Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 12.12.1994 № 243 "Аб стаўках аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 4 сентября 2001 г. N 5/8069



Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва згодна з дадаткам.

2. Парадак стварэння i выкарыстання твора выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадугледжваецца дагаворам памiж аўтарам i арганiзацыяй - заказчыкам гэтага твора з вызначэннем памеру аўтарскага ўзнагароджання за твор у адпаведнасцi са стаўкамi, устаноўленымi дадзенай пастановай, на момант заключэння дагавора.

3. Дазволiць Мiнiстэрству культуры i друку ў асобных выпадках павялiчваць да 100 працэнтаў памеры ставак аўтарскага ўзнагароджання за выкананыя работы павышанай складанасцi i высокай мастацкай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з рашэннем мастацка-экспертнай камiсii названага Мiнiстэрства.

Выплата аўтарскага ўзнагароджання па павышаных стаўках праводзiцца ў межах 40 працэнтаў асiгнаванняў, выдзеленых Мiнiстэрству культуры i друку на набыццё твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

4. Стаўкi i парадак выплаты аўтарскага ўзнагароджання, прадугледжаныя дадзенай пастановай, прымяняюцца да плацяжоў, права на атрыманне якiх узнiкла з 15 снежня 1994 г.



Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 12 снежня 1994 г. N 243



СТАЎКI АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ ВЫЯЎЛЕНЧАГА I ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

-----------------------------------------+--------------
¦                                        ¦ Стаўкi аўтарскага¦
¦                                        ¦  ўзнагароджання  ¦
¦            Вiды твораў                 ¦     (базавых     ¦
¦                                        ¦     велiчынь)    ¦
+----------------------------------------+------------------+
¦    I. Творы станковага жывапiсу i станковай графiкi       ¦
+----------------------------------------+------------------+
¦1. Твор станковага жывапiсу             ¦         10 - 50  ¦
+----------------------------------------+------------------+
¦2. Твор станковай графiкi               ¦          2 - 20  ¦
¦----------------------------------------+-------------------


Заўвага:

Аплата графiчных твораў, выкананых у тэхнiцы гравюры на дрэве, метале, лiнолеуме, каменi, шкле, павышаецца на 20 - 50 працэнтаў.



------------------------------------------+--------------
¦3. Эцюд, эскiз, накiд твора:             ¦                  ¦
¦у тэхнiцы жывапiсу                       ¦           4 - 15 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦у тэхнiцы графiкi (аловак, туш,          ¦                  ¦
¦пяро, вугаль)                            ¦           2 - 15 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦           II. Скульптурныя творы ў мяккiм матэрыяле        ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦1.  Станковая скульптура:                ¦                  ¦
¦круглая скульптура, фiгурная кампазiцыя, ¦                  ¦
¦бюст, галава i iншыя кампазiцыi вышыней  ¦                  ¦
¦0,25 м i вышэй                           ¦          15 - 25 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦рэльеф-пано памерам да 4 кв. метраў      ¦          15 - 25 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦2. Мiнiяцюрная скульптура:               ¦                  ¦
¦статуэтка вышыней да 0,25 м              ¦          10 - 20 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦ медалi, плакеткi                        ¦           3 - 15 ¦
+-----------------------------------------+------------------+
¦          III. Скульптурныя творы ў цвердым матэрыяле       ¦
¦-------------------------------------------------------------


1. Аўтарскае ўзнагароджанне за стварэнне скульптурных твораў у цвердым матэрыяле ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад апрацоўваемых матэрыялаў у працэнтах ад аўтарскага ўзнагароджання за скульптуру ў мяккiм матэрыяле:

у гранiце, базальце i iншых роўных iм па цвердасцi i складанасцi апрацоўкi матэрыялах, у лiтым метале (па выплаўляемай васковай мадэлi) - да 250 працэнтаў;

у лiставой сталi i лiставой медзi, у тэхнiцы кавальства, лiтым шкле, мармуры, дрэве, вапняку, лiставым алюмiнii, у змешаных тэхнiках i ў спалучэннi з рознымi матэрыяламi, у керамiцы, бетоне, пластмасе, дутым i лiставым шкле i iншых роўных iм па складанасцi апрацоўкi матэрыялах - да 200 працэнтаў.

Пры апрацоўцы твора аўтарскае ўзнагароджанне павялiчваецца на 5 - 20 працэнтаў ад узнагароджання за мадэль у мяккiм матэрыяле.

2. Пры стварэннi аўтарскiх паўтораў скульптурных твораў да дзесяцi экземпляраў аўтарскае ўзнагароджанне за другi, трэцi i наступны экземпляр твора ўстанаўлiваецца ў памеры да 100 працэнтаў ад аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне арыгiнала твора ў цвердым матэрыяле ў залежнасцi ад тэхнiкi выканання.

3. Аўтарскае кiраўнiцтва выкананнем скульптурнага твора ў цвердым матэрыяле аплачваецца ў памеры ад 5 да 20 працэнтаў ад аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твора ў мяккiм матэрыяле.



--------------------------------------------+-------------
¦                                           ¦Стаўкi аўтарскага¦
¦                                           ¦ўзнагароджання   ¦
¦   Вiды твораў                             ¦(базавых         ¦
¦                                           ¦велiчынь)        ¦
+-------------------------------------------+-----------------+
¦       IV. Манументальная i манументальна-дэкаратыўная       ¦
¦                          скульптура                         ¦
+-------------------------------------------+-----------------+
¦1. Эскiзны праект помнiка (скульптурныя    ¦                 ¦
¦групы, аднафiгурная кампазiцыя, бюст,      ¦                 ¦
¦архiтэктурная кампазiцыя тыпу абелiска,    ¦                 ¦
¦стэлы, аркi, мемарыяльнай дошкi i iншыя)   ¦         10 - 25 ¦
¦-------------------------------------------+------------------


Заўвагi:

1. Да эскiзнага праекта манументальнай i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры адносяцца: эскiзная мадэль у зададзеным маштабе, фрагмент скульптурнай кампазiцыi, архiтэктурнае рашэнне, планы i перспектывы.

2. Выкананне канструкцыйных чарцяжоў, шаблонаў i iншых праектаў аплачваецца дадаткова.

3. Работы па фармоўцы i адлiўцы ў гiпсе скульптурнай часткi, архiтэктурных элементаў, а таксама па выкананню макетаў аплачваюцца дадаткова.



--------------------------------------------+--------------
¦2. Рабочая мадэль:                         ¦                  ¦
¦круглай скульптуры вышыней да 2 м          ¦          10 - 40 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦рэльефнай камлазiцыi памерам да            ¦                  ¦
¦3 кв. метраў                               ¦          20 - 40 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦3. Мадэль у велiчыню твора:                ¦                  ¦
¦круглай скульптуры:                        ¦                  ¦
¦фiгурная кампазiцыя вышыней да 6 м         ¦          15 - 40 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦бюст, галава вышыней да 1 м                ¦          15 - 35 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦рэльефу:                                   ¦                  ¦
¦фiгурная кампазiцыя (за 1 кв. метр)        ¦           5 - 15 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦бюст, галава памерам да 1 кв. метра        ¦          10 - 15 ¦
¦геральдычная, арнаментная i iншыя          ¦                  ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦вiды кампазiцыi (за 1 кв. метр)            ¦           2 - 10 ¦
¦скульптуры архiтэктурна-дэкаратыўных       ¦                  ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦форм:                                      ¦                  ¦
¦памерам да 2 м па найбольшаму              ¦                  ¦
¦вымярэнню (вышынi, шырынi, глыбiнi)        ¦          10 - 15 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦памерам звыш 2 м па найбольшаму            ¦                  ¦
¦вымярэнню                                  ¦       не менш 20 ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦              V. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва             ¦
+-------------------------------------------+------------------+
¦1. Заслона (свабодны роспiс, бацiк,        ¦                  ¦
¦аплiкацыя i iншая тэхнiка выканання)       ¦                  ¦
¦- за 1 кв. метр                            ¦            2 - 5 ¦
¦-------------------------------------------+-------------------


Заўвагi:

1. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца паэтапна ў наступных памерах:

форэскiз - не менш 15 працэнтаў;

эскiз - 25 працэнтаў;

кардон - 25 працэнтаў;

выкананне ў матэрыяле - астатак сумы па дагавору.

2. Узнагароджанне за варыянты эскiза, выкананыя па пiсьмовай просьбе заказчыка, вызначаецца ў памеры не менш 20 працэнтаў ад сумы дагавора.



---------------------------------------------+--------------
¦2. Творы (прадметы) рознага                 ¦                  ¦
¦функцыянальнага прызначэння (ваза, блюда,   ¦                  ¦
¦шкатулка, камiнныя прылады, плакетка,       ¦                  ¦
¦рама, падсвечнiк, пано, абажур,             ¦                  ¦
¦твор ювелiрнага мастацтва, нагрудны         ¦                  ¦
¦знак i iншыя)                               ¦           4 - 15 ¦
+--------------------------------------------+------------------+
¦3. Творы, выкананыя ў тэхнiцы ручнога       ¦                  ¦
¦ткацтва (габелен, дыван, шпалера            ¦                  ¦
¦i iншыя), - за 1 кв. метр                   ¦            2 - 5 ¦
¦--------------------------------------------+-------------------





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList