Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей - Бакi,

грунтуючыся на Дагаворы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай, падпiсаным 29 снежня 1990 г.,

iмкнучыся да развiцця гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады,

зыходзячы з суверэннага права кожнай дзяржавы праводзiць самастойную знешнеэканамiчную палiтыку,

маючы намер садзейнiчаць росту эканамiчнай актыўнасцi, забеспячэнню поўнай занятасцi, павышэнню прадукцыйнасцi i рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў,

пацвярджаючы неабходнасць развiваць двухбаковыя адносiны ў галiне гандлёва-эканамiчных сувязей у адпаведнасцi з прынцыпамi Сусветнай гандлёвай арганiзацыi (СГА),

дамовiлiся пра наступнае:



Артыкул 1

1. Бакi не будуць прымяняць мытныя пошлiны, падаткi i зборы, якiя маюць эквiвалентнае мытным пошлiнам дзеянне, на экспарт i / або iмпарт тавараў, што паходзяць з дзяржавы аднаго з Бакоў i прызначаюцца для дзяржавы другога Боку. У выпадку неабходнасцi Бакi могуць прадугледзець выключэннi з дадзенага гандлёвага рэжыму па ўзгодненай наменклатуры тавараў, якiя будуць афармляцца адпаведнымi пратаколамi, што з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.

2. Для мэтаў гэтага Пагаднення i на перыяд яго дзеяння пад таварамi, што паходзяць з дзяржаў Бакоў, разумеюцца тавары ў адпаведнасцi з Правiламi вызначэння краiны паходжання тавараў, якiя зацверджаны Рашэннем Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў ад 30 лiстапада 2000 г.



Артыкул 2

Бакi не будуць:

прама цi ўскосна абкладваць тавары другога Боку, падпадаючыя пад дзеянне гэтага Пагаднення, унутранымi падаткамi цi зборамi, перавышаючымi адпаведныя падаткi цi зборы, якiмi абкладваюцца аналагiчныя тавары ўнутранай вытворчасцi цi тавары, што паходзяць з трэцiх краiн;

уводзiць у дачыненнi да iмпарту цi экспарту тавараў, падпадаючых пад дзеянне гэтага Пагаднення, якiя-небудзь спецыяльныя абмежаваннi цi патрабаваннi, якiя ў падобнай сiтуацыi не прымяняюцца да аналагiчных тавараў унутранай вытворчасцi цi тавараў, што паходзяць з трэцiх краiн;

прымяняць у дачыненнi да складзiравання, перагрузкi, захавання, перавозкi тавараў, што паходзяць з iншай дзяржавы, а таксама да плацяжоў i пераводаў плацяжоў правiлы, iншыя за тыя, якiя прымяняюцца ў аналагiчных выпадках у дачыненнi да ўласных тавараў цi тавараў з трэцiх краiн.



Артыкул 3

Бакi ва ўзаемным гандлi будуць устрымлiвацца ад прымянення мер, якiя абмяжоўваюць экспарт i / або iмпарт тавараў у рамках дадзенага Пагаднення. Бакi могуць устанаўлiваць меры, якiя абмяжоўваюць экспарт i / або iмпарт тавараў у аднабаковым парадку, але толькi на строга вызначаны тэрмiн. Дадзеныя меры могуць быць уведзены ў форме колькасных абмежаванняў на экспарт i / або iмпарт або ў форме спецыяльных пошлiн, антыдэмпiнгавых i кампенсацыйных пошлiн. Названыя меры павiнны мець выключны характар i могуць прымяняцца толькi ў выпадках:

вострага дэфiцыту дадзенага тавару на ўнутраным рынку (да стабiлiзацыi становiшча на рынку);

вострага дэфiцыту плацежнага балансу (да стабiлiзацыi становiшча з плацежным балансам);

iмпарту тавараў на тэрыторыю дзяржавы аднаго з Бакоў у такiх узрослых колькасцях або на такiх умовах, што гэта наносiць або пагражае нанесцi ўрон айчынным вытворцам падобных тавараў або тавараў, якiя непасрэдна канкурыруюць;

ажыццяўлення мер, якiя прадугледжаны артыкулам 5 гэтага Пагаднення.

