Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26.04.1994 № 279 "Аб парадку карыстання кандыдатамi ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь сродкамi масавай iнфармацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 17 марта 2006 г. N 5/21214



У адпаведнасцi з артыкулам 8 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 30 сакавiка 1994 г. "Аб правядзеннi выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь" i зыходзячы з таго, што кандыдаты ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь з часу iх рэгiстрацыi Цэнтральнай камiсiяй па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаюць у выбарчай кампанii на роўных пачатках, маюць аднолькавае права на карыстанне сродкамi масавай iнфармацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Цэнтральная камiсiя па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:

1. Сродкi масавай iнфармацыi, адным з аснавальнiкаў якiх выступаюць дзяржаўныя органы, арганiзацыi, установы, а таксама сродкi масавай iнфармацыi, што часткова фiнансуюцца за кошт дзяржаўных сродкаў, абавязаны забяспечваць роўныя магчымасцi для перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь.

2. Кандыдаты ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь з часу iх рэгiстрацыi маюць права апублiкаваць у рэспублiканскiх, абласных i мiнскай гарадской газетах сваю перадвыбарную праграму аб'ёмам 1/2 паласы фармату А2, у гарадскiх, раённых i аб'яднаных газетах - 1/2 паласы фармату А3. Тэксты ўказаных праграм павiнны быць прадстаўлены ў рэдакцыi газет не пазней чым за 15 дзён да выбараў. Пры апублiкаваннi гэтых праграм захоўваецца чарговасць iх паступлення.

3. Кандыдаты ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь з часу iх рэгiстрацыi маюць права бясплатна выступаць па дзяржаўнаму тэлебачанню i радыёвяшчанню.

Лiмiт часу ў разлiку на аднаго кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь складае 2,5 гадзiны на рэспублiканскiм тэлебачаннi, 2,5 гадзiны на рэспублiканскiм радыё i прадастаўляецца на аднолькавых падставах у вызначаны час. Графiк выступленняў кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь па рэспублiканскаму тэлебачанню i радыёвяшчанню зацвярджаецца Дзяржаўным камiтэтам па тэлебачанню i радыёвяшчанню па ўзгадненню з Цэнтральнай камiсiяй па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Працягласць часу вяшчання, якi даецца кандыдату ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, не можа быць меншай чым 30 мiнут, а колькасць выступленняў - не менш чым два. Пры гэтым у выпадку выступлення па тэлебачанню павiнен фiксавацца час, а перад пачаткам i пасля заканчэння выступлення па радыё дыктар павiнен паведамiць дакладны час.

Лiмiт прадастаўлення часу вяшчання кандыдатам у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь на мясцовым тэлебачаннi i радыёвяшчаннi, а таксама працягласць iх выступленняў устанаўлiваюцца Дзяржаўным камiтэтам па тэлебачанню i радыёвяшчанню.

4. Падставай для прадастаўлення эфiрнага часу кандыдату ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца пасведчанне кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь i яго пiсьмовая просьба кiраўнiцтву Дзяржаўнага камiтэта па тэлебачанню i радыёвяшчанню, якая падаецца кандыдатам у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь не пазней чым за 5 дзён да выступленя. Пры гэтым захоўваецца чарговасць прадастаўлення эфiрнага часу зыходзячы з часу паступлення пiсьмовых просьбаў кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь.

5. У межах прадастаўляемага часу вяшчання кандыдат у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь самастойна вызначае змест iнфармацыi, звязанай з перадвыбарнай агiтацыяй, i склад сваiх прадстаўнiкоў (удзельнiкаў), за выключэннем вядучага.

6. Тэле- i радыёперадачы з перадвыбарнымi выступленнямi iдуць у прамым эфiры з адначасовым вiдэа- i аўдыёзапiсам, якi захоўваецца на працягу шасцi месяцаў пасля выбрання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

7. У выпадку адмовы кiраўнiцтва Дзяржаўнага камiтэта па тэлебачанню i радыёвяшчанню ў выдзяленнi эфiрнага часу кандыдату ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь на рэспублiканскiм тэлебачаннi i радыё, парушэння прынцыпу роўных умоў выдзялення эфiрнага часу Цэнтральная камiсiя па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь мае права патрабаваць ад Дзяржаўнага камiтэта па тэлебачанню i радыевяшчанню даць кандыдату ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь iншы гарантаваны эфiрны час.

У выпадку зрыву перадачы па вiне кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь гэты эфiрны час залiчваецца ў агульны аб'ём эфiрнага часу, якi выдзелены дадзенаму кандыдату ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь.

8. Дзяржаўны камiтэт па тэлебачанню i радыёвяшчанню павiнен забяспечыць неабходную прафесiйную дапамагу (афармленне студыi, перадэфiрную падрыхтоўку, тэхнiчнае забеспячэнне, выхад у эфiр, выдзяленне вядучых) кандыдатам у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь.

9. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, палiтычным партыям i iншым грамадскiм аб'яднанням, працоўным калектывам, давераным асобам кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь з часу рэгiстрацыi кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь прадастаўляецца права свабоднага i ўсебаковага абмеркавання ў друку, па тэлебачанню i радыё палiтычных, дзелавых i асабiстых якасцей кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым рэдакцыi сродкаў масавай iнфармацыi абавязаны прадухiляць тэндэнцыйнасць у падачы такiх матэрыялаў, не дапускаць апублiкавання або распаўсюджвання лжывых звестак, знеслаўляючых кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, а таксама публiчных заклiкаў да байкатавання выбараў. Парадак публiкавання, памер публiкацыi i месца на паласе, а таксама эфiрны час перадач вызначаюцца спецыяльнымi загадамi кiраўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi. Матэрыялы выкарыстоўваюцца рэдакцыямi ў парадку чарговасцi iх паступлення.

10. У выпадку парушэння сродкамi масавай iнфармацыi Закона аб выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i дадзенай пастановы Цэнтральная i тэрытарыяльная камiсii па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь маюць права ставiць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прыцягненнi да дысцыплiнарнай адказнасцi, аж да вызвалення ад займаемых пасад кiраўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi.

11. Кантроль за выкананнем пастановы ажыццяўляюць Цэнтральная камiсiя па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, тэрытарыяльныя камiсii па выбарах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры i друку, Дзяржаўны камiтэт па тэлебачанню i радыёвяшчанню.



Першы намеснiк Старшынi

Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч



Старшыня Цэнтральнай камiсii

па выбарах Прэзiдэнта

Рэспублiкi Беларусь А.Абрамовiч






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList