Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30.11.1994 № 335 "Аб Прыкладным палажэннi бiблiятэкi вышэйшай навучальнай установы i прыкладных правiлах карыстання бiблiятэкай вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2214 У мэтах забеспячэння адзiнага парадку карыстання бiблiятэкамi вышэйшых навучальных устаноў, вызначэння правоў i абавязкаў карыстальнiкаў i работнiкаў бiблiятэк ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб бiблiятэцы вышэйшай навучальнай установы i Прыкладныя правiлы карыстання бiблiятэкай вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь. 2. Рэктарам ВНУ на аснове вышэйадзначаных дакументаў распрацаваць i зацвердзiць Палажэнне аб бiблiятэцы вышэйшай навучальнай установы i Прыкладныя правiлы карыстання бiблiятэкай вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь. 3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Галко Т.Я. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ ЗАЦВЕРДЖАНА загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 30.10.1994 N 335 I. Агульныя палажэннi1. Бiблiятэка з'яўляецца адным з структурных падраздзяленняў вышэйшай навучальнай установы, якое забяспечвае лiтаратурай i iнфармацыяй вучэбна-выхаваўчы працэс i навуковыя даследаваннi, а таксама цэнтрам распаўсюджвання ведаў, духоўных i iнтэлектуальных зносiн. 2. Бiблiятэка ў сваёй дзейнасцi кiруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, нарматыўнымi актамi органаў кiравання вышэйшымi навучальнымi ўстановамi па пытаннях бiблiятэчнай работы, загадамi i распараджэннямi рэктара вышэйшай навучальнай установы, а таксама гэтым Палажэннем. 3. Бiблiятэка гарантуе агульнадаступнасць сваiх фондаў i паўнату iнфармацыi аб iх складзе студэнтам, выкладчыкам, навуковым супрацоўнiкам, аспiрантам i iншым супрацоўнiкам вышэйшай навучальнай установы. 4. Бiблiятэка знаходзiцца ў непасрэдным падпарадкаваннi рэктара вышэйшай навучальнай установы. 5. Агульнае метадычнае кiраўнiцтва бiблiятэкай вышэйшай навучальнай установы, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, ажыццяўляе Цэнтральная бiблiятэчна-iнфармацыйная камiсiя Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. II. Асноўныя функцыi6. Асноўнымi функцыямi бiблiятэкi вышэйшай навучальнай установы з'яўляюцца: - бiблiятэчнае, даведачна-бiблiяграфiчнае i iнфармацыйнае абслугоўванне студэнтаў, аспiрантаў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнiкаў i iншых катэгорый супрацоўнiкаў вышэйшай навучальнай установы; - камплектаванне фонду ў адпаведнасцi з профiлем вышэйшай навучальнай установы; - улiк, захаванне, рэстаўрацыя i забеспячэнне захаванасцi бiблiятэчных фондаў; - навуковая апрацоўка i раскрыццё фондаў бiблiятэкi з дапамогай сiстэмы каталогаў на розных носьбiтах; фармiраванне iнфармацыйных баз i банкаў дадзеных, арганiзацыя доступу да банкаў дадзеных i iншых iнфармацыйных рэсурсаў; - складанне бiблiяграфiчных паказальнiкаў, спiсаў лiтаратуры ў дапамогу вучэбнай i навуковай дзейнасцi вышэйшай навучальнай установы; удзел у каардынацыi бiблiяграфiчнай дзейнасцi бiблiятэк рэспублiкi; - арганiзацыя для студэнтаў i аспiрантаў заняткаў па асновах iнфарматыкi, бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii; - навукова-даследчая, навукова-метадычная дзейнасць па ўдасканальваннi усiх напрамкаў работы бiблiятэкi вышэйшай навучальнай установы; - культурна-асветнiцкая i выдавецкая дзейнасць; - супрацоўнiцтва з беларускiмi i замежнымi бiблiятэкамi i iнфармацыйнымi арганiзацыямi; удзел у распрацоўцы i рэалiзацыi дакументаў па бiблiятэчнай справе i iнфармацыi, вывучэнне i ўкараненне перадавога бiблiятэчнага вопыту; - каардынацыя работы з кафедрамi, навуковымi таварыствамi, грамадскiмi арганiзацыямi вышэйшай навучальнай установы; - павышэнне квалiфiкацыi бiблiятэчных кадраў, удзел у сiстэме бесперапыннай прафесiянальнай адукацыi. III. Правы7. Бiблiятэка мае права: - самастойна вызначаць змест, напрамкi i канкрэтныя формы дзейнасцi ў адпаведнасцi з асноўнымi мэтамi i задачамi вышэйшай навучальнай установы; - уносiць рэктару прапановы аб структуры i штатным раскладзе бiблiятэкi, аб дадатковых працоўных i сацыяльна-бытавых iльготах для супрацоўнiкаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам; - распараджацца ва ўстаноўленым парадку выдадзенымi бiблiятэцы асiгнаваннямi; - папаўняць фонды бiблiятэкi шляхам пакупкi друкаваных, рукапiсных i iншых выданняў непасрэдна ў фiзiчных i юрыдычных асоб за наяўны i безнаяўны разлiк, а таксама шляхам абмену з айчыннымi i замежнымi бiблiятэкамi, iншымi арганiзацыямi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам; - уступаць у тэрытарыяльныя, галiновыя i iншыя бiблiятэчныя асацыяцыi, аб'яднаннi i сiстэмы, прызваныя забяспечваць каардынацыю бiблiятэчнага абслугоўвання, кааперацыю рэсурсаў бiблiятэк; - ажыццяўляць дазволеную заканадаўствам камерцыйную дзейнасць па пашырэннi паслуг чытачам ва ўстаноўленым парадку; - узаемадзейнiчаць з замежнымi бiблiятэкамi i iншымi арганiзацыямi; - спiсваць i перадаваць дакументы са сваiх фондаў бязвыплатна, у парадку кнiгаабмену цi прадаваць iх iншым бiблiятэкам, арганiзацыям i прыватным асобам ва ўстаноўленым парадку; - прадстаўляць вышэйшую навучальную ўстанову ў розных установах, арганiзацыях, прымаць непасрэдны ўдзел у рабоце навуковых канферэнцый, нарад i семiнараў па пытаннях бiблiятэчнай, даведачна-бiблiяграфiчнай i iнфармацыйнай дзейнасцi; - знаёмiцца з вучэбнымi планамi, праграмамi i тэматыкай навукова-даследчай работы вышэйшай навучальнай установы. Атрымлiваць ад яе структурных падраздзяленняў матэрыялы i звесткi, неабходныя для работы бiблiятэк; - весцi ва ўстаноўленым парадку перапiску з iншымi бiблiятэкамi, арганiзацыямi. IV. Арганiзацыйная структура8. У структуру бiблiятэкi ўваходзяць бiблiятэчныя, iнфармацыйныя падраздзяленнi, а таксама саветы, камiсii, гаспадарчыя, рэжымныя i iншыя службы, неабходныя для забеспячэння работы бiблiятэкi. V. Кiраванне. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне9. Кiраўнiцтва бiблiятэкай ажыццяўляе дырэктар (загадчык), якi прызначаецца i вызваляецца ад пасады рэктарам вышэйшай навучальнай установы. Дырэктар (загадчык) бiблiятэкi з'яўляецца членам Савета вышэйшай навучальнай установы. 10. Дырэктар (загадчык) бiблiятэкi: - арганiзуе работу бiблiятэкi, нясе адказнасць за вынiкi працы ў межах сваёй кампетэнцыi; - ажыццяўляе меры па падтрыманнi i развiццi матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэкi, па стварэннi неабходных умоў для работы чытачоў i работнiкаў, забяспечвае захаванасць бiблiятэчных фондаў i даведачнага апарату; - зацвярджае нарматыўныя i планавыя дакументы, палажэннi аб структурных падраздзяленнях бiблiятэкi, выдае распараджэннi i ўказаннi, абавязковыя для ўсiх супрацоўнiкаў, ажыццяўляе iншыя дзеяннi, неабходныя для яе функцыянавання i развiцця. 11. Намеснiк дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi i iншыя супрацоўнiкi прызначаюцца i вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку загадам рэктара па прадстаўленнi дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi. 12. Пры бiблiятэцы дзейнiчаюць: - Бiблiятэчны Савет для ўзгаднення работы бiблiятэкi з iншымi навуковымi i навучальнымi падраздзяленнямi вышэйшай навучальнай установы. Склад Савета зацвярджаецца рэктарам па прадстаўленню дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi; - Савет пры дырэктары бiблiятэкi фармiруецца з лiку яе супрацоўнiкаў, з'яўляецца калегiяльным дарадчым органам. Савет разглядае асноўныя напрамкi развiцця бiблiятэкi, планы, справаздачы аб рабоце, нарматыўную дакументацыю, вызначае меры па ўдасканаленнi структуры бiблiятэкi, паляпшэннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Метадычны Савет абмяркоўвае тэарэтычныя пытаннi бiблiятэказнаўства i бiблiяграфазнаўства, вытворчыя пытаннi навуковага i навукова-метадычнага характару, планы i справаздачы аб навукова-даследчай рабоце, методыку арганiзацыi i правядзення навуковых работ, бiблiяграфiчныя i метадычныя работы, падрыхтаваныя да выдання, праекты рэгламентуючых дакументаў i г.д. 13. Выдаткi на ўтрыманне бiблiятэкi прадугледжваюцца ў агульным каштарысе выдаткаў вышэйшай навучальнай установы. 14. Кiраўнiцтва вышэйшай навучальнай установы забяспечвае бiблiятэку неабходнымi добраўпарадкаванымi i абсталяванымi службовымi i вытворчымi памяшканнямi ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi, электронна-вылiчальнай i капiравальна-размнажальнай тэхнiкай i аргтэхнiкай. 15. Бiблiятэка вядзе арганiзацыйную, тэхналагiчную i фiнансавую дакументацыю, прадстаўляе планы i справаздачы аб рабоце ва ўстаноўленым парадку. 16. Правiлы карыстання бiблiятэкай складаюцца на аснове Прыкладных правiлаў з улiкам канкрэтных умоў i зацвярджаюцца рэктарам вышэйшай навучальнай установы. ЗАЦВЕРДЖАНА загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 30.10.1994 N 335 ПРЫКЛАДНЫЯ ПРАВIЛЫ КАРЫСТАННЯ БIБЛIЯТЭКАЙ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ1. Агульныя палажэннi1. Прыкладныя правiлы карыстання бiблiятэкай вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь распрацаваны на аснове Тыпавых правiл карыстання бiблiятэкамi ў Рэспублiцы Беларусь <*>. ------------------------------- <*> Зацверджана Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь 29 верасня 1993 г. у згодзе з Беларускай бiблiятэчнай асацыяцыяй. 2. Фонды бiблiятэкi з'яўляюцца ўласнасцю ВНУ; карыстацца iмi могуць студэнты, аспiранты, дактаранты, прафесарска-выкладчыцкi састаў, навуковыя работнiкi, супрацоўнiкi i iншыя катэгорыi чытачоў ВНУ бясплатна. 3. Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг (капiраванне, рэпрадуцыраванне i iнш.) могуць быць платныя. 4. Прыкладныя правiлы карыстання бiблiятэкай вышэйшай навучальнай установы распаўсюджваюцца на ўсе бiблiятэкi ВНУ Рэспублiкi Беларусь незалежна ад iх ведамаснай падпарадкаванасцi. II. Парадак запiсу ў бiблiятэку1. Запiс у бiблiятэку i афармленне бiлета чытача прафесарска-выкладчыцкаму саставу i iншым супрацоўнiкам ВНУ ажыццяўляецца па прад'яўленнi пашпарта i службовага пасведчання. Студэнты запiсваюцца ў бiблiятэку на аснове загаду аб залiчэннi ў ВНУ i па прад'яўленню студэнцкага бiлета. Заўвага. Дырэктару (загадчыку) бiблiятэкай даецца права замест бiлета чытача выкарыстоўваць студэнцкi бiлет альбо службовае пасведчанне, дзе ва ўкладышы ставiцца чытацкi нумар. 2. Бiлет чытача выдаецца на ўвесь перыяд навучання альбо працы ў ВНУ. Дублiкат згубленага бiлета выдаецца па сканчэннi аднаго месяца са дня падачы заявы ўстаноўленай формы. 3. Абiтурыенты, стажоры, саiскальнiкi i iншыя катэгорыi грамадзян, якiя не з'яўляюцца супрацоўнiкамi i студэнтамi ВНУ, маюць права выкарыстоўваць фонды бiблiятэкi толькi ў чытальных залах. Лiтаратура выдаецца iм пад залог дакумента, якi засведчвае асобу. 4. Пры запiсу ў бiблiятэку карыстальнiк павiнен азнаёмiцца з правiламi карыстання бiблiятэкай i пацвердзiць абавязацельства аб iх выкананнi подпiсам у бiлеце чытача i фармуляры чытача. 5. Бiблiятэка вышэйшай навучальнай установы праводзiць штогод перарэгiстрацыю карыстальнiкаў з прад'яўленнем усёй лiтаратуры, якая лiчыцца за iм. III. Парадак карыстання лiтаратурай1. Для атрымання лiтаратуры карыстальнiк прад'яўляе чытацкi альбо студэнцкi бiлет (службовае пасведчанне) дзяжурнаму бiблiятэкi. 2. Выдача лiтаратуры рэгiструецца ў чытацкiм альбо кнiжным фармуляры. Карыстальнiкi распiсваюцца за кожны экземпляр кнiгi, другiх твораў друку i iншых матэрыялаў у чытацкiм альбо кнiжным фармуляры. Пры вяртаннi iх распiска пагашаецца подпiсам бiблiятэкара. Заўвага. Кнiжны альбо чытацкi фармуляр з'яўляецца дакументам, якi засведчвае факт выдачы лiтаратуры карыстальнiкам i яе вяртання ў бiблiятэку. 3. Пры наяўнасцi адкрытага доступу да фонду карыстальнiкi маюць магчымасць падбiраць лiтаратуру самастойна i перадаюць яе для афармлення бiблiятэкару. 4. Лiтаратура з фонду бiблiятэкi выдаецца карыстальнiкам у часовае карыстанне па вусных альбо пiсьмовых, аформленых на лiстках чытацкiх запатрабаваннях, запытах на абанеменце, у чытальных залах i бiблiятэках кабiнетаў. 5. Лiтаратура на абанеменце выдаецца карыстальнiкам на дом. Навуковая лiтаратура - тэрмiнам да 1 месяца ў наступнай колькасцi: - 10 - 15 экз. - прафесарска-выкладчыцкаму саставу, навуковым работнiкам, дактарантам i аспiрантам; - да 10 экз. - студэнтам-дыпломнiкам; - да 5 экз. - iншым катэгорыям карыстальнiкаў. Вучэбная лiтаратура на семестр альбо вучэбны год выдаецца у колькасцi, якая вызначаецца ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi i праграмамi. Мастацкая лiтаратура i перыядычныя выданнi бягучага года выдаюцца ў колькасцi не больш за 3 экз. на тэрмiн да 15 дзён. 6. Карыстальнiкi маюць магчымасць прадоўжыць тэрмiн карыстання ўзятай на дом лiтаратуры, калi на яе няма попыту з боку iншых карыстальнiкаў. 7. Лiтаратура з падсобнага фонду чытальнай залы на дом не выдаецца. 8. Лiтаратура, выдадзеная у чытальную залу з асноўнага кнiгасховiшча, можа быць замацавана за карыстальнiкам на неабходны для яго тэрмiн. У выпадку, калi ён не звяртаецца за заказанымi кнiгамi на працягу 7 дзён, яны вяртаюцца ў кнiгасховiшча. 9. Энцыклапедыi i iншыя даведачныя выданнi, рэдкiя i каштоўныя кнiгi, а таксама кнiгi, якiя маюцца ў бiблiятэцы ў адзiным экземпляры, выдаюцца толькi ў чытальную залу. 10. Неапублiкаваныя матэрыялы (дысертацыi, справаздачы НДР i г.д.), лiтаратура абмежаванага распаўсюджвання выдаюцца ў чытальную залу ва ўстаноўленым парадку. Лiтаратура, якая адсутнiчае ў фондах бiблiятэкi, па просьбе карыстальнiкаў выпiсваецца з iншых бiблiятэк па мiжбiблiятэчнаму абанементу (МБА). Выдаецца гэтая лiтаратура толькi ў чытальную залу. 11. Колькасць лiтаратуры, якая выдаецца ў чытальных залах, не абмежавана. 12. Выносiць лiтаратуру з чытальных залаў не дазваляецца. Пры выхадзе з чытальнай залы на працяглы час карыстальнiк павiнен здаць наяўныя ў яго кнiгi i iншыя матэрыялы дзяжурнаму бiблiятэкару. 13. Лiтаратура ў бiблiятэках кабiнетаў выдаецца карыстальнiкам толькi для работы на месцы. IV. Правы i абавязкi карыстальнiкаў1. Карыстальнiкi бiблiятэкi маюць права: - атрымлiваць поўную iнфармацыю аб фондах бiблiятэкi i неабходную лiтаратуру ў часовае карыстанне; - карыстацца бiблiяграфiчным, даведачна-iнфармацыйным абслугоўваннем i iншымi вiдамi паслуг, якiя аказвае бiблiятэка; - выбiраць i быць выбранымi ў грамадскiя органы кiравання бiблiятэкай. 2. Карыстальнiк павiнен: - не выносiць з бiблiятэкi лiтаратуру без адпаведнага запiсу ў чытацкiм фармуляры альбо iншых дакументах. - не парушаць расстаноўку фонду адкрытага доступу, не вымаць картак з каталогаў i картатэк; - беражлiва адносiцца да атрымання з фонду бiблiятэкi кнiг, iншых твораў друку i iншых матэрыялаў (не вырываць i не загiнаць старонкi, не рабiць нiякiх паметак i падкрэслiванняў), своечасова iх вяртаць; - уважлiва праглядаць пры атрыманнi кнiгi, iншыя творы друку i iншыя матэрыялы i пры выяўленнi дэфектаў папярэдзiць аб гэтым бiблiятэкара; - у выпадку згубы альбо псавання кнiг, iншых твораў друку i iншых матэрыялаў, узятых з фонду бiблiятэкi, вярнуць у бiблiятэку такiя жа кнiгi, iншыя творы друку i iншыя матэрыялы альбо iх копii цi замянiць iх iншымi прызнанымi бiблiятэкай раўнацэннымi па кошту i зместу, а пры немагчымасцi - заплацiць 10-кратны кошт кнiг, другiх твораў друку i iншых матэрыялаў у адпаведнасцi с коштам на момант замены; - пры выбыццi з ВНУ вярнуць у бiблiятэку ўсе кнiгi, другiя творы друку i iншыя матэрыялы, якiя лiчацца за карыстальнiкам; - не перадаваць чытацкi бiлет iншай асобе. 3. Карыстальнiкi, якiя прынеслi шкоду фонду бiблiятэкi i яе матэрыяльна-тэхнiчнай базе, нясуць матэрыяльную, крымiнальную i iншую адказнасць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. V. Правы i абавязкi бiблiятэкi1. Бiблiятэка мае права: - звяртацца з iскам у суд у выпадку прычынення карыстальнiкамi матэрыяльнага альбо маральнага ўрону бiблiятэцы цi яе супрацоўнiкам; - за парушэнне правiл карыстання пазбаўляць карыстальнiкаў права звяртання ва ўсе пункты абслугоўвання бiблiятэкi на працягу 2 месяцаў; - пазбаўляць чытачоў у выпадку страты бiлета права карыстання бiблiятэкай на прягу 1 месяца; - не абслугоўваць карыстальнiкаў бiблiятэкi, якiя не прайшлi перарэгiстрацыю; - перадаваць матэрыялы аб парушэннi чытачамi правiл карыстання бiблiятэкай у дэканаты i кiраўнiцтву ВНУ. 2. Бiблiятэка павiнна: - iнфармаваць чытачоў аб усiх вiдах дадзеных паслуг; - ажыццяўляць бiблiятэчнае i iнфармацыйна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне карыстальнiкаў; - сiстэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бiблiятэку выдадзеных карыстальнiкам кнiг, iншых твораў друку i iншых матэрыялаў; - праводзiць чарговую выдачу кнiг, iншых твораў друку i iншых матэрыялаў толькi пасля атрымання ад карыстальнiкаў раней выдадзеных iм кнiг, тэрмiн карыстання якiмi скончыўся; - пры вяртаннi карыстальнiкамi кнiг, iншых твораў друку i iншых матэрыялаў i ў выпадку выяўлення дэфектаў прымаць адпаведныя меры; - садзейнiчаць павышэнню культуры чытання карыстальнiкаў; - ствараць чытачам спрыяльныя ўмовы для работы ў бiблiятэцы, забяспечваць высокую культуру абслугоўвання. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|