Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 29.07.1993 № 61 "Аб зацвярджэннi новай рэдакцыi адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў бюджэтных прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации Республики Беларусь 4 августа 1993 г. N 24/12 У выкананне пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 1993 г. N 497 "Аб чарговых мерах па сацыяльнай абароне насельнiцтва" аб унясеннi змяненняў у Адзiную тарыфную сетку i ўстанаўленнi новых мiжразрадных тарыфных каэфiцыентаў з 8-га па 28-мы разрад Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць новую рэдакцыю Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, фiнансуемых за кошт сродкаў бюджэту i дзяржаўных спецыяльных фондаў, з улiкам змяненняў мiжразрадных суадносiн тарыфных каэфiцыентаў з 8-га па 28-мы разрад (прыкладаецца). Мiнiстэрствам i ведамствам, выканкамам мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, кiраўнiкам прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, забяспечыць пералiк ставак заработнай платы i акладаў работнiкаў у адпаведнасцi з каэфiцыентамi Адзiнай тарыфнай сеткi. 2. Устанавiць, што каэфiцыенты павышэння ставак заработнай платы i пасадавых акладаў, тарыфiкаваных з 1-га па 3-цi разрад у размеры 1,2 i з 4-га па 7-мы разрад у размеры 1,1, уведзеныя з 1 жнiўня 1993 г. адпаведна пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 1993 г. N 497, распаўсюджваюцца таксама на рабочых, якiм устанаўлiваюцца месячныя аклады i не тарыфiкуемым па разрадам Адзiнай тарыфнай сеткi. Пры гэтым каэфiцыенты 1,2 i 1,1 распаўсюджваюцца на рабочых, у якiх устаноўленыя тарыфныя каэфiцыенты не перавышаюць адпаведна 1,56 i 2,63. 3. У мэтах недапушчэння перавышэння заработнай платы работнiкаў, тарыфiкуемых 7 разрадам у параўнаннi з работнiкамi скразных прафесiй, якiм устанаўлiваюцца месячныя аклады i стаўкi i iх тарыфныя каэфiцыенты знаходзяцца памiж 7-мым i 8-мым разрадам, увесцi з 1 жнiўня 1993 г. каэфiцыенты павышэння ставак заработнай платы i акладаў у адпаведнасцi з размеркаваннем гэтых работнiкаў па тарыфным каэфiцыетнам: у размеры 1,08 - для якiх устаноўлены каэфiцыент 2,69; у размеры 1,06 - для якiх устаноўлены каэфiцыент 2,75; у размеры 1,05 - для якiх устаноўлены каэфiцыент, не перавышае 2,8. В целях приведения тарифных коэффициентов отдельных профессий рабочих, которые не тарифицируются по разрядам, предусмотренных постановлением Госкомтруда от 21.01.93 г. N 6 в соответствии с новой редакцией Единой тарифной сетки (пункт 1 постановления N 61) установить к ним следующие поправочные коэффициенты в интервале: с 9-го по 10-й разряд - в размере 0,99; с 10-го по 11-й разряд - в размере 0,98; с 11-го по 12-й разряд - в размере 0,97; с 12-го по 13-й разряд - в размере 0,96; с 13-го по 14-й разряд - в размере 0,95; с 14-го по 15-й разряд - в размере 0,94. 4. Лiчыць страцiўшым сiлу пункт 1 пастановы Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 21.01.93 г. N 6, пастанову Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 02.06.93 г. N 49. 5. Увесцi ў дзеянне пастанову Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь з 1 жнiўня 1993 г. Дадатак N 1 АДЗIНАЯ ТАРЫФНАЯ СЕТКА РАБОТНIКАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬРазрады Каэфiцыенты 1 1,0 2 1,25 3 1,56 4 1,78 5 2,03 6 2,31 7 2,63 8 3,0 9 3,27 10 3,56 11 3,88 12 4,23 13 4,61 14 5,02 15 5,47 16 5,96 17 6,50 18 7,09 19 7,73 20 8,43 21 9,19 22 9,93 23 10,72 24 11,58 25 12,51 26 13,51 27 14,59 28 15,76 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|