Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб прававой дапамозе i прававых адносiнах па грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 декабря 2002 г. N 3/547 -------------------------------- <*> Вступил в силу 30 июля 1995 года. Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Польшча, названыя ў далейшым "Дагаворныя Бакi", кiруючыся жаданнем далейшага развiцця сяброўскiх адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама ў мэтах паглыблення i ўдасканалення ўзаемнага супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi ў галiне прававых адносiн, вырашылi заключыць гэты Дагавор i дамовiлiся аб нiжэйвыкладзеным: Частка першая АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННIАртыкул 1. Прававая ахова1. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку карыстаюцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку такой жа прававой аховай маёмасных i немаёмасных правоў, якая прадастаўлена грамадзянам другога Дагаворнага Боку. 2. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку маюць права свабодна звяртацца ў органы другога Дагаворнага Боку, якiя кампетэнтныя ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, выступаць у iх, прад'яўляць iскi, рабiць заявы, а таксама ажыццяўляць iншыя працэсуальныя дзеяннi на тых жа ўмовах, што i грамадзяне другога Дагаворнага Боку. 3. Палажэннi гэтага Дагавора, якiя датычацца грамадзян Дагаворных Бакоў, прымяняюцца адпаведна да юрыдычных асоб, утвораных у адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны знаходзяцца. Артыкул 2. Аказанне прававой дапамогiСуд i пракуратура, а таксама iншыя органы Дагаворных Бакоў, кампетэнтныя ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, аказваюць у гэтых справах узаемную прававую дапамогу. Артыкул 3. Парадак зносiн1. У справах, прадугледжаных гэтым Дагаворам, суд, пракуратура i органы натарыята Дагаворных Бакоў зносяцца праз цэнтральныя органы, калi гэтым Дагаворам не прадугледжана iншае. 2. Iншыя органы Дагаворных Бакоў, кампетэнтныя ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах, зносяцца праз суд i пракуратуру, калi гэтым Дагаворам не прадугледжана iншае. 3. Цэнтральныя органы могуць дагаварыцца, што ў справах, якiя ўваходзяць у iх кампетэнцыю, суд i пракуратура Дагаворных Бакоў зносяцца памiж сабой непасрэдна. 4. У гэтым Дагаворы цэнтральнымi органамi з'яўляюцца: з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства юстыцыi, Пракуратура рэспублiкi, Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, з боку Рэспублiкi Польшча - Мiнiстэрства юстыцыi. Артыкул 4. Мова зносiн1. Пры выкананнi гэтага Дагавора кожны з Дагаворных Бакоў у зносiнах адзiн з адным карыстаецца сваёй дзяржаўнай мовай, прыкладаючы пераклад на дзяржаўную мову другога Дагаворнага Боку або на рускую цi англiйскую мову. 2. Пераклад просьбы, а таксама, калi гэта неабходна ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага дагавора, пераклад прыкладаемых пiсем i дакументаў павiнны быць выкананы i завераны прысяжным або афiцыйным перакладчыкам. Артыкул 5. Аб'ём прававой дапамогiДагаворныя Бакi аказваюць адзiн аднаму прававую дапамогу ў выкананнi працэсуальных дзеянняў, у складаннi, перасылцы i ўручэннi дакументаў, у перасылцы грамадзянскiх, крымiнальных i iншых катэгорый спраў, прадастаўленнi звестак аб судовай практыцы, аб дзеючым заканадаўстве, а таксама аказваюць адзiн аднаму прававую дапамогу ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Дагаворам. Артыкул 6. Змест i форма просьбы аб аказаннi прававой дапамогi1. У просьбе аб аказаннi прававой дапамогi павiнны быць указаны: 1) назва выклiкаючага органа; 2) назва выклiкаемага органа; 3) назва справы, па якой звяртаюцца з просьбай аб аказаннi прававой дапамогi; 4) iмёны i прозвiшчы прадстаўнiкоў бакоў, падазроных, абвiнавачваных або асуджаных, iх месца пастаяннага або часовага знаходжання, грамадзянства, род заняткаў, а ў крымiнальных справах, па меры магчымасцi, таксама месца i дата нараджэння, iмёны бацькоў, а ў дачыненнi да юрыдычных асоб - iх назва i месцазнаходжанне; 5) iмёны, прозвiшчы i адрасы прадстаўнiкоў асоб, пералiчаных у падпункце 4 гэтага артыкула; 6) змест просьбы i звесткi, неабходныя для яе выканання, асаблiва iмёны, прозвiшчы i адрасы сведкаў, калi яны вядомыя; 7) у крымiнальных справах дадаткова апiсанне i юрыдычная квалiфiкацыя ўчыненага злачынства. 2. Просьба аб аказаннi прававой дапамогi павiнна быць забяспечана подпiсам правамоцнай асобы i гербавай пячаткай выклiкаючага органа. 3. Пры звароце з просьбай аб аказаннi прававой дапамогi Дагаворныя Бакi карыстаюцца фармулярамi на мовах Дагаворных Бакоў, якiя будуць узаемаўзгоднены. Артыкул 7. Парадак выканання просьбы аб аказаннi прававой дапамогi1. Пры выкананнi просьбы аб аказаннi прававой дапамогi выклiкаемы орган прымяняе заканадаўства сваёй дзяржавы. Аднак ён можа прымянiць па просьбе выклiкаючага органа нормы працэсуальнага заканадаўства Дагаворнага Боку, ад якога зыходзiць просьба, калi яны не супярэчаць заканадаўству выклiкаемага Дагаворнага Боку. 2. Калi выклiкаемы орган некампетэнтны ў выкананнi просьбы, то ён перадае просьбу кампетэнтнаму органу, паведамляючы аб гэтым выклiкаючаму органу. 3. Калi дакладны адрас асобы, якой датычыцца просьба, невядомы, то выклiкаемы орган прыме адпаведныя меры для яго ўстанаўлення. 4. Па просьбе выклiкаючага органа выклiкаемы орган у належны тэрмiн паведамляе выклiкаючаму органу i бакам аб даце i месцы выканання просьбы. 5. Пасля выканання просьбы выклiкаемы орган перасылае матэрыялы выклiкаючаму органу; у выпадку, калi просьба не можа быць выканана, выклiкаемы орган вяртае просьбу выклiкаючаму органу, паведамляючы аб прычыне невыканання просьбы. Артыкул 8. Парадак уручэння дакументаўВыклiкаемы орган уручае дакументы ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў яго дзяржаве, калi ўручаемыя дакументы складзены на дзяржаўнай мове выклiкаемага Дагаворнага Боку або прыкладаецца завераны пераклад на мову гэтага Дагаворнага Боку. У адваротным выпадку дакументы ўручаюцца адрасату пры ўмове, што ён згодны добраахвотна iх прыняць. Артыкул 9. Доказ уручэння дакументаўДоказам уручэння дакументаў з'яўляецца пацвярджэнне аб уручэннi, якое змяшчае подпiсы атрымальнiка i асобы, якая ўручае дакумент, спосаб, месца i дату ўручэння дакумента, або iншае пасведчанне ўручаючага органа, якое пацвярджае факт, спосаб i дату ўручэння. Такое пацвярджэнне або iншае пасведчанне павiнны быць змацаваны гербавай пячаткай выклiкаемага органа. Калi дакумент атрыманы ў двух экзэмплярах, то пацвярджэнне аб уручэннi магчыма размясцiць на адным з iх. Артыкул 10. Уручэнне дакументаў i апытанне грамадзян праз дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або консульскiя ўстановыДагаворныя Бакi маюць права ўручаць дакументы сваiм грамадзянам i праводзiць iх апытанне праз свае дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або консульскiя ўстановы. Прымяненне мер прымушэння не дазваляецца. Артыкул 11. Прызнанне дакументаў1. Дакументы, якiя складзены i засведчаны кампетэнтным органам аднаго з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з устаноўленай формай, падпiсаны правамоцнай асобай гэтага органа i змацаваны гербавай пячаткай, маюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку доказную сiлу без неабходнасцi iх легалiзацыi. Гэта ж правiла дзейнiчае ў адносiнах да копiй i перакладаў дакументаў, якiя засведчыў кампетэнтны орган. 2. Дакументы, якiя на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў лiчацца афiцыйнымi, прызнаюцца такiмi ж на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку. Артыкул 12. Ахова сведкаў, экспертаў i пацярпеўшых1. Калi ў ходзе папярэдняга або судовага следства па справе на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку ўзнiкне неабходнасць у асабiстай яўцы сведкi або эксперта, якi знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то неабходна звярнуцца ў адпаведны кампетэнтны орган гэтага Дагаворнага Боку з просьбай аб уручэннi павесткi. 2. Выклiк не павiнен змяшчаць пагрозы прымянення мер прымушэння ў выпадку няяўкi. 3. Сведка або эксперт, якi з'явiўся па выклiку ў орган выклiкаючага Дагаворнага Боку, не можа быць на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку, нягледзячы на грамадзянства, прыцягнуты да адказнасцi за злачынства або правапарушэнне, арыштаваны, пазбаўлены волi, не можа адбываць пакаранне за дзеяннi, якiя ўчынены iм да перасячэння дзяржаўнай гранiцы выклiкаючага Дагаворнага Боку. 4. Сведка або эксперт страчвае ахову, аб якой iдзе гаворка ў пункце 3 гэтага артыкула, калi не пакiне тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку ў сямiдзённы тэрмiн з дня паведамлення яму выклiкаючым органам аб тым, што яго прысутнасць ужо не патрабуецца. У гэты тэрмiн не ўключаецца час, на працягу якога сведка або эксперт не мог пакiнуць тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку не па ўласнай вiне. 5. Сведка або эксперт мае права на пакрыццё дарожных расходаў, кошту знаходжання i страчанага заработку, а эксперт, акрамя таго, права на атрыманне ўзнагароджання за экспертныя паслугi. У павестцы ўказваецца iнфармацыя аб вiдзе i размеры расходаў, якiя кампенсуюцца сведку або эксперту. Па заяве сведкi або эксперта выклiкаючы Дагаворны Бок выдае аванс на пакрыццё расходаў. 6. Палажэннi пунктаў 1 - 5 гэтага артыкула распаўсюджваюцца на пацярпеўшага, якi павiнен даць паказаннi, а таксама на законнага прадстаўнiка пацярпеўшага або сведкi, якiя не здольныя самастойна ажыццяўляць свае правы, калi iх прысутнасць неабходная. ПЕРАСЫЛКА ДАКУМЕНТАЎ АБ РЭГIСТРАЦЫI АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ I IНШЫХ ДАКУМЕНТАЎАртыкул 131. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў перасылаюць адзiн аднаму па просьбе дакументы аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану. 2. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць накiроўваць свае заявы з просьбай прыслаць дакументы аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану непасрэдна адпаведнаму аддзелу запiсу актаў грамадзянскага стану другога Дагаворнага Боку. Гэтыя дакументы высылаюцца заяўнiку праз дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову таго Дагаворнага Боку, орган якога выдаў гэтыя дакументы, са спагнаннем належнай платы. Артыкул 14Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць накiроўваць заявы з просьбай выдаць i прыслаць дакументы аб адукацыi, працоўным стажы i iншыя дакументы, што датычацца iх маёмасных або немаёмасных правоў i iнтарэсаў, непасрэдна адпаведным кампетэнтным органам другога Дагаворнага Боку. Дакументы высылаюцца грамадзянам праз дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову таго Дагаворнага Боку, орган якога выдаў гэтыя дакументы. Дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульская ўстанова пры перадачы заяўнiку дакументаў спаганяе з яго належную плату. Артыкул 15. Iнфармацыя аб заканадаўстве1. Цэнтральныя органы Дагаворных Бакоў перадаюць адзiн аднаму важнейшыя заканадаўчыя акты ў галiне грамадзянскага, сямейнага, працоўнага i крымiнальнага права. 2. Цэнтральныя органы Дагаворных Бакоў па просьбе прадастаўляюць адзiн аднаму iнфармацыю аб дзеючым раней або ў цяперашнi час заканадаўстве, а таксама аб практыцы суда, натарыята i пракуратуры. Артыкул 16. Перадача прадметаў i валютных каштоўнасцейКалi ў ходзе выканання гэтага Дагавора адбываецца перадача прадметаў або валютных каштоўнасцей з тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку або дыпламатычнаму прадстаўнiцтву цi консульскай установе другога Дагаворнага Боку, то яна адбываецца з выкананнем адпаведных прававых норм заканадаўства таго Дагаворнага Боку, орган якога ажыццяўляе перадачу. Артыкул 17. Устанаўленне адрасоў i iншых даных1. Суд i пракуратура кожнага з Дагаворных Бакоў аказваюць адзiн аднаму па просьбе ўзаемную дапамогу пры ўстанаўленнi адрасоў асоб, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi. 2. Калi ў судзе аднаго з Дагаворных Бакоў разглядаюцца справы, якiя вынiкаюць з грамадзянскiх, сямейных, працоўных адносiн да асоб, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то суд другога Дагаворнага Боку пры наяўнасцi просьбы аказвае дапамогу па ўстанаўленню месца працы i размеру даходаў гэтых асоб. Артыкул 18. Расходы па аказанню прававой дапамогi1. Кожны з Дагаворных Бакоў сам аплачвае расходы, панесеныя на ўласнай тэрыторыi ў сувязi з аказаннем iм прававой дапамогi. 2. Выклiкаемы орган аднаго Дагаворнага Боку паведамляе выклiкаючаму органу другога Дагаворнага Боку аб размерах панесеных расходаў. Калi выклiкаючы орган спаганяе належную суму расходаў з асобы, абавязанай да ўплаты расходаў, то гэтая сума прысуджаецца таму Дагаворнаму Боку, орган якога яе спаганяе. Артыкул 19. Адмова ў аказаннi прававой дапамогiПрававая дапамога не аказваецца, калi яе аказанне можа пагражаць суверэнiтэту або бяспецы дзяржавы або супярэчыць асноўным прынцыпам дзеючага заканадаўства выклiкаемага Дагаворнага Боку. Частка другая ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА ГРАМАДЗЯНСКIХ, СЯМЕЙНЫХ I ПРАЦОЎНЫХ СПРАВАХАртыкул 20. Агульныя палажэннiКалi, згодна з палажэннямi гэтага Дагавора, узбуджэнне вядзення справы ўваходзiць у кампетэнцыю органаў абодвух Дагаворных Бакоў, але вядзенне справы ўзбуджана кампетэнтным органам аднаго з iх, то выключаецца кампетэнцыя адпаведнага органа другога Дагаворнага Боку па гэтай жа справе. Раздзел першы ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ Ў ГАЛIНЕ АСАБIСТАГА ПРАВААртыкул 21. Праваздольнасць i дзеяздольнасць1. Праваздольнасць i дзеяздольнасць фiзiчнай асобы вызначаюцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца. 2. Праваздольнасць юрыдычнай асобы вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з якiм яна ўтворана. Артыкул 22. Прызнанне недзеяздольнымПры прызнаннi асобы недзеяздольнай прымяняецца заканадаўства i з'яўляецца кампетэнтным, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 23 гэтага Дагавора, суд Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца асоба, якая павiнна быць прызнана недзеяздольнай. Артыкул 231. Калi суд аднаго Дагаворнага Боку вызначыць, што ёсць падставы для прызнання недзеяздольным грамадзянiна другога Дагаворнага Боку, якi мае месца жыхарства або месца знаходжання на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, то ён паведамляе аб гэтым адпаведнаму суду другога Дагаворнага Боку. 2. У выпадках, якiя не церпяць адкладу, суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога асоба мае месца жыхарства або месца знаходжання, можа прыняць у адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы меры, неабходныя для аховы гэтай асобы або яе маёмасцi, аб чым неадкладна паведамiць кампетэнтнаму суду Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца. Гэтыя меры захоўваюць сваю сiлу да прыняцця мер судом Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца. 3. Калi суд другога Дагаворнага Боку, якому паведамлена ў адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула, заявiць, што ён прадастаўляе далейшае вядзенне справы суду па месцы жыхарства або месцы знаходжання гэтай асобы, або не выкажацца ў трохмесячны тэрмiн, то суд па месцы жыхарства або месцы знаходжання гэтай асобы можа разгледзець справу аб прызнаннi яе недзеяздольнай у адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы, калi такiя ж падставы для прызнання недзеяздольным прадугледжвае заканадаўства Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба з'яўляецца. Рашэнне аб прызнаннi асобы недзеяздольнай перасылаецца кампетэнтнаму суду другога Дагаворнага Боку. Артыкул 24Палажэннi артыкулаў 22 i 23 гэтага Дагавора прымяняюцца адпаведна пры адмене рашэння аб прызнаннi асобы недзеяздольнай. Артыкул 25. Прызнанне адсутным без вестак, прызнанне памёршым i ўстанаўленне факта смерцi1. Для прызнання асобы адсутнай без вестак, прызнання яе памёршай i ўстанаўлення факта яе смерцi дзейнiчае заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба была ў той час, калi, згодна з апошнiмi звесткамi, яна заставалася ў жывых. 2. Для прызнання асобы адсутнай без вестак, прызнання яе памёршай i ўстанаўлення факта яе смерцi кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога гэта асоба была ў той час, калi, згодна з апошнiмi звесткамi, яна заставалася ў жывых. 3. Суд аднаго Дагаворнага Боку можа прызнаць грамадзянiна другога Дагаворнага Боку адсутным без вестак, прызнаць яго памёршым, а таксама ўстанавiць факт яго смерцi: 1) па просьбе асобы, якая намерваецца ажыццявiць свае правы, што вынiкаюць з права наследавання або маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, адносна нерухомай маёмасцi асобы, якая прызнаецца адсутнай без вестак, прызнаецца памершай, а таксама ў дачыненнi да якой устанаўлiваецца факт смерцi, i калi гэта маёмасць знаходзiцца на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога павiнен вынесцi рашэнне; 2) па просьбе мужа (жонкi) асобы, якая прызнаецца адсутнай без вестак, прызнаецца памёршай, а таксама ў дачыненнi да якой устанаўлiваецца факт смерцi, што пражывае ў час падачы просьбы на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога павiнен вынесцi рашэнне. 4. Рашэнне, вынесенае на падставе пункта 3 гэтага артыкула, мае юрыдычныя вынiкi выключна на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога вынес гэта рашэнне. Раздзел другi ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА СЯМЕЙНЫХ СПРАВАХАртыкул 26. Заключэнне шлюбу1. Умовы заключэння шлюбу вызначаюцца для кожнай з асоб, якiя заключаюць шлюб, па заканадаўству таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога кожная з гэтых асоб з'яўляецца. 2. Форма заключэння шлюбу вызначаецца па заканадаўству таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога заключаецца шлюб. 3. Форма заключэння шлюбу, якi рэгiструецца ўпаўнаважаным на гэта дыпламатычным прадстаўнiком або консульскай службовай асобай, вызначаецца па заканадаўству таго Дагаворнага Боку, якi назначыў дыпламатычнага прадстаўнiка або консульскую службовую асобу. Артыкул 27. Асабiстыя i маёмасныя адносiны памiж мужам i жонкай1. Асабiстыя i маёмасныя адносiны памiж мужам i жонкай рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога яны з'яўляюцца. 2. Калi муж (жонка) з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а жонка (муж) - грамадзянiнам другога Дагаворнага Боку, то ў справах, якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны сумесна пражываюць. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, суд якога вядзе справу. 3. У справах, якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, у выпадках, прадугледжаных пунктам 1, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога з'яўляюцца муж i жонка. Калi муж i жонка пражываюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то з'яўляецца кампетэнтным у вырашэннi справы таксама суд гэтага Дагаворнага Боку. 4. У справах, якiя датычацца асабiстых i маёмасных адносiн памiж мужам i жонкай, у выпадках, прадугледжаных пунктам 2, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога сумесна пражываюць муж i жонка. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то ў вырашэннi справы з'яўляюцца кампетэнтнымi суды абодвух Дагаворных Бакоў. Артыкул 28. Скасаванне шлюбу1. У справах аб скасаваннi шлюбу прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога з'яўляюцца муж i жонка ў момант падачы iску. Калi яны маюць месца жыхарства на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку. 2. Калi ў момант падачы iску муж з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а жонка - грамадзянкай другога Дагаворнага Боку, то ў справах аб скасаваннi шлюбу прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яны маюць сумеснае месца жыхарства. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, перад кампетэнтным органам якога ставiцца пытанне аб вядзеннi справы. 3. У справах аб скасаваннi шлюбу ў выпадках, прадугледжаных пунктам 1, з'яўляецца кампетэнтным орган таго Дагаворнага Боку, грамадзянамi якога з'яўляюцца муж i жонка на момант падачы iску. Калi яны пражываюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то з'яўляецца кампетэнтным таксама орган гэтага Дагаворнага Боку. 4. У справах аб скасаваннi шлюбу ў выпадках, прадугледжаных пунктам 2, з'яўляецца кампетэнтным орган таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражываюць муж i жонка. Калi адзiн з iх пражывае на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, а другi - на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то ў вырашэннi справы з'яўляюцца кампетэнтнымi органы абодвух Дагаворных Бакоў. 5. Суд, кампетэнтны ў вынясеннi рашэнняў па справах аб скасаваннi шлюбу, з'яўляецца кампетэнтным прымаць рашэннi аб бацькоўскiх правах i алiментах на карысць дзяцей, якiя не дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту. Артыкул 29. Прызнанне шлюбу несапраўдным1. У справах аб прызнаннi шлюбу несапраўдным прымяняецца заканадаўства Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога шлюб быў заключаны. 2. Кампетэнцыя суда ў справах аб прызнаннi шлюбу несапраўдным вызначаецца ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 28 гэтага Дагавора. Артыкул 30. Прававыя адносiны памiж бацькамi i дзецьмi1. Прававыя адносiны памiж бацькамi i дзецьмi, у тым лiку алiментныя прэтэнзii на карысць дзяцей, рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца дзiця. 2. Устанаўленне i аспрэчванне паходжання дзiцяцi ад пэўнай асобы вырашаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца дзiця з моманту свайго нараджэння. 3. У справах, указаных у пунктах 1 i 2 гэтага артыкула, з'яўляюцца кампетэнтнымi органы таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца дзiця, а таксама органы таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога дзiця мае сваё месца жыхарства. Артыкул 31. Iншыя алiментныя прэтэнзii1. У справах аб iншых алiментных прэтэнзiях прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае асоба, якая хадайнiчае аб спагнаннi алiментаў. 2. У справах, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае асоба, якая хадайнiчае аб спагнаннi алiментаў. Артыкул 32. Усынаўленне1. Пры вырашэннi пытання аб усынаўленнi прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца ўсынавiцель на момант падачы заявы. Калi ўсынавiцель з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а пражывае на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку. 2. Пры вырашэннi пытання аб усынаўленнi прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца ўсынаўляемы, у частцы яго згоды, згоды яго законнага прадстаўнiка, дазволу кампетэнтнага дзяржаўнага органа, а таксама з улiкам абмежаванняў на ўсынаўленне, якiя звязаны з пераменай папярэдняга месца жыхарства ўсынаўляемага на месца жыхарства ў другой дзяржаве. 3. Калi дзiця ўсынаўляецца мужам i жонкай, адзiн з якiх з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а другi - грамадзянiнам другога Дагаворнага Боку, то ўсынаўленне ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi заканадаўствам абодвух Дагаворных Бакоў. 4. Палажэннi пунктаў 1 - 3 гэтага артыкула прымяняюцца таксама ў адносiнах да змянення ўсынаўлення i адмены ўсынаўлення. 5. Пытаннi ўсынаўлення, змянення i адмены ўсынаўлення вырашаюцца органам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца ўсынаўляемы на момант падачы заявы. Калi ўсынаўляемы з'яўляецца грамадзянiнам аднаго Дагаворнага Боку, а пражывае на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае таксама ўсынавiцель, то ў гэтых справах кампетэнтным з'яўляецца таксама орган гэтага Дагаворнага Боку. Артыкул 33. Апека i папячыцельства1. Пытаннi апекi i папячыцельства, калi гэты Дагавор не ўстанаўлiвае iншае, вырашаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца асоба, над якой устанаўлiваецца апека або папячыцельства. 2. У пытаннях апекi i папячыцельства кампетэнтным з'яўляецца орган таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца асоба, у дачыненнi да якой устанаўлiваецца апека або папячыцельства. Артыкул 341. У выпадку неабходнасцi прыняцця мер па апецы або папячыцельству ў iнтарэсах грамадзянiна аднаго Дагаворнага Боку, месца жыхарства, месца знаходжання або маёмасць якога знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, орган другога Дагаворнага Боку неадкладна паведамiць аб гэтым органу, указанаму ў пункце 2 артыкула 33. 2. У выпадках, якiя не церпяць адкладу, кампетэнтны орган другога Дагаворнага Боку, аб якiм iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, прыме неабходныя часовыя меры ў адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i неадкладна паведамiць аб гэтым органу, указанаму ў пункце 2 артыкула 33. Часовыя меры захоўваюць сваю сiлу да прыняцця мер органам, указаным у пункце 2 артыкула 33. Артыкул 35Калi орган аднаго Дагаворнага Боку, якому паведамлена ў адпаведнасцi з артыкулам 34, пункт 1, заявiць, што ён прадастаўляе далейшыя дзеяннi органу другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца месца жыхарства, месца знаходжання гэтай асобы або дзе знаходзiцца яе маёмасць, або не выкажацца на працягу трох месяцаў, то орган другога Дагаворнага Боку можа правесцi справу аб апецы або папячыцельстве ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы. Раздзел трэцi ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ Ў МАЁМАСНЫХ СПРАВАХАртыкул 36. Нерухомая маёмасцьПрававыя адносiны, якiя датычацца нерухомай маёмасцi, рэгулююцца заканадаўствам, i з'яўляюцца кампетэнтнымi органы таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога нерухомая маёмасць знаходзiцца. Артыкул 37. Форма юрыдычнай здзелкi1. Форма юрыдычнай здзелкi вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога здзелка заключаецца. 2. Форма юрыдычнай здзелкi адносна нерухомай маёмасцi вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога здзелка заключаецца. Артыкул 38. Абавязацельствы з дагаворных адносiн1. Абавязацельствы з дагаворных адносiн рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога заключаны дагавор, калi ўдзельнiкi абавязацельных адносiн не падпарадкоўваюць гэтыя адносiны выбранаму iмi заканадаўству. 2. У справах аб абавязацельствах, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога адказчык мае месца жыхарства або месца знаходжання. Кампетэнтным з'яўляецца таксама суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мае месца жыхарства або месца знаходжання iсцец, калi на гэтай тэрыторыi знаходзiцца прадмет спрэчкi або маёмасць адказчыка. 3. Кампетэнцыю, указаную ў пункце 2 гэтага артыкула, удзельнiкi абавязацельных адносiн могуць змянiць па дамоўленасцi. Артыкул 39. Абавязацельствы, якiя ўзнiкаюць у вынiку прычынення шкоды1. Абавязацельствы, якiя ўзнiкаюць у вынiку прычынення шкоды, вызначаюцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца дзеянне, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды. Аднак калi iсцец i адказчык з'яўляюцца грамадзянамi аднаго Дагаворнага Боку, то прымяняецца заканадаўства гэтага Дагаворнага Боку. 2. У справах аб абавязацельствах, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца дзеянне, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды або на тэрыторыi якога пражывае адказчык. Кампетэнтным з'яўляецца таксама суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае iсцец, калi на гэтай жа тэрыторыi знаходзiцца маёмасць адказчыка. Артыкул 40. Iскавая даўнасцьПытаннi iскавай даўнасцi вырашаюцца па заканадаўству Дагаворнага Боку, якое прымяняецца для рэгулявання адпаведных прававых адносiн. Раздзел чацвёрты ПЫТАННI АТРЫМАННЯ Ў СПАДЧЫНУАртыкул 41. Прынцып раўнапраўя1. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць атрымлiваць у спадчыну на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку маёмасць i iншыя правы ў ходзе атрымання спадчыны па закону або завяшчанню ў выпадку смерцi спадчынадаўцы на тых жа самых умовах i ў тым жа аб'ёме, што i грамадзяне другога Дагаворнага Боку. 2. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку могуць скласцi завяшчанне на выпадак сваёй смерцi адносна сваёй маёмасцi, якая знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку. Артыкул 42. Прымяняемае заканадаўства1. Прававыя адносiны ў галiне атрымання ў спадчыну рухомай маёмасцi рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляўся спадчынадавец на момант сваёй смерцi. 2. Прававыя адносiны ў галiне атрымання ў спадчыну нерухомай маёмасцi рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта маёмасць знаходзiцца. 3. Устанаўленне таго, цi з'яўляецца маёмасць, якая ўваходзiць у спадчыну, рухомай або нерухомай, рэгулюецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта маёмасць знаходзiцца. Артыкул 43. Пераход спадчыны да дзяржавыКалi згодна з заканадаўствам Дагаворнага Боку, якi вызначаны ў артыкуле 42, наследнiкi адсутнiчаюць, то рухомая маёмасць пераходзiць да таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляўся спадчынадавец на момант смерцi, а нерухомая маёмасць пераходзiць ва ўласнасць Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца. Артыкул 44. Завяшчанне1. Здольнасць да складання або скасавання завяшчання, а таксама юрыдычныя вынiкi недакладнасцi волевыяўлення вызначаюцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога быў спадчынадавец на момант складання або адмены завяшчання. 2. Форма складання або скасавання завяшчання вызначаецца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога быў спадчынадавец на момант складання або адмены завяшчання. Аднак дастаткова выканання заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога завяшчанне складзена або скасавана. Артыкул 45. Кампетэнцыя органаў у справах аб атрыманнi спадчыны1. У справах аб атрыманнi спадчыны, якiя датычацца рухомай маёмасцi, кампетэнтным з'яўляецца орган таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога быў спадчынадавец на момант смерцi. 2. У справах аб атрыманнi спадчыны, якiя датычацца нерухомай маёмасцi, кампетэнтным з'яўляецца орган таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта маёмасць знаходзiцца. 3. У выпадку, калi ўся рухомая маёмасць, якая засталася пасля смерцi грамадзянiна аднаго Дагаворнага Боку, знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, то па просьбе наследнiка разгляд справы праводзiць орган другога Дагаворнага Боку, калi маецца згода на гэта ўсiх вядомых наследнiкаў. Артыкул 46. Раскрыццё i апавяшчэнне завяшчанняЗавяшчанне раскрывае i апавяшчае орган таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца завяшчанне. Копiя завяшчання i копiя пратакола аб раскрыццi i апавяшчэннi завяшчання перасылаюцца органу, кампетэнтнаму ў правядзеннi судовага разгляду спраў аб атрыманнi спадчыны. Раздзел пяты ПРАВААДНОСIНЫ ПА ПРАЦОЎНЫХ СПРАВАХАртыкул 471. Калi бакi працоўных адносiн не прадугледжваюць iншае, то ўзнiкненне, змяненне, скасаванне i спыненне працоўных адносiн, а таксама спрэчкi, што вынiкаюць з iх, рэгулююцца заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога работа выконваецца, выконвалася або павiнна была выконвацца. 2. У справах, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, кампетэнтнымi з'яўляюцца суды таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога работа выконваецца, выконвалася або павiнна была выконвацца. Кампетэнтнымi з'яўляюцца таксама суды таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца месца жыхарства або месца знаходжання адказчыка, а таксама iстца, калi на гэтай тэрыторыi знаходзiцца прадмет спрэчкi або маёмасць адказчыка. 3. Кампетэнцыю, вызначаную ў пункце 2 гэтага артыкула, бакi працоўнага пагаднення могуць змянiць па дамоўленасцi. Раздзел шосты ПРАЦЭСУАЛЬНЫЯ РАСХОДЫ I ЛЬГОТЫАртыкул 48. Вызваленне ад забеспячэння расходаў па вядзенню справыАд грамадзян аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя пражываюць або знаходзяцца на тэрыторыi любога з гэтых Дагаворных Бакоў i выступаюць перад кампетэнтнымi ў грамадзянскiх, сямейных, працоўных справах органамi другога Дагаворнага Боку, нельга патрабаваць забеспячэння расходаў па вядзенню справы толькi таму, што яны з'яўляюцца замежнымi грамадзянамi або што ў iх няма месца жыхарства або месца знаходжання на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, перад органамi якога яны выступаюць. Артыкул 49. Вызваленне ад уплаты судовых расходаў i расходаў па аплаце дапамогi адваката1. Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку карыстаюцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку вызваленнем ад уплаты судовых расходаў i расходаў па аплаце дапамогi адваката на тых жа ўмовах, з тымi ж перавагамi, як i грамадзяне другога Дагаворнага Боку. 2. Вызваленнi, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, датычацца ўсiх дзеянняў пры вядзеннi справы, у тым лiку выканаўчых дзеянняў. 3. Вызваленне ад пакрыцця расходаў, прадастаўленае па пэўнай справе судом аднаго Дагаворнага Боку, распаўсюджваецца таксама на расходы, якiя ўзнiклi ў выпадку ажыццяўлення дзеянняў пры вядзеннi гэтай жа справы на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку. Артыкул 501. Для атрымання вызвалення ад уплаты расходаў, указаных у артыкуле 49 гэтага Дагавора, неабходна прад'явiць даведку аб асабiстым, сямейным i маёмасным становiшчы заяўнiка. Такая даведка выдаецца кампетэнтным органам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца месца жыхарства або месца знаходжання заяўнiка. 2. Калi заяўнiк не пражывае i не знаходзiцца на тэрыторыi якога-небудзь з Дагаворных Бакоў, то даведку можа выдаць дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульская ўстанова таго Дагаворнага Боку, грамадзянiнам якога з'яўляецца заяўнiк. 3. Суд, якi вырашае пытанне аб вызваленнi ад уплаты расходаў, указаных у артыкуле 49 гэтага Дагавора, можа запатрабаваць ад органа, якi выдаў даведку, дадатковых тлумачэнняў або папаўнення даных. 4. У выпадку, калi заканадаўства Дагаворнага Боку, суд якога вырашае пытанне аб вызваленнi ад уплаты расходаў, не патрабуе прадастаўлення даведкi аб асабiстым, сямейным, маёмасным становiшчы, то падставай служыць толькi заява. Артыкул 511. Грамадзянiн аднаго Дагаворнага Боку, якi намерваецца хадайнiчаць аб вызваленнi ад уплаты расходаў, указаных у артыкуле 49 гэтага Дагавора, перад судом другога Дагаворнага Боку, можа прад'явiць такое хадайнiцтва пiсьмова ў адпаведны суд па месцы свайго жыхарства або месцы знаходжання. Гэты суд перасылае кампетэнтнаму суду другога Дагаворнага Боку дакументы, указаныя ў артыкуле 50 гэтага Дагавора. 2. Хадайнiцтва, указанае ў пункце 1 гэтага артыкула, можа быць прад'яўлена адначасова з iскам. Артыкул 52. Тэрмiны1. Суд аднаго Дагаворнага Боку, абавязваючы працэсуальны бок або ўдзельнiка працэсу, якi пражывае або знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, да ўплаты судовых расходаў або дапаўнення, якога не хапае ў iску або заяве, адначасова назначае тэрмiн не менш аднаго месяца. Адлiк тэрмiну пачынаецца з даты ўручэння пiсьмовага паведамлення аб гэтым. 2. Калi суд аднаго Дагаворнага Боку назначыць працэсуальным бакам або ўдзельнiкам вядзення справы, якiя пражываюць або знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, тэрмiн ажыццяўлення працэсуальнага дзеяння, то пытанне аб выкананнi гэтага тэрмiну вырашае дата штэмпеля паштовага аддзялення таго Дагаворнага Боку, з тэрыторыi якога адпраўлены пiсьмовы дакумент, якi прадстаўляе сабой выкананне дзеяння. 3. У выпадку перадачы ў пэўны тэрмiн патрабуемых суду расходаў на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку вырашальнай у пытаннi захавання назначанага тэрмiну з'яўляецца дата ўнясення iх у банк таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога пражывае працэсуальны бок або ўдзельнiк вядзення справы. 4. Пры разглядзе вынiкаў парушэння тэрмiнаў суд ажыццяўляе працэсуальныя дзеяннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы. Раздзел сёмы ПРЫЗНАННЕ I ВЫКАНАННЕ РАШЭННЯЎАртыкул 53. Прызнанне рашэнняў, якiя не патрабуюць выканання1. Уступiўшыя ў законную сiлу рашэннi па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах, якiя не патрабуюць выканання i вынесены судом аднаго Дагаворнага Боку, падлягаюць прызнанню на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без правядзення справы аб прызнаннi пры ўмове, што суд другога Дагаворнага Боку не вынес раней па гэтых жа справах уступiўшыя ў законную сiлу рашэннi або не валодаў па гэтых справах выключнай кампетэнцыяй на падставе гэтага Дагавора, а ў выпадку адсутнасцi такога ўрэгулявання ў Дагаворы - на падставе ўнутранага права гэтага Дагаворнага Боку. 2. Уступiўшыя ў законную сiлу рашэннi па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах, якiя не патрабуюць выканання i вынесены несудовымi органамi аднаго Дагаворнага Боку, падлягаюць прызнанню на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з правiламi артыкулаў 54 - 57 гэтага Дагавора. ПРЫЗНАННЕ I ВЫКАНАННЕ СУДОВЫХ РАШЭННЯЎАртыкул 541. Ва ўмовах, прадугледжаных гэтым Дагаворам, Дагаворныя Бакi прызнаюць i выконваюць на сваёй тэрыторыi судовыя рашэннi, вынесеныя на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку: 1) па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах; 2) па крымiнальных справах у частцы, што датычыцца пакрыцця шкоды, прычыненай злачынствам. 2. Судовымi рашэннямi ў тлумачэннi пункта 1 гэтага артыкула лiчацца таксама мiравыя пагадненнi, заключаныя ва ўстаноўленым законам парадку па грамадзянскiх, сямейных i працоўных справах аб маёмасных спрэчках. Артыкул 55Рашэннi, пералiчаныя ў артыкуле 54 гэтага Дагавора, падлягаюць прызнанню i выкананню на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, калi: 1) па заканадаўству Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне вынесена, яно ўступiла ў законную сiлу i падлягае выкананню, а па справах аб алiментных абавязацельствах таксама рашэннi, якiя не ўступiлi ў законную сiлу, калi яны могуць быць выкананы; 2) згодна з палажэннямi гэтага Дагавора, а ў выпадках, не прадугледжаных гэтым Дагаворам, згодна з заканадаўствам таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, справа не адносiцца да выключнай кампетэнцыi органаў выклiкаемага Дагаворнага Боку; 3) бок не быў пазбаўлены магчымасцi аховы сваiх правоў, а ў выпадку наяўнасцi абмежаванай працэсуальнай дзеяздольнасцi - адпаведнага прадстаўнiцтва, асаблiва бок, якi не ўдзельнiчаў у вядзеннi справы i атрымаў выклiк на судовае пасяджэнне ў належны тэрмiн i ў належным парадку; 4) па справе памiж тымi ж бакамi i аб тым жа прадмеце, па тых жа падставах не было раней вынесена ўступiўшае ў законную сiлу рашэнне кампетэнтным судом таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, i калi памiж тымi ж бакамi раней не была ўзбуджана справа ў судзе таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана; 5) рашэнне суда трэцяй дзяржавы памiж тымi ж бакамi i аб тым жа прадмеце, па тых жа падставах не было ўжо прызнана або выканана на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, дзе рашэнне павiнна быць прызнана i выканана; 6) пры вынясеннi рашэння быў прыменены закон, прадугледжаны гэтым Дагаворам, а ў выпадку адсутнасцi такога ўрэгулявання ў Дагаворы - на падставе ўнутранага права Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне было прызнана i выканана. Артыкул 561. Хадайнiцтва аб прызнаннi i выкананнi рашэння можа быць пададзена як непасрэдна ў кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, так i ў суд, якi вынес рашэнне па справе ў першай iнстанцыi. Суд, якi вынес рашэнне па справе ў першай iнстанцыi, накiроўвае хадайнiцтва кампетэнтнаму суду другога Дагаворнага Боку. 2. Да хадайнiцтва неабходна прыкласцi: 1) рашэнне або яго засведчаную копiю разам з пацвярджэннем, што рашэнне ўступiла ў законную сiлу i часткова або поўнасцю выканана, а па справах аб алiментных абавязацельствах, калi рашэнне не ўступiла ў законную сiлу, разам з пацвярджэннем, што яно падлягае выкананню, калi гэта не вынiкае з самога рашэння; 2) дакумент, якi пацвярджае, што бок, супраць якога было вынесена рашэнне i якi не прымаў удзелу ў вядзеннi справы, атрымаў выклiк аб яўцы ў судовае пасяджэнне ва ўказаны тэрмiн i ў належным парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне вынесена, а ў выпадку абмежаванай працэсуальнай дзеяздольнасцi боку - дакумент, якi пацвярджае, што гэты бок быў належным чынам прадстаўлены; 3) засведчаны пераклад хадайнiцтва i дакументаў, пералiчаных у падпунктах 1 i 2 гэтага пункта, на мову таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана або выканана; 4) копii хадайнiцтва i копii дадаткаў, указаных у падпунктах 1 i 3 гэтага пункта, для ўручэння ўдзельнiкам вядзення справы. Артыкул 57. Парадак прызнання i выканання судовых рашэнняў1. У прызнаннi i выкананнi судовых рашэнняў кампетэнтным з'яўляецца суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана. 2. У вядзеннi справы аб прызнаннi i выкананнi судовага рашэння суд абмяжоўваецца праверкай, цi былi выкананы ўмовы, прадугледжаныя артыкуламi 54 - 56 гэтага Дагавора. 3. Для прызнання i выканання рашэння прымяняецца заканадаўства таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога рашэнне павiнна быць прызнана i выканана; гэта датычыцца таксама формы хадайнiцтва аб прызнаннi i выкананнi рашэння. 4. Калi на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, суд якога вынес рашэнне, выкананне рашэння прыпынена ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку, то на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку прыпыняецца вядзенне справы аб прызнаннi i выкананнi рашэння або вядзенне справы аб выкананнi судовага рашэння. 5. Пры разглядзе хадайнiцтва аб прызнаннi i выкананнi судовага рашэння суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога гэта рашэнне павiнна быць прызнана i выканана, можа запатрабаваць ад бакоў тлумачэнняў. Гэты суд можа таксама запатрабаваць дадатковых тлумачэнняў ад суда, якi вынес рашэнне. ВЫКАНАННЕ РАШЭННЯЎ АБ РАСХОДАХАртыкул 581. Калi асоба, вызваленая на падставе артыкула 49 ад уплаты расходаў па вядзенню справы, будзе абавязана правамоцным рашэннем, вынесеным судом на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, пакрыць гэтыя расходы ўдзельнiку вядзення справы, то кампетэнтны суд другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога павiнна наступiць iх прымусовае спагнанне, бясплатна вынесе па хадайнiцтву пастанову аб выкананнi гэтага рашэння. 2. Расходамi па вядзенню справы з'яўляюцца таксама расходы па пацвярджэнню факта ўступлення ў законную сiлу i выканальнасцi рашэння i расходы па перакладу неабходных дакументаў. Артыкул 591. Да хадайнiцтва аб выкананнi рашэння аб выплаце расходаў прыкладаецца судовае рашэнне або засведчаная копiя часткi рашэння, якая вызначае размер расходаў, разам з пацвярджэннем, што рашэнне ўступiла ў законную сiлу i ў якой частцы выканана, а таксама засведчаны пераклад гэтых дакументаў. 2. Суд, якi ў адпаведнасцi з пастановай, указанай у пункце 1 артыкула 58 гэтага Дагавора, вырашае пытанне аб выкананнi рашэння аб выплаце расходаў, абмяжоўваецца праверкай таго, цi ўступiла гэта рашэнне ў законную сiлу i цi магчыма яго выканаць. 3. Суд таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога расходы па вядзенню справы былi авансам прадастаўлены дзяржавай, мае права звярнуцца ў кампетэнтны суд другога Дагаворнага Боку аб спагнаннi гэтых расходаў. Гэты суд праводзiць прымусовае спагнанне згодна са сваёй кампетэнцыяй без спагнання пошлiн i перадае спагнаныя сумы дыпламатычнаму прадстаўнiцтву або консульскай установе другога Дагаворнага Боку. Палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага артыкула прымяняюцца адпаведна. Частка трэцяя ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ ПА КРЫМIНАЛЬНЫХ СПРАВАХРаздзел першы АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ КРЫМIНАЛЬНАГА ПРАСЛЕДАВАННЯАртыкул 60. Абавязак узбуджэння крымiнальнага праследавання1. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца па просьбе другога Дагаворнага Боку ўзбуджаць крымiнальнае праследаванне супраць сваiх грамадзян, а таксама асоб, якiя маюць месца пастаяннага жыхарства або месца знаходжання на яго тэрыторыi, якiя падазраюцца ва ўчыненнi злачынства на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку, калi гэта дзеянне з'яўляецца злачынствам па заканадаўству абодвух Дагаворных Бакоў. 2. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула прымяняюцца ў выпадках учынення процiпраўных дзеянняў асобай, якая не дасягнула ўзросту прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi. 3. Дагаворныя Бакi могуць звяртацца з просьбай аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання за процiпраўныя дзеяннi, якiя па заканадаўству выклiкаючага Дагаворнага Боку таксама лiчацца злачынствамi, а па заканадаўству выклiкаемага Дагаворнага Боку - адмiнiстрацыйнымi правапарушэннямi. 4. У выпадках, аб якiх iдзе гаворка ў пунктах 1 - 3 гэтага артыкула, кампетэнтныя органы выклiкаемага Дагаворнага Боку прымяняюць заканадаўства сваёй дзяржавы. 5. Калi дзеянне, па якому ўзбуджана крымiнальнае праследаванне, выклiкае прэтэнзii па пакрыццю шкоды i аб гэтым пададзены адпаведныя заявы асоб, якiя панеслi шкоду ад гэтага дзеяння, то гэтыя прэтэнзii разглядаюцца ў крымiнальнай справе. Артыкул 61. Узбуджэнне крымiнальнага праследавання за ваенныя злачынствы i злачынствы супраць чалавецтваУ справах аб ваенных злачынствах i злачынствах супраць чалавецтва палажэнне пункта 1 артыкула 60 гэтага Дагавора прымяняецца таксама ў тым выпадку, калi ўказаныя злачынствы ўчынены па-за тэрыторыяй выклiкаючага Дагаворнага Боку. Артыкул 62. Просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання1. Просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання павiнна змяшчаць: 1) назву выклiкаючага органа; 2) прозвiшча i iмя падазраваемай асобы, звесткi аб яе грамадзянстве, месцы жыхарства i iншыя звесткi аб асобе; 3) апiсанне i юрыдычную квалiфiкацыю дзеяння, у сувязi з якiм была пададзена просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання. 2. Акрамя таго, да просьбы прыкладаюцца: 1) тэкст палажэнняў крымiнальнага права, а па меры неабходнасцi - таксама iншых палажэнняў заканадаўства выклiкаючага Дагаворнага Боку, iстотных для крымiнальнага праследавання; 2) матэрыялы спраў або iх засведчаныя копii, а таксама рэчавыя доказы; 3) заявы аб пакрыццi шкоды i па меры магчымасцi звесткi аб яе размерах; 4) заявы пацярпеўшых аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання, калi заканадаўства выклiкаючага Дагаворнага Боку гэтага патрабуе. Артыкул 63. Адсылка падазраваемага або абвiнавачванага1. Калi ў момант падачы просьбы аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання падазраваемы або абвiнавачваны арыштаваны або затрыманы на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку, то гэты Дагаворны Бок павiнен забяспечыць яго перадачу на тэрыторыю выклiкаемага Дагаворнага Боку. 2. Калi ў момант падачы просьбы аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання падазраваемы або абвiнавачваны знаходзiцца на волi на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку, то гэты Дагаворны Бок у выпадку неабходнасцi прыме ў адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам меры да яго звароту на тэрыторыю выклiкаемага Дагаворнага Боку. Артыкул 64. Абавязковасць паведамленняўВыклiкаемы Дагаворны Бок паведамляе выклiкаючаму Дагаворнаму Боку аб вынiках разгляду просьбы аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання, а таксама аб вынiках крымiнальнага праследавання асобы, у дачыненнi да якой была накiравана просьба аб узбуджэннi крымiнальнага праследавання. Па просьбе выклiкаючага Дагаворнага Боку высылаюцца копii рашэнняў па гэтых пытаннях. Артыкул 65. Вынiкi ўзбуджэння крымiнальнага праследаванняПасля ўзбуджэння крымiнальнага праследавання ў парадку артыкула 60 гэтага Дагавора кампетэнтныя органы выклiкаючага Дагаворнага Боку не могуць ажыццяўляць вядзенне крымiнальнай справы супраць той жа асобы i за тыя ж дзеяннi. Кампетэнтныя органы выклiкаючага Дагаворнага Боку могуць аднавiць вядзенне крымiнальнай справы супраць той жа асобы за тыя ж дзеяннi ў выпадку прыняцця органам выклiкаемага Дагаворнага Боку рашэння аб адмаўленнi ва ўзбуджэннi крымiнальнага праследавання або аб спыненнi вядзення крымiнальнай справы. Раздзел другi ВЫДАЧА 3 МЭТАЙ КРЫМIНАЛЬНАГА ПРАСЛЕДАВАННЯ I АДБЫЦЦЯ ПАКАРАННЯАртыкул 66. Выдача асоб1. Дагаворныя Бакi выдаюць адзiн аднаму па просьбе ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Дагавора асоб, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi, для прыцягнення iх да крымiнальнай адказнасцi або для адбыцця пакарання. 2. Выдача для прыцягнення асобы да крымiнальнай адказнасцi ажыццяўляецца толькi за такiя дзеяннi, што ў адпаведнасцi з заканадаўствам абодвух Дагаворных Бакоў з'яўляюцца злачынствамi, за ўчыненне якiх прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн звыш аднаго года або больш суровае пакаранне. 3. Выдача для адбыцця пакарання ажыццяўляецца толькi ў выпадку асуджэння асобы да пазбаўлення волi на тэрмiн не менш шасцi месяцаў або да больш суровага пакарання i за ўчыненне такога дзеяння, якое з'яўляецца крымiнальна каральным у адпаведнасцi з заканадаўствам абодвух Дагаворных Бакоў. Артыкул 67. Абмежаваннi адносна смяротнай карыКалi за ўчыненае злачынства прадугледжана смяротная кара па заканадаўству выклiкаючага Дагаворнага Боку, але яна не прадугледжана па заканадаўству выклiкаемага Дагаворнага Боку, то на тэрыторыi выклiкаючага Дагаворнага Боку немагчыма нi прыгаварыць асобу да смяротнай кары, нi прывесцi такi прыгавор да выканання. Артыкул 68. Адмова ў выдачы1. Выдача не адбываецца, калi: 1) асоба, аб выдачы якой накiравана просьба, з'яўляецца грамадзянiнам Дагаворнага Боку або ёй прадастаўлена права прытулку; 2) злачынства ўчынена на тэрыторыi выклiкаемага Дагаворнага Боку; 3) у адпаведнасцi з заканадаўствам выклiкаемага Дагаворнага Боку крымiнальная справа не можа быць узбуджана або прыгавор не можа быць прыведзены ў выкананне з-за тэрмiну даўнасцi або iншых прычын, прадугледжаных гэтым заканадаўствам; 4) на тэрыторыi выклiкаемага Дагаворнага Боку ў дачыненнi да асобы, аб выдачы якой накiравана просьба, у сувязi з гэтым жа злачынствам праводзiцца расследаванне або вынесены прыгавор, якi ўступiў у законную сiлу, цi пастановы аб адмове ва ўзбуджэннi крымiнальнага праследавання або аб спыненнi вядзення крымiнальнай справы; 5) дзеянне разглядаецца выклiкаемым Дагаворным Бокам як палiтычнае або воiнскае злачынства. 2. Выклiкаемы Дагаворны Бок iнфармуе выклiкаючы Дагаворны Бок аб вынiку разгляду просьбы аб выдачы. Пры адмове ў выдачы выклiкаемы Дагаворны Бок паведамляе выклiкаючаму Дагаворнаму Боку аб падставах такой адмовы. Артыкул 69. Просьба аб выдачы1. Просьба аб выдачы павiнна быць складзена ў пiсьмовай форме i змяшчаць: 1) назву выклiкаючага органа; 2) тэкст закона выклiкаючага Дагаворнага Боку, на падставе якога дзеянне прызнаецца злачынствам; 3) прозвiшча i iмя асобы, у дачыненнi да якой накiравана просьба аб выдачы, звесткi аб яе грамадзянстве, месцы жыхарства або месцы знаходжання i iншыя звесткi аб гэтай асобе, а таксама, па магчымасцi, апiсанне знешнасцi гэтай асобы, яе фатаграфiю i адпячаткi пальцаў; 4) даныя аб размеры матэрыяльнай шкоды, прычыненай злачынствам. 2. Да просьбы аб выдачы асобы для прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi павiнна быць прыкладзена засведчаная копiя пастановы аб узяццi гэтай асобы пад варту з апiсаннем фактычных акалiчнасцей справы. Да просьбы аб выдачы для прывядзення прыгавору ў выкананне павiнны быць прыкладзены засведчаная копiя прыгавору з даведкай аб уступленнi яго ў законную сiлу. Калi асуджаны ўжо адбыў частку пакарання, то паведамляюцца даныя аб гэтым. 3. Просьба аб выдачы i прыкладзеныя дакументы павiнны быць выкананы на дзяржаўнай мове выклiкаючага Дагаворнага Боку з перакладам на дзяржаўную мову выклiкаемага Дагаворнага Боку. Артыкул 70. Дапаўненнi да просьбы аб выдачыВыклiкаемы Дагаворны Бок можа запатрабаваць дапаўненнi да просьбы аб выдачы, калi накiраваная выклiкаючым Дагаворным Бокам iнфармацыя з'яўляецца недастатковай для задавальнення просьбы аб выдачы. Выклiкаемы Дагаворны Бок можа назначыць для гэтага выклiкаючаму Дагаворнаму Боку апошнi тэрмiн да двух месяцаў. Гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны па просьбе выклiкаючага Дагаворнага Боку пры наяўнасцi ўважлiвых прычын. АРЫШТ З МЭТАЙ ВЫДАЧЫАртыкул 71Пасля атрымання просьбы аб выдачы выклiкаемы Дагаворны Бок неадкладна прымае меры з мэтай арышту асобы, аб выдачы якой накiравана просьба, за выключэннем выпадкаў, калi вiдавочна, што ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Дагавора выдача не дапускаецца. Артыкул 721. Арышт можа быць ажыццеўлёны таксама да атрымання просьбы аб выдачы, калi выклiкаючы Дагаворны Бок папросiць аб гэтым, спасылаючыся на пастанову аб арышце або прыгавор, якiя з'яўляюцца падставай для просьбы аб выдачы. Папрасiць аб арышце можна па пошце, тэлеграмай або пры дапамозе iншых сродкаў, якiя выключаюць якiя-небудзь сумненнi. 2. Аб арышце, ажыццеўлёным у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула, або аб адмове ў арышце неабходна неадкладна iнфармаваць выклiкаючы Дагаворны Бок. Артыкул 73. Вызваленне арыштаванай асобы1. Асоба, арыштаваная ў адпаведнасцi з артыкулам 71 гэтага Дагавора, можа быць вызвалена выклiкаемым Дагаворным Бокам, калi ў тэрмiн, вызначаны ў артыкуле 70 гэтага Дагавора, не паступяць дадатковыя звесткi, якiя запытаны. 2. Асоба, арыштаваная ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 72 гэтага Дагавора, падлягае вызваленню, калi просьба аб выдачы не паступiць на працягу аднаго месяца з дня атрымання выклiкаючым Дагаворным Бокам паведамлення аб арышце гэтай асобы. Артыкул 74. Адтэрмiноўка выдачыВыклiкаемы Дагаворны Бок можа адтэрмiнаваць выдачу асобы, у дачыненнi да якой паступiла просьба аб выдачы, калi супраць яе на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку праводзiцца расследаванне па крымiнальнай справе або яна асуджана за якое-небудзь iншае злачынства, да заканчэння расследавання крымiнальнай справы або поўнага адбыцця назначанага пакарання цi вызвалення гэтай асобы ад пакарання. Артыкул 75. Часовая выдача1. Часовая выдача асобы дапускаецца па абгрунтаванай просьбе выклiкаючага Дагаворнага Боку ў тым выпадку, калi адтэрмiноўка выдачы можа быць прычынай заканчэння тэрмiну даўнасцi для крымiнальнага праследавання або сур'ёзна ўскладняе расследаванне злачынства, учыненага гэтай асобай. 2. Асоба, часова выдадзеная, павiнна быць неадкладна перададзена назад пасля заканчэння працэсуальных дзеянняў, для правядзеяння якiх яна была выдадзена, аднак не пазней чым на працягу трох месяцаў з дня часовай выдачы. У неабходных выпадках гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны выклiкаемым Дагаворным Бокам. Артыкул 76. Сукупнасць просьб аб выдачыКалi аб выдачы адной i той жа асобы просяць некалькi дзяржаў, то выклiкаемы Дагаворны Бок вырашае, каму з iх выдаць гэтую асобу. Пры прыняццi такога рашэння прымаюцца да ўвагi ўсе акалiчнасцi, асаблiва грамадзянства гэтай асобы, месца ўчынення, а таксама цяжар злачынства. Артыкул 77. Абмежаваннi праследавання выдадзенай асобы1. Без згоды выклiкаемага Дагаворнага Боку супраць выдадзенай асобы нельга ўзбудзiць крымiнальнае праследаванне, выканаць у дачыненнi да яе прыгавор, а таксама яна не можа быць выдадзена трэцяй дзяржаве ў сувязi з учыненнем гэтай асобай перад выдачай iншага злачыннага дзеяння, чым тое, за якое яна выдадзена. 