Бок, якi прымяняе якiя-небудзь абмежаваннi ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам, абавязаны па запыце другога Боку ў найкарацейшы тэрмiн даць неабходную iнфармацыю аб прычынах, формах i тэрмiнах увядзення вышэйназваных абмежаванняў. Пры выбары мер у адпаведнасцi з гэтым артыкулам Бакi будуць аддаваць прыярытэт тым з iх, якiя аказваюць найменшы негатыўны ўплыў на дасягненне мэтаў гэтага Пагаднення.



Артыкул 4

Усе разлiкi i плацяжы па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве памiж суб'ектамi гаспадарчай дзейнасцi дзяржаў Бакоў будуць ажыццяўляцца на падставе адпаведных мiжбанкаўскiх пагадненняў.



Артыкул 5

Кожны Бок не будзе дапускаць рээкспарт тавараў, у дачыненнi да экспарту якiх другi Бок, адкуль паходзяць гэтыя тавары, прымяняе меры тарыфнага i / цi нетарыфнага рэгулявання.

Рээкспарт такiх тавараў у трэцiя краiны можа адбывацца толькi з пiсьмовай згоды i на ўмовах, вызначаемых упаўнаважаным органам дзяржавы, адкуль iдуць гэтыя тавары. У выпадку невыканання гэтага Палажэння Бок, iнтарэсы якога парушаны, мае права ў аднабаковым парадку ўводзiць меры па рэгуляваннi вывазу тавараў на тэрыторыю дзяржавы, якая дапусцiла несанкцыянаваны рээкспарт. У выпадку рээкспарту такiх тавараў дзяржава, на тэрыторыi якой яны былi выраблены, мае права патрабаваць кампенсацыю страт.

У дачыненнi да гэтага артыкула пад рээкспартам трэба разумець вываз тавару, якi паходзiць з мытнай тэрыторыi адной з дзяржаў, як гэта вызначана ў п. 2 артыкула 1 гэтага Пагаднення, другой дзяржавай за межы мытнай тэрыторыi апошняй з мэтай экспарту ў трэцюю краiну.



Артыкул 6

Бакi будуць абменьвацца рэгулярна iнфармацыяй па мытных пытаннях, уключаючы мытную статыстыку. Упаўнаважаныя органы Бакоў узгодняць парадак абмену такой iнфармацыяй.



Артыкул 7

1. Бакi будуць намагацца зблiжаць узроўнi ставак мытных пошлiн, якiя прымяняюцца ў гандлi з трэцiмi краiнамi, i з гэтай мэтай згадзiлiся на правядзенне рэгулярных кансультацый.

2. Бакi будуць iнфармаваць адзiн аднаго пра дзеючыя мытныя тарыфы i пра ўсе выключэннi з iх.



Артыкул 8

Бакi прызнаюць не адпавядаючай мэтам гэтага Пагаднення нядобрасумленную дзелавую практыку i абавязваюцца не дапускаць i ўстараняць такiя, у прыватнасцi, метады, як:

дагаворы памiж прадпрыемствамi, рашэннi, прынятыя аб'яднаннем прадпрыемстваў, i агульныя метады дзелавой практыкi, маючыя на мэце перашкодзiць канкурэнцыi, цi абмежаваць яе, альбо парушыць умовы для яе на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў;

дзеяннi, з дапамогай якiх адно цi некалькi прадпрыемстваў выкарыстоўваюць сваё дамiнуючае становiшча, абмяжоўваючы канкурэнцыю на ўсёй цi на значнай частцы тэрыторыi абедзвюх дзяржаў.



Артыкул 9

Пры ажыццяўленнi мер тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання двухбаковых эканамiчных адносiн, для абмену статыстычнай iнфармацыяй, правядзення мытных працэдур Бакi пагадзiлiся выкарыстоўваць Гарманiзаваную сiстэму апiсання i кадзiравання тавараў Сусветнай мытнай арганiзацыi.



Артыкул 10

Бакi пагадзiлiся, што захаванне прынцыпу свабоды транзiту з'яўляецца важнейшай умовай дасягнення мэтаў гэтага Пагаднення i iстотным элементам працэсу iх падключэння да сiстэмы мiжнароднага падзелу працы i кааперавання.

У гэтай сувязi кожная з абедзвюх дзяржаў забяспечыць бесперашкодны транзiт праз яе тэрыторыю тавараў, што паходзяць з мытнай тэрыторыi другой дзяржавы i / цi трэцiх краiн i прызначаных для мытнай тэрыторыi другой дзяржавы цi любой трэцяй краiны, i будзе выдаваць экспарцёрам, iмпарцёрам цi перавозчыкам усе наяўныя i неабходныя для забеспячэння транзiту сродкi i паслугi на ўмовах, не горшых за тыя, на якiх тыя ж сродкi i паслугi выдаюцца ўласным экспарцёрам, iмпарцёрам цi перавозчыкам альбо экспарцёрам, iмпарцёрам цi перавозчыкам любой трэцяй дзяржавы.

Бакi згодны з тым, што тарыфы на транзiт любым вiдам транспарту, уключаючы тарыфы на пагрузачна-разгрузачныя работы, будуць эканамiчна абгрунтаваны.



Артыкул 11

Гэтае Пагадненне не пазбаўляе права любога з Бакоў прымаць агульнапрынятыя ў мiжнароднай практыцы меры, якiя ён лiчыць неабходнымi для абароны сваiх жыццёвых iнтарэсаў альбо якiя безумоўна неабходны для выканання мiжнародных дагавораў, удзельнiкам якiх ён з'яўляецца цi мае намер стаць, калi гэтыя меры датычаць:

iнфармацыi, закранаючай iнтарэсы нацыянальнай абароны;

гандлю зброяй, боепрыпасамi i ваеннай тэхнiкай;

даследаванняў цi вытворчасцi, звязаных з патрэбамi абароны;

паставак матэрыялаў i абсталявання для ядзернай прамысловасцi;

абароны грамадскай маралi, грамадскага парадку;

абароны прамысловай цi iнтэлектуальнай уласнасцi;

золата, серабра цi iншых каштоўных металаў i камянёў;

абароны здароўя людзей, жывёл i раслiн.



Артыкул 12

У мэтах ажыццяўлення ўзгодненай палiтыкi экспартнага кантролю ў адносiнах да трэцiх краiн Бакi будуць праводзiць рэгулярныя кансультацыi i прымаць узгодненыя меры для стварэння эфектыўнай сiстэмы экспартнага кантролю.



Артыкул 13

Исключен. - Протокол от 18.10.2005.



Артыкул 13

Нiшто ў гэтым Пагадненнi не перашкаджае любому з Бакоў устанаўлiваць адносiны з трэцiмi краiнамi i выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў адпаведнасцi з якiм-небудзь iншым мiжнародным пагадненнем, удзельнiкам якога гэты Бок з'яўляецца або можа стаць, пры ўмове, што гэтыя адносiны i абавязацельствы не супярэчаць палажэнням i мэтам гэтага Пагаднення.



Артыкул 14

Спрэчкi памiж Бакамi адносна тлумачэння цi прымянення палажэнняў гэтага Пагаднення будуць вырашацца шляхам перамоў.

Змяненнi i дапаўненнi ў гэтае Пагадненне ўносяцца па ўзаемнай згодзе Бакоў i афармляюцца пратаколамi, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.



Артыкул 15

Рэалiзацыя мэтаў гэтага Пагаднення i выпрацоўка рэкамендацый адносна ўдасканалення гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ўскладаецца Бакамi на мiжурадавую беларуска-украiнскую змешаную Камiсiю па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.



Артыкул 17

Исключен. - Протокол от 18.10.2005.



Артыкул 18

Исключен. - Протокол от 18.10.2005.



Артыкул 16

Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

Гэтае Пагадненне страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з даты пiсьмовага паведамлення аднаго з Бакоў аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. Палажэннi гэтага Пагаднення пасля спынення яго дзеяння будуць прымяняцца да кантрактаў памiж суб'ектамi гаспадарчай дзейнасцi дзяржаў Бакоў, якiя заключаны, але не выкананы ў перыяд яго дзеяння.


Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                          За Урад Украiны

                     Подпiс                                   Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList