Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 30.01.1995 № 12 "Аб мерах па выкананню пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 05.01.95 г. № 7"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации Республики Беларусь 7 февраля 1995 г. N 742/12 У мэтах выканання пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб павышэннi памеру мiнiмальнай заработнай платы i матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян" Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Прадугледжваць выдзяленне сродкаў (калi iншае не прадугледжана галiновымi ўмовамi аплаты працы): - на прэмiраванне, устанаўленне надбавак за высокiя творчыя i вытворчыя дасягненнi, за выкананне асаблiва важных (тэрмiновых) работ на тэрмiн iх правядзення штатным работнiкам у памеры до 25 працэнтаў планавага фонду заработнай платы гэтай катэгорыi работнiкаў, у тым лiку, на матэрыяльную дапамогу ў памеры да 5 працэнтаў планавага фонду заработнай платы штатных работнiкаў. 2. Прызнаць страцiўшымi сiлу: у пастанове Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 15.02.94 г. N 24: - абзац першы пункта 5 прылажэння N 1; - абзац другi i трэцi пункта 52 Умоў аплаты працы работнiкаў (неваенаслужачых) вайсковых часцей, прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацыi Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь" прылажэння N 29; у пастанове Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 08.08.94 г. N 95; - абзац другi пункта 1 "Умоў аплаты працы работнiкаў аховы здароўя i сацыяльнага забеспячэння" прылажэння N 1; - пункт 10 "Умоў аплаты працы работнiкаў адукацыi" прылажэння N 2; - пункт 9 "Умоў аплаты працы работнiкаў вышэйшых навучальных устаноў" прылажэння N 3. 3. Распаўсюдзiць дзеянне названай пастановы на работнiкаў устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў, фiнансуемых з бюджэту (у тым лiку неваенаслужачых работнiкаў вайсковых часцей, устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў, узлоў сувязi Мiнiстэрства абароны, Мiнiстэрства ўнутраных спраў) i ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1995 года. Мiнiстр працы А.В.САСНОЎ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|