Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20.12.1994 № 419 "Аб зацвярджэннi Пастановы Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi Беларусь "Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў i парадак выплаты пошлiн па iм"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 1999 г. N 8/1024



На падставе Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах на вынаходнiцтвы" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах на прамысловыя ўзоры" ад 05.02.93 г., "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб таварных знаках i знаках абслугоўвання" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Пастанову Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi Беларусь "Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў i парадак выплаты пошлiн па iм".

2. Увесцi ў дзеянне гэтую Пастанову з моманту рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



                                                 ЗАЦВЯРДЖАНО
                                                 Намеснiк мiнiстра
                                                 В.П. Стаўроў
                                                 загад N 419 ад 20.12.94 г.


На падставе Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах на вынаходствы" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г., "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах на прамысловыя ўзоры" ад 05.02.93 г., "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб таварных знаках i знаках абслугоўвання" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. i у адпаведнасцi з "Правiламi перарэгiстрацыi аб'ектаў прамысловай уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь", зацверджанымi старшынёй Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi Беларусь 19.03.93 г. (далей "Правiлы") Белдзяржпатэнт ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызначыць наступныя тэрмiны дзеяння перарэгiстраваных ахоўных дакументаў.

1.1. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 1.1, 1.2 Правiл, дзейнiчаюць з даты рэгiстрацыi у Дзяржаўным рэестры вынаходстваў Рэспублiкi Беларусь да сканчэння 20-гадавога тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо з даты падачы мiжнароднай заяўкi.

1.2. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя на падставе п. 1.3 дзейнiчаюць з даты падачы хадайнiцтва ў Белдзяржпатэнт да 20-гадавога тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо Расiйскую Федэрацыю, а па заяўкам, пададзеным па працэдуры РСТ - з даты мiжнароднай падачы.

1.3. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя на падставе п.1.4 Правiл, дзейнiчаюць з даты падачы заяў у Белдзяржпатэнт да сканчэння 20-гадавога тэрмiну, адлiчваемага адпаведна з даты падачы першай заяўкi ў патэнтнае ведамства любой дзяржавы, якая з'яўляецца ўдзельнiцай Парыжскай канвенцыi, у тым лiку па заяўкам пададзеным у СССР альбо Расiйскую Федэрацыю.

1.4. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 2.1, 2.2 Правiл, дзейнiчаюць з даты рэгiстрацыi ў Дзяржаўным рэестры прамысловых ўзораў Рэспублiкi Беларусь да сканчэння 10-гадавога тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР з правам прадаўжэння па п. 4 арт. 3 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах на прамысловыя ўзоры".

1.5. Патэнты Рэспублiкi Беларусь на прамысловыя ўзоры, выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 2.3, 2.4 Правiл, дзейнiчаюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з даты падачы адпаведна хадайнiцтваў альбо заяў ў Дзяржпатэнт да сканчэння 10-гадавога тэрмiну, адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо Расiйскую Федэрацыю, з правам адтэрмiноўкi да 15 год.

1.6. Пасведчаннi Рэспублiкi Беларусь на таварныя знакi, выдадзеныя ў адпаведнасцi з п. 3 Правiл, дзейнiчаюць з даты рэгiстрацыi ў Дзяржаўным рэестры таварных знакаў на працягу 10 год.

1.7. Пасведчаннi Рэспублiкi Беларусь на таварныя знакi, выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 3.2, 3.3 Правiл, дзейнiчаюць з даты падачы хадайнiцтва альбо заявы у Дзяржпатэнт на працягу 10 год.

2. Вызначыць наступны парадак выплаты пошлiн па перарэгiстраваным ахоўным дакументам.

2.1. Выплата пошлiн за падтрыманне ў сiле патэнтаў Рэспублiкi Беларусь на вынаходствы i прамысловыя ўзоры, выдадзеных у адпаведнасцi з п.п. 1.1, 2.1 Правiл, праводзiцца ў парадку i памерах, прадугледжаных Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i зборах, зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11.12.92 г. N 748 (ЗП РБ, 1992 г., N 35, арт. 634) са змяненнямi, ўнесенымi Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 05.03.93 г. N 132 (ЗП РБ, 1993 г., N 7, арт. 117), пачынаючы з года, якi iдзе за годам паступлення хадайнiцтва у Дзяржпатэнт. Пры гэтым адпаведны год i пачатак года, за якi павiнна быць выплачана пошлiна, вызначаецца па даце падачы заяўкi ў СССР, альбо па даце падачы мiжнароднай заяўкi (РСТ).

2.2. Выплата пошлiн за падтрыманне ў сiле патэнтаў Рэспублiкi Беларусь на вынаходствы i прамысловыя ўзоры, выдадзеных ў адпаведнасцi з п.п. 1.2, 1.3, 1.4, 2.2, 2.3, 2.4 Правiл, праводзiцца пачынаючы з першага года дзеяння патэнта Рэспублiкi Беларусь, пры гэтым памер пошлiн за першы i наступныя гады падтрымання патэнта ў сiле прыраўноўваецца да памеру пошлiн адпаведна за трэцi i наступныя гады, вызначаным Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i зборах.

2.3. Выплата пошлiн за падтрыманне перарэгiстраваных ахоўных дакументау па п.п. 1.1, 1.2, 1.3, 2.1, 2.2, 2.3 Правiл праводзiцца ў адпаведнасцi з Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i зборах. Выплату пошлiн правесцi да 5 лютага 1996 года, пры гэтым пошлiна за пратэрмiноўку плацяжу не спаганяецца.

2.4. Па мiжнародным заяўкам пададзеным па п. 1.4 Правiл, даць права падачы хадайнiцтва аб правядзеннi патэнтнай экспертызы да 5 лютага 1996 года, пры гэтым пошлiна за пратэрмiноуку плацяжу не спаганяецца.



Старшыня В.I.КУДАШОЎ






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList