Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 11.03.1993 № 54-к "Аб зацвярджэннi патрабаванняў да квалiфiкацыйнага экзамена"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1927 1. Зацвердзiць Патрабаваннi да квалiфiкацыйнага экзамена выкладчыкаў школ i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў мастацтваў i культуры (дадатак). 2. Утратил силу. 3. Упраўленням культуры аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, кiраўнiкам навучальных устаноў рэспублiканскага падпарадкавання да 25 красавiка б.г. прадставiць у Беларускую акадэмiю музыкi i Беларускi iнстытут праблем культуры спiсы жадаючых здаць квалiфiкацыйныя экзамены. 4. Рэктарам Беларускай акадэмii музыкi i Беларускага iнстытута праблем культуры ў адпаведнасцi з паступiўшымi прапановамi распрацаваць графiкi, стварыць камiсii i не пазней 15 мая б.г. распачаць прыём квалiфiкацыйных экзаменаў. Мiнiстр Я.К.ВАЙТОВIЧ Дадатак ПАТРАБАВАННI ДА КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ ВЫКЛАДЧЫКАЎ ШКОЛ I СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ МАСТАЦТВАЎ I КУЛЬТУРЫАгульныя палажэннiКвалiфiкацыйнае выпрабаванне накiравана на выяўленне творчага ўзроўню атэстуемага ў галiне сваёй спецыяльнасцi, яго эрудыцыi, ведання выкладаемага прадмета i методыкi яго выкладання, ведання тэорыi педагогiкi i педагагiчнай псiхалогii, умення творча скарыстоўваць веды ў практычнай прафесiйнай дзейнасцi, ўзроуню валодання дзяржаўнай мовай, iншых магчымасцяў асобы, якiя абумоўлiваюць прафесiйную дзейнасць педагога. Квалiфiкацыйныя характарыстыкi для выкладчыкаў школВыкладчык вышэйшай катэгорыi павiнен: мець выдатныя i стабiльна станоўчыя вынiкi педагагiчнай i выхаваўчай дзейнасцi; высокi рэйтынг сярод калег-педагогаў, вучняў, iх бацькоў, спецыялiстаў, педагагiчнай i культурнай грамадскасцi раёна, вобласцi, рэспублiкi; уносiць асабiсты важкi ўклад у развiццё мастацкай адукацыi, прымяняць творчы падыход у навучаннi i выхаваннi; прымаць удзел у распрацоўцы варыяцыйных (з улiкам спецыфiкi навучальнай установы, рэгiёна) навучальных планаў i праграм падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў; аказваць дапамогу педагогам рэспублiкi ў авалоданнi iдэямi, сучаснымi методыкамi навучання, якiя забяспечваюць высокiя вынiкi (публiкацыi ў друку, ўдзел у рэспублiканскiх, абласных семiнарах, канферэнцыях i г.д.); мець вышэйшую (сярэднюю спецыяльную) педагагiчную адукацыю, педагагiчны стаж работы звыш пяцi гадоў. Выкладчык першай катэгорыi павiнен: мець стабiльна станоўчыя вынiкi педагагiчнай i выхаваўчай дзейнасцi; высокi рэйтынг сярод педагогаў, вучняў, бацькоў, педагагiчнай грамадскасцi раёна, вобласцi; укараняць у вучэбны працэс перадавыя педагагiчныя i вытворчыя тэхналогii, выкарыстоўваць эфектыўныя формы i метады навучання; пастаянна працаваць над сабой для дасягнення прафесiйнай дасканаласцi; фармiраваць уласную сiстэму навучання, абагульняць i распрацоўваць вопыт; прымаць удзел у рэспублiканскiх аглядах-конкурсах, рабоце метадычных камiсiй, секцый; мець вышэйшую (сярэднюю спецыяльную) педагагiчную адукацыю, педагагiчны стаж работы звыш трох гадоў. Квалiфiкацыйныя характарыстыкi для выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноўВыкладчык вышэйшай катэгорыi павiнен: дасканала валодаць методыкай выкладання свайго прадмета i забяспечваць высокую якасць навучання; арганiзоўваць i весцi метадычную работу ў навучальнай установе (правядзенне адкрытых урокаў, пазакласных мерапрыемстваў, напiсанне метадычных распрацовак, рэфератаў, удзел у педагагiчных чытаннях); укараняць у навучальны працэс прагрэсiўныя формы i метады навучання, выкарыстоўваць дасягненнi айчыннай i замежнай навукi i практыкi ў галiне мастацкай адукацыi; мець публiкацыi i друкаваныя працы па пытаннях вучэбнай, метадычнай i выхаваўчай работы (артыкулы, падручнiкi, метадычныя дапаможнiкi, распрацоўкi вучэбных планаў i праграм i г.д.); дасягнуць значных вынiкаў у кiраўнiцтве навучальнай установай, структурным падраздзяленнем, класным кiраўнiцтве; мець вышэйшую адукацыю, педагагiчны стаж работы звыш пяцi гадоў. Выкладчык першай катэгорыi павiнен: забяспечваць высокi ўзровень якасцi навучання; мець выдатныя i станоўчыя вынiкi педагагiчнай дзейнасцi; валодаць методыкай выкладання прадмета i метадамi структурна-лагiчнага аналiзу вучэбна-выхаваўчага працэсу; удзельнiчаць у метадычнай рабоце навучальнай установы, метадычных аб'яднаннях рэгiёна (правядзенне адкрытых урокаў, пазакласных мерапрыемстваў, напiсанне метадычных распрацовак, дакладаў i г.д.); прымяняць актыўныя формы i метады навучання; фармiраваць уласную метадычную сiстэму, абагульняць i распаўсюджваць вопыт сваёй работы, якi прызнаны ў навучальнай установе i вядомы ў рэгiёне, рэспублiцы; мець публiкацыi па пытаннях вучэбнай, метадычнай i выхаваўчай работы ў друкаваных выданнях; удзельнiчаць у рабоце над удасканальваннем зместу праграм выкладаемых прадметаў; валодаць якасцямi, якiя дазваляюць кiраваць структурным падраздзяленнем навучальнай установы; мець вышэйшую адукацыю, педагагiчны стаж звыш трох гадоў. Трэба ўлiчваць i такiя паказчыкi творчага ўзроўню выкладчыка ўсiх катэгорый, як iх удзел i ўдзел iх навучэнцаў у конкурсах, аглядах, наяўнасць сярод iх пераможцаў i прызёраў. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для музычных выканальнiцкiх спецыяльнасцяў (фартэпiяна, струнныя iнструменты, духавыя i ўдарныя iнструменты, народныя iнструменты, спевы, музычнае мастацтва эстрады)Квалiфiкацыйны экзамен складаецца з некалькiх раздзелаў. IЭкзамен па музычнай педагогiцы i псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выканальнiцкага майстэрства i методыцы выкладання ўключае: а) пытанне па музычнай педагогiцы i псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выканальнiцкага майстэрства; б) пытанне па методыцы выкладання; в) аналiз адной-дзвюх тэарэтычных прац, метадычных дапаможнiкаў, школ i iншых распрацовак альбо абарону навуковай працы (рэферата), метадычнай распрацоўкi дапаможнiка, якiя прадстаўляюцца ў камiсiю ў апублiкаваным цi машынапiсным выглядзе не менш чым з дзвюма рэцэнзiямi; IIвыступленне аднаго цi некалькiх вучняў выкладчыка i правядзенне адкрытага тэматычнага ўрока (магчыма правядзенне тэматычных фрагментаў урокаў); IIIвыступленне сола альбо ў малым ансамблi з праграмай працягласцю не больш 25 - 30 хвiлiн з наступным метадычным i выканальнiцкiм аналiзам твораў прадстаўленай праграмы альбо выкананне твораў педагагiчнага рэпертуару з наступным выканальнiцкiм i метадычным аналiзам (па выбару камiсii з 12 - 15 твораў, пададзеных выкладчыкам, якi здае экзамен). Пры гэтым дапускаецца выкананне фрагментаў твораў. (Падбор педагагiчнага рэпертуару ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з праграмамi навучальных устаноў). Квалiфiкацыйныя патрабаваннi па спецыяльнасцях "Харавое (аркестравае) дырыжыраванне"Квалiфiкацыйны экзамен складаецца з некалькiх раздзелаў: IЭкзамен па музычнай педагогiцы i псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выканальнiцкага майстэрства i методыцы выкладання ўключае: а) пытанне па музычнай педагогiцы i псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выканальнiцкага майстэрства; б) пытанне па методыцы выкладання; в) аналiз адной-дзвюх тэарэтычных прац, метадычных дапаможнiкаў, школ i iншых распрацовак альбо абарону навуковай працы (рэферата), метадычнай распрацоўкi, дапаможнiка, якiя прадстаўляюцца ў камiсiю ў апублiкаваным цi машынапiсным выглядзе не менш чым з дзвюма рэцэнзiямi; IIправядзенне адкрытага тэматычнага ўрока (магчыма правядзенне тэматычных фрагментаў урокаў); IIIвыканаўчы аналiз харавога (аркестравага) педагагiчнага рэпертуару <*> па выбару камiсii з пералiку 12 - 15 твораў, пададзеных выкладчыкам, якi здае экзамен альбо паказ харавога (аркестравага) калектыву, кiраўнiком якога з'яўляецца выкладчык, якi здае экзамен. ------------------------------- <*> Падбор педагагiчнага рэпертуару ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з праграмамi навучальных устаноў. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па спецыяльнасцi "Канцэртмайстарскi клас"IЭкзамен па музычнай педагогiцы, псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выканальнiцкага майстэрства i методыцы выкладання ўключае: а) пытанне па музычнай педагогiцы, псiхалогii; б) пытанне па методыцы выкладання канцэртмайстарскага класа (дадаецца); в) аналiз адной-дзвюх тэарэтычных прац, метадычнай распрацоўкi, дапаможнiка. II1. Прадстаўленне рэпертуарнага спiса з 35 - 40 твораў, якi павiнен уключаць у абавязковым парадку творы розных стыляў (класiка XVII - XIX ст.ст., кампазiтары XIX i XX стагоддзяў, беларуская музыка) i жанраў (5 - 7 арый, 2 - 3 iнструментальныя канцэрты, 3 - 5 iнструментальных п'ес, песнi i рамансы). Квалiфiкацыйная камiсiя слухае адзiн-два творы на выбар. 2. Выступленне ў ансамблi з вакалiстам альбо iнструменталiстам аб'ёмам на 15 - 25 хвiлiн, альбо падрыхтаваны выканальнiцкi i метадычны аналiз твораў педагагiчнага рэпертуару, не ўключаных у рэпертуарны спiс (арыя, два-тры рамансы, iнструментальная п'еса) з выкананнем фрагментаў твораў. IIIВыступленне аднаго цi некалькiх вучняў атэстуемага i правядзенне адкрытага ўрока (магчыма правядзенне тэматычных фрагментаў урокаў). Квалiфiкацыйныя патрабаваннi па спецыяльнасцi "Тэорыя музыкi" (музычна-тэарэтычныя дысцыплiны) для выкладчыкаў ДМШ, ДШМСастаўнымi раздзеламi квалiфiкацыйнага экзамену на першую катэгорыю з'яўляюцца: IМетадычная распрацоўка i яе абарона, якая выконваецца суiскальнiкам на адну з тэм, прапанаваных на экзамене па сальфеджыо (2 тэмы), тэорыi музыкi (1 тэма), музычнай лiтаратуры (1 - 2 тэмы). (У выпадку выбару тэмы па музычнай лiтаратуры прэтэндэнты як на першую, так i вышэйшую катэгорыю, акрамя ўказаных раздзелаў I, II, прадстаўляюць да абароны рэферат). Час выканання - 2 гадзiны. У адпаведнасцi з абранай тэмай экзаменацыйная работа можа наблiжацца да паўрочнага плана альбо ўяўляць сабою тэматычную распрацоўку па пэўнай дысцыплiне. Прыклады: Тэма ўрока: Ператварэннi танiчнага трохгучча (замацаванне матэрыялу - III клас, група пiянiстаў). У метадычнай распрацоўцы выкарыстоўваюць паслядоўнасць акордаў i дыктант асабiстага складання; ў вучэбных дапаможнiках падабраць адпаведны матэрыял для чытання з лiста. Тэматычная распрацоўка: Асноўныя формы заданняў i практыкаванняў па развiццi музычнай памяцi (V клас, група народнiкаў). Тэма ўрока: Састаўныя iнтэрвалы (у курсе тэорыi музыкi). Тэма ўрока: Фартэпiянная творчасць Л.Бетховена (у курсе музычнай лiтаратуры). IIЭкзамен па методыцы выкладання музычна-тэарэтычных дысцiплiн у ДМШ (з улiкам аб'яўленай выкладчыцкай арыентацыi), школьнай i ўзроставай (дзiцячай i падлеткавай) псiхалогii (у сувязi з навучаннем музыцы), музычнай педагогiцы i адукацыi. Састаўнымi раздзеламi квалiфiкацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю з'яўляюцца: IАбарона навуковай працы (рэферата), напiсанага суiскальнiкам на аснове асабiстага выкладчыцкага вопыту. Рэферат можа ўяўляць сабою заяўку i абгрунтаванне аўтарскай методыкi, сiстэмы метадычных прыёмаў па развiццi пэўных бакоў музычных здольнасцях ў навучэнцаў, навукова-метадычную распрацоўку агульных i прыватных пытанняў музычнай адукацыi, выхавання, музычнай псiхалогii, сацыялогii, iншых тэарэтычных сфераў, якiя непасрэдна датычацца навучання музыцы дзяцей i юнацтва. Аб'ём рэферата - 1 друк. арк. машынапiснага рукапiсу, без улiку нотных прыкладаў. Да абароны замест рэферата могуць падавацца апублiкаваныя (альбо рукапiсныя) вучэбныя цi метадычныя дапаможнiкi, зборнiкi, хрэстаматыi i да т.п. Абавязковай умовай пры гэтым з'яўляецца папярэдняя апрабацыя такiх метадычных матэрыялаў ў вучэбнай практыцы, абавязкова з 2 водзывамi (рэцэнзiямi) з iншых ДМШ. Падобны род метадычных матэрыялаў прымаецца да абароны без абмежавання лiстажу, але пры ўмове наяўнасцi грунтоўнай метадычнай запiскi. IIЭкзамен па методыцы выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплiн у ДМШ (з улiкам аб'яўленай выкладчыцкай арыентацыi), школьнай i ўзроставай (дзiцячай i падлеткавай) псiхалогii (у сувязi з навучаннем музыцы), музычнай педагогiцы i адукацыi. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў музычна-тэарэтычных дысцыплiн сярэднiх навучальных устаноўЭкзамен на першую катэгорыю ўключае: IМетадычную распрацоўку, якая выконваецца суiскальнiкам на адну з тэм, прапанаваных непасрэдна на экзамене. Узоры дыктовак, гарманiчных задач i iншых практычных заданняў падрыхтоўваюцца прэтэндэнтамi самастойна на экзамене. У сувязi з выбарнай тэмай метадычная распрацоўка можа наблiжацца да паўрочнага плана цi прадстаўляць сабой тэматычную распрацоўку па пэўнай дысцыплiне. Час выканання - 2 гадзiны. Выступленне суiскальнiка павiнна быць цалкам наблiжана да рэальнага ходу заняткаў. Прыклады: Тэма ўрока па гармонii ў тэарэтыкаў - альтэрацыя акордаў дамiнантавай групы. Вызначыць асноўныя тэарэтычныя моманты. Падабраць прыклады гармонii класiка - рамантычнага стылю. Прадэманстраваць некатарыя ўзоры рашэнняў гарманiчнай задачы, дадзенай камiсiяй (альбо знайсцi памылкi ў выкананай задачы). Даць заданне для самастойнай работы. Тэматычная распрацоўка па сальфеджыо ў харавiкоў - засваенне альтэрацыйных акордаў дамiнантавай групы. Тэма ўрока па палiфонii ў тэарэтыкаў - трохгалосны канон. Вызначыць асноўныя тэарэтычныя моманты. Знайсцi прыклады W.K.L.Баха. Прадэманстраваць тэхнiку пiсьма з рознымi ўмовамi (Iv-7, -9, -11, 0). Даць заданне для самастойнай работы. Тэматычная распрацоўка па аналiзе музычных твораў у пiянiстаў - санатная форма. IIКомплексны аналiз музычнага твора (пiсьмова на працягу 2-х гадзiн) з улiкам ладагарманiчных, меладычных, фактурных якасцяў i формаўтварэння (абавязкова са схемай танальнага плана i агульнай пабудовы формы); ўсе моманты аналiзу трэба скiраваць на вызначэнне стылiстыкi. IIIЭкзамен па пытаннях методыкi выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплiн у музычным вучылiшчы (цi другiх сярэднiх навучальных установах з улiкам аб'яўленай педагагiчнай арыентацыi), а таксама са сферы агульнай i музычнай псiхалогii i педагогiкi. Экзамен на вышэйшую катэгорыю ўключае: IАбарону навукова-метадычнай работы (рэферата). Работа, выкананая суiскальнiкам на падставе асабiстага вопыту, павiнна быць грунтоўнай пэўных бакоў музычных здольнасцяў навучэнцаў цi агульных пытанняў музычнай адукацыi, выхавання, музычнай псiхалогii, сацыялогii, iншых спецыяльных сфер, непасрэдна звязаных з музычнай педагогiкай. Памер навукова-метадычнай работы 1 - 2 друк. арк. без улiку нотных прыкладаў. Да абароны могуць прадстаўляцца друкаваныя альбо рукапiсныя вучэбныя i метадычныя дапаможнiкi, зборнiкi, хрэстаматыi i г.д. Абавязковай умовай пры гэтым з'яўляецца папярэдняя апрабацыя такiх метадычных матэрыялаў у вучэбнай практыцы, а таксама 2 водгукi (рэцэнзii) з iншых сярэднiх навучальных устаноў. Гэты тып метадычных матэрыялаў прымаецца да абароны без абмежавання лiстажу, аднак абавязкова з грунтоўнай метадычнай запiскай. Патрабаваннi да раздзелаў II i III адпавядаюць патрабаванням да суiскальнiка першай катэгорыi. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi па спецыяльнасцi "Тэорыя музыкi" (музычная лiтаратура)Квалiфiкацыйны экзамен уяўляе сабой: 1. Абарону рэферата на праблемную тэму па спецыяльнасцi. 2. Выкананне метадычнай распрацоўкi плана ўрока па курсу музычнай лiтаратуры цi фальклору. 3. Праслухоўванне i ахарактарызаванне музыкi сучаснага кампазiтара. 4. Адказ на пытаннi анкеты. Першае заданне рыхтуецца загадзя, другое, трэцяе i чацвёртае рэалiзуюцца ў прысутнасцi экспертнай камiсii. Агульная працягласць экзамену - 45 - 50 хвiлiн на аднаго чалавека. Заўвага: на погляд экспертнай камiсii магчыма наступны варыянт экзаменацыйных заданняў пры ўмове стварэння выязной камiсii: IУрок па курсу музычнай лiтаратуры (у наступным аб'ёме i ва ўласнай групе навучэнцаў). IIа) Абарону рэферата на праблемную тэму па спецыяльнасцi. б) Праслухоўванне i характарыстыка музыкi сучаснага кампазiтара. в) Адказы на пытаннi анкеты. У сувязi з тым, што выкладчыкi музычна-тэарэтычных дысцыплiн дзiцячых сямiгадовых музычных