Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства статистики и анализа Республики Беларусь, Министерства образования Республики Беларусь от 29.09.1994 "Аб сiстэме статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2211



ЗАЦВЯРДЖАЮ                     ЗАЦВЯРДЖАЮ
Мiнiстр адукацыi i навукi      Старшыня Дзяржкамстата
Рэспублiкi Беларусь            Рэспублiкi Беларусь
В.I.Стражаў                    В.Н.Нiчыпаровiч
29.09.1994                     29.09.1994


I. Агульныя палажэннi

Сiстэма статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi ствараецца i дзейнiчае ў мэтах забеспячэння органаў кiравання якаснай iнфармацыяй для выпрацоўкi i кантролю выканання кiраўнiчых рашэнняў, станаўлення i функцыянiравання механiзму кiравання адукацыяй праз мэтавыя комплексныя праграмы.

Яна з'яўляецца састаўной часткай агульнадзяржаўнай сiстэмы статыстычнай справаздачнасцi Рэспублiкi Беларусь i адначасова, праз сумяшчальнасць з прынятай у мiжнароднай практыцы сiстэмай улiку i статыстыкi ў галiне адукацыi, стварае падставы для параўнання стану развiцця адукацыi ў Беларусi i iншых краiнах сусвету.

Асноўнымi заказчыкамi i карыстальнiкамi статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi з'яўляюцца органы дзяржаўнага кiравання, у тым лiку органы кiравання адукацыяй рознага ўзроўню.



II. Арганiзацыя работы па распрацоўцы, збору, апрацоўцы i прадстаўленню статыстычнай справаздачнасцi

Асноўным арганiзатарам работ па распрацоўцы, збору, апрацоўцы i прадстаўленню статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi з'яўляецца Дзяржаўны камiтэт па статытстыцы i аналiзу. Ён, з улiкам заўваг Мiнiстэрства адукацыi i навукi, тэрытарыяльных (абласных, гарадскiх i раённых) i галiновых (iншыя мiнiстэрствы i ведамствы, якiя маюць навучальна-выхаваўчыя ўстановы) органаў кiравання адукацыяй, ажыццяўляе ўвесь комплекс работ па вядзенню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi дашкольнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўдзельнiчае ў распрацоўцы i пераглядзе паказчыкаў статыстычнай справаздачнасцi гэтых узроўняў адукацыi, тэрмiнаў i форм яе прадстаўлення.

Мiнiстэрства адукацыi i навукi, разам з абласнымi, раённымi i гарадскiмi органамi кiравання адукацыяй, адказвае за ўвесь комплекс работ па вядзенню статыстычнай справаздачнасцi агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай i пазашкольнай адукацыi. Формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай i пазашкольнай адукацыi зацвярджаюцца Дзяржкамстатам.

Улiчваючы тое, што адпаведнымi дакументамi Урада Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству адукацыi i навукi даручана распрацоўваць i ажыццяўляць дзяржаўную палiтыку ў галiне адукацыi, Дзяржаўны камiтэт па статыстыцы i аналiзу ў пярвiчных формах дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi прадугледжвае таксама адрас Мiнiстэрства адукацыi i навукi для ўсiх сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальна-выхаваўчых устаноў незалежна ад ведамаснага падпарадкавання i формы ўласнасцi.

У мэтах павышення якасцi кiраўнiцтва галiной Мiнiстэрства адукацыi i навукi мае права, ва ўстаноўленым парадку i па ўзгадненнi з Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу, уводзiць ведамасныя формы статыстычнай справаздачнасцi.

З гэтай жа мэтай Мiнiстэрства адукацыi i навукi мае права праводзiць разавыя цi лангiцюдныя статыстычныя абследаваннi.

Мiнiстэрства адукацыi i навукi арганiзоўвае, ва ўстаноўленым парадку, выкананне тэрмiновых запытаў вышэйстаячых органаў кiравання.

