Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерства культуры Республики Беларусь от 24.08.1993 "Агульныя прынцыпы дзейнасцi дзяржаўных паркаў культуры i адпачынку"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1928

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Мiнiстэрствам культуры
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              24.08.1993


Дадзеныя Агульныя прынцыпы распаўсюджваюцца на дзяржаўныя паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi (сады), аб'яднаннi паркаў, стацыянарныя i перасоўныя комплексы атракцыёнаў i гульнёвых аўтаматаў незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове гаспадарчага разлiку i маюць самастойны баланс.



Агульныя палажэннi

Дзяржаўны парк культуры i адпачынку, гарадскi сад, заапарк (заасад), аб'яднанне паркаў, стацыянарны цi перасоўны комплекс атракцыёнаў i гульнёвых аўтаматаў (далей па тэксту - парк) адносiцца да дзяржаўнай установы культуры.

Дзейнасць парка будуецца на прынцыпах арыентацыi на агульначалавечыя каштоўнасцi, гуманiстычнай накiраванасцi дзейнасцi, даступнасцi, спалучэння дзяржаўных i грамадскiх асноў у арганiзацыi культурнай дзейнасцi, улiку мясцовых асаблiвасцей у гiстарычным i культурным развiццi, гаспадарчага разлiку i самастойнасцi.

Галоўныя задачы парка:

- спрыянне зберажэнню здабыткаў i развiццю беларускай нацыянальнай культуры;

- арганiзацыя сацыяльна значных форм культурнай дзейнасцi грамадзян;

- стварэнне ўмоў для адпачынку i забаў дзяцей i дарослых у вольны час;

- распаўсюджванне прыродазнаўча-навуковых ведаў, экалагiчнае выхаванне насельнiцтва;

- каардынацыя дзейнасцi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкавання, азелянення i другiх, што знаходзяцца на тэрыторыi;

- гаспадарчая дзейнасць, накiраваная на атрыманне прыбытку для задавальнення эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў членаў працоўнага калектыву.

Парк мае права самастойна скiраваць сваю дзейнасць на выкананне той цi iншай асобнай задачы, зыходзячы з канкрэтных умоў i магчымасцей; пры мэтазгоднасцi можа ўскласцi на сябе дадатковую сацыяльна значную задачу цi функцыю i выкарыстоўваць любыя вiды, формы i метады культурна-асветнай, тэатральна-вiдовiшчнай, фiзкультурна-аздараўленчай, творча-вытворчай, гаспадарчай, камерцыйнай i iншай дзейнасцi, якiя не забаронены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i адпавядаюць грамадскiм iнтарэсам i мэтам, прадугледжаным у статуце парка.

Парк плануе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з галоўнымi задачамi парка, сацыяльна-творчымi заказамi вышэйстаячай арганiзацыi i iншых устаноў i прадпрыемстваў, попытом на свае паслугi.

Правядзенне мерапрыемстваў цi iншая дзейнасць, якая можа выклiкаць экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi, закранаючыя iнтарэсы насельнiцтва тэрыторыi, узгадняецца з адпаведным мясцовым Саветам народных дэпутатаў.

Парк павiнен мець генеральны план, зацверджаны адпаведным Саветам народных дэпутатаў, у якiм вызначаюцца гранiцы яго тэрыторыi i перспектывы развiцця.

Савет народных дэпутатаў i яго выканаўчыя органы садзейнiчаюць развiццю i эфектыўнай дзейнасцi парка, перадачы для патрэб парка аб'ектаў, памяшканняў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi парка i належаць iншым прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам, не звязаным з абслугоўваннем наведвальнiкаў парка цi дагаворнымi абавязацельствамi з паркам.

Тэрыторыя парка адносiцца да зямель агульнага карыстання, населенага пункта.

Выдаткi па добраўпарадкаванню, азеляненню, асвятленню, санiтарнай ачыстцы, летняй, зiмовай уборцы, утрыманню тэрыторыi, месцаў агульнага карыстання парка адносяцца на кошт мясцовых бюджэтаў, калi iншае не прадугледжана статутам парка цi адпаведнымi дагаварамi. Парк у сваёй дзейнасцi абавязан не дапускаць парушэння рэжыму прыродакарыстання i арганiзуе ахову садова-паркавай гаспадаркi.

Рашэннем Савета народных дэпутатаў парк можа быць аднесены да планава-стратных (часткова фiнансуемых з бюджэта) устаноў культуры.



Стварэнне парка, парадак яго рэарганiзацыi i лiквiдацыi

Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя паркаў рэгулюецца "Законам аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (артыкул 16). Парк лiчыцца створаным i набывае правы юрыдычнай асобы з дня яго дзяржаўнай рэгiстрацыi. Для дзяржаўнай рэгiстрацыi парка ў выканаўчы камiтэт адпаведнага Савета народных дэпутатаў прадстаўляецца рашэнне аб яго стварэннi, статут i iншыя неабходныя дакументы.

Статут распрацоўваецца iндывiдуальна для кожнага парка i павiнен змяшчаць:

- указанне на ўласнiка маёмасцi парка i землекарыстальнiка;

- найменаванне парка;

- форму ўласнасцi;

- месцазнаходжанне;

- мэты дзейнасцi;

- правы i абавязкi парка;

- пералiк органаў кiравання i iх кампетэнцыю;

- парадак утварэння маёмасцi парка i ўмовы распараджэння гэтай маёмасцю;

- найбольш адметныя прынцыпы арганiзацыi творча-вытворчай i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;

- парадак размеркавання прыбытку (даходу);

- умовы рэарганiзацыi i лiквiдацыi.

У статут могуць уключацца iншыя палажэннi, якiя не супярэчаць заканадаўству i звязаны з асаблiвасцямi дзейнасцi парка.

Па рашэнню вышэйстаячага органа кiравання ў межах аднаго раёна цi горада пры наяўнасцi некалькiх паркаў можа стварацца аб'яднанне паркаў, на якое можа быць ускладзена цэнтралiзаванае выкананне асобных творчых, гаспадарчых i iншых функцый.

Паркi, уваходзячыя ў склад аб'яднання, могуць захоўваць сваю самастойнасць i правы юрыдычнай асобы.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList