Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Балгарыя аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi i культуры"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/397



--------------------------------

<*> Уступiла ў сiлу 13 красавiка 1994 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Балгарыя (якiя далей называюцца "Абодва Бакi"),

кiруючыся жаданнем развiваць i замацоўваць сяброўскiя адносiны памiж народамi абедзвюх краiн,

грунтуючыся на папярэднiм вопыце i традыцыi ўзаемакарыснага супрацоўнiцтва ў культурнай галiне i ўлiчваючы новыя акалiчнасцi грамадска-палiтычнага, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця ў дзвюх краiнах,

кiруючыся ўзаемнымi iнтарэсамi ў больш поўнай iнфармацыi i ўзаемным пазнаннi народаў Беларусi i Балгарыi шляхам супрацоўнiцтва i абмену дзеячамi, вопытам i дасягненнямi ў галiнах адукацыi, навукi i культуры,

будучы ўпэўненымi, што супрацоўнiцтва ў галiнах адукацыi, навукi i культуры будзе садзейнiчаць больш цеснаму зблiжэнню народаў i развiццю адносiн памiж дзвюма краiнамi, кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Заключнага Акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе i Парыжскай хартыi для Новай Еўропы, дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1

Абодва Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i ўзаемнае ўзнаванне ў галiнах адукацыi i навукi шляхам абмену iнфармацыяй i дакументацыяй аб iх развiццi ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi, вучэбнай лiтаратурай i публiкацыямi ў галiнах адукацыi i навукова-даследчай дзейнасцi, а таксама спецыялiстамi ў гэтых галiнах.



Артыкул 2

Абодва Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiнах адукацыi i навукi шляхам узаемнага абмену вучнямi, студэнтамi i навуковымi супрацоўнiкамi з мэтай навучання i спецыялiзацыi, а таксама сумеснай навуковай дзейнасцi, якая прадстаўляе ўзаемны iнтарэс. З гэтай мэтай адпаведныя мiнiстэрствы, ведамствы, навучальныя ўстановы i навуковыя арганiзацыi будуць заключаць канкрэтныя пагадненнi.



Артыкул 3

Абодва Бакi будуць садзейнiчаць развiццю прамых кантактаў i супрацоўнiцтва памiж навучальнымi ўстановамi (сярэднiмi i вышэйшымi) i навуковымi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Балгарыя з улiкам прамых пагадненняў памiж iмi.



Артыкул 4

Абодва Бакi падрыхтуюць i падпiшуць Пагадненне аб эквiвалентнасцi дыпломаў навуковых ступеняў i званняў, якiя выдаюцца вучэбнымi ўстановамi i прысвойваюцца навуковымi iнстытутамi Беларусi i Балгарыi.



Артыкул 5

Абодва Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва памiж Акадэмiяй навук Беларусi i Балгарскай акадэмiяй навук, якое будзе развiвацца на падставе асобнага пратакола.



Артыкул 6

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне выкладання беларускай мовы ў балгарскiх навучальных установах i балгарскай мовы ў навучальных установах Беларусi. Яны будуць садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў вывучэння роднай мовы грамадзянамi беларускага паходжання ў Балгарыi i грамадзянамi балгарскага паходжання ў Беларусi.



Артыкул 7

Бакi, абапiраючыся на гiстарычныя сувязi i блiзкасць сваiх народаў i iх культур, i на iх уклад у сусветную цывiлiзацыю, будуць развiваць i ўмацоўваць узаемнае супрацоўнiцтва ў галiнах культуры i мастацтва. Кожны з Бакоў будзе забяспечваць шырокi доступ сваiх грамадзян да культуры, мастацтва, лiтаратуры, музейных калекцый другога Боку, падтрымлiваючы дзяржаўныя, грамадскiя i прыватныя iнiцыятывы ў гэтым накiрунку i стымулюючы абмен культурнымi каштоўнасцямi i дасягненнямi, а таксама дзеячамi культуры i мастацтва.



Артыкул 8

Абодва Бакi падтрымлiваюць прамыя кантакты i супрацоўнiцтва памiж культурнымi iнстытутамi, фондамi i ўстановамi, творцамi i выканаўцамi, а таксама памiж творчымi прафесiйнымi саюзамi.



Артыкул 9

Бакi садзейнiчаюць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне выдавецкай дзейнасцi i перакладаў арыгiнальных твораў на мову другога Боку.



Артыкул 10

Кожны з Дагаворных Бакоў прыкладае намаганнi ў мэтах захоўвання помнiкаў i iншых аб'ектаў духоўнай i матэрыяльнай культуры другога Боку, якiя знаходзяцца на яго тэрыторыi. Абодва Бакi аказваюць адзiн аднаму садзейнiчанне ў прадухiленнi незаконнага вывазу культурна-гiстарычных каштоўнасцей кожнага з Бакоў i iх звароту ў адпаведнасцi з нормамi свайго заканадаўства i мiжнароднымi абавязацельствамi, а таксама забяспечваюць узаемадзейнасць памiж кампетэнтнымi дзяржаўнымi ўстановамi абодвух Бакоў пры абмене iнфармацыяй i ў прыняццi мер, якiя звязаны з аднаўленнем законнага права ўласнасцi на iх.



Артыкул 11

Абодва Бакi супрацоўнiчаюць у галiне сродкаў масавай iнфармацыi шляхам абмену iнфармацыяй, праграмамi i матэрыяламi, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, а таксама журналiстамi. Яны падтрымлiваюць прамое супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i балгарскiмi нацыянальнымi тэлевiзiйнымi i радыёкампанiямi i садзейнiчаюць падпiсанню iмi прамых пагадненняў аб супрацоўнiцтве.



Артыкул 12

Кожны з Бакоў садзейнiчае забеспячэнню для спецыялiстаў другога Боку доступу да архiўных матэрыялаў, з мэтай даследчай работы, прадстаўлення iнфармацыi i дакументацыi, якая выклiкае ўзаемны iнтарэс у адпаведнасцi з дзеючымi ў кожнай краiне законамi i палажэннямi. Супрацоўнiцтва памiж нацыянальнымi архiўнымi ўстановамi рэгулюецца прамымi пагадненнямi i праграмамi.



Артыкул 13

Абодва Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii i кiнамастацтва.



Артыкул 14

Абодва Бакi садзейнiчаюць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне спорту i памiж моладдзю шляхам прамых кантактаў i пагадненняў памiж адпаведнымi маладзёжнымi i спартыўнымi арганiзацыямi.



Артыкул 15

Абодва Бакi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва i ўзаемны абмен у галiнах адукацыi, навукi i культуры на падставе ўзаемнасцi i роўнапраўя ў адносiнах да выдаткаў. Канкрэтныя фiнансавыя ўмовы абмена агаворваюцца ў прамых пагадненнях i праграмах супрацоўнiцтва, якiя заключаюцца асобнымi ўстановамi i iнстытутамi.



Артыкул 16

З мэтай рэалiзацыi гэтага Пагаднення абодва Бакi падпiсваюць перыядычныя мiжурадавыя праграмы супрацоўнiцтва ў галiнах культуры, адукацыi i навукi, уключаючы канкрэтныя мерапрыемствы ў гэтых галiнах, а таксама агаворваючы фiнансавыя ўмовы iх ажыццяўлення.

Гэтае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў i аўтаматычна працягваецца на наступны пяцiгадовы тэрмiн, калi толькi адзiн з Бакоў не дэнансуе яго, у пiсьмовай форме за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну.

Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня атрымання другой з нот, якiмi абодва Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб ухваленнi яго ў адпаведнасцi з уласным заканадаўствам.


Здзейснена ў г. Сафii 19 кастрычнiка 1993 года ў двух арыгiнальных экземплярах на беларускай i балгарскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                     За Урад Рэспублiкi Балгарыя
            Подпiс                                        Подпiс





dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList