Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25.04.1994 № 118 "Аб зацвярджэннi iнструкцый аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i па дыпломным праектаваннi ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2195



У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць iнструкцыi аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў сярэднiх спецыяльных устаноў i па дыпломным праектаваннi ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах (дадаецца).

2. Дадзеныя iнструкцыi ўвесцi замест адпаведных (Загады Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 27.06.64 г. N 204; 07.06.74 г. N 32).



Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК

Намеснiк мiнiстра А.М.ГАРНАК



Начальнiк упраўлення сярэдняй

спецыяльнай адукацыi Л.Я.КIРЫЛЮК



Галоўны юрысконсульт упраўлення

па рабоце з кадрамi i прававому

забеспячэнню М.А.АДАМАЎ



                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           загадам мiнiстра адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 25.04.94 г. N 118


Пры пераводзе, аднаўленнi i адлiчэннi навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (ССНУ) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прапануе кiравацца наступным:

Перавод навучэнцаў з адной сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы ў другую i аднаўленне ў лiк навучэнцаў ажыццяўляецца, як правiла, пасля заканчэння семестра ў перыяд летнiх i зiмовых канiкул, незалежна ад формы навучання. Пры наяўнасцi вакантных месцаў гэтае пытанне вырашаецца па ўзгадненню памiж дырэктарамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. У выключных выпадках, калi перавод навучэнцаў ажыццяўляецца ў сярэдзiне семестра або пры адсутнасцi вакантных месцаў, або адмовы ў пераводзе цi аднаўленнi гэтае пытанне вырашаецца органамi кiравання.

1. Перавод навучэнцаў

1.1. Навучэнец, якi жадае перавесцiся ў iншую сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову, падае на iмя дырэктара гэтай установы заяву аб залiчэннi яго ў лiк навучэнцаў, прад'явiўшы пры гэтым залiковую кнiжку.

Пры станоўчым рашэннi пытання i пiсьмовай згодзе навучэнец падае на iмя дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, дзе ён вучыцца, заяву аб адлiчэннi яго з навучальнай установы. Загадам дырэктара ён адлiчваецца з сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы i атрымлiвае даведку аб навучаннi.

1.2. У сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе, дзе раней вучыўся навучэнец, застаецца яго заява аб пераводзе, залiковая кнiжка i вопiс перасылаемых дакументаў.

1.3. Па запыту сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, якая прымае на вучобу навучэнца, у трохдзённы тэрмiн перасылаецца яго асабовая справа.

1.4. Перавод i аднаўленне павiнны праводзiцца ў межах колькасцi навучэнцаў, якiя адначасова навучаюцца, вызначанай у спецыяльным дазволе (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць, а для навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, акрамя таго, - пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў.

1.5. У тым выпадку, калi памiж навучальнай установай i прадпрыемствам (арганiзацыяй) цi асабiста з навучэнцам заключаны дагавор, то перавод навучэнца ў iншую навучальную ўстанову цi з адной спецыяльнасцi на другую ажыццяўляецца пры ўнясеннi адпаведных змен у гэты дагавор або яго скасаваннi.

1.6. Кiраўнiк дзяржаўнай установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, мае права пераводзiць выдатна паспяваючых навучэнцаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней 75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя адзнакi - не нiжэй 7 (сямi) балаў), якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Аднаўленне ў лiк навучэнцаў

2.1. Аднаўленне ў лiк навучэнцаў асоб, адлiчаных раней з сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, ажыццяўляецца дырэктарам. Тыя навучэнцы, якiя маюць перапынак у навучэннi больш чым 3 гады, праводзяць гутарку па вызначэнню ўзроўню падрыхтоўкi.

2.2. Асобы, якiя адлiчаны з вышэйшай навучальнай установы, могуць быць залiчаны для працягу навучання ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ў выпадку, вызначаным пунктамi 3 i 4 гэтай iнструкцыi.

2.3. Асоба, якая жадае аднавiцца ў лiк навучэнцаў, падае аб гэтым заяву на iмя дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы i прыкладае да яе даведку аб навучаннi. Дырэктар сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы абавязаны ў двухдзённы тэрмiн разгледзець заяву i прыняць рашэнне. У выпадку адмовы аб аднаўленнi неабходна растлумачыць яе прычыну.

3. Пры пераводзе i аднаўленнi дырэктар навучальнай установы вызначае парадак i тэрмiны лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi, якая ўзнiкла ў вынiку разыходжанняў у вучэбных планах i праграмах.

