Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/400 -------------------------------- <*> Вступило в силу 18 августа 1993 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя называюцца далей "Бакамi", улiчваючы неабходнасць удасканальвання арганiзацыi пропуску асоб, транспартных сродкаў, грузаў i iншай маёмасцi праз гранiцу, у мэтах стварэння спрыяльных умоў для развiцця мiжнароднага руху памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай пагадзiлiся аб наступным: Артыкул 11. Перасячэнне гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску: чыгуначныя (рух пасажырскi i грузавы) Бiгосава - Iндра; аўтадарожныя (рух пасажырскi i грузавы) Грыгароўшчына - Патэрнiекi Урбаны - Сiлене абзац исключен. - Протокол от 19.01.2007 2. Названыя пункты пропуску будуць адчынены кругласутачна для руху асоб, транспартных сродкаў i перамяшчэння грузаў, незалежна ад iх грамадзянства альбо дзяржаўнай прыналежнасцi. 3. Перасячэння гранiцы праз аўтадарожныя пункты пропуску можа адбывацца з ужываннем транспартных сродкаў або пяшком. 4. Для перасячэння гранiцы жыхарамi прыгранiчных тэрыторый Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi, якiя накiроўваюцца на прыгранiчныя тэрыторыi дзяржавы другога Боку пяшком альбо з ужываннем транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, вагой не больш за 3,5 тоны, без тавара, якi належыць дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску: Лiпаўка - Ворзава; Плюсы - Каплава; Гаўрылiна - Мейкшаны; Друя - Пiедруя. Парадак вызначэння рэжыму работы i перасячэння гранiцы ў дадзеных пунктах пропуску ўстанаўлiваецца асобнымi пагадненнямi памiж Бакамi. Артыкул 2Пры распрацоўцы i рэалiзацыi праектаў упарадкавання пункта пропуску Бакi могуць прадугледжваць стварэнне ўмоў па ажыццяўленню сумеснага пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю. Артыкул 3Бакi прымуць неабходныя рашэннi па наладжванню работы кантралюючых органаў у пунктах пропуску. Пры рэалiзацыi гэтых рашэнняў Бакi будуць прытрымлiвацца прынцыпаў, змешчаных у артыкуле 2 гэтага Пагаднення. Артыкул 4Адкрыцце, спыненне, закрыцце цi абмежаванне, або iншая змена руху праз пункты пропуску будуць ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцi памiж Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi. Артыкул 5Спыненне або абмежаванне руху праз пункты пропуску можа ажыццяўляцца ў выпадку сур'ёзнага пагаршэння на iх санiтарнага становiшча або ўзнiкнення пагрозы грамадскай бяспецы. Бок, якi мае намер спынiць або абмежаваць рух, паведамляе аб гэтым другому Боку не меней, чым за 5 дзён перад запланаваным закрыццем пункту пропуску або абмежаваннем руху. У выпадках стыхiйных бедстваў або экалагiчных катастроф закрыцце пунктаў пропуску або абмежаванне руху праз iх ажыццяўляецца неадкладна з паведамленнем другому Боку. Артыкул 6Кiраўнiкi пагранiчных служб Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi па дамоўленасцi памiж сабой i ўзгадненню з мытнымi i iншымi органамi Бакоў могуць у асобных выпадках дазволiць перасячэнне гранiцы па-за межамi азначаных пунктаў пропуску. Артыкул 7Гэта Пагадненне ўваходзiць у сiлу з моманту яго падпiсання. Яно падпiсана на неабмежаваны тэрмiн, можа быць дэнансавана шляхам абмену нотамi i па сканчэннi 90 сутак з дня яго дэнансацыi страцiць сiлу. Заключана 18 жнiўня 1993 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс За Урад Латвiйскай Рэспублiкi ______________ подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|