Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Турцыя аб узаемных бязвiзавых паездках па дыпламатычных, службовых або спецыяльных пашпартах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/376 -------------------------------- <*> Вступило в силу 14 февраля 1994 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Турцыя (якiя далей называюцца Дагаворныя Бакi), iмкнучыся садзейнiчаць далейшаму развiццю дружалюбных адносiн i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi, жадаючы аблегчыць афiцыйныя паездкi сваiх грамадзян, пагадзiлiся аб наступным: Артыкул 1Гэта Пагадненне прадугледжвае наступныя тыпы пашпартоў: - Рэспублiка Беларусь: дыпламатычныя i службовыя пашпарты; - Рэспублiка Турцыя: дыпламатычныя, спецыяльныя i службовыя пашпарты. Артыкул 2Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, могуць перамяшчацца (уязджаць, выязджаць або праязджаць транзiтам), а таксама знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без вiз на перыяд не больш за 90 дзён. Артыкул 31. Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, i прызначаныя ў дыпламатычныя або консульскiя ўстановы гэтага Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, а таксама члены iх сем'яў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, могуць перамяшчацца i знаходiцца без вiз на гэтай тэрыторыi на перыяд iх прызначэння. 2. Палажэннi параграфа 1 гэтага Артыкула распаўсюджваюцца на грамадзян кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, i прызначаны прадстаўнiкамi ў мiжнародных арганiзацыях, што знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, а таксама на членаў iх сем'яў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1. 3. З гэтай мэтай Дагаворныя Бакi iнфармуюць адзiн аднаго шляхам паведамлення па дыпламатычных каналах. Артыкул 4За выключэннем палажэнняў Артыкула 3, вызваленне ад выдачы вiз не надае права на працу для грамадзян Дагаворных Бакоў. Асобы, якiя ўязджаюць на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку на працу, для выканання сваiх прафесiйных абавязкаў цi на вучобу, або на тэрмiн больш за 90 дзён, павiнны атрымаць вiзы загадзя. Артыкул 51. Дагаворныя Бакi абмяняюцца ўзорамi сваiх сапраўдных пашпартоў па дыпламатычных каналах. 2. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў змяняе свае пашпарты, ён перадае другому Дагаворному Боку ўзоры сваiх новых пашпартоў не пазней чым за 60 дзён да iх увядзення. Артыкул 6Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў уязджаюць на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку толькi праз памежныя пераходы, прызначаныя для мiжнароднага пасажырскага руху. Артыкул 7Пагадненне не вызваляе грамадзян, якiя маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, ад выканання законаў i правiлаў, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку. Артыкул 81. Кожны з Дагаворных Бакоў захоўвае за сабой права адмовiць ва ўездзе або знаходжаннi на сваёй тэрыторыi грамадзянам другога Дагаворнага Боку, якiх ён лiчыць не пажаданымi. 2. Кожны з Дагаворных Бакоў можа часова прыпынiць дзеянне гэтага Пагаднення цалкам або часткова з меркаванняў дзяржаўнай бяспекi i аховы грамадскага парадку. Паведамленне аб прыпыненнi дзеяння Пагаднення неадкладна накiроўваецца другому Дагаворнаму Боку па дыпламатычных каналах. Артыкул 9Любая папраўка да гэтага Пагаднення, якая ўзгоднена Дагаворнымi Бакамi, уступае ў сiлу пасля абмена нотамi. Артыкул 101. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на шасцiдзесяты дзень пасля яго падпiсання. 2. Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i застаецца ў сiле на працягу 60 дзён пасля даты, у якую адзiн з Дагаворных Бакоў паведамiў у пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах другi Дагаворны Бок аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. У сведчанне гэтага нiжэйпадпiсаўшыяся, адпаведным чынам упаўнаважаныя сваiмi адпаведнымi ўрадамi, падпiсалi гэта Пагадненне. Аформлена ў горадзе Анкары 14 снежня 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, турэцкай и англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Турцыя Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|