2. Згоды выклiкаемага Дагаворнага Боку для ажыццяўлення дзеянняў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, не патрабуецца, калi: 1) выдадзеная асоба на працягу аднаго месяца пасля заканчэння крымiнальнага праследавання або адбыцця пакарання не пакiнула тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку. У гэты тэрмiн не залiчваецца час, на працягу якога выдадзеная асоба не магла пакiнуць не па сваёй вiне тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку; 2) выдадзеная асоба пакiнула тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку, але добраахвотна вярнулася на гэту тэрыторыю. Артыкул 78. Выкананне выдачыВыклiкаемы Дагаворны Бок паведамляе выклiкаючаму Дагаворнаму Боку аб месцы i даце выдачы асобы. Калi выклiкаючы Дагаворны Бок не прыме асобу, якая падлягае выдачы, у назначаны тэрмiн, то яна можа быць вызвалена пасля заканчэння пятнаццацi дзён з даты, назначанай для выдачы. Артыкул 79. Паўторная выдачаКалi выдадзеная асоба ўхiлiцца якiм-небудзь спосабам ад крымiнальнага праследавання або адбыцця пакарання i вернецца на тэрыторыю выклiкаемага Дагаворнага Боку, то яна можа быць выдадзена па паўторнай просьбе без неабходнасцi перасылкi дакументаў, прадугледжаных артыкулам 69 гэтага Дагавора. Артыкул 80. Паведамленне аб вынiках крымiнальнага праследаванняВыклiкаючы Дагаворны Бок неадкладна паведамляе выклiкаемаму Дагаворнаму Боку аб вынiку крымiнальнага праследавання супраць выдадзенай асобы. У выпадку ўступлення рашэння ў законную сiлу перасылаецца яго копiя. Артыкул 81. Транзiт1. Выклiкаемы аб выдачы дазволу на транзiт Дагаворны Бок па просьбе выклiкаючага Дагаворнага Боку дазваляе транзiт цераз сваю тэрыторыю асоб, выдадзеных выклiкаючаму Дагаворнаму Боку трэцяй дзяржавай. Выклiкаемы Дагаворны Бок можа не дазволiць транзiтную перавозку асоб, выдача якiх не дазваляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Дагавора. 2. Просьба аб выдачы дазволу на транзiт уносiцца i разглядаецца ў тым жа парадку, што i просьба аб выдачы. 3. Выклiкаемы аб выдачы дазволу на транзiт Дагаворны Бок ажыццяўляе транзiт спосабам, якi яму больш за ўсё падыходзiць. 4. Выдача дазволу на транзiт не патрабуецца, калi ён ажыццяўляецца паветраным шляхам без прамежкавай пасадкi. Артыкул 82. Расходы па выдачы i транзiтуРасходы па выдачы нясе той Дагаворны Бок, на тэрыторыi якога гэтыя расходы ўзнiклi. Расходы па транзiту нясе выклiкаючы Дагаворны Бок. Раздзел трэцi IНШЫЯ ПЫТАННI Ў АКАЗАННI ПРАВАВОЙ ДАПАМОГI ПА КРЫМIНАЛЬНЫХ СПРАВАХАртыкул 83. Часовая перадача асоб, пазбаўленых волi1. Калi ўзнiкне неабходнасць допыту ў якасцi сведкi асобы, пазбаўленай волi на тэрыторыi выклiкаемага Дагаворнага Боку, то кампетэнтныя органы гэтага Дагаворнага Боку могуць прыняць рашэнне аб часовай перадачы гэтай асобы на тэрыторыю выклiкаючага Дагаворнага Боку пры наяўнасцi просьб аб гэтым. Гэта асоба будзе заставацца пад арыштам i пасля заканчэння допыту будзе неадкладна перададзена выклiкаемаму Дагаворнаму Боку. 2. Калi ўзнiкне неабходнасць допыту ў якасцi сведкi асобы, пазбаўленай волi на тэрыторыi трэцяй дзяржавы, то кампетэнтныя органы выклiкаемага Дагаворнага Боку даюць дазвол на транзiт гэтай асобы цераз тэрыторыю сваёй дзяржавы пры наяўнасцi просьбы аб гэтым. Артыкул 84. Выдача прадметаў1. Прадметы, набытыя ў вынiку злачынства або ў вынiку абмену такiх, а таксама iншыя прадметы, якiя з'яўляюцца рэчавымi доказамi па крымiнальнай справе, выдаюцца выклiкаючаму Дагаворнаму Боку. 2. Выклiкаемы Дагаворны Бок можа часова адтэрмiнаваць выдачу прадметаў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, калi яны неабходныя яму для вядзення iншай крымiнальнай справы. 3. Правы трэцiх асоб на прадметы, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула i выдадзеныя выклiкаючаму Дагаворнаму Боку, захоўваюцца. 4. Пасля заканчэння вядзення крымiнальнай справы гэтыя прадметы вяртаюцца таму Дагаворнаму Боку, якi iх выдаў, або са згоды гэтага Дагаворнага Боку выдаюцца непасрэдна асобам, якiя маюць права на гэтыя прадметы. 5. Пры выдачы прадметаў у адпаведнасцi з гэтым артыкулам не прымяняюцца правiлы, якiя абмяжоўваюць увоз i вываз прадметаў i валютных каштоўнасцей. ПАВЕДАМЛЕННI АБ АСУДЖЭННIАртыкул 85Дагаворныя Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб уступiўшых у законную сiлу прыгаворах, вынесеных судамi аднаго з Дагаворных Бакоў у дачыненнi да грамадзян другога Дагаворнага Боку. Артыкул 86Дагаворныя Бакi прадастаўляюць адзiн аднаму па абгрунтаванай просьбе поўную iнфармацыю аб судзiмасцi ў адносiнах да кожнай асобы, якая асуджана на iх тэрыторыi. Артыкул 87Дагаворныя Бакi перасылаюць адзiн аднаму па просьбе адпячаткi пальцаў асоб, названых у артыкулах 85 i 86 гэтага Дагавора. Артыкул 88. Удзел прадстаўнiкоў Дагаворных Бакоў пры аказаннi прававой дапамогiПрадстаўнiкi кампетэнтных органаў аднаго з Дагаворных Бакоў могуць прысутнiчаць пры выкананнi просьб аб аказаннi прававой дапамогi па крымiнальных справах на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку. Згоду на iх прысутнасць даюць: з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства юстыцыi або Пракуратура рэспублiкi, з боку Рэспублiкi Польшча - Мiнiстэрства юстыцыi. Раздзел чацвёрты ВЫКАНАННЕ СУДОВЫХ РАШЭННЯЎ ПА КРЫМIНАЛЬНЫХ СПРАВАХАртыкул 89. Вызначэнне тэрмiнаў1. У разуменнi гэтага раздзела выраз "мера бяспекi" азначае: 1) у Рэспублiцы Беларусь - змяшчэнне ў псiхiятрычную бальнiцу агульнага або спецыяльнага тыпу; 2) у Рэспублiцы Польшча - змяшчэнне ў псiхiятрычную бальнiцу або iншую адпаведную медыцынскую ўстанову, а таксама накiраванне ў лячэбнiцу для алкаголiкаў i наркаманаў. 2. У разуменнi гэтага раздзела наступныя выразы азначаюць: 1) "дзяржава вынясення прыгавору" - дзяржава, у якой вынесена судовае рашэнне, што падлягае выкананню; 2) "дзяржава выканання прыгавору" - дзяржава, якая ўзяла або павiнна ўзяць на сябе выкананне судовага рашэння. Артыкул 90. Асноўны прынцып1. Дагаворныя Бакi абавязваюцца па ўзаемнай просьбе ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Дагавора браць на сябе выкананне правамоцных рашэнняў па крымiнальных справах, у якiх суды аднаго Дагаворнага Боку ў дачыненнi да грамадзян другога Дагаворнага Боку назначылi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi або прымянiлi меру бяспекi. 2. З просьбамi, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1 гэтага артыкула, выступаюць як кампетэнтныя цэнтральныя органы дзяржавы вынясення прыгавору, так i кампетэнтныя цэнтральныя органы дзяржавы выканання прыгавору. Артыкул 91. Правы асуджанага1. Асуджаны, яго законны прадстаўнiк, муж (жонка), сваяк па прамой лiнii, родныя брат цi сястра або асоба, якая ўпаўнаважана асуджаным, могуць звяртацца з заявай у кампетэнтныя цэнтральныя органы як дзяржавы вынясення прыгавору, так i дзяржавы выканання прыгавору аб учыненнi дзеянняў, пра якiя iдзе гаворка ў артыкуле 90 гэтага Дагавора. 2. Кожнаму асуджанаму, у дачыненнi да якога можа быць прыменены гэты раздзел, будзе паведамлена дзяржавай вынясення прыгавору аб iстотных палажэннях гэтага раздзела. 3. Кампетэнтныя цэнтральныя органы Дагаворных Бакоў паведамляюць пiсьмова асуджанаму аб рашэннях, якiя звязаны з узяццем на сябе выканання судовага рашэння. Артыкул 92. Умовы ўзяцця на сябе выканання судовага рашэнняУзяцце на сябе выканання судовага рашэння наступае: 1) калi асуджаны з'яўляецца грамадзянiнам дзяржавы выканання прыгавору; 2) калi асуджаны выказаў згоду на яго перадачу ў дзяржаву выканання прыгавору для адбыцця назначанага пакарання; калi асуджаны або асоба, у дачыненнi да якой прыменены меры бяспекi, няздольныя выказаць сваю згоду, то такую згоду выказвае iх законны прадстаўнiк; 3) калi дзеянне, за якое назначана пакаранне або прыменена мера бяспекi, з'яўляецца крымiнальна каральным таксама па заканадаўству дзяржавы выканання прыгавору або было б крымiнальна каральным, калi б было ўчынена на тэрыторыi гэтай дзяржавы; 4) калi судовае рашэнне ўступiла ў законную сiлу; 5) калi на момант атрымання просьбы аб узяццi на сябе выканання судовага рашэння асуджанаму або асобе засталося адбываць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi або меру бяспекi тэрмiнам не менш шасцi месяцаў. Гэта правiла не прымяняецца, калi асуджаны або асоба знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы выканання прыгавору. Артыкул 93. Злачынствы супраць фiнансавай сiстэмыУ справах аб злачынствах, якiя датычацца падаткаабкладання, мытных пошлiн, валютнага кантролю i iншых пытанняў, звязаных з даходамi, не можа наступiць адмова ва ўзяццi на сябе выканання судовага рашэння толькi на той падставе, што заканадаўства дзяржавы выканання прыгавору не прадугледжвае аналагiчнага вiду падаткаў, аплат або пошлiн цi не рэгулюе такiм жа чынам падаткаў, аплат, пошлiн, абмену валюты, як заканадаўства дзяржавы вынясення прыгавору. Артыкул 94. Падставы для адмовы ва ўзяццi на сябе выканання судовага рашэнняСудовае рашэнне не прымаецца да выканання: 1) калi дзеянне разглядаецца выклiкаемым Дагаворным Бокам як палiтычнае або воiнскае злачынства; 2) калi закончыўся тэрмiн даўнасцi выканання судовага рашэння згодна з заканадаўствам аднаго з Дагаворных Бакоў; 3) калi яно вынесена надзвычайным судом; 4) калi яно вынесена ў адсутнасць асуджанага; 5) калi асуджаны быў раней прыгавораны да пакарання або ў дачыненнi да асобы была прыменена мера бяспекi цi апраўданы за адно i тое ж дзеянне ў дзяржаве выканання прыгавору; 6) калi па меркаванню Дагаворнага Боку выкананне прыгавору парушыла б яго дзяржаўны суверэнiтэт, бяспеку або супярэчыла б асноўным прынцыпам дзеючага заканадаўства гэтай дзяржавы. Артыкул 95. Просьба аб прыняццi да выканання судовага рашэння i дадаткi да яе1. Просьба аб прыняццi на сябе абавязку па выкананню судовых рашэнняў, прадугледжаных гэтым раздзелам, складаецца ў пiсьмовай форме. 2. Да просьбы дзяржавы вынясення прыгавору прыкладаюцца: 1) арыгiнал або засведчаная копiя судовага рашэння i пацвярджэнне аб тым, што яно ўступiла ў законную сiлу i падлягае выкананню; 2) тэкст прымененых прававых норм, а таксама палажэнняў, якiя датычацца ўмоўнага вызвалення; 3) па магчымасцi дакладныя даныя аб асуджаным або аб асобе, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, аб iх грамадзянстве, месцы жыхарства або знаходжання; 4) даведка аб тэрмiне пазбаўлення волi або тэрмiне меры бяспекi, якiя падлягаюць залiку ў адбыты тэрмiн; 5) калi асуджаны або асоба, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, знаходзяцца ў дзяржаве вынясення прыгавору - пратакол, складзены з удзелам асуджанага або асобы, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, а ў выпадках, прадугледжаных гэтым Дагаворам, - з удзелам законнага прадстаўнiка, якi змяшчае iх згоду на перадачу судовага рашэння да выканання; 6) iншыя дакументы, якiя могуць мець значэнне для прыняцця рашэння па просьбе; 7) пераклад на мову другога Дагаворнага Боку просьбы i дакументаў, якiя пералiчаны ў гэтым пункце. 3. Да просьбы дзяржавы выканання прыгавору прыкладаюцца iнфармацыя i матэрыялы, пералiчаныя ў падпунктах 3, 6 i 7 пункта 2 гэтага артыкула, а таксама пiсьмовая згода асуджанага на перадачу выканання судовага рашэння. 4. У выпадку задавальнення просьбы, аб якой iдзе гаворка ў пункце 3, дзяржава вынясення прыгавору прыкладае да сваёй згоды дакументы, пералiчаныя ў падпунктах 1, 2 i 4 пункта 2 гэтага артыкула. Артыкул 96. Дапаўненнi да просьбыКалi выклiкаемы Дагаворны Бок прызнае перададзеныя яму дадзеныя дакументы недастатковымi, то ён звяртаецца за неабходнымi дапаўненнямi i можа выклiкаючаму Дагаворнаму Боку ўстанавiць тэрмiн. Па абгрунтаванай просьбе тэрмiн можа быць прадоўжаны. У выпадку адсутнасцi дапаўненняў просьба вырашаецца на падставе наяўных даных i дакументаў. Артыкул 97. Паведамленнi1. Дагаворныя Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб усiх акалiчнасцях, якiя маглi б паўплываць на выкананне судовага рашэння, у прыватнасцi аб памiлаваннi, аб амнiстыi, аб адмене i змяненнi судовага рашэння. 2. Дзяржава выканання прыгавору павiнна паведамiць дзяржаве вынясення прыгавору аб заканчэннi выканання судовага рашэння. Артыкул 98. Выкананне судовага рашэння1. Пры ўзяццi выканання судовага рашэння на сябе суды дзяржавы выканання прыгавору вызначаюць па свайму заканадаўству падлягаючае выкананню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi або меру бяспекi, прымаючы да ўвагi ў максiмальнай ступенi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi або меру бяспекi, якiя вызначаны ў дзяржаве вынясення прыгавору. У гэтым выпадку асуджаны не павiнен знаходзiцца ў становiшчы менш спрыяльным, чым тое, у якiм ён бы знаходзiўся, калi б выкананне судовага рашэння адбывалася ў дзяржаве вынясення прыгавору. 2. Выкананне судовага рашэння, у тым лiку ўмоўнае вызваленне, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы выканання прыгавору. Калi прававыя нормы дзяржавы вынясення прыгавору, якiя датычацца ўмоўнага вызвалення, з'яўляюцца для асуджанага больш спрыяльнымi, то яны падлягаюць прымяненню. 3. У тэрмiн пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi або прыняцця мер бяспекi ў дзяржаве выканання прыгавору залiчваецца адбыты тэрмiн пазбаўлення волi або прынятых мер бяспекi ў дзяржаве вынясення прыгавору. 4. Канверсiя (замена) пакарання або мер бяспекi адбываецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы выканання прыгавору. Пры гэтым кампетэнтны суд: 1) звязаны ўстаноўленымi фактамi ў той меры, як яны вызначаны або вынiкаюць з рашэння суда, вынесенага ў дзяржаве вынясення прыгавору; 2) не можа замянiць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на пакаранне ў выглядзе грашовага штрафу. Артыкул 99. Вынiкi ўзяцця выканання судовага рашэння на сябе1. У час выканання судовага рашэння ў дзяржаве выканання прыгавору дзяржава вынясення прыгавору не прадпрымае далейшых дзеянняў, звязаных з яго выкананнем. 2. Дзяржава вынясення прыгавору мае права на выкананне судовага рашэння ў астатняй частцы пакарання або меры бяспекi, калi асуджаны або асоба, ухiляючыся ад выканання судовага рашэння ў дзяржаве выканання прыгавору, пакiнулi яе тэрыторыю. Дзяржава выканання прыгавору неадкладна паведамляе дзяржаве вынясення прыгавору аб гэтых акалiчнасцях. 3. Паўнамоцтва дзяржавы вынясення прыгавору, аб якiм iдзе гаворка ў пункце 2, канчаткова спыняецца, калi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi або мера бяспекi былi выкананы або калi ад iх адбыцця былi вызвалены асуджаны цi асоба, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi. Артыкул 100. Памiлаванне i амнiстыя1. Памiлаванне асуджанаму могуць прадаставiць як дзяржава вынясення прыгавору, так i дзяржава выканання прыгавору. 2. Амнiстыя можа быць аб'яўлена як дзяржавай выканання прыгавору, так i дзяржавай вынясення прыгавору. Амнiстыя прымяняецца да асуджанага дзяржавай выканання прыгавору. Артыкул 101. Адмена або змяненне судовага рашэнняУ адмене або змяненнi судовага рашэння, прынятага да выканання, кампетэнтнай з'яўляецца выключна дзяржава вынясення прыгавору. Артыкул 102. Паведамленне аб выкананнi судовага рашэнняВыклiкаемы Дагаворны Бок паведамляе ў магчыма кароткi тэрмiн выклiкаючаму Дагаворнаму Боку, у якiм аб'ёме просьба аб прыняццi выканання рашэння на сябе была задаволена. Поўны або частковы адказ патрабуе абгрунтавання. Артыкул 103. Перадача1. Калi асуджаны або асоба, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы вынясення прыгавору, то гэта дзяржава прыме неадкладна ўсе неабходныя меры для iх перадачы органам дзяржавы выканання прыгавору. 2. Дзяржава вынясення прыгавору i дзяржава выканання прыгавору ўзгадняюць час i месца перадачы асуджанага або асобы, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, з органам дзяржавы выканання прыгавору, а па меры неабходнасцi - з органам транзiтнай дзяржавы. 3. Канваiруючыя асобы аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя павiнны давезцi паветраным шляхам асуджанага або асобу, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку або забраць iх з тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку, маюць права прымянiць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, згодна з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку, неабходныя меры для недапушчэння ўцёкаў асуджанага або асобы, у дачыненнi да якой прыменена мера бяспекi, да моманту перадачы або прыняцця ўказаных асоб. 4. Пасля ўзяцця выканання судовага рашэння дзяржавай выканання прыгавору на сябе дзяржава вынясення прыгавору можа адтэрмiнаваць перадачу асуджанага з мэтай правядзення крымiнальнай справы ў сувязi з iншым злачынствам або з мэтай выканання судовага рашэння па справе аб iншым злачынстве. Артыкул 104. Прынцып спецыялiзацыi1. Калi асуджаны быў перададзены ў адпаведнасцi з гэтым Дагаворам з дзяржавы вынясення прыгавору ў дзяржаву выканання прыгавору, ён не можа праследавацца, асуджацца або iншым чынам падвяргацца абмежаванню волi ў сувязi з дзеяннем, учыненым перад перадачай, якога не датычыцца згода на ўзяцце выканання на сябе. 2. Абмежаваннi, аб якiх iдзе гаворка ў пункце 1, не прымяняюцца, калi: 1) дзяржава вынясення прыгавору выкажа згоду на ўзбуджэнне крымiнальнай справы, выкананне пакарання або меры бяспекi; 2) перададзены асуджаны застаўся ў дзяржаве выканання прыгавору больш чым на 45 дзён пасля канчатковага вызвалення, хаця меў права i мог пакiнуць тэрыторыю гэтай дзяржавы або калi пакiнуў тэрыторыю гэтай дзяржавы i добраахвотна вярнуўся. Частка чацвёртая ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННIАртыкул 105. Суадносiны з iншымi мiжнароднымi дагаворамiПалажэннi гэтага Дагавора не парушаюць правоў i абавязацельстваў, якiя ўзнiкаюць з iншых дагавораў, што заключаны кожным з Дагаворных Бакоў. Артыкул 106. Уступленне ў сiлуГэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i ўступiць у сiлу пасля заканчэння 60 дзён з дня абмену ратыфiкацыйнымi граматамi. Абмен ратыфiкацыйнымi граматамi адбудзецца ў г. Варшаве. Артыкул 107. Тэрмiн дзеяння ДагавораГэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў. Яго дзеянне будзе прадаўжацца на пяцiгадовы тэрмiн, калi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб жаданнi дэнансаваць Дагавор за шэсць месяцаў да заканчэння гэтага тэрмiну. Учынена ў г. Мiнску 26 кастрычнiка 1994 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. У доказ чаго Упаўнаважаныя Дагаворных Бакоў падпiсалi гэты Дагавор i паставiлi пячаткi. За Рэспублiку Беларусь У.СЯНЬКО |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|