Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Дзяржаўнай архiўнай службай Рэспублiкi Малдова i Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 30 апреля 2010 г. N 3/2505 -------------------------------- <*> Набыло моц 3 лiстапада 1994 года. У адпаведнасцi з пагадненнямi аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, а таксама ўлiчваючы, што развiццё дружбы i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж народамi Малдовы i Беларусi павiнна грунтавацца на ўзаемным веданнi i павазе iх гiсторыi i культуры, што прадугледжвае вывучэнне i выкарыстанне дакументаў, захоўваемых у архiвах абедзвюх дзяржаў, зыходзячы з узаемнага iмкнення да далейшага развiцця дружбы i супрацоўнiцтва памiж архiўнымi ўстановамi абедзвюх дзяржаў, а таксама ў цэлым навуковых i культурных сувязей памiж народамi Малдовы i Беларусi, Дзяржаўная архiўная служба Рэспублiкi Малдова i Камiтэт па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь, называемыя ў далейшым Бакамi, дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва на аснове раўнапраўнасцi i ўзаемнасцi, з прытрымлiваннем заканадаўства абедзвюх дзяржаў i мiжнародных пагадненняў, падпiсаных Рэспублiкай Малдова i Рэспублiкай Беларусь. Артыкул 2Бакi будуць развiваць абмен вопытам работы памiж архiўнымi ўстановамi па цiкавячых iх напрамках. У гэтых мэтах Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб рабоце архiўных устаноў па ўзнiкаючых праблемах архiўнай справы i ажыццяўляць абмены спецыялiстамi-архiвiстамi на ўзаемнай аснове. Канкрэтныя мэты i ўмовы гэтых абменаў вызначаюцца па дамоўленасцi памiж адпаведнымi архiўнымi ўстановамi Бакоў. Артыкул 3Кожны з дагаворных Бакоў будзе перадаваць другому Боку пералiкi даведачных матэрыялаў па архiўных дакументах, апублiкаваных на працягу года. Кожны з Бакоў можа запытаць у другога Боку цiкавячыя яго даведачныя матэрыялы. Артыкул 4Бакi будуць ажыццяўляць сумесныя публiкацыi i арганiзоўваць выставы архiўных дакументаў па ўзгодненай тэматыцы. Артыкул 5Бакi будуць абменьвацца заканадаўчымi i нарматыўнымi дакументамi па арганiзацыi работы архiўных устаноў, а таксама навукова-метадычнай лiтаратурай па архiўнай справе, археаграфii, дакументазнаўству. Артыкул 6Бакi будуць узаемадзейнiчаць у выяўленнi няпрофiльных дакументаў па гiсторыi Малдовы i Беларусi, якiя захоўваюцца ў архiвах другога Боку. Кожны з Бакоў мае права доступу да такiх дакументаў i атрымання неабходных копiй. Абмен копiямi ажыццяўляецца на парытэтных умовах. Пытаннi вяртання такiх дакументаў вырашаюцца шляхам перагавораў на основе дзейнiчаючых заканадаўчых норм. Артыкул 7Кожны з Бакоў будзе аказваць садзейнiчанне даследчыкам другога Боку ў рабоце ў яго архiвах. Даследчыкi будуць атрымлiваць доступ да iснуючых дакументаў i даведачных матэрыялаў па тэматыцы iх даследаванняў. Артыкул 8Бакi будуць аказваць садзейнiчанне адзiн аднаму ў выкананнi сацыяльна-прававых i тэматычных запытаў грамадзян i ўстаноў другога Боку. Частка запытаў адпаведна ўзгодненаму пералiку будзе выканана бясплатна. Адказы на iншыя запыты будуць ажыццяўляцца Бакамi па расцэнках, якiя iснуюць у архiвах кожнага з Бакоў. Артыкул 9Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення не будзе перашкаджаць iншым формам спецыялiзаваных кантактаў у галiне архiўнай справы, ажыццяўляемых па ўзаемнаму пагадненню Бакоў. Артыкул 10Сапраўднае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i будзе дзейнiчаць на працягу 10 гадоў. Пагадненне можа быць дапоўнена, зменена або прадоўжана па ўзаемнай згодзе Бакоў. Пагадненне будзе аўтаматычна прадаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць у пiсьмовай форме другi Бок аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння адпаведнага перыяду. Пагадненне састаўлена ў двух экзэмплярах, кожны на румынскай i беларускай мовах, маючых аднолькавую юрыдычную сiлу, i падпiсана ў г. Кiеве 3 лiстапада 1994 г. За Камiтэт па архiвах i справаводству За Дзяржаўную архiўную службу Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Малдова Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|