Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28.07.1994 № 216 "Аб Прыкладным палажэннi аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2206 1. Зацвердзiць прапанаванае ўпраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi Прыкладнае палажэнне аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь. 2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.) да 1 верасня 1994 г. давесцi Прыкладнае палажэнне аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах да ўпраўленняў i аддзелаў адукацыi выканкамаў абласных, гарадскiх i раённых Саветаў дэпутатаў, арганiзаваць кантроль за iх выкананнем. Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК ЗАЦВЕРДЖАНА загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 28.07.1994 N 216 I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" вучнi сельскiх школ забяспечваюцца iнтэрнатамi. Iнтэрнаты пры пачатковых, базавых i сярэднiх сельскiх агульнаадукацыйных школах арганiзуюцца для дзяцей, якiя пражываюць на адлегласцi звыш 3 кiламетраў ад школы. 2. Iнтэрнаты пры школах адкрываюцца (закрываюцца) па рашэнню выканкамаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. 3. Iнтэрнат знаходзiцца ў непасрэдным падпарадкаваннi школы. Ён не з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай i карыстаецца пячаткаю школы. 4. Пад iнтэрнат адводзiцца спецыяльна пабудаванае або пераабсталяванае для гэтай мэты жылое памяшканне, якое знаходзiцца ў непасрэднай блiзасцi ад школы, адпавядае будаўнiчым нормам i правiлам, санiтарным i супрацьпажарным патрабаванням па ўстройстве i ўтрыманнi iнтэрнатаў пры навучальных установах i ў якiм створаны належныя ўмовы для пражывання, самастойных заняткаў i адпачынку вучняў. Iнтэрнат можа быць арганiзаваны таксама ў арэндаваным часткова або поўнасцю памяшканнi, якое адпавядае дзеючым санiтарна-гiгiенiчным i супрацьпажарным нормам. II. САНIТАРНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ЎСТРОЙСТВА I ЎТРЫМАННЯ ПРЫШКОЛЬНЫХ IНТЭРНАТАЎ5. Састаў i плошча памяшканняў жыллёвага i бытавога прызначэння для заняткаў i адпачынку павiнны вызначацца дзеючымi санiтарнымi нормамi i правiламi па ўстройству i ўтрыманню iнтэрнатаў, залежаць ад колькасцi месцаў у iнтэрнаце i павiнны адпавядаць устаноўленым санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням: спальнi - не менш 6 кв.м, пакоi для заняткаў i адпачынку - 1,5 кв.м, сталовай - 0,8 кв.м на аднаго вучня. 6. У iнтэрнаце павiнны быць дапаможныя памяшканнi: пакой для сушкi вопраткi i абутку, санiтарны пакой для дзяўчынак, умывальнiкi (асобна для дзяўчынак i хлопчыкаў), туалеты мужчынскiя i жаночыя, кладоўкi для прадуктаў i асабiстых рэчаў вучняў, бялiзнавыя, павець, пакоi для выхавальнiкаў i дапаможныя памяшканнi для абслуговага персаналу, iзалятар, якi абсталёўваецца з разлiку 1 ложак на 50 чалавек. 7. Усе памяшканнi iнтэрната павiнны ўтрымлiвацца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi супрацьпажарнай бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму для ўстаноў адукацыi. 8. Адмiнiстрацыя школы абавязана забяспечыць утрыманне iнтэрната ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi правiламi i нормамi тэхнiчнай эксплуатацыi жыллёвага фонду. III. ПАРАДАК ПРЫНЯЦЦЯ ВУЧНЯЎ У IНТЭРНАТ I АРГАНIЗАЦЫЯ ЯГО РАБОТЫ9. Адмiнiстрацыя школы, пры якой працуе iнтэрнат, прымае меры па ўладкаваннi ў iнтэрнат вучняў, якiя маюць у гэтым патрэбу. Залiчэнне вучняў у iнтэрнат праводзiцца загадам па школе на падставе пiсьмовай заявы бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць. Залiчэнне праводзiцца да 5 верасня, у асобных выпадках - на працягу навучальнага года. Выбыццё вучняў з iнтэрната таксама афармляецца загадам па школе з указаннем прычын выбыцця. 10. На час знаходжання ў iнтэрнаце вучням даецца магчымасць бясплатна карыстацца ложкам, матрацам, падушкай, коўдрай, прадметамi агульнага карыстання (шафа, тумбачка, люстра, умывальнiк i г.д.). Забеспячэнне пасцельнымi прыладамi i мяккiм iнвентаром ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi. 11. Для вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах, арганiзуецца чатырохразовае харчаванне па дзеючых нормах, як за кошт бюджэтных асiгнаванняў i сродкаў бацькоў, так i за кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца на гэтыя мэты калгасамi i саўгасамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, прадпрымальнiкамi i фундатарамi. З мэтай паляпшэння харчавання вучняў у iнтэрнатах выдзяляюць частку сродкаў з фонду ўсенавуча, а таксама выкарыстоўваюцца прадукты з прышкольных вучэбна-вопытных участкаў i падсобных гаспадарак. Па рашэнню выканкамаў раённых (гарадскiх) Саветаў дэпутатаў за кошт бюджэтных асiгнаванняў 25% вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнаце, поўнасцю вызваляюцца ад платы за гарачае харчаване, а астатнiя вучнi аплачваюць палову кошту гэтага харчавання. Выканкамы мясцовых Саветаў могуць прыняць рашэнне аб бясплатным харчаваннi ўсiх школьнiкаў, якiя пражываюць у iнтэрнаце. 12. Вучнi, якiя пражываюць у iнтэрнаце, абавязаны выконваць правiлы ўнутранага распарадку, санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму, аховы працы i пажарнай бяспекi, а таксама пакрываць нанесеныя iнтэрнату матэрыяльныя страты ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Вучнi, якiя пражываюць у iнтэрнаце, удзельнiчаюць у работе па самаабслугоўванню. Гэта работа накiроўваецца на падтрымку належнага санiтарнага стану жылых памяшканняў i тэрыторыi iнтэрната i павiнна адпавядаць узросту, полу вучняў i выконвацца ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi правiламi. Да работы па самаабслугоўванню не дапускаюцца дзецi, якiя перанеслi цяжкiя захворваннi, i дзецi з хранiчнымi хваробамi, для якiх фiзiчная праца супрацьпаказана. Не дазваляюцца вучням работы, выкананне якiх шкодна для iх жыцця i здароўя (прыбiранне санiтарных вузлоў, мыццё вакон, асвятляльнай апаратуры, чыстка даху i г.д.). Распарадак дня ў iнтэрнаце ўстанаўлiваецца з улiкам узросту дзяцей, мясцовых умоў i асаблiвасцей (адлегласцi ад iнтэрната да школы, зменнасцi заняткаў, складу вучняў). 13. Вучнi, якiя пражываюць у iнтэрнаце пры школе, на агульным сходзе выбiраюць савет iнтэрната, якi разам з выхавальнiкамi ўстанаўлiвае дзяжурства ў iнтэрнаце, сталовай, кантралюе выкананне вучнямi работ па самаабслугоўванню, арганiзуе захаванне ўстаноўленага рэжыму, таварысцкую дапамогу слабапаспяваючым i г.д. 14. Агульнае кiраўнiцтва работай iнтэрната ўскладаецца на дырэктара школы. Ён ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва iнтэрнатам, нясе адказнасць за стан i арганiзацыю работы з пражываючымi ў iм вучнямi, прмае меры па ахове iх жыцця i здароўя, арганiзуе харчавнне i адпачынак вучняў, каардынуе i накiроўвае дзейнасць выхавальнiкаў, настаўнiкаў i класных кiраўнiкоў; назначае i звальняе работнiкаў малодшага абслуговага персаналу ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Дырэктар школы арганiзуе падвоз дзяцей у школу пасля выхадных дзён i адпраўку iх дамоў у канцы працоўнага тыдня. Для вучняў, якiя не могуць на выхадныя днi паехаць дамоў, ствараюцца неабходныя ўмовы для харчавання i адпачынку ў iнтэрнаце. Дырэктар школы можа ўскласцi адказнасць за арганiзацыю работы i яе стан па канкрэтных напрамках дзейнасцi iнтэрната на аднаго з сваiх намеснiкаў. 15. Намеснiк дырэктара па выхаваўчай рабоце арганiзоўвае метадычную работу з выхавальнiкамi, аказвае iм адпаведную практычную дапамогу. 16. Непасрэднае кiраўнiцтва гаспадарчай дзейнасцю i эксплуатацыяй iнтэрната, арганiзацыяй быту, падтрыманнем устаноўленага парадку ажыццяўляе намеснiк дырэктара школы па гаспадарчай частцы. 17. Выхавальнiкамi iнтэрната прызначаюцца асобы, якiя маюць педагагiчную адукацыю. У асноўныя абавязкi выхавальнiкаў уваходзяць: правядзенне з дзецьмi ў пазаўрочны час адукацыйна-выхаваўчай работы, арганiзацыя самастойных заняткаў вучняў па выкананню хатнiх заданняў, назiранне за гэтымi заняткамi i аказанне вучням неабходнай дапамогi. Выхавальнiкi нясуць адказнасць за якасць выхаваўчай работы з вучнямi, за выкананне ўстаноўленнага распарадку дня, правiл паводзiн вучняў у iнтэрнаце, ахову i ўмацаванне здароўя дзяцей, правiльнае выкарыстанне матэрыяльных каштоўнасцей i абсталявання, якiя выдзяляюцца для работы з вучнямi; падтрымлiваюць пастаянную сувязь з настаўнiкамi, класнымi кiраўнiкамi i бацькамi школьнiкаў; сочаць за арганiзацыяй харчавання вучняў, разам з медыцынскiмi работнiкамi прымаюць штодзённы ўдзел у складаннi меню, правяраюць якасць прыгатавання ежы. Выхавальнiкi працуюць па плану, якi зацвярджаецца дырэктарам школы, i адказваюць перад iм за сваю работу. Выхавальнiкi з'яўляюцца членамi педагагiчнага савета школы i трымаюць перад iм справаздачы за арганiзацыю работы з вучнямi. 18. Медыцынскае абслугоўванне вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнаце, ажыццяўляецца ўрачом або медыцынскай сястрой школы, а там, дзе iх няма, - замацаванымi медыцынскiмi работнiкамi тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў. 19. Правы i абавязкi малодшага абслуговага персаналу iнтэрната вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi i дырэктарам школы ў адпаведнасцi з Правiламi ўнутранага распарадку для работнiкаў агульнаадукацыйных школ. IV. ШТАТЫ, ФIНАНСАВАННЕ, УЛIК I СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ20. Штаты iнтэрната пры школе ўстанаўлiваюцца ў межах выдаткаваных сродкаў. Выплата заработнай платы персаналу iнтэрнатаў пры агульнаадукацыйных школах (акрамя педагагiчных работнiкаў) ажыццяўляецца на працягу работы iнтэрната. 21. Сродкi iнтэрната пры школе ўтвараюцца з сумаў, якiя выдзяляюцца з мясцовага бюджэту, з сродкаў бацькоў, школьных падсобных гаспадарак i вучэбна-доследных участкаў, а таксама з сродкаў, якiя выдзяляюца калгасамi, дзяржгасамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, фундатарамi. Распарадчыкам крэдытаў з'яўляецца дырэктар школы. 22. Справаздачнасць аб рабоце iнтэрната прадстаўляецца ў раённы (гарадскi) аддзел адукацыi адзiн раз у год, фiнансавая справаздача па iнтэрнату складаецца па ўстаноўленай форме i дасылаецца ў тэрмiны, якiя вызначаны фiнансавымi органамi для бюджэтных устаноў. У iнтэрнаце павiнны весцiся па ўстаноўленай форме: а) журнал iнтэрната пры школе; б) кнiга запiсаў рэчаў, якiя выдаюцца ў карыстанне вучням, пражываючым у iнтэрнаце. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|