школ вядуць, як правiла, усе прадметы гэтага цыкла (тэорыю музыкi, сальфеджыо, музычную лiтаратуру), iх квалiфiкацыйны экзамен павiнен быць комплексным. Прапануецца ўзяць за аснову названыя вышэй вiды заданняў i выконваць першыя два (абарона рэферата, метадычная распрацоўка ўрока) на аснове праграм i метадычных умоў работы ДМШ. РэфератТэматыка рэферата выбiраецца адвольна з кола актуальных пытанняў музыказнаўства, эксперыментальнай педагогiкi, музычнай эстэтыкi, методыкi выкладання i iнш. з мэтай вызначэння творчых iнтарэсаў педагога ў сучасным свеце мастацтваў i навукi, музычнай педагогiкi i практыкi. Матэрыялам для рэферата могуць быць музычныя i навуковыя творы, узнiкшыя ў 1970 - 1990 гады i выдадзеныя на беларускай, рускай i замежнай мовах. Рэфераты могуць быць выкананы ў выглядзе: а) даследавання фiласофска-эстэтычнай, гiсторыка-культурнай, стылiстычнай, метадычнай праблемы ў дзейнасцi педагога-музыканта на канкрэтным i невялiкiм па аб'ёму матэрыяле; б) рэцэнзii на новы музычны твор, кнiгу, брашуру, лекцыю, урок, канцэрт, музычны спектакль i да т.п.; в) метадычнай распрацоўкi канцэртнай тэмы курса музычнай лiтаратуры альбо прыватнай вучэбнай задачы (напр., правядзенне тэматычнага вечара, тыпаў кантрольных урокаў, залiку, лекцыi асветнiцкага характару для пэўнай аўдыторыi i iнш.); г) анатацыi музычнага твора альбо навуковага даследавання. Рэферат аб'ёмам не больш 22 - 24 старонак машынапiсу праз 1,5 iнтэрвала з указаннем выкарыстанай навуковай i музычнай лiтаратуры (крынiц) падаецца ў экспертную камiсiю ў 3 экзэмплярах не пазней чым за два тыднi да экзамену. Метадычная распрацоўка плана ўрока Суiскальнiк мае права выбраць любую тэму, якая цiкавiць яго як спецыялiста, i любы з тыпаў урокаў па курсу музычнай лiтаратуры для блiзкай яму спецыяльнай групы навучэнцаў (пiянiстаў, тэарэтыкаў, дырыжораў i да т.п.). Задача суiскальнiка заключаецца ва ўменнi метадычна мэтанакiравана спланаваць урок, знайсцi музычна змястоўную форму падачы матэрыялу. Маюцца на ўвазе таксама дыферэнцыраваныя спосабы работы з групамi рознай агульнакультурнай i прафесiйнай падрыхтоўкi. Умела пабудаваны план урока i яго метадычныя абгрунтаваннi дапамогуць вызначыць квалiфiкацыю педагога, яго здольнасць аперыраваць матэрыялам, лагiчна мыслiць, знаходзiць мэтазгодныя формы аналiзу i паказу музыкi. Метадычная распрацоўка плана ўрока не павiнна перавышаць 15 - 20 хвiлiн. Вусны водгук на музыку Камерны музычны твор альбо частка буйной формы аб'ёмам не больш 5 хвiлiн гучання праслухоўваецца на экзамене адзiн раз i тут жа, па магчымасцi, каменцiруецца i ацэньваецца. Эстэтычнае меркаванне павiнна даваць уяўленне аб характары музыкальнасцi педагога, здольнасцi ўспрымаць музыку эмацыянальна i аналiтычна, ў кантэксце гiстарычных стыляў альбо стылю канкрэтнага аўтара. Тут важна здольнасць педагога-музыканта ў слыхавым успрыманнi выявiць i ахарактарызаваць тэматычны матэрыял, форму твора. Праслухоўванне можа даць выкладчыку магчымасць меркаваць аб сувязi гэтай музыкi са слыхам, яе "накiраванасцi на слухача" цi аб нейкiх iншых стымулах узнiкнення музычнага твора. Прапануемая для праслухоўвання музыка можа быць i добра вядомай i новай. Анкета Пытаннi анкеты накiраваны на некаторыя асобныя музычна-псiхалагiчныя бакi прафесiйнай дзейнасцi выкладчыка музычнай лiтаратуры. Пажадана высветлiць яго адносiны да музыкi, мастацтва, да сваёй прафесii, яе псiхалагiчных, метадычных праблем. Пытаннi анкеты дапамогуць адчуць характар лiнгвiстычнай падрыхтоўкi i арыентацыi выкладчыка ў навуковай лiтаратуры на роднай i замежных мовах. Паказальна i кола чытання, стан асабiстай бiблiятэкi, адносiны да слоўнiкавай лiтаратуры, да зместу нотнай бiблiятэкi i фонаматэрыялаў у вучылiшчы i iнш. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для канцэртмайстраўКвалiфiкацыйны экзамен складаецца з некалькiх раздзелаў: IПрадстаўленне спiса рэпертуару, якi павiнен уключаць творы розных стыляў i жанраў: а) для тых, хто працуе ў iнструментальным класе - 3 - 5 канцэртаў, 12 - 15 п'ес; б) -"- у харавым класе - 20 - 25 твораў; в) -"- у класе сiмфанiчнага дырыжыравання - 15 - 20 твораў; г) -"- у вакальным класе - 10 - 12 арый, 18 - 20 рамансаў i песень. Для спецыяльнасцяў канцэртмайстраў, якiя не ўключаны ў пералiк, - адпаведна 15 - 20 твораў (у залежнасцi ад ступенi цяжкасцi). Экзаменацыйная камiсiя слухае адзiн-два творы на выбар. IIВыкананне праграмы з салiстам. Праграма павiнна складацца з 3 - 5 розных жанраў, не ўключаных у рэпертуарны спiс, аб'ёмам 20 - 30 хвiлiн. IIIЭкзамен па пытаннях спецыфiкi работы канцэртмайстра. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў харэаграфiiКвалiфiкацыйны экзамен для выкладчыкаў харэаграфii складаецца з двух раздзелаў. IПаказ падрыхтоўчага урока i, па магчымасцi, са сваiмi вучнямi, 45 - 60 хвiлiн. Пры немагчымасцi паказаць урок са сваiмi вучнямi (iншагароднiя), суiскальнiк паказвае складзены iм урок з прапанаванымi навучэнцамi (3 - 4 навучэнца ДХВ РБ). IIЭкзамен па педагогiцы i псiхалогii, гiсторыi балета i методыцы выкладання харэаграфii ўключае: а) пытаннi педагогiкi i псiхалогii, гiсторыi балета; б) пытаннi па методыцы выкладання i методыцы вывучэння рухаў па праграме выкладаемага прадмета альбо абарону навуковай работы (рэферата), метадычнай распрацоўкi (дапаможнiка), якiя прадстаўляюцца ў камiсiю ў апублiкаваным альбо друкаваным выглядзе з не менш чым дзвюма рэцэнзiямi. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў тэатральнага мастацтваКвалiфiкацыйны экзамен ўключае: IЭкзамен па гiсторыi драматычнага мастацтва, тэарэтычных асновах выкладаемай дысцыплiны, методыцы навучання майстэрству акцёра, сцэнiчнай мове i пластыцы. IIКантрольныя заняткi па выкладаемай дысцыплiне i рэпетыцыю (маналога, дыялога, масавай сцэны). IIIАбарону вучэбнай праграмы альбо дапаможнiка, метадычнай распрацоўкi альбо рэферата, якiя прадстаўляюцца ў камiсiю ў машынапiсным выглядзе. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў выяўленчага мастацтваКвалiфiкацыйны экзамен складаецца з трох раздзелаў: IЭкзамен па мастацкай педагогiцы i псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выяўленчага мастацтва i методыцы выкладання малюнка, жывапiсу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кампазiцыi, тэхнiкi i тэхналогii працы з мастацкiмi матэрыяламi ўключае: а) пытанне па педагогiцы i псiхалогii, тэорыi i гiсторыi выяўленчага мастацтва (дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайну); б) пытанне па методыцы выкладання; в) аналiз адной-дзвюх тэарэтычных прац, метадычных дапаможнiкаў, тэматычных выставак. IIПравядзенне адкрытага ўрока (метадычная фармулёўка задання, iндывiдуальная праца з вучнямi, аналiз памылак у акадэмiчных працах вучняў, выдача задання для самастойнай працы i г.д.). Дадзены вiд экзамену (этап) можа праводзiцца непасрэдна ў школе цi iмiтавацца, пачынаючы з пастаноўкi нацюрморта цi iншага акадэмiчнага задання, з пераказам характэрных асаблiвасцяў урока, яго фрагментаў, з аналiзам характэрных для названай тэмы вучнёўскiх памылак. Выстава акадэмiчных прац вучняў (магчыма, метадычнага фонду альбо вучняў аднаго класа) з наступным яе аналiзам. IIIПерсанальная выстава (паказ творчых прац выкладчыка) з вуснай i пiсьмовай анатацыяй аднаго-двух твораў альбо абарона навукова-метадычнай распрацоўкi, метадычнага дапаможнiка, разгорнутай анатацыi твора аднаго з вядомых беларускiх мастакоў (не менш 10 старонак друкаванага тэксту). Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў па спецыяльнасцi "Рэжысура дасугавай дзейнасцi, масавых святаў i абрадаў"Квалiфiкацыйны экзамен на вышэйшую катэгорыю ўключае: IВеданне беларускiх традыцый, абрадаў, рытуалаў, iх агульнанацыянальных рыс i тэрытарыяльных асаблiвасцяў, шляхоў iх увасаблення ў натуральных умовах i на сцэне. Валоданне мастацкiмi сродкамi арганiзацыi зносiн ва ўмовах дасуга (гульня, рытуал, абрад, народнае святкаванне). IIСамастойную распрацоўку прыёмаў i метадаў навучання i паказ вынiкаў iх прымянення ў практычнай рабоце. IIIВалоданне тэорыяй i практыкай рэжысуры з улiкам iх спецыфiкi ў святах i вiдовiшчах, выразнымi сродкамi ўвасаблення, метадамi работы рэжысёра з акцёрамi. Уменне фармаваць рэжысёрскую задуму, забяспечваць яе творчую i адмiнiстрацыйна-гаспадарчую рэалiзацыю ў працэсе пастаноўкi свята цi абрада. Квалiфiкацыйны экзамен на першую катэгорыю ўключае: IВеданне беларускiх народных традыцый, абрадаў, рытуалаў, iх агульнанацыянальных рыс i тэрытарыяльных асаблiвасцяў. IIВеданне праблем тэорыi i гiсторыi мастацтваў i лiтаратуры, сучасных тэндэнцый развiцця сусветнай нацыянальнай культуры, уменне прымяняць веды ў сваёй педагагiчнай i творчай рабоце. IIIВалоданне тэорыяй i практыкай рэжысуры з улiкам iх спецыфiкi ў святах i вiдовiшчах, выразнымi сродкамi ўвасаблення, метадамi работы рэжысёра з акцёрамi. Уменне фармаваць рэжысёрскую задуму, забяспечваць яе творчую i адмiнiстрацыйна-гаспадарчую ў працэсе пастаноўкi свята цi абрада. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi для выкладчыкаў па спецыяльнасцi "Бiблiятэчная справа"Квалiфiкацыйны экзамен складаецца з некалькiх раздзелаў: IПравядзенне адкрытага ўрока з мэтай выяўлення агульнаадукацыйнага кругагляду, прафесiйнай кампетэнтнасцi, ступенi валодання сучаснай методыкай вядзення заняткаў. IIЭкзамен па педагогiцы i псiхалогii, на валоданне методыкай урокаў розных тыпаў i вiдаў, ажыццяўленне дыферэнцыяцыi i iндывiдуалiзацыi працэсу навучання альбо абарону навуковай працы (рэферата), метадычнай распрацоўкi, якiя прадстаўляюцца ў камiсiю ў апублiкаваным цi машынапiсным выглядзе не менш чым з дзвюма рэцэнзiямi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|