Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Швейцарскай Канфедэрацыяй аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 21 июня 2002 г. N 3/452 -------------------------------- <*> Уступiла ў сiлу 13 лiпеня 1994 года. ПрэамбулаУрад Рэспублiкi Беларусь i Швейцарскi Федэральны Савет, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi", жадаючы паглыбляць эканамiчнае супрацоўнiцтва для ўзаемнай выгады абедзвюх дзяржаў, iмкнучыся ствараць i падтрымлiваць спрыяльныя ўмовы для iнвестыцый, якiя ўкладаюцца iнвестарамi аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, прызнаючы неабходнасць заахвочваць i ахоўваць замежныя iнвестыцыi з мэтай садзейнiчання эканамiчнаму росквiту абедзвюх дзяржаў, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1 АзначэннiДля мэт дадзенага Пагаднення: 1. Тэрмiн "iнвестар" азначае ў адносiнах да кожнага з Дагаворных Бакоў: а) фiзiчных асоб, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку з'яўляюцца яго грамадзянамi; б) юрыдычных асоб, уключаючы кампанii, карпарацыi, дзелавыя асацыяцыi i iншыя прадпрыемствы або арганiзацыi, якiя заснаваны або iншым належным чынам створаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку, i маюць сваё месцазнаходжанне, а таксама ажыццяўляюць фактычную эканамiчную дзейнасць на тэрыторыi гэтага ж Дагаворнага Боку; в) юрыдычных асоб, створаных згодна з законам любой краiны, якiя практычна кантралююцца грамадзянамi гэтага Дагаворнага Боку або юрыдычнымi асобамi, што маюць сваё месцазнаходжанне, а таксама якiя ажыццяўляюць фактычную эканамiчную дзейнасць на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку. 2. Тэрмiн "iнвестыцыi" павiнен уключаць усе вiды маёмасных каштоўнасцей i, у прыватнасцi: а) рухомую i нерухомую маёмасць, а таксама любыя iншыя рэчавыя правы; б) акцыi, долi або любыя iншыя формы ўдзелу ў кампанiях або iншых юрыдычных асобах; в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў або любога выканання абавязацельстваў па дагаворы, якi мае эканамiчную каштоўнасць; г) аўтарскiя правы, правы на прамысловую ўласнасць (такiя як патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлi, прамысловыя ўзоры, таварныя знакi або знакi абслугоўвання, фiрменныя найменнi, указаннi паходжання), "ноў-хаў" i "гудвiл"; д) правы на ажыццяўленне эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы правы на разведку, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў, а таксама ўсе iншыя правы, якiя прадастаўляюцца заканадаўствам, дагаворам або рашэннем кампетэнтнага органа ў адпаведнасцi з заканадаўствам. 3. Тэрмiн "тэрыторыя" азначае тэрыторыю адпаведнай дзяржавы, на якой гэта дзяржава можа ажыццяўляць суверэнныя правы або ў юрысдыкцыi якой яна знаходзiцца ў адпаведнасцi з мiжнародным правам. Артыкул 2 Заахвочванне i допуск1. Кожны Дагаворны Бок на сваёй тэрыторыi павiнен заахвочваць як мага больш iнвестыцыi, ажыццёўленыя iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, i дапускаць такiя iнвестыцыi ў адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам. 2. Пасля допуску iнвестыцый на сваю тэрыторыю Дагаворны Бок павiнен прадаставiць у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам неабходныя дазволы ў сувязi з такiмi iнвестыцыямi i ажыццяўленнем лiцэнзiйных пагадненняў i кантрактаў па тэхнiчным, гандлёвым i адмiнiстрацыйным садзейнiчаннi. Артыкул 3 Ахова i рэжым1. Кожны Дагаворны Бок абавязаны ахоўваць на сваёй тэрыторыi iнвестыцыi, ажыццёўленыя ў адпаведнасцi з яго заканадаўствам iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, i не перашкаджаць шляхам прыняцця неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер кiраванню, утрыманню, выкарыстанню, валоданню, пашырэнню, продажу i, калi так атрымаецца, лiквiдацыi такiх iнвестыцый. 