнага супрацоўнiцтва памiж дзвюмя краiнамi заключылi гэтае Пагадненне аб наступным: Артыкул 1Бакi дамовiлiся ў адпаведнасцi з прынцыпамi роўнасцi i ўзаемнай выгады садзейнiчаць i падтрымлiваць абмен i супрацоўнiцтва памiж адпаведнымi ўстановамi дзвюх краiн у галiне культуры, адукацыi, грамадскiх навук, аховы здароўя, спорта, выдавецкай справы, выданняў, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii. Артыкул 2Бакi дамовiлiся праводзiць адпаведныя мерапрыемствы ў галiне культуры i мастацтва i дапамагаць пры гэтым адзiн аднаму ў межах сваiх магчымасцей, асаблiва: 1. Пры гастролях выканаўцаў i мастацкiх калектываў, пры арганiзацыi канцэртаў, спектакляў i iншых мастацкiх праграм. 2. Пры правядзеннi выстаў i арганiзацыi дакладаў i лекцый. 3. Пры арганiзацыi ўзаемных паездак прадстаўнiкоў розных галiн культурнага жыцця, асаблiва, лiтаратуры, музыкi, вiдовiшчных i выяўленчых мастацтваў, кiнематаграфii i г.д. для развiцця супрацоўнiцтва, стажыровак, абмену вопытам. 4. Пры запрашэннi для ўдзелу ў фестывалях i падобных мiжнародных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў сваёй краiне. 5. Пры захаваннi кантактаў у галiне музейнай справы, бiблiятэк, архiваў, а таксама пры абмене спецыялiстамi i матэрыяламi. 6. Пры заахвочваннi абмену лiтаратурай у галiне культуры i мастацтва ў межах сваiх магчымасцей. 7. Пры ўстанаўленнi прамых культурных сувязяў памiж творчымi саюзамi, установамi культуры. Артыкул 3Бакi дамовiлiся ажыццяўляць абмен i супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi ў наступных формах: 1. У адпаведнасцi з патрабаваннямi абменьвацца выкладчыкамi, вучонымi i спецыялiстамi для азнаямлення, даследавання i чытання лекцый. 2. У адпаведнасцi з патрабаваннямi i магчымасцямi ўзаемна прадстаўляць квоту стыпендый. 3. Разгледзець магчымасцi заключэння Пагаднення аб узаемным прызнаннi пасведчанняў, атэстатаў, вучоных ступеняў i вучоных званняў кожнага з Бакоў. 4. Стымуляваць i падтрымлiваць устанаўленне непасрэдных кантактаў i супрацоўнiцтва памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi дзвюх краiн. 5. Заахвочваць абмен вучэбнiкамi i iншай педагагiчнай лiтаратурай памiж установамi адукацыi дзвюх краiн. 6. Заахвочваць вучоных i спецыялiстаў iншага Боку, прымаць удзел у мiжнародных навуковых канференцыях, якiя праводзяцца ў сваёй краiне i аказваць гэтаму падтрымку. Артыкул 4Бакi дамовiлiся ўмацоўваць сувязi i супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi ўстановамi дзвюх краiн. У адпаведнасцi з патрабаваннямi i магчымасцямi Бакi заахвочваюць сяброўскiя вiзiты, таварысцкiя спаборнiцтвы памiж спартсменамi, трэнерамi i спартыўнымi камандамi дзвюх краiн i абмен вопытам i тэхнiкай у галiне фiзкультуры i спорту. Артыкул 5Бакi дамовiлiся ажыццяўляць абмен i супрацоўнiцтва ў галiне друку, кнiгавыдання, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii. Артыкул 6Бакi дамовiлiся ажыццяўляць супрацоўнiцтва ў галiне грамадскiх навук, уключаючы абмен спецыялiстамi ў галiне грамадскiх навук для знаёмства, чытання лекцый i абмену матэрыяламi. Артыкул 7Бакi будуць садзейнiчаць i падтрымлiваць устанаўленне непасрэднага абмену i супрацоўнiцтва памiж установамi аховы здароўя дзвюх краiн. Артыкул 8Бакi будуць распрацоўваць канкрэтныя планы для ажыццяўлення гэтага Пагаднення i дамаўляцца па фiнансавых пытаннях. Адпаведныя ўстановы дзвюх краiн могуць на падставе гэтага Пагаднення падпiсваць свае планы. Артыкул 9Гэтае Пагадненне набывае сiлу з дня яго падпiсання, тэрмiн яго дзеяння 5 гадоў. Калi за 6 месяцаў да заканчэння гэтага тэрмiну нiводны з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку пра свой намер спынiць дзеянне гэтага Пагаднення, тады тэрмiн яго дзеяння працягваецца аўтаматычна на 5 гадоў i гэтак далей. Падпiсана ў г. Пекiне, 25 лiстапада 1992 г. у дзвюх экземплярах, кожны на беларускай i кiтайскай мовах, але абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. Дадатковы тэкст на рускай мове з'яўляецца рабочым i поўнасцю адпавядае тэкстам, якiя падпiсаны на беларускай i кiтайскай мовах. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|