Мiнiстэрства адукацыi i навукi распрацоўвае праект "Табелю форм статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi", якi, пасля ўзгаднення з Дзяржкамстатам, зацвярджаецца загадам Мiнiстра адукацыi i навукi i вызначае пералiк форм справаздачнасцi ў адукацыi, тэрмiны i парадак iх прадстаўлення.

Тэрмiны прадстаўлення, разгляду i зацвярджэння зводных справаздач (раённых, абласных i рэспублiканскiх) устанаўлiваюцца аднолькавымi для органаў Дзяржкамстата i органаў кiравання сiстэмай адукацыi.

Мiнiстэрства адукацыi i навукi распрацоўвае i вядзе аўтаматызаваны банк устаноў адукацыi ў рэспублiцы незалежна ад ведамаснага падпарадкавання i форм уласнасцi.

Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi, раённыя (гарадскiя) аддзелы адукацыi:

ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва падначаленымi ўстановамi вобласцi (горада, раёна) па пытаннях вядзення статыстычнай справаздачнасцi ў адукацыi;

забяспечваюць падначаленыя ўстановы бланкамi форм галiновай статыстычнай справаздачнасцi i ўказаннямi па iх запаўненню;

кантралююць якасць справаздачнай iнфармацыi i выкананне тэрмiнаў яе прадстаўлення;

распрацоўваюць на ўзроўнi вобласцi (горада, раёна) i прадстаўляюць ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi (абласныя ўпраўленнi адукацыi) i тэрытарыяльныя органы Дзяржкамстата зводную справаздачнасць, прадугледжаную адпаведнымi загадамi Мiнiстэрства адукацыi i навукi i Дзяржкамстатам;

арганiзоўваюць, ва ўстаноўленым парадку, выкананне тэрмiновых запытаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi i iншых вышэйстаячых органаў кiравання;

садзейнiчаюць Мiнадукацыi i навукi, ва ўстаноўленым парадку, ў правядзеннi разавых i лангiцюдных статыстычных абследаванняў;

укараняюць тыповыя праграмныя сродкi для апрацоўкi галiновай статыстычнай справаздачнасцi;

вядуць аўтаматызаваны банк iнфармацыi аб установах адукацыi свайго рэгiёну;

падрыхтоўваюць прапановы па ўдасканаленню зместу i структуры форм галiновай статыстычнай справаздачнасцi i ўказанняў па iх запаўненню.

Усе навучальна-выхаваўчыя ўстановы, незалежна ад форм уласнасцi i ведамаснага падпарадкавання, ажыццяўляюць распрацоўку i прадстаўленне статыстычнай справаздачнасцi згодна з Табелем форм статыстычный справаздачнасцi. Службовыя асобы, якiя непасрэдна выконваюць работы па вядзенню статыстычнай справаздачнасцi канкрэтнай навучальна-выхаваўчай установы, прадпрыемства цi арганiзацыi, вызначаюцца спецыяльнымi загадамi кiраўнiкоў гэтых устаноў i нясуць поўную адказнасць за стан пярвiчнага ўлiку i якасць прадстаўляемай iнфармацыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Аб усiх змяненнях, якiя датычацца заўважаных памылак ва ўжо зацверджаных справаздачах, адначасова iнфармуюцца адпаведныя органы Дзяржкамстата i органы кiравання сiстэмай адукацыi.

На ўсiх узроўнях кiравання адукацыяй забараняецца збор ад падначаленых устаноў дадатковай iнфармацыi, не прадугледжанай адпаведнымi рашэннямi Мiнiстэрства адукацыi i навукi цi Дзяржкамстата.



УЗГОДНЕНА                             УЗГОДНЕНА
Дзяржаўны камiтэт па працы            Мiнiстэрства фiнансаў
i сацыяльнай абароне насельнiцтва     Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                   Намеснiк мiнiстра
Намеснiк старшынi                     А.I.Сверж
В.I.Паўлаў                            26.09.1994
23.09.1994





dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList