Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 11.03.1994 № 76 "Об утверждении Временного положения о переводе на обучение по специальностям "Врачебное дело" и "Акушерское дело"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 28 декабря 2005 г. N 8/13684 Для паляпшэння якасцi падрыхтоўкi сярэднiх медыцынскiх работнiкаў, з мэтай далейшага пераходу да падрыхтоўкi фельчараў i акушэрак ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях 0401 "Лячэбная справа" i 0402 "Акушэрская справа" (дадатак). 2. Прыступiць да падрыхтоўкi фельчараў i акушэрак на IV курсе па новых навучальных планах з 1 верасня 1994 г. 3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на начальнiка галоўнага ўпраўлення кадраў, навукi i знешнiх сувязей Шыла У.У. Мiнiстр В.С.КАЗАКОЎ Дадатак да Загаду Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь 11.03.1994 N 76 1. Агульныя палажэннi. 1.1. План падрыхтоўкi спецыялiстаў для атрымання квалiфiкацыi фельчара, акушэркi даводзiцца да медвучылiшчаў галоўным упраўленнем кадраў, навукi i знешнiх сузязей на падставе папярэдняга аналiзу заявак органаў аховы здароўя. 1.2. Медыцынскiм вучылiшчам даецца права самастойна прымаць да 10% навучэнцаў ад даведзенага плана для падрыхтоўкi па спецыяльнасцях "Лячэбная справа", "Акушэрская справа" з лiку выпускнiкоў мiнулых гадоў, якiя набылi спецыяльнасць 0408 "Сястрынская справа". 2. Перавод з III курса на IV для атрымання квалiфiкацыi фельчара, акушэркi праводзiцца па заявам навучэнцаў на конкурснай аснове пасля завяршэння праграмы навучання па спецыяльнасцi "Сястрынская справа" i здачы дзяржаўных экзаменаў. 2.2. Пры наяўнасцi конкурса сярод навучэнцаў для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi перавод ажыццяўляецца па вынiках семестравых экзаменаў i дыферэнцыраваных залiкаў за ўвесь перыяд навучання. 2.3. Перавага пры адборы навучэнцаў для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi аддаецца тым з iх, хто атрымаў найбольшы сярэднi бал. Пры роўнасцi сярэднiх балаў перавага аддаецца тым навучэнцам, якiя маюць больш высокiя адзнакi па прафiлiруючых прадметах, жыхарам сельскай мясцовасцi цi жадаючым працаваць у сельскай мясцовасцi юнакам. Улiчваюцца пры адборы таксама арганiзацыйныя здольнасцi, удзел у грамадскiм жыццi вучылiшча, здольнасць да клiнiчнага мышлення. 2.4. Навучэнцам III курса па спецыяльнасцi "Сястрынская справа", якiя не прайшлi па конкурсу для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi, выдаецца дыплом устаноўленага ўзору з прысваеннем квалiфiкацыi медыцынскай сястры. 2.5. Рашэнне аб пераводзе прымаецца педагагiчным саветам, афармляецца пратаколам паседжання педагагiчнага савета i загадам дырэктара. 2.6. Навучэнцы, якiя прайшлi конкурсны адбор для атрымання квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi, працягваюць навучанне на IV курсе. Пасля паспяховага завяршэння праграмы навучання па спецыяльнасцi "Лячэбная справа", "Акушэрская справа" i здачы дзяржаўных экзаменаў выпускнiкам выдаецца толькi адзiн дыплом устаноўленага ўзору з прысваеннем квалiфiкацыi фельчара цi акушэркi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|