Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 28.12.1993 "Аб краязнаўчай рабоце бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1931 ЗАЦВЕРДЖАНА Першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь У.А.Гiлеп 28.12.1993 1. Агульныя палажэннi1.1. Мэтай краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк з'яўляецца садзейнiчанне: - адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны; - сацыяльнаму, эканамiчнаму, культурнаму развiццю краю <*>; - ахове, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў; - усебаковаму навуковаму даследаванню краю; - патрыятычнаму выхаванню жыхароў краю; - краязнаўчаму руху. -------------------------------- <*> Паняццем "край" абазначаецца канкрэтная частка дзяржавы, якая звычайна супадае з адзiнкай сучаснага адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць, раён, горад) i вызначаецца з улiкам змяненняў гiстарычных меж, а таксама фiзiка-геаграфiчных, прыродна-клiматычных, геалагiчных, эканамiчных i iншых крытэрыяў раянiравання. 1.2. Для дасягнення вышэйазначаных мэт бiблiятэкi праводзяць наступную работу: - распаўсюджваюць веды аб пэўнай мясцовасцi (краi); - выяўляюць краязнаўчыя i мясцовыя дакументы <*> (КМД) свайго краю; - збiраюць iх i забяспечваюць пастаяннае захоўванне; - адлюстроўваюць з найбольшай паўнатой звесткi аб КМД у даведачна-бiблiяграфiчным апараце (незалежна ад месца iх захоўвання); - абслугоўваюць КМД карыстальнiкаў сваёй бiблiятэкi i iншых бiблiятэк (на МБА); - iнфармуюць аб краязнаўчых дакументах у адпаведнасцi з патрэбамi спажыўцоў; - аказваюць кансультацыйную дапамогу спажыўцам iнфармацыi у карыстаннi краязнаўчым даведачна-бiблiяграфiчным апаратам (КДБА) бiблiятэкi; - распаўсюджваюць веды аб краязнаўчых дакументах сярод жыхароў краю сродкамi бiблiяграфiчнай i масавай бiблiятэчнай работы: арганiзацыяй выставак, масавых краязнаўчых мерапрыемстваў, з дапамогай друку, радыё, тэлебачання. -------------------------------- <*> Паняццем "краязнаўчыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi, неапублiкаваныя i аўдыёвiзуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбiты iнфармацыi, якiя прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы i месца выдання. Паняццем "мясцовыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi, неапублiкаваныя i аўдыёвiзуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбiты iнфармацыi, створаныя на тэрыторыi краю. 2. Арганiзацыя краязнаўчай дзейнасцi2.1. З мэтай забеспячэння асноўных напрамкаў краязнаўчай дзейнасцi ажыццяўляецца ўзаемадзеянне бiблiятэк розных сiстэм i ведамстваў з iншымi ўстановамi i арганiзацыямi, у тым лiку грамадскiмi, якiя вядуць краязнаўчую работу (музеямi, школамi, клубамi, таварыствамi i г.д.). 2.2. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi: - фармiруе фонд нацыянальнага дакумента i беларусiкi; - стварае ў аўтаматызаваным i традыцыйным рэжымах базы даных (БД), якiя могуць выкарыстоўвацца ў якасцi крынiц краязнаўчай iнфармацыi; - ажыццяўляе аналiз стану, праводзiць даследаваннi, распрацоўвае праекты рэгламентуючых дакументаў па гэтых пытаннях краязнаўчай работы; - метадычна забяспечвае комплекс праблем па бiблiятэчнаму краязнаўству. 2.3. Абласныя унiверсальныя навуковыя бiблiятэкi (АУНБ) з'яўляюцца цэнтрамi краязнаўчай дзейнасцi ў сваiх абласцях, ажыццяўляюць: - увесь комплекс краязнаўчых работ; - дэпазiтарнае захоўванне КМД; - каардынацыю дзейнасцi бiблiятэк па краязнаўству, а таксама iх узаемадзеянне з iншымi арганiзацыямi. 2.4. Цэнтральная бiблiятэка ЦБС вядзе краязнаўчую дзейнасць у межах свайго рэгiёна, бiблiятэкi-фiлiялы збiраюць матэрыялы аб тэрыторыях, якiя яны абслугоўваюць (мiкрараёнах, сельскiх населеных пунктах). 2.5. Бiблiятэкi асобных арганiзацый, прадпрыемстваў i ўстаноў назапашваюць дакументы аб дзейнасцi адпаведных арганiзацый i раскрываюць iх змест; бiблiятэкi навучальных устаноў, апрача таго, - матэрыялы аб сваiх выпускнiках. 3. Фармiраванне i арганiзацыя фондаў краязнаўчых i мясцовых дакументаў3.1. Аснову краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк складае фонд КМД, якi выдзяляецца ў асобны падфонд з мэтай забеспячэння захаванасцi i рацыянальнага выкарыстання. Ён фармiруецца ў бiблiятэках па прынцыпу вычарпальнай паўнаты i захоўваецца пастаянна. 3.2. У краязнаўчы фонд уключаюцца дакументы, якiя прысвечаны краю <*>. Выключэннi складаюць для АУНБ неапублiкаваныя дакументы па культуры i мастацтву. -------------------------------- <*> У краязнаўчыя фонды публiчных бiблiятэк адбiраюцца таксама беларусазнаўчыя дакументы пры наяўнасцi iх у 2-х i больш экземплярах, якiя змяшчаюць значны краязнаўчы матэрыял. 3.3. У фондзе краязнаўчых дакументаў збiраюцца таксама падборкi газетных выразак, краязнаўчыя альбомы, рукапiсныя матэрыялы, аўдыёвiзуальныя носьбiты (гуказапiсы, слайды, фотаматэрыялы i г.д.). 3.4. Бiблiятэкi вядуць сiстэматычную работу па выяўленню краязнаўчых матэрыялаў шляхам непасрэднага прагляду дакументаў, а таксама выкарыстоўваюць бiблiяграфiчныя дапаможнiкi, даведачна-бiблiяграфiчны апарат сваёй i iншых бiблiятэк, каталогi кнiжных збораў i калекцый iншых устаноў i прыватных асоб i г.д. 3.5. Функцыi дэпазiтарнага захоўвання краязнаўчых дакументаў i мясцовых выданняў на тэрыторыi свайго краю выконваюць абласныя бiблiятэкi. Дэпазiтарны фонд краязнаўчых дакументаў АУНБ уключае ўсе дакументы незалежна ад крынiц паступлення, практычнай i навуковай каштоўнасцi, актыўнасцi карыстання чытачамi i месца захоўвання ў бiблiятэцы. 4. Абслугоўванне краязнаўчымi дакументамi4.1. Выдача КМД ажыццяўляецца адпаведна з агульнымi правiламi карыстання бiблiятэкай. 4.2. КМД выдаюцца па МБА ў iншыя бiблiятэкi, акрамя адзiнага экземпляра. 5. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi5.1. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi ўключае: - арганiзацыю i вядзенне краязнаўчага даведачна-бiблiяграфiчнага апарату; - фармiраванне сiстэмы бiблiяграфiчных дапаможнiкаў КМД; - краязнаўчае бiблiяграфiчнае абслугоўванне; - распаўсюджванне краязнаўчых ведаў. 5.2. Арганiзацыя i вядзенне КДБА. 5.2.1. КДБА ствараецца як спецыялiзаваная частка даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэкi, усе элементы якога складаюць цэласную сiстэму, арганiзуюцца i вядуцца па адзiнай методыцы i звязаны памiж сабой, а таксама з агульным ДБА бiблiятэкi, сiстэмай адсылак i спасылак. 5.2.2. Вядучым прынцыпам КДБА з'яўляецца вычарпальная паўната адлюстравання i глыбiня раскрыцця краязнаўчых дакументаў незалежна ад iх аб'ёму, каштоўнасцi i храналагiчных меж. 5.2.3. КДБА складаецца з: - сiстэмы каталогаў i картатэк; - фонду даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў; - фонду выкананых даведак. 5.2.4. Сiстэма каталогаў i картатэк бiблiятэкi вызначаецца з улiкам асаблiвасцей яе ўмоў, традыцый i магчымасцей. У якасцi асноўных элементаў у гэту сiстэму ўваходзяць: - зводны краязнаўчы сiстэматычны каталог цi картатэка; - каталог мясцовых дакументаў (для АУНБ); а) храналагiчны каталог кнiг i выданняў з працягам; б) алфавiтны каталог газет i часопiсаў; - алфавiтны каталог на фонд аддзела (сектара) (для АУНБ). 5.2.5. Краязнаўчыя каталогi i картатэкi могуць быць як у традыцыйных формах (картачныя, друкаваныя), так i ў нетрадыцыйных (аўтаматызаваныя БД, на мiкраносьбiтах, магнiтных стужках, кампакт-касетах i г.д.). 5.2.6. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў уключае ўсе вiды даведачных i бiблiяграфiчных крынiц, прысвечаных краю: - матэрыялы афiцыйнага характару; - статыстычныя зборнiкi, памятныя кнiгi; - даведнiкi, у тым лiку па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню; - карты-схемы; - бiблiяграфiчныя дапаможнiкi КМД. 5.2.7. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў фармiруецца ў структурным падраздзяленнi бiблiятэкi, якi ўзначальвае яе краязнаўчую дзейнасць (аддзеле, сектары, чытальнай зале). 5.3. Фармiраванне сiстэмы краязнаўчых бiблiяграфiчных дапаможнiкаў i паказальнiкаў мясцовых дакументаў. 5.3.1. Сiстэма ахоплiвае ўсе бакi жыцця краю, задавальняе патрэбы ў краязнаўчай iнфармацыi, будуецца з улiкам стану i напрамкаў развiцця iншых сiстэм бiблiятэчных дапаможнiкаў рэспублiкi i ўключае дзве падсiстэмы: а) бiблiяграфiчных паказальнiкаў аб краi, у якую ўваходзяць: - унiверсальныя бягучыя паказальнiкi краязнаўчых дакументаў (тыпу "Новая лiтаратура аб... вобласцi"); - бягучыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi тыпу "Каляндар знамянальных i памятных дат"; - унiверсальныя рэтраспектыўныя паказальнiкi тыпу "Што чытаць аб краi" (вобласцi, раёне), а таксама паказальнiкi аб асобных гарадах; - галiновыя i тэматычныя (рэтраспектыўныя) краязнаўчыя паказальнiкi; - персанальныя i бiблiяграфiчныя дапаможнiкi (паказальнiкi i слоўнiкi); - паказальнiкi краязнаўчых бiблiяграфiчных дапаможнiкаў; б) бiблiяграфiчных паказальнiкаў мясцовых дакументаў, якiя могуць быць прадстаўлены паказальнiкамi перыядычных выданняў, што выдавалiся ў краi, i паказальнiкамi зместу гэтых выданняў (у т.л. памятных кнiжак, губернскiх ведамасцей i iнш.). Паказальнiкi могуць рыхтавацца як у традыцыйным, так i ў аўтаматызаваным рэжымах. 5.4. Бiблiяграфiчнае абслугоўванне. 5.4.1. Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне па краязнаўчых запытах ажыццяўляецца з выкарыстаннем усяго ДБА бiблiятэкi i, у першую чаргу, яго краязнаўчай часткi. 5.4.2. Бiблiятэкi сiстэматычна вядуць бiблiяграфiчнае iнфармаванне аб краязнаўчых дакументах, якiя паступiлi ў iх фонды або фонды iншых бiблiятэк рэгiёна, у адпаведнасцi з канкрэтнымi краязнаўчымi бiблiяграфiчнымi запытамi асобных чытачоў цi калектываў у традыцыйных формах бiблiяграфiчнага iнфармавання. 5.4.3. Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў праводзiцца сiстэматычна, ўваходзiць састаўной часткай у агульны план масавых мерапрыемстваў бiблiятэкi i ажыццяўляецца ў цеснай сувязi з усiмi грамадскiмi, навуковымi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i ўстановамi, якiя займаюцца краязнаўчай работай. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|