Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28.01.1993 № 8 "Аб iльготах iнвалiдам"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1926 Згодна Пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1992 г. N 720 "Аб мерапрыемствах у сувязi з мiжнародным днём iнвалiдаў" ЗАГАДВАЮ: 1. Кiраўнiкам тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў Рэспублiкi Беларусь: - вызначыць у глядзельных залах тэатраў i канцэртных залах (як на стацыянары, так на гастролях i выяздах) па 5 месяцаў для бясплатнага карыстання iмi iнвалiдаў I групы з улiкам спецыфiчнасцi гэтай катэгорыi наведальнiкаў; - устанавiць для iнвалiдаў усiх катэгорый парадак папярэднiх заказаў i права пазачарговага набыцця бiлетаў у вiдовiшчныя установы; - завесцi ў касах тэатральна-канцэртных пляцовак журналы строгага ўлiку выдачы бясплатных запрашэнняў iнвалiдам I групы з вызначэннем рада i месца ў зале, а таксама рэгiстрацыяй прозвiшча i нумара пасведчання iнвалiда; - у касах па продажу бiлетаў забяспечыць наглядную iнфармацыю аб iльготах iнвалiдаў усiх катэгорый; - наладзiць для iнвалiдаў бясплатнае наведванне тэатраў i канцэртных залаў у мiжнародны дзень iнвалiдаў. 2. Кiраўнiкам устаноў клубнага тыпу забяспечыць реалiзацыю права iнвалiдаў усiх груп карыстацца платнымi паслугамi (акрамя канцэртаў, спектакляў прафесiйных калектываў i кiнасеансаў) са скiдкай 50% цаны. 3. Кiраўнiкам кiнатэатраў (у населеных пунктах, дзе адсутнiчаюць стацыянарныя кiнатэатры - кiнаўстановак) арганiзаваць iльготныя кiнасеансы для iнвалiдаў i ветэранаў з цэнамi на бiлеты панiжанымi на 50%. 4. Кiраўнiкам органаў i ўстаноў культуры i мастацтва прадугледжваць у планах работы сiстэматычныя мерапрыемствы для iнвалiдаў, арганiзацыi кружкоў i калектываў мастацкай творчасцi, аматарскiх аб'яднанняў, а таксама iнфармiраванне аб культурна-масавых i творчых мерапрыемствах усiх аддзяленняў таварыстваў iнвалiдаў, iнвалiдаў па зроку i глухiх. 5. Прыняць да ведама, што ў адпаведнасцi з пунктам 7 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1992 г. N 720 "Аб мерапрыемствах у сувязi з Мiжнародным днём iнвалiдаў" устаноўлена з 1 студзеня 1993 г. бясплатнае наведванне музеяў усiх сiстэм i ведамстваў iнвалiдамi розных груп. 6. Адказнасць за выкананне дадзенага загада ўскласцi на намеснiкаў мiнiстра У.П.Рылатка, У.А.Гiлепа, Б.У.Святлова. Мiнiстр Я.К.ВАЙТОВIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|