Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб ахове месцаў памяцi i захаванняў ахвяр войн i рэпрэсiй"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1743 -------------------------------- <*> Вступило в силу 8 марта 1996 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей называюцца "Бакi", дзейнiчаючы ў iнтарэсах абодвух народаў дзеля дасягнення iх поўнага ўзаемаразумення; iмкнучыся ўвекавечыць належным чынам месцы памяцi i захаванняў пахаваных на тэрыторыi Беларусi i Польшчы вайскоўцаў i грамадзянскiх асоб, памершых, загiнуўшых i закатаваных у вынiку барацьбы за незалежнасць, войнаў i рэпрэсiй; прымаючы пад увагу палажэннi артыкула 25 Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 года; кiруючыся адпаведнымi палажэннямi Жэнеўскiх канвенцый аб ахове ахвяр вайны ад 12 жнiўня 1949 года, а таксама Дадатковых Пратаколаў да iх; дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Для мэтаў гэтага Пагаднення: "месца памяцi i захаванняў" азначае месца, што звязана з барацьбой за незалежносць, войнамi i рэпрэсiямi; "уладкаванне месц памяцi i захаванняў" азначае вызначэнне iх межаў, устаноўка надмагiльных помнiкаў, помнiкаў, памятных збудаванняў i дошак; "утрыманне месцаў памяцi i захаванняў" азначае захоўванне магiл, надмагiльных помнiкаў, памятных збудаванняў i дошак. Артыкул 21. Гэта Пагадненне рэгулюе супрацоўнiцтва Бакоў у вырашэннi пытанняў, звязаных з устанаўленнем, рэгiстрацыяй, уладкаваннем i належным утрыманнем месцаў памяцi i захаванняў - беларускiх у Рэспублiцы Польшча i польскiх у Рэспублiцы Беларусь - вайскоўцаў i грамадзянскiх асоб, памершых, загiнуўшых i закатаваных у вынiку барацьбы за незалежнасць, войн або рэпрэсiй. Палажэннi гэтага Пагаднення распаўсюджваюцца таксама на пытаннi, звязаныя з эксгумацыяй астанкаў i вартым iх памяцi перазахаваннем. 2. Бакi абменьваюцца iснуючай iнфармацыяй, што датычыць распалажэння месцаў памяцi i захаванняў, iх колькасцi i памераў, а таксама персанальных дадзеных на памершых, загiнуўшых i закатаваных, а таксама любой iншай iнфармацыяй, што мае дачыненне да такiх асоб i звязанай з рэалiзацыяй гэтага Пагаднення. Кожны з Бакоў складзе i перадасць другому Боку спiсы ўсiх месцаў памяцi i захаванняў. 3. У выпадку выяўлення новых месцаў памяцi i захаванняў Бок, на тэрыторыi дзяржавы якой яны знаходзяцца, неадкладна прымае меры да iх захоўвання. Такiя месцы па ўзаемнай згодзе Бакоў уключаюцца ў спiсы, памяненыя ў п. 2 гэтага Артыкула. Артыкул 31. Кожны з Бакоў забяспечвае ўтрыманне на тэрыторыi сваей дзяржавы месцаў памяцi i захаванняў асоб, памяненых у п. 1 арт. 2, у адпаведнасцi з палажэннямi Жэнеўскiх канвенцый ад 12 жнiўня 1949 года аб ахове ахвяр вайны i Дадатковых Пратаколаў да iх. 2. Кожны з Бакоў неадкладна iнфармуе адзiн аднаго аб усiх выпадках апаганення, разбурэння або пашкоджвання месцаў памяцi i захаванняў i прымае неадкладныя меры з мэтай прывядзення iх у належны парадак, пакарання вiнаватых i недапушчэння падобных дзеянняў у будучым. 3. Бакi будуць iмкнуцца вызвалiць тэрыторыю, што акружае месцы памяцi i захаванняў ад усiх пабудоў, несумяшчальных з вартым выглядам гэтых месцаў. 4. Са згоды Бакоў парадак уладкавання i ўтрымання месцаў памяцi i захаванняў можа ўдакладняцца. Дадаткова да iснуючых могуць прымяняцца iншыя формы ўвекавечвання памяцi памершых, загiнуўшых i закатаваных. 5. Пры рэалiзацыi мерапрыемстваў, памяненых у гэтым артыкуле, Бакi ўлiчваюць нацыянальныя i рэлiгiйныя традыцыi. Артыкул 41. У мэтах перадачы зацiкаўленаму Боку астанкаў асоб, памяненых у п. 1 арт. 2 гэтага Пагаднення, iх эксгумацыя праводзiцца выключна па просьбе гэтага Боку i са згоды Боку, на тэрыторыi дзяржавы якой яны пахаваны. 2. Пасля атрымання згоды на эксгумацыю i перадачу астанкаў абодва Бакi праз упаўнаважных прадстаўнiкоў узгадняюць працэдуру правядзення эксгумацыi i перадачы астанкаў, знойдзеных з iмi асабiстых рэчаў, дакументаў, узнагарод i знакаў узнагарод. Артыкул 51. Перапахаванне астанкаў у дзяржаве, у якой яны пахаваны, ажыццяўляецца толькi ў выключных выпадках згодна з рашэннем адпаведных улад таго Боку, на тэрыторыi дзяржавы якой знаходзяцца захаваннi. Аб плануемым захаваннi неадкладна паведамляецца адпаведным уладам другога Боку. Памяненыя перапахаваннi праводзяцца пераважна шляхам пераноса астанкаў у месцы iснуючых захаванняў. 2. Эксгумацыя ажыццяўляецца пад непасрэдным наглядам упаўнаважаных прадстаўнiкоў Бакоў у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы Бока, у якой яна праводзiцца. Артыкул 61. Кожны з Бакоў па ўзгадненню з другiм Бокам прымае на тэрыторыi сваей дзяржавы спецыялiстаў, прызначаных упаўнаважанымi органамi другога Боку для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення. 2. Кожны з Бакоў забяспечвае спецыялiстам другога Боку неабходныя ўмовы для iх дзейнасцi, уключаючы прадастаўленне працоўных i жылых памяшканняў, свабоду перамяшчэння па тэрыторыi сваей дзяржавы i доступ да ўсiх крынiц iнфармацыi, што маюць дачыненне да месцаў памяцi i захаванняў, а таксама аказвае iм усемагчымую дапамогу i падтрымку. 3. Умовы дзейнасцi, тэрмiны знаходжання i колькасць груп спецыялiстаў узгадняюцца ўпаўнаважанымi органамi Бакоў. 4. Прадстаўнiкi ўпаўнаважаных органаў Бакоў маюць права без папярэдняга паведамлення азнаемiцца з дзейнасцю спецыялiстаў, што знаходзяцца на тэрыторыi iх дзяржаў. Артыкул 7Мытныя органы Бакоў не пазней чым праз тры месяцы пасля ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення ўзгадняюць парадак перамяшчэння праз гранiцу абсталявання, транспартных сродкаў i матэрыялаў, прызначаных для ўладкавання месцаў памяцi i захаванняў. Артыкул 81. Кожны з Бакоў фiнансуе ўсе мерапрыемствы, звязаныя з утрыманнем месцаў памяцi i захаванняў асоб, памяненых у п. 1 арт. 2 гэтага Пагаднення, на тэрыторыi сваей дзяржавы. 2. Фiнансавыя затраты на мерапрыемствы, памяненыя ў п. 4 арт. 3 i арт. 4 гэтага Пагаднення, ажыццяўляе зацiкаўлены Бок. Па ўзгадненню Бакоў гэтыя затраты могуць быць часткова або цалкам кампенсаваны, або размеркаваны ў адпаведнасцi з прынцыпам эквiвалентнасцi затрат, з улiкам выдаткаў, што зроблены на гэтыя мэты ў мiнулым. 3. Мерапрыемствы, памяненыя ў арт. 5 гэтага Пагаднення, фiнансуе той Бок, на тэрыторыi дзяржавы якой яны ажыццяўляюцца. 4. Кожны з Бакоў нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем i дзейнасцю ўпаўнаважаных груп сваiх спецыялiстаў на тэрыторыi дзяржавы другога Боку. Артыкул 91. Грамадзянам дзяржавы аднаго Боку гарантуецца свабодны доступ да месцаў памяцi i захаванняў, што знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Боку. 2. Кожны з Бакоў садзейнiчае наведванню гэтых месцаў, асаблiва пад час знамянальных гадавiн i святаў, асобамi, якiя жадаюць ушанаваць памяць памершых, загiнуўшых i закатаваных. Артыкул 10Кожны з Бакоў не пазней даты ўступлення гэтага Пагаднення ў сiлу вызначыць упаўнаважаны орган, адказны за яго выкананне. Артыкул 111. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю ў адпаведнасцi з унутрыдзяржаўнымi працэдурамi кожнага з Бакоў, што пацвярджаецца шляхам абмену паведамленнямi i ўступае ў сiлу па сканчэннi трыццацi дзен з даты атрымання апошняга паведамлення. 2. Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн. Яго дзеянне можа быць спынена кожным з Бакоў шляхам накiравання пiсьмовага паведамлення другому Боку. У тым выпадку Пагадненне страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з даты атрымання паведамлення. Аформлена ў Брэсце 21 студзеня 1995 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Польшча Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|