2. Кожны Дагаворны Бок абавязуецца забяспечыць на сваёй тэрыторыi справядлiвы i раўнапраўны рэжым для iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку. Гэты рэжым не павiнен быць менш спрыяльным у параўнаннi з рэжымам, што прадастаўляецца кожным Дагаворным Бокам iнвестыцыям, ажыццёўленым на яго тэрыторыi яго ж уласнымi iнвестарамi, або з рэжымам, якi прадастаўляецца кожным Дагаворным Бокам iнвестыцыям, ажыццёўленым на яго тэрыторыi iнвестарамi краiн з рэжымам найбольшага спрыяння, калi гэты апошнi рэжым з'яўляецца больш спрыяльным. 3. Рэжым краiны найбольшага спрыяння не павiнен быць вытлумачаны такiм чынам, каб абавязаць адзiн Дагаворны Бок распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога рэжыму, iльгот або прывiлей, якiя вынiкаюць з: а) любога iснуючага або будучага пагаднення аб свабодным гандлi, мытнага або эканамiчнага саюза або аналагiчнай рэгiянальнай арганiзацыi, у якiх кожны з Дагаворных Бакоў з'яўляецца членам або можа iм стаць у будучым; б) любога мiжнароднага пагаднення або дамоўленасцi, што адносяцца цалкам або галоўным чынам да падаткаабкладання. Артыкул 4 Свабодны пераводКожны Дагаворны Бок, на тэрыторыi якога былi ажыццёўлены iнвестыцыi iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, павiнен забяспечыць гэтым iнвестарам вольны перавод плацяжоў, звязаных з гэтымi iнвестыцыямi, у прыватнасцi: а) працэнтаў, дывiдэндаў, прыбыткаў i iншых бягучых даходаў; б) плацяжоў ў пагашэнне займаў; в) плацяжоў, прызначаных для пакрыцця выдаткаў, якiя адносяцца да кiравання iнвестыцыямi; г) лiцэнзiйных i iншых плацяжоў, якiя вынiкаюць з правоў, пералiчаных ў падпунктах в, г i д пункта 2 артыкула 1 дадзенага Пагаднення; д) дадатковых укладаў, неабходных для падтрымання або пашырэння iнвестыцый; е) выручкi ад продажу або частковай цi поўнай лiквiдацыi iнвестыцый, уключаючы магчымы прырост вартасцi. Артыкул 5 Канфiскацыя маёмасцi i кампенсацыя1. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не павiнен прымаць, прама або ўскосна, меры па экспрапрыяцыi, нацыяналiзацыi i iншыя меры, што маюць тую ж прыроду або тыя ж вынiкi, у адносiнах да iнвестыцый, якiя належаць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку, за выключэннем выпадкаў, калi такiя меры прымаюцца ў грамадскiх iнтарэсах, на недыскрымiнацыйнай аснове i ў адпаведнасцi з устаноўленым заканадаўствам парадкам, i пры ўмове, што забяспечваецца адпаведная кампенсацыя. Сума кампенсацыi, уключаючы працэнты, павiнна быць практычна рэалiзаванай, свабодна пераводзiцца i выплачвацца без затрымкi асобе, што мае на гэта права, незалежна ад яе пастаяннага месца жыхарства або юрыдычнага адраса. 2. Iнвестары аднаго з Дагаворных Бакоў, iнвестыцыям якiх была нанесена страта ў вынiку вайны або любога iншага ўзброенага канфлiкту, рэвалюцыi, надзвычайнага становiшча або паўстання, узнiкшых на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, у адносiнах да аднаўлення маёмасцi, пакрыцця, кампенсацыi або iншых вiдаў урэгулявання будуць карыстацца рэжымам, прадугледжаным пунктам 2 артыкула 3 дадзенага Пагаднення. 3. Калi Дагаворны Бок экспрапрыiруе або нацыяналiзуе iнвестыцыi, ажыццёўленыя ў выглядзе створанай адпаведна з яе заканадаўствам юрыдычнай асобы, у якой iнвестар iншага Дагаворнага Боку прымае фiнансавы ўдзел, то кампенсацыя згодна з пунктам 1 дадзенага артыкула павiнна выплачвацца iнвестару iншага Дагаворнага Боку ў памеры, якi адпавядае яго фiнансаваму ўдзелу ў гэтых iнвестыцыях. Артыкул 6 Iнвестыцыi, ажыццёўленыя да ПагадненняДадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на iнвестыцыi, якiя ўкладзены на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку i ажыццёўлены ў адпаведнасцi з яго заканадаўствам iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, да ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення. Артыкул 7 Палажэннi, якiя маюць больш спрыяльны характар1. Без страт для зместу дадзенага Пагаднення могуць таксама прымяняцца палажэннi, якiя маюць больш спрыяльны характар i па якiх было або можа быць дасягнута пагадненне любым з Дагаворных Бакоў з iнвестарам iншага Дагаворнага Боку. 2. Калi заканадаўства аднаго з Дагаворных Бакоў або мiжнародна-прававыя абавязацельствы, што iснуюць у цяперашнi час або якiя ўзнiкнуць у будучым памiж Дагаворнымi Бакамi, у дадатак да дадзенага Пагаднення змяшчаюць агульнае або спецыяльнае палажэнне, згодна з якiм iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку карыстаюцца больш спрыяльным рэжымам, чым па дадзенаму Пагадненню, то такое палажэнне будзе мець перавагу над палажэннямi дадзенага Пагаднення ў той частцы, у якой яно больш спрыяльнае. Артыкул 8 СубрагацыяУ выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў прадаставiць якую-небудзь фiнансавую гарантыю аб некамерцыйнай рызыкi ў адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых адным з яго iнвестараў на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, апошнi павiнен прызнаць правы першага Дагаворнага Боку на падставе прынцыпу субрагацыi правоў iнвестара, калi першы Дагаворны Бок зрабiў плацяжы згодна з гэтай гарантыяй. Артыкул 9 Спрэчкi памiж Дагаворным Бокам i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку1. У мэтах вырашэння спрэчак, якiя датычацца iнвестыцый памiж адным Дагаворным Бокам i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку, i без урону для зместу артыкула 10 дадзенага Пагаднення (Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi), будуць праводзiцца кансультацыi памiж Бакамi па спрэчцы для яе вырашэння дружалюбным спосабам. 2. Калi такiя кансультацыi не прывядуць да вырашэння спрэчкi на працягу шасцi месяцаў з даты падачы заявы аб урэгуляваннi спрэчкi, iнвестар мае права перадаць спрэчку для вырашэння па свайму выбару ў: а) кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога былi ажыццёўлены iнвестыцыi; або б) Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак (ICSID), створаны Вашынгтонскай канвенцыяй ад 18 сакавiка 1965 года для вырашэння спрэчак, якiя маюць дачыненне да iнвестыцый, памiж дзяржавамi i замежнымi асобамi; або в) арбiтражны суд "аd hос", якi, калi Бакi ў спрэчцы не згодзяцца на iншае, павiнен быць створаны i дзейнiчаць згодна з арбiтражным рэгламентам Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па мiжнароднаму гандлёваму праву (UNCITRAL). 3. Дадзеным кожны Дагаворны Бок згаджаецца на перадачу iнвестыцыйнай спрэчкi на мiжнародны арбiтражны разгляд. 4. Дагаворны Бок, якi з'яўляецца Бокам ў спрэчцы, не будзе ў ходзе арбiтражнага разбору або выканання рашэння арбiтражнага суда спасылацца для сваёй абароны на свой суверэнiтэт або на той факт, што iнвестар iншага Дагаворнага Боку атрымаў на падставе дагавора страхавання кампенсацыю, якая пакрывае цалкам або часткова панесеную страту. 5. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не павiнен спрабаваць вырашыць па дыпламатычных каналах спрэчку, вынесеную на арбiтражны разгляд Цэнтра, за выключэннем выпадкаў, калi iншы Дагаворы Бок не падпарадкоўваецца рашэнню, вынесенаму арбiтражным судом. Артыкул 10 Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi, у адносiнах да тлумачэння або прымянення палажэнняў дадзенага Пагаднення, павiнны вырашацца па дыпламатычных каналах. 2. Калi Дагаворныя Бакi не змогуць прыйсцi да згоды на працягу дванаццацi месяцаў з моманту ўзнiкнення спрэчкi памiж iмi, спрэчка павiнна быць перададзена па просьбе любога з Дагаворных Бакоў у арбiтражны суд, якi складаецца з трох членаў. Кожны з Дагаворных Бакоў павiнен прызначыць па аднаму арбiтру, а гэтыя арбiтры выбяруць старшыню суда, грамадзянiна трэцяй дзяржавы. 3. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў не прызначыць свайго арбiтра i не адкажа на прапанову iншага Дагаворнага Боку зрабiць такое прызначэнне на працягу двух месяцаў, то арбiтр павiнен быць прызначаны па просьбе апошняга Дагаворнага Боку Старшынёй Мiжнароднага Суда. 4. Калi абодва арбiтры не могуць прыйсцi да згоды наконт выбару старшынi суда на працягу двух месяцаў з моманту iх прызначэння, старшыня суда павiнен прызначацца па просьбе любога з Дагаворных Бакоў Старшынёй Мiжнароднага Суда. 5. Калi ў выпадках, прадугледжаных у пунктах 3 i 4 дадзенага артыкула, Старшыня Мiжнароднага Суда не можа выканаць указаную функцыю або калi ён з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў, назначэнне павiнна быць зроблена Вiцэ-Старшынёй, калi ж апошнi таксама не можа гэтага зрабiць або i ён з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў, то прызначэнне павiнна быць зроблена самым старшым па рангу членам Мiжнароднага Суда, якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў. 6. Калi Дагаворныя Бакi не дамовяцца аб iншым, суд сам вызначыць парадак сваёй работы. 7. Рашэннi суда з'яўляюцца канчатковымi i абавязковымi для кожнага з Дагаворных Бакоў. Артыкул 11 Прытрымлiванне абавязацельстваўКожны з Дагаворных Бакоў павiнен гарантаваць прытрымлiванне абавязацельстваў, якiя яны ўзялi на сябе ў адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку. Артыкул 12 Заключныя палажэннi1. Дадзенае Пагадненне ўступiць у сiлу ў дзень, калi абодва Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму ў пiсьмовай форме аб выкананнi iмi канстытуцыйных працэдур, неабходных для заключэння i ўступлення ў сiлу мiжнародных пагадненняў, i будзе абавязковым на працягу дзесяцi гадоў. Калi пiсьмовае паведамленне аб спыненнi дзеяння дадзенага Пагаднення не будзе перададзена, па крайняй меры, за шэсць месяцаў да сканчэння гэтага тэрмiну, Пагадненне будзе лiчыцца прадоўжаным на тых жа ўмовах на тэрмiн у два гады, i так у далейшым. 2. У выпадку афiцыйнага паведамлення аб спыненнi дадзенага пагаднення палажэннi артыкулаў 1 - 11 павiнны заставацца ў сiле на працягу дадатковых дзесяцi гадоў у адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых да перадачы афiцыйнага паведамлення. Адбылося ў Мiнску 28 мая 1993 года ў двух арыгiналах на беларускай, французскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку рознагалосся перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Швейцарскi Федэральны Савет Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|