4. Перавод i аднаўленне асоб ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на навучанне без адрыву ад вытворчасцi ажыццяўляецца адмiнiстрацыяй пры ўмовах, калi асоба працуе па абранай спецыяльнасцi або пры наяўнасцi стажу па ёй не менш чым 3 гады.

5. У асабовую справу навучэнца, якi залiчаны ў навучальную ўстанову пераводам цi аднаўленнем, укладваюцца заява навучэнца, даведка аб навучаннi, выпiска з загаду аб залiчэннi.

6. Адлiчэнне навучэнцаў

6.1. Навучэнец можа быць адлiчаны з сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы:

- па ўласным жаданнi;

- у сувязi з пераводам у iншую навучальную ўстанову;

- па стане здароўя на падставе даведкi УКК;

- за акадэмiчную запазычанасць;

- за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны, правiлаў унутранага распарадку навучальнай установы.

Адлiчэнне непаўналетнiх навучэнцаў з сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ажыццяўляецца са згоды камiсii па справах непаўналетнiх па месцы жыхарства.

6.2. Адлiчэнне навучэнцаў за акадэмiчную запазычанасць або за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны, правiлаў унутранага распарадку навучальнай установы ажыццяўляецца адмiнiстрацыяй на падставе рашэння педагагiчнага (метадычнага) савета навучальнай установы.

6.3. Навучэнцам, якiя не завяршылi курс навучання або не прайшлi вынiковую атэстацыю, а таксама тым навучэнцам, якiя прайшлi поўны курс навучання ў неакрэдытаванай установе адукацыi, пры адлiчэннi выдаецца даведка аб навучаннi па форме згодна з дадаткам i арыгiнал дакумента аб адукацыi, а копii гэтых дакументаў, завераныя навучальнай установай, застаюцца ў асабовай справе навучэнца.

6.4. Бланкi даведак аб навучаннi захоўваюцца як дакумент строгай справаздачнасцi i ўлiчваюцца па спецыяльнаму рэестру.



Дадатак
да Iнструкцыi
аб парадку пераводу,
аднаўлення i адлiчэння
навучэнцаў дзяржаўных
сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў



____________________________________________________________________
                 (найменне мiнiстэрства, ведамства)
____________________________________________________________________
                    (найменне ўстановы адукацыi)

                              ДАВЕДКА
                    аб навучаннi А N 0000000 <*>

     Выдана ________________________________________________________
                        (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
у тым, што ён (яна) навучаўся(лася) з "__" _________ 20__ г. па "__"
___________ 20__ г. у ______________________________________________
                            (найменне навучальнай установы,
____________________________________________________________________
              спецыяльнасцi, формы атрымання адукацыi)
____________________________________________________________________
з "__" _______ 20__г. па "__" _________ 20__ г. у __________________
                                                       (найменне
____________________________________________________________________
   навучальнай установы, спецыяльнасцi, формы атрымання адукацыi)
За час навучання ___________________________________________________
                         (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
вывучаны наступныя дысцыплiны, здадзены экзамены i атрыманы адзнакi:

----+--------------+--------------------+---------+------------
¦ N ¦   Найменне   ¦  Колькасць гадзiн  ¦Вынiковыя¦    Здадзены    ¦
¦п/п¦ дысцыплiн i  +---------+----------+ адзнакi +------+---------+
¦   ¦вiдаў вучэбнай¦ паводле ¦у тым лiку¦         ¦залiкi¦экзамены ¦
¦   ¦работы паводле¦вучэбнага¦ вывучаны ¦         ¦      ¦(паказаць¦
¦   ¦  вучэбнага   ¦  плана  ¦навучэнцам¦         ¦      ¦адзнакi) ¦
¦   ¦    плана     ¦         ¦          ¦         ¦      ¦         ¦
+---+--------------+---------+----------+---------+------+---------+
¦   ¦              ¦         ¦          ¦         ¦      ¦         ¦
¦---+--------------+---------+----------+---------+------+----------

Адлiчаны ___________________________________________________________
                   (прычына адлiчэння, нумар i дата загада)

Кiраўнiк установы адукацыi _____________   _________________________
                              (подпiс)       (iнiцыялы, прозвiшча)
                               М.П.

Рэгiстрацыйны нумар ____________  Дата выдачы "__" _________ 20__ г.
     --------------------------------
     <*> Тэкст можа друкавацца i запаўняцца на рускай мове.

                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           загадам мiнiстра адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 25.04.94 г. N 118


IНСТРУКЦЫЯ ПА ДЫПЛОМНЫМ ПРАЕКТАВАННI Ў СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ

Утратила силу. - Постановление Минобразования от 31.12.2002 N 58.






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList