Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне аб партнерстве i супрацоўнiцтве памiж Еўрапейскiмi Супольнiцтвамi ды iх дзяржавамi-членамi i Рэспублiкай Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


ПАГАДНЕННЕ АБ ПАРТНЁРСТВЕ I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ, якое ўсталёўвае партнёрства памiж Еўрапейскiм Супольнiцтвам ды яго Дзяржавамi-Членамi, з аднаго боку, i Рэспублiкай Беларусь, з другога боку.

КАРАЛЕЎСТВА БЕЛЬГIЯ,

КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ,

ФЕДЭРАТЫЎНАЯ РЭСПУБЛIКА ГЕРМАНIЯ,

ГРЭЧАСКАЯ РЭСПУБЛIКА,

КАРАЛЕЎСТВА IСПАНIЯ,

ФРАНЦУЗСКАЯ РЭСПУБЛIКА,

IРЛАНДЫЯ,

IТАЛЬЯНСКАЯ РЭСПУБЛIКА,

ВЯЛIКАЕ ГЕРЦАГСТВА ЛЮКСЕМБУРГ,

КАРАЛЕЎСТВА НIДЭРЛАНДАЎ,

РЭСПУБЛIКА АЎСТРЫЯ,

ПАРТУГАЛЬСКАЯ РЭСПУБЛIКА,

РЭСПУБЛIКА ФIНЛЯНДЫЯ,

КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ,

ЗЛУЧАНАЕ КАРАЛЕЎСТВА ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI,

Дамаўляючыеся Бакi, якiя ўваходзяць у Еўрапейскае Супольнiцтва, таксама ў Еўрапейскае Аб'яднанне Вуглю i Сталi, а таксама ў Еўрапейскае Супольнiцтва па Атамнай Энергii,

якiя надалей будуць згадвацца як "Дзяржавы-Члены", i

ЕЎРАПЕЙСКАЕ СУПОЛЬНIЦТВА, ЕЎРАПЕЙСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ ВУГЛЮ I СТАЛI ДЫ ЕЎРАПЕЙСКАЕ СУПОЛЬНIЦТВА ПА АТАМНАЙ ЭНЕРГII,

якiя надалей будуць згадвацца як "Супольнiцтва",

з аднаго боку,

i

РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ,

з другога боку,

якiя надалей будуць згадвацца як "Бакi",

ПРЫМАЮЧЫ пад увагу сувязi памiж Супольнiцтвам, яго Дзяржавамi-Членамi i Рэспублiкай Беларусь, а таксама агульныя каштоўнасцi, якiя яны падзяляюць,

УВАЖАЮЧЫ, што Супольнiцтва i Рэспублiка Беларусь жадаюць умацаваць гэтыя сувязi i наладзiць партнёрства i супрацоўнiцтва, якiя б замацавалi i пашырылi адносiны, што былi закладзены ў мiнулым, у прыватнасцi, Пагадненнем памiж Еўрапейскiм Эканамiчным Супольнiцтвам, Еўрапейскiм Супольнiцтвам па Атамнай Энергii i Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк аб гандлi i камерцыйным ды эканамiчным супрацоўнiцтве, якое было падпiсана 18 снежня 1989,

ПРЫМАЮЧЫ пад увагу абавязак Супольнiцтва ды яго Дзяржаў-Членаў i Рэспублiкi Беларусь мацаваць палiтычную ды эканамiчную свабоду, якая складае галоўнае апiрышча партнёрства,

ПРЫМАЮЧЫ пад увагу абавязацельствы Бакоў спрыяць мiру i бяспецы ва ўсiм свеце, а таксама мiрнаму ўрэгуляванню спрэчных пытанняў, i супрацоўнiчаць з гэтай мэтай у рамках Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i Нарады па Бяспецы i Супрацоўнiцтве ў Еўропе,

ВIТАЮЧЫ рашэнне Рэспублiкi Беларусь далучыцца да Дагавору аб Нераспаўсюджваннi Ядзерных Узбраенняў, Дагавору аб Абмежаваннi Стратэгiчных Узбраенняў i да Лiсабонскага Пратаколу,

ПРЫМАЮЧЫ пад увагу цвёрдыя абавязацельствы Супольнiцтва ды яго Дзяржаў-Членаў i Рэспублiкi Беларусь поўнасцю прытрымлiвацца ўсiх прынцыпаў i палажэнняў, якiя змяшчаюцца ў Заключным Акце Нарады па Бяспецы i Супрацоўнiцтве ў Еўропе (НБСЕ), Заключных Дакументах Мадрыдскай i Венскай Чарговых Сустрэч, Дакуменце НБСЕ з Боннскай Канферэнцыi па Эканамiчным Супрацоўнiцтве, у Парыжскай Хартыi для Новай Еўропы ды ў Хельсiнкскiм Дакуменце НБСЕ 1992 "Выклiкi перамен",

УВАЖАЮЧЫ ў гэтым кантэксце, што падтрымка незалежнасцi, суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь будзе спрыяць ахове мiру i стабiльнасцi ў рэгiёне Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы i на еўрапейскiм кантыненце ў цэлым,

ПАЦВЯРДЖАЮЧЫ прыхiльнасць Супольнiцтва ды яго Дзяржаў-Членаў i Рэспублiкi Беларусь да Еўрапейскай Энергетычнай Хартыi i Дэкларацыi Люцэрнскай Канферэнцыi ў красавiку 1993,

ПЕРАКАНАНЫЯ ў першараднасцi прававых нормаў i павагi да правоў чалавека, асаблiва да правоў меншасцяў, у замацаваннi шматпартыйнай сiстэмы са свабоднымi i дэмакратычнымi выбарамi, у эканамiчнай лiбералiзацыi, накiраванай на стварэнне рынкавай эканомiкi,

УПЭЎНЕНЫЯ, што поўнае выкананне гэтага Пагаднення аб партнёрстве i супрацоўнiцтве будзе адначасова залежыць ад ходу i здзяйснення палiтычных, эканамiчных i заканадаўчых рэформ у Рэспублiцы Беларусь, а таксама спрыяць iм, як i ўвядзенню элементаў, неабходных для супрацоўнiцтва, асаблiва ў святле вывадаў Боннскай Канферэнцыi НБСЕ,

ЖАДАЮЧЫ падтрымлiваць працэс рэгiянальнага супрацоўнiцтва з суседнiмi краiнамi ў тых галiнах, пра якiя iдзе гаворка ў гэтым Пагадненнi, дзеля таго каб спрыяць росквiту i стабiльнасцi гэтага рэгiёна,

ЖАДАЮЧЫ замацаваць i развiваць рэгулярны палiтычны дыялог па ўзаемакарысных пытаннях двухбаковых i мiжнародных адносiн,

ПРЫМАЮЧЫ Ў РАЗЛIК гатоўнасць Супольнiцтва адпаведным чынам забяспечыць эканамiчнае супрацоўнiцтва i тэхнiчнае забеспячэнне,

МАЮЧЫ НА ЎВАЗЕ карыснасць гэтага Пагаднення для далейшага ўцягнення Рэспублiкi Беларусь у працэсы пашырэння супрацоўнiцтва ў суседнiх рэгiёнах ды ў Еўропе, а таксама для яе iнтэграцыi ў сусветную рынкавую эканомiку,

ПРЫЗНАВАЮЧЫ змены, якiя адбываюцца ў палiтычнай i эканамiчнай сiстэме Рэспублiкi Беларусь, ды яе намаганнi, накiраваныя на пераход яе эканомiкi ў рынкавую эканомiку,

ПРЫМАЮЧЫ пад увагу, што Бакi iмкнуцца вызвалiць гандаль ад абмежаванняў на аснове прынцыпаў, якiя змяшчаюцца ў Генеральным Пагадненнi па Тарыфах i Гандлi (ГАТТ) i на якiх грунтуецца Сусветная Гандлёвая Арганiзацыя (ВТО),

УСВЕДАМЛЯЮЧЫ неабходнасць паступова паляпшаць умовы, якiя ўплываюць на бiзнес ды iнвестыцыi, а таксама ўмовы ў такiх галiнах, як заснаванне i дзейнасць прадпрыемстваў, праца, забеспячэнне паслугамi i перамяшчэнне капiталу,

ПЕРАКАНАНЫЯ, што гэта Пагадненне створыць новы клiмат для эканамiчных адносiн памiж Бакамi i, у прыватнасцi, для развiцця гандлю i iнвестыцый, што iстотна для эканамiчнай рэарганiзацыi i тэхналагiчнай мадэрнiзацыi,

ЖАДАЮЧЫ замацаваць цеснае супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага асяроддзя, прымаючы ў разлiк узаемазалежнасць, якая iснуе памiж Бакамi ў гэтай сферы,

ЖАДАЮЧЫ развiваць i рабiць разнастайным культурнае супрацоўнiцтва, а таксама ўдасканальваць абмен iнфармацыяй,

ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:



Артыкул 1

Гэтым усталёўваецца партнёрства памiж Супольнiцтвам ды яго Дзяржавамi-Членамi, з аднаго боку, i Рэспублiкай Беларусь, з другога боку. Мэты гэтага партнёрства наступныя:

забеспячэнне належнай структуры для палiтычнага дыялога памiж Бакамi, якая дазволiць развiваць палiтычныя адносiны,

спрыянне ўзаемавыгаднаму гандлю i ўкладанню iнвестыцый, а таксама гарманiчным эканамiчным адносiнам памiж Бакамi i, такiм чынам, спрыянне iх стабiльнаму эканамiчнаму развiццю,

забеспячэнне трывалай падставы для заканадаўчага, эканамiчнага, сацыяльнага, фiнансавага, навукова-тэхнiчнага i культурнага супрацоўнiцтва,

падтрымка намаганняў Рэспублiкi Беларусь умацоўваць сваю дэмакратыю i развiваць эканомiку, а таксама здзейснiць яе перавод у рынкавую эканомiку.



Раздзел I АГУЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ

Артыкул 2

Павага да дэмакратыi, прынцыпаў мiжнароднага права i правоў чалавека, якiя вызначаюцца, у прыватнасцi, у Статуце ААН, у Хельсiнкскiм Заключным Акце ды ў Парыжскай Хартыi для Новай Еўропы, таксама як i прынцыпы рынкавай эканомiкi, уключаючы тыя, што былi сфармуляваны ў дакументах Бонскай Канферэнцыi НБСЕ, ствараюць падмурак унутранай i знешняй палiтыкi Бакоў i з'яўляюцца неад'емным элементам партнёрства i гэтага Пагаднення.



Артыкул 3

Бакi лiчаць, што iстотнай умовай будучага росквiту i стабiльнасцi ў рэгiёне былога Савецкага Саюза з'яўляецца тое, што новыя незалежныя дзяржавы, якiя ўзнiклi ў вынiку распаду Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк (надалей яны будуць называцца "Незалежныя Дзяржавы"), мусяць захоўваць i развiваць супрацоўнiцтва памiж сабой згодна з прынцыпамi Хельсiнкскага Заключнага Акту i мiжнароднага права i таксама згодна з духам добрасуседскiх адносiн. Бакi будуць прыкладаць усе намаганнi, каб спрыяць гэтаму працэсу.



Артыкул 4

Бакi абавязуюцца, у прыватнасцi, калi Беларусь рухаецца па шляху эканамiчных рэформ, разглядаць палажэннi адпаведных раздзелаў гэтага Пагаднення, у прыватнасцi, Раздзел III ды Артыкул 50, з мэтай стварэння зоны вольнага гандлю памiж iмi. Рада па Супрацоўнiцтве, пра якую iдзе гаворка ў Артыкуле 85, можа даваць рэкамендацыi Бакам па гэтых палажэннях. Падобныя палажэннi могуць увайсцi ў сiлу толькi па дамоўленасцi абодвух Бакоў, згодна з адпаведнымi працэдурамi. Бакi павiнны праводзiць кансультацыi ў 1998 годзе па тэме, цi дазволяць абставiны ды, у прыватнасцi, стан Беларусi на шляху эканамiчных рэформ, скiраваных на рынак, i эканамiчныя ўмовы, якiя складуцца там на той час, пачаць перамовы аб устанаўленнi зоны вольнага гандлю.



Артыкул 5

Бакi абавязуюцца сумесна разгледзець, па ўзаемнай дамоўленасцi, папраўкi, якiя могуць тычыцца любой часткi Пагаднення, у залежнасцi ад змены абставiн, i, у прыватнасцi, ад сiтуацыi, якая складзецца пасля далучэння Рэспублiкi Беларусь да ГАТТ/ВТО. Першы разгляд адбудзецца праз тры гады пасля ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення, або калi Рэспублiка Беларусь далучыцца да ГАТТ/ВТО, у залежнасцi ад таго, што адбудзецца раней.



Раздзел II ПАЛIТЫЧНЫ ДЫЯЛОГ

Артыкул 6

Бакам належыць устанавiць памiж сабой рэгулярны палiтычны дыялог, якi яны iмкнуцца развiваць i пашыраць. Павiнна ўзнiкаць ды ўзмацняцца зблiжэнне памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь, падтрымка дэмакратычным пераўтварэнням, якiя адбываюцца ў палiтычным жыццi, таксама як i працэсу эканамiчных рэформ у Рэспублiцы Беларусь i спрыянне ўстанаўленню новых форм супрацоўнiцтва. Гэты палiтычны дыялог:

будзе ўзмацняць сувязi Рэспублiкi Беларусь з Супольнiцтвам ды яго Дзяржавамi-Членамi i, такiм чынам, з супольнiцтвам дэмакратычных нацый у цэлым. Эканамiчнае зблiжэнне, дасягнутае дзякуючы гэтаму Пагадненню, прывядзе да больш iнтэнсiўных палiтычных адносiн;

будзе выклiкаць узмацненне зблiжэння пазiцый па мiжнародных пытаннях узаемнага iнтарэсу, такiм чынам узмацняючы бяспеку i стабiльнасць;

прадугледжвае, каб Бакi iмкнулiся да супрацоўнiцтва па тых пытаннях, якiя датычацца ўзмацнення стабiльнасцi i бяспекi ў Еўропе, прытрымлiвання прынцыпаў дэмакратыi, павагi i падтрымкi правоў чалавека, асаблiва павагi i падтрымкi правоў меншасцяў i будзе праводзiць кансультацыi, калi гэта неабходна, па адпаведных пытаннях.



Артыкул 7

На ўзроўнi мiнiстраў палiтычны дыялог будзе адбывацца ў Радзе па Супрацоўнiцтве, i ў iншых выпадках - па ўзаемнай дамоўленасцi.



Артыкул 8

Iншыя працэдуры i механiзмы для палiтычнага дыялогу будуць устанаўлiвацца Бакамi, у прыватнасцi, у наступных формах:

рэгулярныя сустрэчы на ўзроўнi старшых службовых асоб памiж прадстаўнiкамi Супольнiцтва ды яго Дзяржаў-Членаў, з аднаго боку, i прадстаўнiкамi Рэспублiкi Беларусь, з другога боку;

выкарыстанне ўсiх пераваг дыпламатычных каналаў, уключаючы адпаведныя кантакты як у двухбаковых, так i ў шматбаковых сферах дзейнасцi, напрыклад, у Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, на сустрэчах НБСЕ i таму падобнае;

абмен iнфармацыяй па пытаннях, якiя выклiкаюць узаемную зацiкаўленасць i маюць дачыненне да палiтычнага супрацоўнiцтва ў Еўропе;

розныя iншыя сродкi, якiя будуць садзейнiчаць узмацненню i развiццю гэтага палiтычнага дыялогу.



Артыкул 9

Палiтычны дыялог на парламенцкiм узроўнi будзе адбывацца ў структуры Камiтэта па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве, што вызначаецца ў Артыкуле 90.



Раздзел III ГАНДАЛЬ ТАВАРАМI

Артыкул 10

1. Бакам належыць стварыць адзiн аднаму рэжым найбольшага спрыяння згодна з пунктам 1 Артыкула I ГАТТ.

2. Палажэннi пункта 1 гэтага Артыкула не павiнны выкарыстоўвацца ў адносiнах да:

(а) пераваг, якiя даюцца для таго, каб стварыць мытны саюз цi зону вольнага гандлю або ў адпаведнасцi са стварэннем падобнага саюза цi зоны;

(б) пераваг, якiя даюцца пэўным краiнам у адпаведнасцi з Агульным Пагадненнем па Тарыфах i Гандлю (ГАТТ) i згодна з iншымi мiжнароднымi дамоўленасцямi пераважна для краiн у стадыi развiцця;

(в) пераваг, якiя даюцца сумежным краiнам, каб аблягчыць транспартны рух на мяжы.

3. Падчас пераходнага перыяду, якi працягнецца да даты далучэння Рэспублiкi Беларусь да ГАТТ цi да 31 снежня 1998, у залежнасцi ад таго, якая з дат будзе ранейшая, палажэннi пункта 1 ды Артыкула 11(2) не павiнны выкарыстоўвацца ў адносiнах да пераваг, якiя вызначаюцца ў Дадатку 1 i даюцца Рэспублiкай Беларусь iншым Незалежным Дзяржавам, пачынаючы з дня, якi папярэднiчае даце ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення.



Артыкул 11

1. Бакi згаджаюцца, што прынцып свабоднага транзiту тавараў з'яўляецца iстотнай умовай дасягнення мэт дадзенага Пагаднення.

У гэтай сувязi кожны Бок абавязаны забяспечыць свабодны транзiт праз сваю тэрыторыю тавараў, якiя транспартуюцца з мытнай тэрыторыi цi накiроўваюцца на мытную тэрыторыю другога Боку.

2. Правiлы, якiя апiсваюцца ў пунктах 2, 3, 4 i 5 Артыкула V ГАТТ, ужываюцца памiж двума Бакамi.

3. Правiлы, якiя змяшчаюцца ў дадзеным Артыкуле, не ўплываюць нi на адно спецыяльнае правiла, якiя апiсваюцца ў асобных раздзелах, у прыватнасцi, у такiх як транспарт цi вырабы, узгодненыя памiж Бакамi.



Артыкул 12

Без урону для правоў i абавязкаў, якiя паходзяць з мiжнародных канвенцый аб часовым утрыманнi тавараў, што абавязуюцца выконваць абодва Бакi, кожны з Бакоў павiнен надалей вызваляць другi Бок ад збораў на iмпарт i пошлiнаў на тавары, якiя ўтрымоўваюцца часова, па прыкладах i згодна з працэдурамi, якiя абумоўлiваюцца любой мiжнароднай канвенцыяй па гэтаму пытанню, абавязуючыся выконваць яе, у адпаведнасцi з яго заканадаўствам. Будуць прымацца ў разлiк умовы, пры якiх абавязкi, якiя вынiкаюць з такой канвенцыi, прымаюцца дадзеным Бокам.



Артыкул 13

Тавары, якiя паходзяць з Рэспублiкi Беларусь i з Супольнiцтва адпаведна, будуць iмпартавацца ў Супольнiцтва i ў Рэспублiку Беларусь адпаведна, свабодна ад колькасных забарон, без урону для Артыкулаў 17, 20 i 21, палажэнняў Дадатку II гэтага Пагаднення i палажэнняў Артыкулаў 77, 81, 244, 249 i 280 Акту Далучэння Iспанii i Партугалii да Еўрапейскага Супольнiцтва.



Артыкул 14

1. Вырабы з тэрыторыi аднаго Боку, якiя iмпартуюцца на тэрыторыю другога Боку, не павiнны быць прадметам, прама цi ўскосна, унутраных падаткаў цi iншых, рознага роду, унутраных пошлiн, якiя накладаюцца, прама цi ўскосна, на ўласнадзяржаўныя вырабы.

2. Акрамя таго, гэтым вырабам належыць прадстаўляць рэжым не менш спрыяльны, чым вырабам нацыянальнага паходжання паводле ўсiх законаў, нарматыўных актаў i патрабаванняў, якiя ўплываюць на iх унутраны продаж, прапановы для продажу, куплю, перавозку, размеркаванне i карыстанне. Палажэннi гэтага параграфа не будуць засцерагаць ад накладання розных пошлiн на ўнутраную транспартыроўку; гэтыя пошлiны базуюцца выключна на эканамiчных вынiках ад эксплуатацыi транспартных сродкаў, а не на нацыянальным паходжаннi вырабу.

3. Пункты 8, 9 i 10 Артыкула III ГАТТ павiнны ўжывацца mutatis mutandis памiж Бакамi.



Артыкул 15

Наступныя Артыкулы ГАТТ павiнны ўжывацца mutatis mutandis памiж двума Бакамi:

(i) пункты 1, 2, 3, 4а, 4b, 4d, 5 Артыкула VII;

(ii) Артыкул VIII;

(iii) Артыкул IX;

(iv) Артыкул X.



Артыкул 16

Гандаль таварамi павiнен ажыццяўляцца па рыначных цэнах.



Артыкул 17

1. Калi якi-небудзь выраб, якi iмпартуецца на тэрыторыю аднаго з Бакоў ва ўзросшай колькасцi ды ў такiх абставiнах, што гэта прычынiць цi будзе пагражаць прычынiць сур'ёзную шкоду сваiм вытворцам падобнага вырабу цi непасрэдна канкурыруючых вырабаў, у такiм выпадку Супольнiцтва цi Рэспублiка Беларусь, хто з iх занепакоены, могуць прыняць меры ў адпаведнасцi з наступнымi працэдурамi i ўмовамi.

2. Перад тым, як прыняць любыя меры (цi ў выпадку, якi вызначаецца ў пункце 4, як мага хутчэй пасля таго), Супольнiцтва цi Рэспублiка Беларусь, у залежнасцi ад таго, чыя гэта справа, павiнны забяспечыць Камiтэт па Супрацоўнiцтве ўсёй неабходнай iнфармацыяй, для таго каб знайсцi прымальнае для абодвух Бакоў рашэнне.

3. Калi ў вынiку кансультацый Бакi не прыйдуць да згоды на працягу 30 дзён ад даты звароту да Камiтэту па Супрацоўнiцтве па пытаннi прадухiлення дадзенай сiтуацыi, Бок, якi прасiў кансультацыi, будзе вольны абмежаваць iмпарт вырабаў на такую колькасць i ў такiя тэрмiны, якiя патрэбны, каб пазбегнуць шкоды цi паменшыць яе або прыняць iншыя адпаведныя меры.

4. У крытычных абставiнах, калi адклад справы прычынiць шкоду, якую цяжка выправiць, Бакi могуць прыняць меры да таго, як праводзiць кансультацыi, але пры ўмове, што кансультацыi павiнны будуць адбыцца адразу пасля гэтага.

5. Дамаўляючыеся Бакi, выбiраючы меры ў адпаведнасцi з гэтым Артыкулам, павiнны аддаваць перавагу тым, якiя зробяць меншы клопат у дасягненнi мэт гэтага Пагаднення.



Артыкул 18

Нiшто нi ў гэтым Раздзеле, нi ў Артыкуле 17, у прыватнасцi, не павiнна прычынiць шкоду цi паўплываць якiм-небудзь чынам на прыняццё любым з Бакоў антыдэмпiнгавых або кампенсацыйных мер у адпаведнасцi з Артыкулам VI ГАТТ, з Пагадненнем аб выкананнi Артыкула VI ГАТТ, Пагадненнем аб тлумачэннi i ўжываннi Артыкулаў VI, XVI i XXIII ГАТТ або згодна з адпаведным унутраным заканадаўствам.

Што датычыцца расследаванняў выпадкаў дэмпiнгу або субсiдый, то кожны Бок дае згоду на тое, каб супрацьлеглы Бок праверыў сцвярджэннi. Кожны Бок будзе iнфармаваць адпаведныя зацiкаўленыя бакi аб iстотных фактах i меркаваннях, на падставе якiх павiнна прымацца канчатковае рашэнне. Да таго, як канчатковыя антыдэмпiнгавыя i кампенсацыйныя сысканнi будуць накладзены, Бакам належыць рабiць усё магчымае, каб дасягнуць канструктыўнага вырашэння праблемы.



Артыкул 19

Пагадненне не прадухiляе забаронаў або абмежаванняў на iмпарт, экспарт цi транзiт грузаў, што можа быць з прычыны грамадскай маралi, грамадскага парадку або грамадскай бяспекi; аховы здароўя i жыцця людзей, жывёл i раслiн; аховы натуральных рэсурсаў; аховы нацыянальных скарбаў мастацкай, гiстарычнай ды археалагiчнай каштоўнасцi або аховы iнтэлектуальнай, прамысловай i камерцыйнай уласнасцi цi з прычыны правiл, якiя тычацца золата i серабра. Такiя забароны i абмежаваннi не павiнны, аднак, быць сродкам судовай неаб'ектыўнасцi цi замаскiраваным абмежаваннем на гандаль памiж Бакамi.



Артыкул 20

Гэты Раздзел не павiнен выкарыстоўвацца ў адносiнах да гандлю тэкстыльнымi вырабамi, якi падпадае пад Главы 50 - 63 Камбiнаванай наменклатуры. Гандаль гэтымi вырабамi ажыццяўляецца паводле асобнага пагаднення, якое было парафiравана 1 красавiка 1993 i ўвайшло ў сiлу папярэдне з 1 студзеня 1993.



Артыкул 21

1. Гандаль вырабамi, якiя згадваюцца ў Дагаворы аб стварэннi Еўрапейскага Аб'яднання вуглю i сталi, будзе ажыццяўляцца паводле палажэнняў гэтага Раздзела, за выключэннем Артыкула 13.

2. Будзе створана кантактная група па пытаннях вуглю i сталi, у склад якой войдуць прадстаўнiкi Супольнiцтва, з аднаго боку, i прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь, з другога.

Кантактная група будзе рэгулярна абменьвацца iнфармацыяй па пытаннях, якiя тычацца вуглю i сталi i выклiкаюць узаемную зацiкаўленасць Бакоў.



Артыкул 22

Гандаль прадметамi, якiя змяшчаюць у сваiм складзе ядзерныя рэчывы, будзе адбывацца ў адпаведнасцi з палажэннямi Дагавора аб стварэннi Еўрапейскага супольнiцтва па атамнай энергii. Калi неабходна, гандаль ядзернымi матэрыяламi стане прадметам асобнага Пагаднення, якое будзе заключана памiж Еўрапейскiм супольнiцтвам па атамнай энергii i Рэспублiкай Беларусь.



Раздзел IV ПАЛАЖЭННI, ЯКIЯ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА КАМЕРЦЫЙНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ ДЫ IНВЕСТЫЦЫI

Глава I УМОВЫ ПРАЦЫ

Артыкул 23

1. Адпаведна з законамi, умовамi i працэдурамi, прынятымi ў кожнай Дзяржаве-Члене, Супольнiцтва i Дзяржавы-Члены iмкнуцца запэўнiць, што абыходжанне з беларускiмi грамадзянамi, якiя легальна працуюць на тэрыторыi любой з Дзяржаў-Членаў, будзе пазбаўлена ўсялякай дыскрымiнацыi па нацыянальным прызнаку, што датычыць умоў працы, аплаты цi звальнення, калi параўноўваць вышэйпералiчанае ў адносiнах да грамадзян дадзенай Дзяржавы-Члена.

2. Адпаведна з законамi, умовамi i працэдурамi, прынятымi ў Рэспублiцы Беларусь, Рэспублiка Беларусь iмкнецца запэўнiць, што абыходжанне з грамадзянамi Дзяржаў-Членаў, якiя легальна працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, будзе пазбаўлена ўсялякай дыскрымiнацыi па нацыянальным прызнаку, што датычыць умоў працы, аплаты цi звальнення, калi параўноўваць вышэйпералiчанае ў адносiнах да грамадзян Рэспублiкi Беларусь.



Артыкул 24 Каардынаванне сацыяльнага забеспячэння

Бакi павiнны заключыць пагадненнi, дзеля таго каб:

(i) адпаведна з умовамi i метадамi, якiя маюць месца ў кожнай Дзяржаве-Члене, прыняць палажэннi, неабходныя для каардынавання сiстэмы сацыяльнага забеспячэння для працаўнiкоў з Рэспублiкi Беларусь, якiя легальна працуюць на тэрыторыi Дзяржавы-Члена. Гэтыя палажэннi будуць, у прыватнасцi, гарантаваць наступнае:

усе тэрмiны страхавання, працоўнай занятасцi або пражывання, якiя гэтыя працаўнiкi правялi ў розных Дзяржавах-Членах, будуць складвацца разам для налiчэння пенсiй у сувязi з узростам, iнвалiднасцю i смерцю, а таксама для атрымання гэтымi працаўнiкамi медыцынскай дапамогi;

усе пенсii ў сувязi з узростам, смерцю, няшчасным выпадкам у вытворчасцi цi прафесiйнай хваробай або выклiканай з-за гэтага iнвалiднасцю, за выключэннем некаторых спецыяльных дапамог, з якiх не сыскваецца ўзнос, будуць свабодна пераводзiцца па расцэнках, якiя будуць вызначацца на падставе заканадаўствам дзяржавы-даўжнiка (Дзяржавы-Члена цi Дзяржаў-Членаў);

(ii) адпаведна з умовамi i правiламi, якiя дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь, прыняць палажэннi, неабходныя для таго, каб працаўнiкi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi любой Дзяржавы-Члена i легальна працуюць у Беларусi, карысталiся рэжымам, падобным таму, якi вызначаецца ў другiм абзацы пункту (i).



Артыкул 25

Меры, якiя прымаюцца ў адпаведнасцi з Артыкулам 24, не закранаюць правоў i абавязкаў, якiя вынiкаюць з двухбаковых пагадненняў, што звязваюць Рэспублiку Беларусь i Дзяржавы-Члены, калi гэтыя пагадненнi забяспечваюць больш прыхiльнае стаўленне да грамадзян Беларусi цi Дзяржаў-Членаў.



Артыкул 26

Рада па Супрацоўнiцтве зробiць праверку, якiя супольныя намаганнi можна зрабiць, каб узяць пад кантроль нелегальную iмiграцыю, улiчваючы прынцып i практыку другаразовага ўезда.



Артыкул 27

Рада па Супрацоўнiцтве праверыць, як можна палепшыць умовы працы для бiзнесмэнаў згодна з мiжнароднымi абавязацельствамi Бакоў, уключаючы тыя, якiя былi зацверджаны ў дакуменце Бонскай Канферэнцыi НБСЕ.



Артыкул 28

Рада па Супрацоўнiцтве зробiць рэкамендацыi, як прытрымлiвацца Артыкулаў 23, 26 i 27.



Глава II УМОВЫ, ЯКIЯ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА ЗАСНАВАННЕ I ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ

Артыкул 29

1. а) Супольнiцтва ды яго Дзяржавы-Члены на сваiх тэрыторыях будуць забяспечваць заснаванню беларускiх кампанiй стаўленне не менш прыхiльнае, чым да кампанiй любой трэцяй краiны, у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

б) Без ушчамлення выняткаў, якiя пералiчваюцца ў Дадатку III, Супольнiцтва ды яго Дзяржавы-Члены будуць забяспечваць даччыным фiрмам беларускiх кампанiй, якiя заснаваны на тэрыторыях Супольнiцтва ды яго Дзяржаў-Членаў, стаўленне не менш прыхiльнае, чым да любой кампанii Супольнiцтва, што датычыцца iх дзейнасцi, у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

в) Супольнiцтва ды яго Дзяржавы-Члены будуць забяспечваць фiлiялам беларускiх кампанiй, якiя заснаваны на тэрыторыях Супольнiцтва ды яго Дзяржаў-Членаў, стаўленне не менш прыхiльнае, чым да фiлiялаў кампанiй любой трэцяй краiны, што датычыцца iх дзейнасцi, у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

2. а) Без ушчамлення выняткаў, якiя пералiчваюцца ў Дадатку IV, Рэспублiка Беларусь будзе забяспечваць заснаванню кампанiй Супольнiцтва на яе тэрыторыi стаўленне не менш прыхiльнае, чым да ўласных кампанiй або да кампанiй любой трэцяй краiны, прычым у залежнасцi ад таго, што лепей, у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

б) Рэспублiка Беларусь будзе забяспечваць даччыным фiрмам i фiлiялам кампанiй Супольнiцтва, якiя заснаваны на яе тэрыторыi, стаўленне да iх дзейнасцi не менш прыхiльнае, чым да ўласных кампанiй цi фiлiялаў або да даччыных фiрм цi фiлiялаў у Беларусi любой трэцяй краiны, прычым у залежнасцi ад таго, што лепей, у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

3. Палажэннi пунктаў 1. б) i 2. б) нельга выкарыстоўваць дзеля таго, каб абысцi заканадаўства i нарматыўныя акты Бока, якiя ўжываюцца ў адносiнах да доступу да асобных сектараў цi дзейнасцi даччыных фiрм або фiлiялаў кампанiй iншага Боку, якiя заснаваны на тэрыторыi першага Боку.

Прыхiльнае стаўленне, пра якое iдзе гаворка ў пунктах 1. б), 1. в) i 2. б), 2. в), будзе распаўсюджвацца на кампанii i фiлiялы ў Супольнiцтве i Рэспублiцы Беларусь адпаведна, пачынаючы ад даты ўваходу ў сiлу дадзенага Пагаднення, а ў адносiнах да кампанiй i фiлiялаў, якiя заснаваны пасля гэтай даты, з таго моманту, як яны заснаваны.



Артыкул 30

1. Палажэннi Артыкула 29 не павiнны выкарыстоўвацца ў адносiнах да паветранага транспарту, унутранага воднага i марскога транспарту, без ушчамлення палажэнняў Артыкула 104.

2. Аднак, што датычыцца дзейнасцi суднаходных агенцтваў па забеспячэнню абслугоўвання марскiм транспартам, у тым лiку змешаных аперацый, якiя ўключаюць адрэзак шляху па моры, кожны з Бакоў павiнен дазволiць кампанiям другога Боку iх камерцыйную прысутнасць на сваёй тэрыторыi ў выглядзе даччыных фiрм i фiлiялаў на ўмовах заснавання i дзейнасцi не менш спрыяльных, чым тыя, якiя ствараюцца для ўласных кампанiй або для даччыных фiрм цi фiлiялаў кампанiй любой трэцяй краiны, прычым у залежнасцi ад того, што лепей.

Падобныя вiды дзейнасцi ўключаюць у сябе, хаця не абмяжоўваюцца гэтым, наступнае:

(а) маркетынг i продаж марскога транспарту i звязаных з гэтым паслуг праз прамы кантакт з пакупнiком, пачынаючы ад расцэнак i аж да рахунку, у незалежнасцi ад таго, цi кiруюцца або прапануюцца гэтыя паслугi самiм пастаўшчыком паслуг цi пастаўшчыкамi, з якiмi пэўны гандляр заключыў рэгулярнае дзелавое пагадненне;

(б) купля i выкарыстанне, праз свой уласны рахунак цi па даручэннi спажыўца (а таксама перапродаж iх пакупнiкам) любога транспарту i звязаных з гэтым паслуг, уключаючы ўнутрытранспартныя паслугi любога вiду, у прыватнасцi, унутраны водны транспарт, дарожны транспарт i чыгунку, неабходныя для дастаўкi iнтэграваных паслуг;

(в) падрыхтоўка дакументацыi, якая складаецца з транспартных дакументаў, мытных дакументаў цi iншых дакументаў, якiя маюць дачыненне да паходжання i характару тавараў, што перавозяцца;

(г) забеспячэнне камерцыйнай iнфармацыяй праз любыя сродкi, уключаючы камп'ютэрныя сiстэмы iнфармацыi ды электронны абмен дадзенымi (якiя падпарадкоўваюцца недыскрымiнацыйным абмежаванням, што тычыцца тэлекамунiкацый);

(д) арганiзацыя любога дзелавога пагаднення, уключаючы ўдзел у акцыях кампанii i набор кадраў на месцы (у тым выпадку, калi персанал замежны, трэба кiравацца адпаведнымi палажэннямi гэтага Пагаднення), з любым мясцовым суднаходным агенцтвам;

(е) дзейнасць па даручэннi кампанiй, звязаная з арганiзацыяй заходу судна цi з перавозкай грузаў на барту, калi патрабуецца.



Артыкул 31

Прызначаецца для дадзенага Пагаднення:

а) Пад "Кампанiяй Супольнiцтва" цi "Беларускай кампанiяй", адпаведна, належыць разумець кампанiю, якая заснавана згодна з законамi Дзяржаў-Членаў цi Рэспублiкi Беларусь, адпаведна, i мае свой зарэгiстраваны офiс цi цэнтральную адмiнiстрацыю або асноўнае месца гаспадарчай дзейнасцi на тэрыторыi Супольнiцтва цi Рэспублiкi Беларусь, адпаведна. Аднак, калi кампанiя, заснаваная згодна з законамi Дзяржаў-Членаў цi Рэспублiкi Беларусь, адпаведна, будзе мець толькi свой зарэгiстраваны офiс на тэрыторыi Супольнiцтва цi Рэспублiкi Беларусь, адпаведна, гэта кампанiя будзе разглядацца як кампанiя Супольнiцтва або Беларуская кампанiя, адпаведна, калi толькi яе дзейнасць мае рэальныя i працяглыя сувязi з адной з Дзяржаў-Членаў або з Рэспублiкай Беларусь, адпаведна.

б) Пад "Даччынай фiрмай" кампанii трэба разумець кампанiю, якая дзейсна кантралюецца галоўнай кампанiяй.

в) Пад "Фiлiялам" кампанii належыць разумець такое месца гаспадарчай дзейнасцi, якое не мае статусу юрыдычнай асобы, пад чым мяркуецца наяўнасць нязменнасцi, такой, напрыклад, як дапаўненне бацькоўскага арганiзма, але мае сваю дырэкцыю i матэрыяльнае аснашчэнне, каб весцi дзелавыя перагаворы з трэцiм бокам, так што гэты апошнi, хаця i ведаючы, што паводле закону неабходна будзе наладзiць сувязь з бацькоўскiм цэнтрам, якi знаходзiцца за мяжой, можа мець справы напрамую на месцы, якое з'яўляецца састаўной часткай бацькоўскага арганiзму.

г) Пад "Прадпрыемствам" належыць разумець права кампанiй Супольнiцтва цi Беларускiх кампанiй, як згадваецца ў пункце (а), развiваць эканамiчную дзейнасць, выкарыстоўваючы такiя сродкi, як заснаванне даччыных фiрм i фiлiялаў у Рэспублiцы Беларусь i ў Супольнiцтве, адпаведна.

д) Пад "Дзейнасцю" трэба разумець займанне эканамiчнай дзейнасцю.

е) Пад "Эканамiчнай дзейнасцю" належыць разумець дзейнасць прамысловага, камерцыйнага i прафесiйнага характару.

Што датычыцца мiжнароднага марскога транспарту, у тым лiку змешаных аперацый, якiя ўключаюць адрэзак шляху па моры, то палажэннямi гэтай Главы i Главы III павiнны таксама карыстацца грамадзяне Дзяржаў-Членаў або Рэспублiкi Беларусь, якiя працуюць па-за Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь, адпаведна, а таксама суднаходныя кампанii, якiя дзейнiчаюць па-за Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь i кантралююцца грамадзянамi Дзяржаў-Членаў або беларускiмi грамадзянамi, адпаведна, а iх судны зарэгiстраваны ў Дзяржаве-Члене або ў Рэспублiцы Беларусi, адпаведна, згодна з iх адпаведным заканадаўствам.



Артыкул 32

1. Нягледзячы на любыя iншыя палажэннi гэтага Пагаднення, кожны з Бакоў не засцерагаецца ад прыняцця мер па меркаваннях выгады, уключаючы абарону iнвестараў, дэпазiтараў, трымальнiкаў страхавога полiсу цi асоб, для якiх пастаўшчык фiнансавых паслуг выконвае фiдуцыярныя абавязкi, цi прыняцця мер дзеля таго, каб замацаваць цэласнасць i стабiльнасць фiнансавай сiстэмы. Там, дзе гэтыя меры не ўзгадняюцца з палажэннямi Пагаднення, яны не павiнны выкарыстоўвацца Бокам як сродак пазбегнуць абавязкаў па гэтым Пагадненнi.

2. Hiшто ў гэтым Пагадненнi не павiнна тлумачыцца як патрабаванне да Бока адкрыць iнфармацыю, якая звязана з абставiнамi i рахункамi асобных спажыўцоў цi любую канфiдэнцыяльную iнфармацыю або iнфармацыю аб уласнасцi, якая знаходзiцца ва ўладаннi дзяржаўных устаноў.

3. Прызначаецца для дадзенага Пагаднення: пад "фiнансавымi паслугамi" належыць разумець дзейнасць, якая апiсваецца ў Дадатку V.



Артыкул 33

Палажэннi гэтага Пагаднення не будуць ушчамляць права кожнага з Бакоў накладаць любыя меры, неабходныя каб прадухiлiць ашуканства ў спробе трэцяй краiны ўвайсцi ў рынак, выкарыстоўваючы палажэннi гэтага Пагаднення.



Артыкул 34

1. Нягледзячы на палажэннi Главы I, кампанiям Супольнiцтва цi беларускiм кампанiям, заснаваным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi Супольнiцтва, адпаведна, даецца права ўладкоўваць на працу. А таксама ў адпаведнасцi з дзеючымi прававымi нормамi той краiны, дзе знаходзiцца прадпрыемства, на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Супольнiцтва, адпаведна, даччыным фiрмам i фiлiялам даецца права браць на працу служачых, якiя з'яўляюцца грамадзянамi Дзяржаў-Членаў Супольнiцтва i Рэспублiкi Беларусь, адпаведна, пры ўмове, што гэтыя служачыя састаўляюць ключавы персанал, як вызначаецца ў пункце 2, i таму выключна кампанii, даччыныя фiрмы i фiлiялы бяруць iх на работу. Дазвол на пражыванне i работу ў такiх служачых будзе распаўсюджвацца толькi на перыяд гэтай працы.

2. Асоба, якая ўваходзiць у ключавы персанал вышэйзгаданых кампанiй (яны тут будуць называцца "арганiзацыi"), з'яўляецца "унутрыкарпарацыйным пасланцом", як вызначаецца ў (в) у наступных катэгорыях, пры ўмове, што арганiзацыя з'яўляецца юрыдычнай асобай i што пэўныя служачыя нанiмаюцца ёю на працу або што яны з'яўляюцца партнёрамi (акрамя як у якасцi ўладальнiкаў кантрольнага пакета акцый) па меншай меры на працягу аднаго года, якi непасрэдна папярэднiчае даце iх пасылання:

(а) Асобы, якiя працуюць на вышэйшых пасадах у арганiзацыi i, галоўным чынам, кiруюць менэджмэнтам прадпрыемства, атрымоўваючы агульны нагляд ды ўказаннi пераважна ад праўлення дырэктараў або ад акцыянераў кампанii цi ад кагосьцi на падобным узроўнi. Яны таксама:

кiруюць прадпрыемствам цi аддзелам або падраздзяленнем прадпрыемства;

ажыццяўляюць нагляд i кантроль за працай iншых наглядаючых, прафесiйных або адмiнiстратыўных служачых;

валодаючы паўнамоцтвамi, асабiста нанiмаюць i звальняюць або робяць рэкамендацыi па пытаннях наймання, звальнення цi па iншых кадравых пытаннях.

(б) Асобы, якiя працуюць у арганiзацыi i валодаюць незвычайнымi ведамi, iстотнымi для дзейнасцi прадпрыемства, для навукова-даследчага абсталявання, метадаў i менеджменту. Ацэнка падобных ведаў, акрамя тых, што маюць спецыфiчнае дачыненне да прадпрыемства, можа адлюстроўваць высокi ўзровень квалiфiкацыi для пэўнага тыпу работы або рамяства, якое патрабуе спецыяльных тэхнiчных ведаў, у тым лiку членства ў акрэдытаваных прафесiйных саюзах.

(в) "Унутрыкарпарацыйны пасланец" вызначаецца як фiзiчная асоба, якая працуе ў арганiзацыi на тэрыторыi Бока i часова высылаецца на тэрыторыю другога Бока падчас эканамiчнай дзейнасцi; гэтая арганiзацыя павiнна мець асноўнае месца гаспадарчай дзейнасцi на тэрыторыi Бока, а пасланне павiнна адбывацца ў прадпрыемства (фiлiял, даччыная фiрма) на тэрыторыi другога Бока з мэтай аналагiчнай эканамiчнай дзейнасцi.



Артыкул 35

1. Бакам належыць прыкласцi ўсе намаганнi, каб пазбегнуць любых мер i дзеянняў, якiя выклiчуць больш абмежаванняў у магчымасцях для заснавання i дзейнасцi кампанiй з абодвух Бакоў, калi параўноўваць сiтуацыю з той, якая iснуе ў дзень, што папярэднiчае даце падпiсання Пагаднення.

2. Палажэннi гэтага Артыкула не ўшчамляюць палажэнняў Артыкула 45: сiтуацыi, якiя падпарадкоўваюцца Артыкулу 45, мусяць кiравацца толькi яго палажэннямi, за выключэннем усяго астатняга.

3. Дзейнiчаючы ў духу партнёрства i супрацоўнiцтва, а таксама ў святле палажэнняў, якiя змяшчаюцца ў Артыкуле 52, Урад Рэспублiкi Беларусь будзе iнфармаваць Супольнiцтва аб сваiх намерах увесцi новае заканадаўства або прыняць новыя нарматыўныя акты, якiя могуць выклiкаць больш абмежаванняў у магчымасцях для заснавання i дзейнасцi даччыных фiрм i фiлiялаў кампанiй Супольнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь, калi параўноўваць сiтуацыю з той, якая iснуе ў дзень, што папярэднiчае даце падпiсання Пагаднення. Супольнiцтва можа запытаць праекты такiх заканадаўчых або нарматыўных актаў i склiкаць кансультацыi ў сувязi з гэтымi праектамi.

4. Калi новыя заканадаўчыя або нарматыўныя акты, якiя ўводзяцца ў Рэспублiцы Беларусь, стануць прычынай большых абмежаванняў у магчымасцях для заснавання кампанiй Супольнiцтва на яе тэрыторыi i для дзеяння даччыных фiрм i фiлiялаў кампанiй Супольнiцтва, заснаваных у Рэспублiцы Беларусь, калi параўноўваць сiтуацыю з той, якая iснуе ў дзень, што папярэднiчае даце падпiсання Пагаднення, у гэтым выпадку адпаведныя заканадаўчыя або нарматыўныя акты не павiнны ўжывацца на працягу трох гадоў пасля ўвахода ў сiлу адпаведнага акта, у адносiнах да тых даччыных фiрм i фiлiялаў, якiя былi ўжо створаны ў Рэспублiцы Беларусь у момант уваходу ў сiлу дадзенага акта.



Глава III ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПАСЛУГАМI ПРАЗ МЯЖУ ПАМIЖ СУПОЛЬНIЦТВАМ I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ

Артыкул 36

1. Бакi абавязуюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Раздзела зрабiць неабходныя крокi, каб паступова дазволiць заснаваным на тэрыторыi Бока кампанiям Супольнiцтва i Рэспублiкi Беларусь забяспечваць паслугамi не толькi тых, для каго гэтае абслугоўванне прызначалася, але з разлiкам далейшага развiцця сферы абслугоўвання на тэрыторыi Бакоў.

2. Рада па Супрацоўнiцтве будзе даваць рэкамендацыi, як прытрымлiвацца пункту 1.

3. Бакi павiнны супрацоўнiчаць з мэтай развiцця ў Рэспублiцы Беларусь арыентаванай на рынак сферы абслугоўвання.



Артыкул 37

У тых сферах, якiя пералiчваюцца ў Дадатку VI да гэтага Пагаднення, Бакам належыць ствараць рэжым не менш спрыяльны, чым той, якi даецца любой трэцяй краiне, што датычыцца ўмоў, якiя ўплываюць на дастаўку паслуг кампанiямi Супольнiцтва цi Рэспублiкi Беларусь праз мяжу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь цi Супольнiцтва, адпаведна, згодна з заканадаўствам i нарматыўнымi актамi, якiя мае кожны з Бакоў.



Артыкул 38

Падпарадкоўваючыся палажэнням Артыкула 43, Бакi павiнны дазволiць у тых сферах, якiя пералiчваюцца ў Дадатку VI да гэтага Пагаднення, часовае перамяшчэнне фiзiчных асоб, якiя з'яўляюцца прадстаўнiкамi кампанiй Супольнiцтва i Рэспублiкi Беларусь i звяртаюцца за дазволам на часовае знаходжанне ў мэтах перагавораў аб продажу паслуг праз мяжу або ў мэтах заключэння дамоўленасцяў аб продажу паслуг праз мяжу iншай кампанii. Вышэйзгаданыя прадстаўнiкi не будуць займацца продажам непасрэдна насельнiцтву цi самi забяспечваць паслугамi.



Артыкул 39

1. У тых сферах, якiя пералiчваюцца ў Дадатку VI, кожны з Бакоў можа рэгуляваць умовы, на якiх будзе ажыццяўляцца дастаўка паслуг праз мяжу на яго тэрыторыю. Паколькi гэты рэгламент састаўляецца ў агульнай форме, яго палажэннi павiнны прыводзiцца ў прымальным, аб'ектыўным, непрадузятым выглядзе.

2. Пункт 1 не ўшчамляе палажэнняў Артыкулаў 37 i 48.

3. Як самае позняе, пад канец трэцяга году пасля падпiсання Пагаднення Бакi будуць правяраць у рамках Рады па Супрацоўнiцтве:

меры, якiя прымалiся кожным Бокам з часу падпiсання Пагаднення i паўплывалi на забеспячэнне паслугамi праз мяжу, пра якое iдзе гаворка ў Артыкуле 37; а таксама

цi магчыма для Бакоў прыняць:

абавязацельствы не прымаць анiякiх мер або дзеянняў, якiя могуць выклiкаць большыя абмежаваннi ва ўмовах, на якiх ажыццяўляецца дастаўка паслуг праз мяжу (пра што гаворыцца ў Артыкуле 37), калi параўноўваць з сiтуацыяй, якая iснуе падчас правядзення такой праверкi, або

iншыя абавязацельствы, якiя ўплываюць на свабоду дзейнiчання Бакоў

у галiнах, узгодненых памiж Бакамi, што датычыцца абавязкаў, прынятых у Артыкуле 37.

Калi пасля такой праверкi адзiн Бок прыйдзе да высновы, што меры, прынятыя другiм Бокам з моманта падпiсання Пагаднення, выклiкалi сiтуацыю, пры якой забеспячэнне паслугамi праз мяжу, пра якое iдзе гаворка ў Артыкуле 37, стала значна больш абмежаваным, калi параўноўваць з сiтуацыяй, якая iснавала на момант падпiсання Пагаднення, то першы Бок можа прасiць другi Бок праводзiць кансультацыi. У гэтым выпадку павiнны прыкладацца палажэннi Часткi А Дадатку VII.

4. Для ажыццяўлення мэт дадзенага Артыкула належыць прымаць меры, як указваецца ў Частцы В Дадатку VII.

5. Палажэннi дадзенага Артыкула не ўшчамляюць палажэнняў Артыкула 45: сiтуацыi, якiя падпарадкоўваюцца Артыкулу 45, мусяць кiравацца толькi яго палажэннямi, за выключэннем усяго астатняга.



Артыкул 40

1. Бакi абавязываюцца дзейсна выконваць прынцып неабмежаванага доступа на мiжнародны марскi рынак i дарожны рух на камерцыйнай аснове.

(а) Вышэйзгаданае палажэнне не ўшчамляе правоў i абавязкаў, якiя вынiкаюць з Канвенцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб Кодексу правядзення Лiнейных Канферэнцый, як стасуецца да аднаго цi другога Дамаўляючыхся Бакоў у дадзеным Пагадненнi. Марскiя кампанii, якiя не далучылiся да канферэнцыi, будуць вольныя спаборнiчаць з тымi, хто браў удзел у канферэнцыi, настолькi, наколькi яны прытрымлiваюцца прынцыпа сумленнага спаборнiцтва на камерцыйнай аснове.

(б) Бакi пацвярджаюць сваю прыхiльнасць да атмасферы свабоднага спаборнiцтва як характэрнай рысы гандлю налiўным i насыпным грузам.

2. Выконваючы прынцыпы, якiя выкладаюцца ў пункце 1, Бакам належыць:

(а) не прытрымлiвацца з моманту ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення анiякiх палажэнняў аб раздзяленнi грузаў у двухбаковых пагадненнях памiж Дзяржавай-Членам Супольнiцтва i былым Савецкiм Саюзам;

(б) не ўносiць анiякiх агаворак аб раздзяленнi грузаў у будучыя двухбаковыя пагадненнi з трэцiмi краiнамi, акрамя як у тых выключных абставiнах, калi грузавыя суднаходныя кампанii з аднаго цi другога Бока па гэтым пагадненнi не змогуць атрымаць iншым чынам эфектыўнай магчымасцi ажыццяўляць перавозкi з адпаведнай трэцяй краiны або ў яе;

(в) забаранiць дамоўленасцi аб раздзяленнi грузаў у будучых двухбаковых пагадненнях, якiя тычацца гандлю насыпным цi налiўным грузам;

(г) скасаваць адразу пасля ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення ўсе аднабаковыя меры, адмiнiстратыўныя, тэхнiчныя ды iншыя перашкоды, якiя могуць мець абмежавальнае або дыскрымiнацыйнае ўздзеянне на свабодную дастаўку паслуг у мiжнародным марскiм транспарце.

Кожны з Бакоў будзе забяспечваць, inter alia, не менш прыхiльнае стаўленне да суднаў, якiя эксплуатуюцца грамадзянамi або кампанiямi другога Бока, чым да ўласных суднаў, што датычыцца ўвахода ў адкрыты для мiжнароднага гандлю порт, карыстання iнфраструктурай i дапаможнымi марскiмi паслугамi партоў, а таксама звязаныя з гэтым плацяжы i зборы, мытнае абслугоўванне, размеркаванне прычалаў i абсталявання для пагрузкi i разгрузкi.

3. Грамадзяне i кампанii Супольнiцтва, якiя забяспечваюць мiжнародныя марскiя транспартныя паслугi, будуць вольнымi забяспечваць мiжнародныя марскiя-рачныя паслугi ва ўнутраных водах Рэспублiкi Беларусь i vice versa.



Артыкул 41

Для забеспячэння памiж Бакамi скаардынаванага развiцця транспартных сувязей, прыстасаваных для камерцыйных патрэб, умовы ўзаемнага ўвахода ў рынак i дастаўка паслуг транспартам па дарогах, чыгунцы i ўнутраных водах, а калi трэба i паветраным транспартам, могуць стаць прадметам, дзе гэта неабходна, спецыяльных пагадненняў, якiя заключаюцца памiж Бакамi, як вызначаецца ў Артыкуле 99, пасля ўвахода ў сiлу дадзенага Пагаднення.



Глава IV АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 42

1. Палажэннi гэтага Раздзела выкарыстоўваюцца з разлiкам законных абмежаванняў, якiя ўводзяцца з прычыны грамадскага парадку, грамадскай бяспекi цi аховы здароўя.

2. Яны не павiнны ўжывацца ў адносiнах да дзейнасцi, якая на тэрыторыi таго цi другога Бока мае дачыненне, нават выпадковае, да мерапрыемстваў афiцыйных улад.



Артыкул 43

Прызначаецца для гэтага Раздзела: нiшто ў гэтым Пагадненнi не прадухiляе выкарыстанне Бакамi сваiх законаў i нарматыўных актаў да фiзiчных асоб, што датычыцца iх уезда i пражывання, работы, працоўных умоў i заснавання прадпрыемства, а таксама забеспячэння абслугоўваннем, пры ўмове, што Бакi не карыстаюцца гэтым, каб звесцi на нiшто карысць або перашкодзiць яе атрыманню любым Бокам паводле ўмоў якога-небудзь асобнага палажэння Пагаднення. Вышэйзгаданае палажэнне не ўшчамляе карыстання Артыкулам 42.



Артыкул 44

Кампанii, якiя кантралююцца i належаць выключна Беларускiм кампанiям i кампанiям Супольнiцтва сумесна, будуць таксама карыстацца прывiлеямi палажэнняў Глаў II, III i IV.



Артыкул 45

Стаўленне аднаго Бока да другога, пачынаючы з дня на месяц раней даты ўвахода ў сiлу адпаведных абавязацельстваў Агульнага Пагаднення аб Гандлi Паслугамi (ГАТС), у адносiнах да галiн i мер, якiя падпарадкоўваюцца ГАТС, не будзе ў жаданым выпадку больш прыхiльным, чым тое, якое забяспечваецца гэтым першым Бокам паводле палажэнняў ГАТС, i гэта датычыцца кожнай галiны абслугоўвання, падгалiны i вiду забеспячэння.



Артыкул 46

Прызначаецца для Глаў II, III i IV: прыхiльнае стаўленне, якiм забяспечваюць Супольнiцтва, яго Дзяржавы-Члены цi Рэспублiка Беларусь, не будзе прымацца ў разлiк пры ўваходзе ў пагадненнi аб эканамiчнай iнтэграцыi ў адпаведнасцi з прынцыпамi Артыкула V ГАТС.



Артыкул 47

1. Рэжым найбольшага спрыяння, якi забяспечваецца паводле палажэнняў дадзенага Раздзела, не павiнен ужывацца да падаткавых знiжак, якiя даюцца цi будуць давацца Бакамi ў будучым на падставе пагадненняў аб абмiнаннi падвойнага падаткаабкладання або iншых дамоўленасцяў па падатках.

2. Hiшто ў дадзеным Раздзеле не будзе тлумачыцца так, каб перашкодзiць Бакам прыняць або ўвесцi ў сiлу любыя меры, накiраваныя на тое, каб папярэдзiць неўплату або ўхiленне ад падаткаў у адпаведнасцi з палажэннямi падаткавых пагадненняў аб абмiнаннi падвойнага падаткаабкладання ды iншых дамоўленасцяў па падатках або ў адпаведнасцi з унутраным фiнансавым заканадаўствам.

3. Hiшто ў дадзеным Раздзеле не будзе тлумачыцца так, каб перашкодзiць Дзяржавам-Членам цi Рэспублiцы Беларусь, выкарыстоўваючы адпаведныя палажэннi iх фiнансавага заканадаўства, рабiць рознiцу памiж падаткаплацельшчыкамi, калi яны не знаходзяцца ў аднолькавым становiшчы, у прыватнасцi, што датычыцца месца iх пражывання.



Артыкул 48

Без ушчамлення Артыкула 34 нiводнае палажэнне Глаў II, III i IV не будзе тлумачыцца такiм чынам, быццам бы яно дае права:

грамадзянам Дзяржаў-Членаў цi Рэспублiкi Беларусь, адпаведна, уязджаць або пражываць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi Супольнiцтва, адпаведна, у любой якасцi i, у прыватнасцi, у якасцi акцыянера або партнёра па кампанii або менеджэра або служачага кампанii або пастаўшчыка або атрымальнiка паслуг;

даччыным фiрмам цi фiлiялам беларускiх кампанiй у Супольнiцтве даваць работу прама цi ўскосна грамадзянам Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi Супольнiцтва;

даччыным фiрмам цi фiлiялам кампанiй Супольнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь даваць работу прама цi ўскосна грамадзянам Дзяржаў-Членаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

беларускiм кампанiям або даччыным фiрмам цi фiлiялам беларускiх кампанiй у Супольнiцтве прапаноўваць рабочых, грамадзян Беларусi, для працы па часовых працоўных кантрактах для iншых асоб i пад iх кантролем;

кампанiям Супольнiцтва або беларускiм даччыным фiрмам цi фiлiялам кампанiй Супольнiцтва прапаноўваць рабочых, грамадзян Дзяржаў-Членаў, для працы па часовых працоўных кантрактах для iншых асоб i пад iх кантролем.



Раздзел V БЯГУЧЫЯ ПЛАЦЯЖЫ I КАПIТАЛ

Артыкул 49

1. Бакi абавязуюцца прызнаваць законнымi любыя плацяжы ў свабодна канвертуемай валюце, па бягучых рахунках плацёжнага балансу памiж жыхарамi Супольнiцтва i Рэспублiкi Беларусь, калi гэтыя плацяжы звязаны з рухам тавараў, абслугоўвання або асоб i зроблены ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.

2. Што датычыцца здзелак па рахунку капiталу плацёжнага балансу, то з моманту ўвахода ў сiлу дадзенага Пагаднення належыць забяспечыць свабодны рух капiталу, якi мае дачыненне да прамых iнвестыцый у кампанii, што створаны ў адпаведнасцi з законамi прымаючай краiны, а таксама iнвестыцый, зробленых у адпаведнасцi з палажэннямi Главы II Раздзелу IV, або якi мае дачыненне да скасавання цi звяртання (рэпатрыяцыi) гэтых iнвестыцый i любога прыбытку з iх.

3. Без ушчамлення пункту 2 цi пункту 5, з моманту ўваходу ў сiлу дадзенага Пагаднення, не павiнна прынiмацца нiводнага новага абмежавання на рух капiталу ў валюце i на звязаныя з гэтым бягучыя плацяжы памiж жыхарамi Супольнiцтва i Рэспублiкi Беларусь, а таксама iснуючыя дамоўленасцi не павiнны стаць больш строгiмi.

4. Бакi павiнны кансультаваць адзiн аднаго ў сувязi з тым, каб аблегчыць рух форм капiталу, акрамя тых, пра якiя згадваецца ў пункце 2, памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь для таго, каб садзейнiчаць мэтам дадзенага Пагаднення.

5. У сувязi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, да таго, як будзе ўведзена поўная канверсаванасць беларускiх грошаў у разуменнi Артыкула VIII артыкулаў пагаднення аб Мiжнародным Валютным Фондзе (МВФ), Рэспублiка Беларусь у выключных абставiнах можа выкарыстаць валютныя абмежаваннi, якiя звязаны з датацыяй або атрыманнем кароткатэрмiновых i сярэднетэрмiновых грашовых крэдытаў у такой ступенi, у якой такiя абмежаваннi ўскладаюцца на Рэспублiку Беларусь за атрыманне падобных крэдытаў i дазваляюцца паводле статуса Рэспублiкi Беларусь у МВФ.

Рэспублiка Беларусь будзе карыстацца гэтымi абмежаваннямi не ў дыскрымiнацыйным рэчышчы. Яны будуць выкарыстоўвацца такiм чынам, каб нанесцi як мага меншую шкоду дадзенаму Пагадненню. Рэспублiка Беларусь неадкладна будзе iнфармаваць Раду па Супрацоўнiцтве аб увядзеннi такiх мер ды аб iншых змяненнях у гэтым.

6. Без ушчамлення пунктаў 1 i 2, там, дзе, у выключных абставiнах, перамяшчэнне капiталу памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь з'явiцца прычынай або будзе пагражаць прычынiць сур'ёзныя праблемы дзейнiчанню палiтыкi валютнага курса або грашовай палiтыкi ў Супольнiцтве цi ў Рэспублiцы Беларусь, Супольнiцтва i Рэспублiка Беларусь адпаведна могуць увесцi абараняючыя меры, якiя датычацца перамяшчэнняў капiталу памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь на перыяд, якi не перавышае шэсць месяцаў, калi такiя меры строга неабходны.



Раздзел VI КАНКУРЭНЦЫЯ, АБАРОНА IHТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ, ПРАМЫСЛОВАЙ I КАМЕРЦЫЙНАЙ УЛАСНАСЦI I СУПРАЦОЎHIЦТВА Ў ЗАКАНАДАЎСТВЕ

Артыкул 50

1. Бакi згодны працаваць, каб праз выкарыстанне iх законаў аб канкурэнцыi цi нейкiм iншым чынам паправiць цi ўстаранiць абмежаваннi канкурэнцыi прадпрыемствамi або абмежаваннi, выклiканыя ўмяшаннем Дзяржавы, паколькi гэтыя абмежаваннi могуць чапаць гандаль памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь.

2. Для таго, каб дасягнуць мэт, якiя згадваюцца ў пункце 1:

2.1. Бакi павiнны забяспечыць наяўнасць i выкананне законаў, якiя накiраваны супраць абмежаванняў канкурэнцыi прадпрыемствамi ў рамках юрысдыкцыi Бакоў.

2.2. Бакi павiнны ўстрымлiвацца ад дзяржаўных датацый пэўным прадпрыемствам цi вытворчасцi тавараў, акрамя тавараў першай неабходнасцi, як вызначаецца ў ГАТТ, цi ад датацый на забеспячэнне паслугамi, што скажае цi пагражае сказiць канкурэнцыю, паколькi гэтыя датацыi могуць чапаць гандаль памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь.

2.3. Па просьбе аднаго з Бакоў другi Бок павiнен забяспечваць iнфармацыяй аб планах такога роду датацый ды аб пэўных асобных выпадках дзяржаўных датацый. Iнфармацыя не даецца толькi ў тым выпадку, калi яна тычыцца прафесiйных або камерцыйных сакрэтаў, што падпарадкоўваецца заканадаўчым патрабаванням Бакоў.

2.4. У выпадку дзяржаўных манаполiй камерцыйнага характару, на чацвёрты год з даты ўвахода ў сiлу гэтага Пагаднення, Бакi выражаюць сваю гатоўнасць гарантаваць адсутнасць дыскрымiнацыi памiж грамадзянамi Бакоў у адносiнах да ўмоў, пры якiх тавары купляюцца цi рэалiзуюцца.

2.5. У выпадку грамадскiх прадпрыемстваў цi прадпрыемстваў, якiм Дзяржавы-Члены Еўрапейскага Саюза цi Рэспублiка Беларусь даюць эксклюзiўныя правы, Бакi выражаюць сваю гатоўнасць гарантаваць на чацвёрты год з даты ўвахода ў сiлу гэтага Пагаднення, што яны не прынялi i не падтрымлiвалi анiякiх мер, якiя скажаюць гандаль памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь, у такой ступенi, каб гэта пашкодзiла адпаведным iнтарэсам Бакоў. Дадзенае палажэнне не павiнна перашкаджаць выкананню, па законе цi фактычна, адмысловых задач, ускладзеных на такiя прадпрыемствы.

2.6. Тэрмiн, якi вызначаецца ў пунктах 2.4 i 2.5, можа быць пашыраны па дамоўленасцi Бакоў.

3. Па просьбе Супольнiцтва цi Рэспублiкi Беларусь могуць адбыцца кансультацыi ў рамках Рады па Супрацоўнiцтве, дзеля таго каб разглядаць пытаннi аб абмежаваннях i скажэннях канкурэнцыi, вышэйзгаданай у пунктах 1 i 2, i аб прытрымлiваннi правiл канкурэнцыi, якiя падпарадкоўваюцца лiмiтацыям паводле законаў аб раскрыццi iнфармацыi, канфiдэнцыяльнасцi i дзелавой сакрэтнасцi. Кансультацыi могуць таксама падымаць пытаннi аб тлумачэннi пунктаў 1 i 2.

4. Зыходзячы з вопыта ў выкарыстаннi правiл канкурэнцыi, Бакi павiнны поўнасцю задавальняць адзiн аднаго, па просьбе i ў рамках наяўных магчымасцяў, тэхнiчнай дапамогай для распрацоўкi i выканання правiл канкурэнцыi.

5. Вышэйназваныя палажэннi нi ў якiм разе не павiнны ўздзейнiчаць на правы Бакоў выкарыстоўваць адэкватныя меры, менавiта тыя, якiя згадваюцца ў Артыкуле 18, з мэтай барацьбы са скажэннямi ў гандлi таварамi або паслугамi.



Артыкул 51

1. У адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Артыкула i Дадатка VIII Рэспублiка Беларусь будзе прадаўжаць паляпшаць ахову правоў iнтэлектуальнай, прамысловай i камерцыйнай уласнасцi, для таго каб забяспечыць, пад канец пятага году пасля ўваходу гэтага Пагаднення ў сiлу, такi ўзровень аховы, якi падобны на той, што iснуе ў Супольнiцтве, уключаючы эфектыўныя сродкi захавання такiх правоў.

2. Напрыканцы пятага году пасля ўвахода гэтага Пагаднення ў сiлу Рэспублiка Беларусь павiнна далучыцца да шматбаковых канвенцый аб ахове правоў iнтэлектуальнай, прамысловай i камерцыйнай уласнасцi, пра што згадваецца ў пункце 1 Дадатку VIII, цi то да тых, у якiя ўжо ўваходзяць Дзяржавы-Члены Супольнiцтва, цi да тых, якiмi de facto карыстаюцца Дзяржавы-Члены ў залежнасцi ад адпаведных палажэнняў, якiя змяшчаюцца ў гэтых канвенцыях.



Артыкул 52

1. Бакi ўважаюць, што важнай умовай узмацнення эканамiчных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Супольнiцтвам з'яўляецца наблiжэнне цяперашняга i будучага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь да заканадаўства Супольнiцтва. Рэспублiка Беларусь будзе прыкладаць усе намаганнi, каб забяспечыць, што яе заканадаўства паступова зробiцца сумяшчальным з заканадаўствам Супольнiцтва.

2. Наблiжэнне законаў павiнна распаўсюджвацца на наступныя сферы, у прыватнасцi: мытны закон, закон аб кампанiях, закон аб банках, разлiкi i падаткi кампанiй, iнтэлектуальная ўласнасць, агульная i прафесiйная адукацыя, ахова працаўнiкоў на месцы працы, фiнансавыя паслугi, правiлы канкурэнцыi, дзяржаўныя закупкi, ахова здароўя i жыцця людзей, жывёл i раслiн, навакольнае асяроддзе, абарона спажыўца, ускоснае падаткаабкладанне, тэхнiчныя правiлы i стандарты, законы i нарматыўныя акты аб ужываннi ядзернай энергii, правiлы аб перамяшчэннi i выкарыстаннi золата i серабра, а таксама транспарт.

3. Супольнiцтва будзе забяспечваць Рэспублiку Беларусь тэхнiчнай дапамогай для прыняцця гэтых мер, якая можа ўключаць у сябе:

абмен экспертамi,

забеспячэнне неадкладнай iнфармацыяй, асаблiва па адпаведнаму заканадаўству,

арганiзацыя семiнараў,

дзейнасць па практычным навучаннi,

дапамога ў перакладах заканадаўства Супольнiцтва ў адпаведных галiнах.



Раздзел VII ЭКАНАМIЧНАЕ СУПРАЦОЎHIЦТВА

Артыкул 53

1. Супольнiцтва i Рэспублiка Беларусь будуць усталёўваць эканамiчнае супрацоўнiцтва, накiраванае на садзейнiчанне працэсу эканамiчных рэформ, аднаўлення i ўстойлiвага развiцця Рэспублiкi Беларусь. Падобнае супрацоўнiцтва будзе ўзмацняць iснуючыя эканамiчныя сувязi на карысць абодвух Бакоў.

2. Палiтыка ды iншыя меры будуць фармiравацца так, каб здзейснiць эканамiчныя i сацыяльныя рэформы i перабудаванне эканомiкi ў Рэспублiцы Беларусь, зыходзячы з патрабаванняў устойлiвасцi i гарманiчнага сацыяльнага развiцця; яны таксама будуць поўнасцю адпавядаць патрабаванням навакольнага асяроддзя.

3. З гэтай мэтай супрацоўнiцтва будзе засяроджвацца на прамысловым супрацоўнiцтве, спрыяннi iнвестыцыям ды iх ахове, дзяржаўных закупках, стандартызацыi i праверцы адпаведнасцi стандартам, горназдабываючай прамысловасцi i сыравiне, навуцы i тэхналогii, адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўцы, сельскай гаспадарцы i аграпрамысловым сектары, энергетыцы, навакольным асяроддзi, транспарце, паштовых паслугах i тэлекамунiкацыях, фiнансавых паслугах, адмываннi грошаў, грашовай палiтыцы, рэгiянальным развiццi, супрацоўнiцтве ў сацыяльнай сферы, турызме, малых i сярэднiх прадпрыемствах, iнфармацыi i сродках сувязi, ахове правоў спажыўца, супрацоўнiцтве ў вобласцi статыстыкi, розных галiнах эканомiкi, барацьбе з наркатычным бiзнесам i з кантрабандай ядзернымi рэчывамi.

4. Там, дзе гэта слушна, эканамiчнае супрацоўнiцтва ды iншыя формы супрацоўнiцтва, якiя забяспечваюцца па гэтым Пагадненнi, могуць падтрымлiвацца тэхнiчнай дапамогай з Супольнiцтва, на падставе адпаведных нарматыўных актаў Рады Супольнiцтва, якiя ўжываюцца ў адносiнах да тэхнiчнага садзейнiчання Незалежным Дзяржавам з улiкам узгодненых прыярытэтаў у зазначанай праграме, якая звязана з тэхнiчнай дапамогай Еўрапейскага Супольнiцтва Рэспублiцы Беларусь, а таксама ўлiчваючы зацверджаную ўзгодненасць i выкананне працэдур. Спецыяльная ўвага будзе звяртацца на меры, якiя могуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву памiж Незалежнымi Дзяржавамi з мэтай стымуляваць гарманiчнае развiццё рэгiёна.

5. Рада па Супрацоўнiцтве можа даваць рэкамендацыi што да развiцця супрацоўнiцтва ў галiнах, якiя называюцца ў пункце 3.



Артыкул 54 Прамысловае супрацоўнiцтва

1. Супрацоўнiцтва, у прыватнасцi, мае на мэце садзейнiчанне ў наступным:

развiццё дзелавых сувязей памiж эканамiчнымi партнёрамi абодвух бакоў;

удзел Супольнiцтва ў iмкненнi Рэспублiкi Беларусь перабудаваць сваю прамысловасць;

паляпшэнне менеджменту;

развiццё слушных камерцыйных правiл i прыёмаў;

ахова навакольнага асяроддзя;

прыстасаванне структуры прамысловай вытворчасцi да стандартаў развiтай рынкавай эканомiкi;

канверсiя ваенна-прамысловага комплексу.

2. Палажэннi гэтага артыкула не павiнны ўздзейнiчаць на выкананне правiл Супольнiцтва аб канкурэнцыi, якiя ўжываюцца ў адносiнах да прадпрыемстваў.



Артыкул 55 Спрыянне iнвестыцыям i iх ахова

1. Маючы на ўвазе адпаведныя паўнамоцтвы i кампетэнцыю Супольнiцтва i Дзяржаў-Членаў, супрацоўнiцтва павiнна мець на мэце замацаванне спрыяльнага клiмату для прыватных iнвестыцый, як айчынных, так i замежных, у першую чаргу, шляхам паляпшэння ўмоў аховы iнвестыцый, пераводу капiталу i абмену iнфармацыяй аб магчымасцях для iнвестыцый.

2. Адмысловымi мэтамi супрацоўнiцтва павiнны стаць:

пры неабходнасцi, заключэнне памiж Дзяржавамi-Членамi i Рэспублiкай Беларусь пагадненняў аб спрыяннi iнвестыцыям ды iх ахове;

пры неабходнасцi, заключэнне памiж Дзяржавамi-Членамi i Рэспублiкай Беларусь пагадненняў, для таго каб пазбегнуць падвойнага падаткаабкладання;

стварэнне спрыяльных умоў для прыцягнення замежных iнвестыцый у беларускую эканомiку;

усталяванне стабiльнага i адпаведнага заканадаўства i таксама ўмоў для бiзнесу, абмен iнфармацыяй па заканадаўстве, нарматыўных актах ды адмiнiстратыўнай практыцы ў галiне iнвестыцый;

абмен iнфармацыяй аб магчымасцях укладання iнвестыцый, inter alia, у форме гандлёвых кiрмашоў, выстаў, гандлёвых тыдняў ды iншых мерапрыемстваў.



Артыкул 56 Дзяржаўныя закупкi

Бакi павiнны супрацоўнiчаць, каб развiваць умовы для адкрытага, канкурэнтнага размеркавання кантрактаў на тавары i паслугi, у прыватнасцi, шляхам аб'яўлення тэндэраў.



Артыкул 57 Супрацоўнiцтва ў галiне стандартызацыi i праверкi адпаведнасцi стандартам

1. Супрацоўнiцтва памiж Бакамi садзейнiчае выраўноўванню з мiжнароднымi ўзгодненымi крытэрыямi, прынцыпамi i дырэктывамi ў галiне якасцi. Неабходныя крокi павiнны садзейнiчаць прагрэсу ва ўзаемным прызнаннi ў галiне праверкi адпаведнасцi стандартам, а таксама паляпшэнню якасцi беларускай прадукцыi.

2. З гэтай мэтай яны будуць прыкладаць намаганнi, каб:

садзейнiчаць належнаму супрацоўнiцтву памiж установамi ды iнстытутамi, якiя спецыялiзуюцца ў гэтых галiнах;

садзейнiчаць выкарыстанню тэхнiчнай нарматыўнай дакументацыi Супольнiцтва i ўжыванню практыкi еўрапейскай стандартызацыi i праверкi адпаведнасцi стандартам;

дазволiць дзялiцца вопытам i тэхнiчнай iнфармацыяй у галiне кiравання якасцю.



Артыкул 58 Горназдабываючая i сыравiнная прамысловасць

1. Бакi маюць на мэце пашырэнне iнвестыцый i гандлю ў галiне горназдабываючай i сыравiннай прамысловасцi.

2. Супрацоўнiцтва канцэнтруецца, у прыватнасцi, на наступных галiнах:

абмен iнфармацыяй, маючы на ўвазе перспектывы развiцця горназдабываючага сектара i галiны чорных металаў,

стварэнне заканадаўчай структуры для супрацоўнiцтва,

гандлёвыя пытаннi,

прыняццё i выкананне экалагiчнага заканадаўства,

практычнае навучанне,

развiццё заканадаўчых ды iншых мер у галiне аховы навакольнага асяроддзя,

бяспека ў горназдабываючай прамысловасцi.



Артыкул 59 Супрацоўнiцтва ў навуцы i тэхнiцы

1. Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў галiне навуковых даследаванняў i тэхналагiчных распрацовак у грамадскiх мэтах (НДТР) на падставе ўзаемнай карысцi i з улiкам наяўнасцi рэсурсаў, на падставе адэкватнага доступа да iх адпаведных праграм i пры ўмове забеспячэння належнага ўзроўня эфектыўнай абароны правоў на iнтэлектуальную, прамысловую i камерцыйную ўласнасць (IПУ).

2. Навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва ахоплiвае:

абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй;

сумесныя мерапрыемствы ў галiне НДТР;

мерапрыемствы па прафесiйнай падрыхтоўцы i праграмы абмену для навукоўцаў, даследчыкаў i тэхнолагаў, якiя прымаюць удзел у НДТР з абодвух бакоў.

Калi такое супрацоўнiцтва прымае форму мерапрыемстваў па навучаннi i / або па прафесiйнай падрыхтоўцы кадраў, яно ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 60.

На фундаменце ўзаемнай дамоўленасцi Бакi могуць задзейнiчаць iншыя формы супрацоўнiцтва ў навуцы i тэхнiцы.

У ажыццяўленнi такога роду мерапрыемстваў па супрацоўнiцтву асаблiвая ўвага звяртаецца на перападрыхтоўку навукоўцаў, iнжынераў, даследчыкаў i тэхнолагаў, якiя прымаюць або прымалi ўдзел у распрацоўках i / або вытворчасцi збрoi масавага знiшчэння.

3. Супрацоўнiцтва, пра якое iдзе гаворка ў дадзеным артыкуле, павiнна ажыццяўляцца на падставе спецыяльных пагадненняў, якiя будуць абмяркоўвацца i прымацца ў адпаведнасцi з прынятымi кожным з Бакоў працэдурамi i якiя, inter alia, будуць уключаць адпаведныя палажэннi па абароне правоў на iнтэлектуальную, прамысловую i камерцыйную ўласнасць.



Артыкул 60 Адукацыя i прафесiйная падрыхтоўка

1. Бакi будуць супрацоўнiчаць з мэтай павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi i прафесiйнай квалiфiкацыi ў Рэспублiцы Беларусь як у дзяржаўным, так i ў прыватным сектары.

2. Супрацоўнiцтва будзе канцэнтравацца, у прыватнасцi, на наступных сферах:

удасканаленне сiстэмы вышэйшай адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўкi ў Рэспублiцы Беларусь;

прафесiйная падрыхтоўка кiраўнiкоў дзяржаўнага i прыватнага сектару i дзяржаўных цывiльных служачых у прыярытэтных галiнах, якiя вызначацца надалей;

супрацоўнiцтва памiж адукацыйнымi ўстановамi, а таксама памiж адукацыйнымi ўстановамi i фiрмамi;

свабода перамяшчэння выкладчыкаў, выпускнiкоў, адмiнiстратыўных служачых, маладых навукоўцаў i даследчыкаў, а таксама моладзi ўвогуле;

садзейнiчанне выкладанню ў галiне еўрапейскiх даследаванняў у рамках адпаведных навучальных устаноў;

выкладанне моў Супольнiцтва;

прафесiйная падрыхтоўка журналiстаў;

прафесiйная падрыхтоўка сiнхронных перакладчыкаў для канферэнцый у сiстэме аспiрантуры;

прафесiйная падрыхтоўка выкладчыкаў.

3. Магчымасць удзелу аднаго Боку ў адпаведных праграмах другога Боку ў галiне адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўкi можа разглядацца на падставе iх адпаведных працэдур, i надалей, пры неабходнасцi, будзе створана вызначаная структура, а таксама планы супрацоўнiцтва, пабудаваныя на ўдзеле Рэспублiкi Беларусь у праграме Супольнiцтва TEMPUS.



Артыкул 61 Сельская гаспадарка ды аграпрамысловы сектар

Мэтай супрацоўнiцтва ў гэтай галiне з'яўляецца ажыццяўленне аграрных рэформ; мадэрнiзацыя, прыватызацыя i структурная перабудова сельскагаспадарчага, аграпрамысловага сектара i сектара адпаведных паслуг у Рэспублiцы Беларусь; развiццё айчынных i замежных рынкаў для беларускiх вырабаў, пры ўмовах, якiя забяспечваюць ахову навакольнага асяроддзя, а таксама прымаючы пад увагу неабходнасць паляпшаць бяспеку харчовых паставак. Бакам належыць узяць за мэту паступовае наблiжэнне беларускiх стандартаў да тэхнiчных норм Супольнiцтва, якiя тычацца прамысловых i сельскагаспадарчых харчовых вырабаў, уключаючы санiтарныя i фiтасанiтарныя стандарты.



Артыкул 62 Энергетыка

1. Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца на падставе прынцыпаў рынкавай эканомiкi ды Еўрапейскай Энергетычнай хартыi на фоне паступовай iнтэграцыi энергетычных рынкаў у Еўропе.

2. Супрацоўнiцтва, сярод iншага, будзе ўключаць наступныя галiны:

экалагiчны ўплыў на энергазабеспячэнне ды энергаспажыванне, для таго каб звесцi да мiнiмуму экалагiчную шкоду ад такога роду дзейнасцi;

паляпшэнне якасцi i бяспекi энергазабеспячэння, уключаючы пашырэнне выбару пастаўшчыкоў, у прымальных з эканамiчнага ды экалагiчнага пункту гледжання ўмовах;

распрацоўка энергетычнай палiтыкi;

удасканаленне кiравання i рэгулявання энергетычным сектарам у адпаведнасцi з патрабаваннямi рынкавай эканомiкi;

стварэнне шэрагу iнстытуцыйных, прававых, фiнансавых ды iншых умоў, неабходных для стымулявання пашырэння гандлю ды iнвестыцый у энергетыцы;

развiццё энергазахавання ды эфектыўнасцi выкарыстання энергii;

мадэрнiзацыя, развiццё i пашырэнне выбару ў энергетычнай iнфраструктуры;

удасканаленне энергетычных тэхналогiй у забеспячэннi i канчатковым спажываннi па ўсяму шэрагу вiдаў энергii;

кiраванне i тэхнiчная прафесiйная падрыхтоўка ў энергетычным сектары.



Артыкул 63 Навакольнае асяроддзе

1. Прымаючы пад увагу Еўрапейскую Энергетычную Хартыю i Дэкларацыю Люцэрнскай канферэнцыi 1993 года, Бакi будуць развiваць i замацоўваць сваё супрацоўнiцтва па ўсiх галiнах аховы навакольнага асяроддзя, уключаючы планаванне абыходжання з вынiкамi катастроф ды iншых надзвычайных сiтуацый, што, у сваю чаргу, датычыцца вынiкаў Чарнобыльскай катастрофы.

2. Супрацоўнiцтва мае на мэце барацьбу з пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя ды ўключае ў сябе, у прыватнасцi:

эфектыўны манiторынг узроўняў забруджвання ды ацэнка стану навакольнага асяроддзя; сiстэма iнфармацыi аб стане навакольнага асяроддзя;

барацьба з паветраным i водным забруджваннем на месцах, у рэгiёнах i на памежжы;

экалагiчнае аднаўленне;

устойлiвая, дзеючая ды экалагiчна эфектыўная вытворчасць i выкарыстанне энергii; бяспека прамысловых прадпрыемстваў;

класiфiкацыя i бяспечнае абыходжанне з хiмiчнымi рэчывамi;

якасць вады;

скарачэнне адходаў, iх пераапрацоўка i бяспечнае знiшчэнне, выкананне Базэльскай канвенцыi;

уздзеянне на экалогiю сельскай гаспадаркi, эрозii глебы i хiмiчнага забруджвання;

ахова лясоў;

захаванне бiялагiчнай разнастайнасцi, запаведнiкаў, а таксама ўстойлiвае карыстанне i кiраванне бiялагiчнымi рэсурсамi;

планаванне землекарыстання, уключаючы планаванне будынкаў i гарадоў;

выкарыстанне эканамiчных i падаткавых сродкаў;

глабальныя клiматычныя змены;

экалагiчная адукацыя i свядомасць;

выкананне ў кантэксце памежжа Канвенцыi Эспоо аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

3. Супрацоўнiцтва павiнна ажыццяўляцца, у прыватнасцi, праз:

планаванне абыходжання з вынiкамi катастроф ды iншых надзвычайных сiтуацый;

абмен iнфармацыяй ды экспертамi, уключаючы iнфармацыю ды экспертаў, якiя маюць справу з перадачай чыстых тэхналогiй i з бяспечным i экалагiчна бясшкодным выкарыстаннем бiятэхналогiй;

сумесную даследчую дзейнасць;

наблiжэнне заканадаўства да стандартаў Супольнiцтва;

супрацоўнiцтва на рэгiянальным узроўнi, уключаючы супрацоўнiцтва ў рамках Еўрапейскага Агенцтва па Навакольным Асяроддзi, а таксама на мiжнародным узроўнi;

распрацоўка стратэгiй, у прыватнасцi, у галiнах глабальных i клiматычных праблем, а таксама з мэтай дасягнення ўстойлiвага развiцця;

вывучэнне ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.



Артыкул 64 Транспарт

1. Бакам належыць развiваць ды ўзмацняць супрацоўнiцтва ў галiне транспарту.

2. Гэта супрацоўнiцтва будзе, inter alia, накiравана на перабудову структуры i мадэрнiзацыю транспартных сiстэм i сетак у Рэспублiцы Беларусь, а таксама развiццё i забеспячэнне, дзе гэта неабходна, сумеснасцi сiстэм транспартацыi ў кантэксце фармiравання больш глабальнай сiстэмы транспарту.

Супрацоўнiцтва павiнна ўключаць, inter alia:

мадэрнiзацыю кiравання i функцыянiравання дарожнага транспарту, чыгункi, партоў i аэрапартоў;

мадэрнiзацыю i развiццё чыгуначнай, унутранай воднай, дарожнай, партовай, аэрапартовай i аэранавiгацыйнай iнфраструктуры, уключаючы мадэрнiзацыю галоўных маршрутаў, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, i транс'еўрапейскiх шляхоў для вышэйпералiчаных вiдаў транспарту;

падтрымлiванне i развiццё шматфункцыянальнага транспарту;

падтрымлiванне i развiццё сумесных праграм па даследаванню i развiццю;

распрацоўку заканадаўчай ды iнстытуцыйнай структуры для развiцця ды ўдасканалення транспартнай палiтыкi, уключаючы прыватызацыю транспартнага сектару.

3. Бакi згаджаюцца падтрымлiваць, праз тэхнiчную дапамогу, паляпшэнне ўмоў, памяншэнне часу чакання i палягчэння транзiту пры перасячэннi мяжы на беларускiх участках калiдораў Crete N 2 i N 9 для змешанага транспарту.

Такая тэхнiчная дапамога магла б уключаць у сябе як адпаведныя праграмы па прафесiйнай падрыхтоўцы, так i вывучэнне неабходных запатрабаванняў iнфраструктуры, адмiнiстрыравання, арганiзацыi i кадраў.

Бакi згаджаюцца прытрымлiвацца норм, якiя ўстаноўлены мiжнароднымi пагадненнямi Супольнiцтва, каб гарантаваць узаемаэфектыўнае карыстанне транспартнымi сродкамi i ў Рэспублiцы Беларусь, i ў Дзяржавах-Членах.

4. З мэтай усталявання спрыяльных умоў для чыгуначнага транспарту памiж Бакамi, абодва Бакi пагаджаюцца падтрымлiваць, у рамках гэтага Пагаднення i праз адпаведныя двухбаковыя i шматбаковыя механiзмы, наступнае:

палягчэнне для грузаў i рухомых саставаў мытных ды iншых працэдур падчас перасячэння мяжы;

супрацоўнiцтва ў стварэннi належнага рухомага саставу ў адпаведнасцi з патрабаваннямi мiжнароднага руху;

наблiжэнне да нарматыўных актаў i працэдур, якiх прытрымлiваецца мiжнародны транспарт;

развiццё мiжнароднага пасажырскага руху памiж Дзяржавамi-Членамi i Рэспублiкай Беларусь.



Артыкул 65 Паштовыя паслугi i тэлекамунiкацыi

У адпаведнасцi са сваiмi паўнамоцтвамi ды кампетэнцыяй Бакi будуць пашыраць ды ўзмацняць супрацоўнiцтва ў наступных галiнах:

прыняццё належных загадаў i дырэктыў аб развiццi тэлекамунiкацыйнага сектара i паштовых паслуг;

распрацоўка прынцыпаў тарыфнай палiтыкi i маркетынгу ў тэлекамунiкацыйным i паштовым абслугоўваннi;

падтрыманне праектаў для тэлекамунiкацыйнага i паштовага абслугоўвання i прыцягванне iнвестыцый;

узмацненне эфектыўнасцi i якасцi дастаўкi тэлекамунiкацыйных i паштовых паслуг, выкарыстоўваючы, сярод iншага, лiбералiзацыю дзейнасцi падсектараў;

шматбаковае выкарыстанне тэлекамунiкацый, асаблiва ў галiне электроннага пераводу грошаў;

кiраванне тэлекамунiкацыйнымi сеткамi ды iх аптымiзацыя;

адпаведная рэгулятарная база для дастаўкi тэлекамунiкацыйных i паштовых паслуг, а таксама для выкарыстання частотнага радыёдыяпазона;

прафесiйная падрыхтоўка ў галiне тэлекамунiкацыйных i паштовых паслуг для дзейнiчання ў рынкавых умовах.



Артыкул 66 Фiнансавыя паслугi

Супрацоўнiцтва будзе мець, у прыватнасцi, на мэце садзейнiчанне далучэнню Рэспублiкi Беларусь да ўнiверсальна прынятых сiстэм узаемных разлiкаў. Тэхнiчная дапамога будзе накiравана на:

развiццё банкаўскiх i фiнансавых паслуг, развiццё агульнага рынку крэдытных рэсурсаў, далучэнне Рэспублiкi Беларусь да ўнiверсальна прынятых сiстэм узаемных разлiкаў;

развiццё падаткавай сiстэмы, падаткавых устаноў у Рэспублiцы Беларусь i абмен вопытам, а таксама прафесiйная падрыхтоўка кадраў па пытаннях падаткаў;

развiццё страхавых паслуг, якiя б, inter alia, стварылi спрыяльную структуру для ўдзелу кампанiй Супольнiцтва ў заснаваннi сумесных прадпрыемстваў у страхавым сектары ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама развiццё страхавання экспартных крэдытаў.

Гэта супрацоўнiцтва будзе, у прыватнасцi, садзейнiчаць развiццю адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Дзяржавамi-Членамi ў сферы фiнансавых паслуг.



Артыкул 67 Грашовая палiтыка

Па просьбе беларускiх уладаў, якiя стаяць на чале грашовай палiтыкi, Супольнiцтва будзе забяспечваць тэхнiчнай дапамогай, якая прызначаецца на падтрымку намаганняў Рэспублiкi Беларусь у накiрунку ўзмацнення яе ўласнай грашовай сiстэмы, канчатковага дасягнення канвертуемасцi сваiх грошаў i паступовага ўрэгулявання сваёй палiтыкi з палiтыкай Еўрапейскай Валютнай Сiстэмы. Гэта будзе ўключаць нефармальны абмен поглядамi, якiя тычацца прынцыпаў i функцыянавання Еўрапейскай Валютнай Сiстэмы.



Артыкул 68 Адмыванне грошай

1. Бакi згаджаюцца з неабходнасцю прыкладаць усе намаганнi i супрацоўнiчаць дзеля таго, каб прадухiлiць выкарыстанне сваiх фiнансавых сiстэм для адмывання прыбыткаў ад крымiнальнай дзейнасцi ў цэлым, i ад наркабiзнесу, у прыватнасцi.

2. Супрацоўнiцтва ў гэтай галiне будзе ўключаць адмiнiстратыўнае i тэхнiчнае садзейнiчанне з мэтай распрацоўкi прымальных стандартаў для прадухiлення адмывання грошай; гэтыя стандарты павiнны адпавядаць стандартам, прынятым Супольнiцтвам i мiжнароднымi форумамi ў гэтай галiне, уключаючы Мэтавую Групу па Фiнансавых пытаннях (Financial Action Task Force (FATF)).



Артыкул 69 Рэгiянальнае развiццё

1. Бакi будуць замацоўваць супрацоўнiцтва па пытаннях рэгiянальнага развiцця i планавання землекарыстання.

2. З гэтай мэтай iм належыць спрыяць абмену iнфармацыяй памiж нацыянальнымi, рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi па пытаннях рэгiянальнай палiтыкi i палiтыкi планавання землекарыстання, а таксама па метадах распрацоўкi рэгiянальнай палiтыкi, звяртаючы адмысловую ўвагу на развiццё ў адсталых раёнах.

3. Бакi таксама будуць спрыяць прамым кантактам памiж адпаведнымi рэгiёнамi i грамадскiмi арганiзацыямi, адказнымi за планаванне рэгiянальнага развiцця з мэтай, inter alia, абмену iнфармацыяй пра метады i шляхi спрыяння рэгiянальнаму развiццю.



Артыкул 70 Супрацоўнiцтва ў сацыяльнай сферы

1. Што датычыцца аховы здароўя i бяспекi, Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва памiж сабой з мэтай павышэння ўзроўню аховы здароўя i бяспекi працаўнiкоў.

Супрацоўнiцтва ўключае ў сябе, галоўным чынам:

адукацыя i прафесiйная падрыхтоўка па пытаннях аховы здароўя i бяспекi са зваротам асаблiвай увагi на дзейнасць, якая звязана з высокай рызыкай;

распрацоўка i ўдасканаленне прафiлактычных мер па прадухiленню прафесiйных захворванняў ды iншай звязанай з працай нядужасцi;

прадухiленне рызыкi буйных аварый i абыходжанне з таксiчнымi рэчывамi;

даследаванне ў галiне развiцця базы ведаў, якiя тычацца экалогii ўмоў працы, а таксама аховы здароўя i бяспекi працаўнiкоў.

2. Што датычыцца працаўладкавання, супрацоўнiцтва будзе ўключаць, галоўным чынам, тэхнiчную дапамогу ў наступных галiнах:

аптымiзацыя рынку працы;

мадэрнiзацыя паслуг па працаўладкаваннi i кансультаваннi;

планаванне i кiраванне праграмамi па структурнай перабудове;

заахвочванне развiцця мясцовага працаўладкавання;

абмен iнфармацыяй па праграмах гнуткага працаўладкавання, у тым лiку па тых праграмах, якiя тычацца стымулявання iндывiдуальнай працоўнай дзейнасцi i спрыяння прадпрымальнiцтву.

3. Бакi будуць звяртаць асаблiвую ўвагу на супрацоўнiцтва ў сферы сацыяльнай абароны, што, inter alia, будзе ўключаць супрацоўнiцтва ў планаваннi ды ажыццяўленнi рэформ сацыяльнай абароны ў Рэспублiцы Беларусь.

Гэтыя рэформы будуць накiраваны на развiццё ў Рэспублiцы Беларусь механiзмаў абароны, якiя ўласцiвы для рынкавай эканомiкi, i будуць ахоплiваць усе напрамкi сацыяльнай абароны.



Артыкул 71 Турызм

Бакi будуць пашыраць i развiваць памiж сабой супрацоўнiцтва, якое ўключае ў сябе:

спрыянне гандлю турыстычнымi паслугамi;

пашырэнне патоку iнфармацыi;

перадачу "ноў-хаў";

вывучэнне магчымасцяў для супольнай дзейнасцi;

супрацоўнiцтва памiж афiцыйнымi турыстычнымi арганiзацыямi.



Артыкул 72 Малыя i сярэднiя прадпрыемствы

1. Бакi будуць ствараць умовы для развiцця, узмацнення i падтрымкi малых i сярэднiх прадпрыемстваў (МСП), а таксама для супрацоўнiцтва памiж малымi i сярэднiмi прадпрыемствамi (МСП) Супольнiцтва i Рэспублiкi Беларусь.

2. Супрацоўнiцтва будзе ўключаць тэхнiчную дапамогу ў наступных галiнах, у прыватнасцi:

развiццё прававой базы для дзейнасцi МСП;

стварэнне адпаведнай iнфраструктуры (агенцтва для падтрымкi МСП, камунiкацыi, дапамога ў стварэннi фонду для МСП);

развiццё тэхналагiчных паркаў.



Артыкул 73 Iнфармацыя i сувязь

Бакi будуць падтрымлiваць развiццё сучасных метадаў апрацоўкi iнфармацыi, уключаючы сродкi масавай iнфармацыi, а таксама спрыяць узаемнаму абмену iнфармацыяй. Перавага будзе аддавацца праграмам, якiя накiраваны на азнаямленне шырокай грамадскасцi з асноўнай iнфармацыяй пра Супольнiцтва, уключаючы, дзе гэта неабходна, доступ да баз дадзеных на падставе поўнай павагi да правоў на iнтэлектуальную ўласнасць.



Артыкул 74 Абарона правоў спажыўца

Бакi ўвойдуць у цеснае супрацоўнiцтва, накiраванае на дасягненне сумяшчальнасцi сваiх сiстэм абароны правоў спажыўца. Гэта супрацоўнiцтва можа ўключаць абмен iнфармацыяй па заканадаўчай рабоце ды iнстытуцыйных рэформах, стварэнне стала дзейнiчаючых сiстэм узаемнай iнфармацыi аб небяспечных вырабах, удасканаленне iнфармацыi, якая паведамляецца спажыўцу, асаблiва па цэнах, характарыстыках тавараў i паслуг, што прапануюцца, развiццё абменаў памiж прадстаўнiкамi iнтарэсаў спажыўцоў, а таксама пашырэнне сумяшчальнасцi палiтыкi абароны правоў спажыўца i наладжванне семiнараў i перыядаў для прафесiйнай падрыхтоўкi.



Артыкул 75 Мытня

1. Мэтай супрацоўнiцтва павiнна стаць гарантыя прытрымлiвання ўсiх палажэнняў, якiя маюць быць прыняты ў сувязi з гандлем, а таксама дасягненне сумяшчальнасцi беларускай мытнай сiстэмы з мытнай сiстэмай Супольнiцтва.

2. Супрацоўнiцтва павiнна ўключаць, у прыватнасцi, наступнае:

абмен iнфармацыяй;

удасканаленне метадаў работы;

прыняццё Камбiнаванай Наменклатуры ды адзiнай адмiнiстратыўнай дакументацыi;

узаемасувязь памiж транзiтнымi сiстэмамi Супольнiцтва i Беларусi;

спрашчэнне праверак i фармальнасцяў, якiя датычацца перавозкi тавараў;

дапамога пры ўвядзеннi сучасных мытных iнфармацыйных сiстэм;

арганiзацыя семiнараў i перыядаў для прафесiйнай падрыхтоўкi.

Тэхнiчная дапамога будзе забяспечвацца там, дзе гэта неабходна.

Без шкоды для далейшага супрацоўнiцтва, якое прадбачыцца паводле гэтага Пагаднення ды у прыватнасцi паводле Артыкула 78, узаемнае садзейнiчанне памiж адмiнiстратыўнымi ўладамi Бакоў па мытных пытаннях будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з палажэннямi Пратаколу, якi дадаецца да гэтага Пагаднення.



Артыкул 76 Супрацоўнiцтва ў галiне статыстыкi

Супрацоўнiцтва ў гэтай галiне мае за мэту разгортванне эфектыўнай статыстычнай сiстэмы, каб забяспечваць надзейнымi статыстычнымi дадзенымi для падтрымкi i манiторынгу працэса эканамiчных рэформ, а таксама для спрыяння развiццю прыватнага прадпрымальнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь.

Бакi будуць супрацоўнiчаць у наступных сферах, у прыватнасцi:

адаптацыя статыстычнай сiстэмы Беларусi да мiжнародных метадаў, стандартаў i класiфiкацыi;

абмен статыстычнай iнфармацыяй;

забеспячэнне неабходнай макра- i мiкраэканамiчнай iнфармацыяй для ажыццяўлення эканамiчных рэформ i кiравання iмi.

Супольнiцтва з гэтай мэтай будзе садзейнiчаць, забяспечваючы Рэспублiку Беларусь тэхнiчнай дапамогай.



Артыкул 77 Эканомiка

Бакi будуць спрыяць працэсу эканамiчных рэформ i каардынацыi эканамiчнай палiтыкi, супрацоўнiчаючы з мэтай паглыблення разумення фундаментаў iх адпаведных эканамiчных сiстэм, з мэтай распрацоўкi ды ажыццяўлення эканамiчнай палiтыкi ва ўмовах рынкавай эканомiкi.

Супольнiцтва будзе забяспечваць тэхнiчнай дапамогай з мэтай:

дапамагаць Рэспублiцы Беларусь у працэсе эканамiчных рэформ, забяспечваючы экспертна-дарадчую i тэхнiчную дапамогу,

спрыяць супрацоўнiцтву памiж эканамiстамi з мэтаю паскорыць перадачу "ноў-хаў" у працэсе эканамiчнай палiтыкi i забяспечваць шырокае распаўсюджванне даследаванняў, якiя тычацца эканамiчнай палiтыкi.



Артыкул 78 Наркотыкi

У рамках сваiх адпаведных паўнамоцтваў i кампетэнцыi Бакi будуць супрацоўнiчаць у павышэннi эфектыўнасцi ды якасцi палiтыкi i мер па барацьбе з незаконнай вытворчасцю, пастаўкамi i перавозкамi наркотыкаў i псiхатропных рэчываў, уключаючы прадухiленне ўцечкi хiмiкатаў-папярэднiкаў; гэтае супрацоўнiцтва таксама будзе спрыяць прадухiленню i скарачэнню попыту на наркотыкi. Супрацоўнiцтва ў гэтай галiне будзе грунтавацца на ўзаемных кансультацыях i цеснай каардынацыi памiж Бакамi ў дачыненнi да мэт i захадаў у розных галiнах, якiя звязаны з наркотыкамi.



Артыкул 79 Кантрабанда ядзернымi рэчывамi

Бакi згаджаюцца з неабходнасцю прыкладаць намаганнi, каб супрацоўнiчаць у рамках сваiх адпаведных паўнамоцтваў i кампетэнцыi для барацьбы з кантрабандай ядзернымi рэчывамi. Супрацоўнiцтва ў гэтай галiне павiнна ўключаць абмен iнфармацыяй, тэхнiчную дапамогу для аналiзу ды iдэнтыфiкацыi рэчываў, адмiнiстратыўную i тэхнiчную дапамогу для ўсталявання якаснага мытнага кантролю. Далейшае супрацоўнiцтва ў гэтай галiне можа быць вызначана, як толькi паўстане неабходнасць.



Раздзел VIII СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 80

Бакi абавязуюцца садзейнiчаць, спрыяць i дапамагаць развiццю культурнага супрацоўнiцтва. Калi гэта слушна, супрацоўнiцтва можа развiвацца на базе праграм культурнага супрацоўнiцтва Супольнiцтва або адной цi колькiх Дзяржаў-Членаў, а таксама надалей можа развiвацца дзейнасць па ўзаемнаму iнтарэсу.



Раздзел IХ ФIНАНСАВАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА

Артыкул 81

Для дасягнення мэт гэтага Пагаднення ды ў адпаведнасцi з Артыкуламi 82, 83 i 84 Рэспублiка Беларусь будзе карыстацца часовай фiнансавай дапамогай з боку Супольнiцтва шляхам тэхнiчнага садзейнiчання ў форме грантаў для паскарэння эканамiчных пераўтварэнняў у Рэспублiцы Беларусь.



Артыкул 82

Гэта фiнансавая дапамога будзе ажыццяўляцца ў рамках праграмы TACIS, якая вызначаецца адпаведным рэгламентам Рады Супольнiцтва.



Артыкул 83

Мэты i галiны фiнансавай дапамогi Супольнiцтва вызначаюцца ў iндыкатыўнай праграме, якая адлюстроўвае замацаваныя прыярытэты, што павiнны быць узгоднены памiж Бакамi, беручы пад увагу патрэбы Рэспублiкi Беларусь, паглынальную здольнасць сектараў i прасоўванне рэформ. Бакi павiнны iнфармаваць пра гэта Раду па Супрацоўнiцтве.



Артыкул 84

У мэтах аптымальнага выкарыстання наяўных рэсурсаў Бакi будуць гарантаваць, што тэхнiчная дапамога ажыццяўляецца ў цеснай каардынацыi з садзейнiчаннем, якое накiроўваецца з iншых крынiц, такiх, як Дзяржавы-Члены, iншыя краiны i мiжнародныя арганiзацыi, такiя, як Мiжнародны банк рэканструкцыi i развiцця ды Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця, а таксама Праграма развiцця ААН (ПРААН) i МВФ.



Раздзел X IНСТЫТУЦЫЙНЫЯ, АГУЛЬНЫЯ I ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 85

Згодна з гэтым дакументам ствараецца Рада па Супрацоўнiцтве, якая будзе назiраць за выкананнем гэтага Пагаднення. Яна будзе збiрацца на ўзроўнi мiнiстраў адзiн раз у год. Яна будзе разглядаць любыя значныя пытаннi, якiя паўстануць у рамках гэтага Пагаднення, а таксама любыя iншыя двухбаковыя або мiжнародныя пытаннi ўзаемнага iнтарэсу, дзеля таго каб дасягнуць мэт гэтага Пагаднення. Рада па Супрацоўнiцтве можа таксама рабiць адпаведныя рэкамендацыi са згоды абодвух Бакоў.



Артыкул 86

1. Рада па Супрацоўнiцтве будзе складацца з членаў Рады Еўрапейскага Саюза i з членаў Камiсii Еўрапейскiх Супольнiцтваў, з аднаго боку, i з членаў ураду Рэспублiкi Беларусь, з другога.

2. Рада па Супрацоўнiцтве будзе вызначаць свае працэдурныя правiлы.

3. Пасаду Прэзiдэнта Рады па Супрацоўнiцтве будуць займаць па чарзе прадстаўнiк Супольнiцтва i член ураду Рэспублiкi Беларусь.



Артыкул 87

1. У выкананнi сваiх абавязкаў Рада па Супрацоўнiцтве будзе атрымлiваць дапамогу ад Камiтэта па Супрацоўнiцтве, якi складаецца з прадстаўнiкоў Рады Еўрапейскага Саюза i з членаў Камiсii Еўрапейскiх Супольнiцтваў, з аднаго боку, i з прадстаўнiкоў Урада Рэспублiкi Беларусь, з другога, звычайна на ўзроўнi старшых службовых асоб. Пасаду Прэзiдэнта Рады па Супрацоўнiцтве будуць займаць па чарзе прадстаўнiк Супольнiцтва i прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь.

У сваiх працэдурных правiлах Рада па Супрацоўнiцтве павiнна вызначыць абавязкi Камiтэту па Супрацоўнiцтве, куды ўваходзяць падрыхтоўка пасяджэнняў Рады па Супрацоўнiцтве i пытаннi функцыянавання Камiтэту.

2. Рада па Супрацоўнiцтве можа перадаваць любыя са сваiх паўнамоцтваў Камiтэту па Супрацоўнiцтве, якi будзе забяспечваць паслядоўнасць памiж пасяджэннямi Рады па Супрацоўнiцтве.



Артыкул 88

Рада па Супрацоўнiцтве можа прыняць рашэнне стварыць любы iншы спецыяльны камiтэт цi орган, якi можа дапамагаць ёй у выкананнi яе абавязкаў; Рада будзе вызначаць склад ды абавязкi падобных камiтэтаў ды органаў, а таксама парадак функцыянавання.



Артыкул 89

Разглядаючы любое пытанне, якое ўзнiкне ў рамках гэтага Пагаднення ў адносiнах да палажэння, што спасылаецца на любы Артыкул ГАТТ, Рада па Супрацоўнiцтве будзе браць пад увагу ў максiмальна магчымай ступенi тыя тлумачэннi, якiя звычайна даюцца адпаведнаму артыкулу ГАТТ Дамаўляючымiся Бакамi ГАТТ.



Артыкул 90

Згодна з гэтым дакументам ствараецца Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве. ён павiнен быць форумам, на якiм будуць сустракацца ды абменьвацца думкамi члены Беларускага ды Еўрапейскага Парламентаў. Яго сустрэчы будуць праходзiць з перыядычнасцю, якую ён вызначыць сам.



Артыкул 91

1. Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве будзе складацца з членаў Еўрапейскага Парламенту, з аднаго боку, i з членаў Беларускага Парламенту, з другога.

2. Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве вызначае свае працэдурныя правiлы.

3. Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве будзе ўзначальвацца па чарзе членам Еўрапейскага Парламенту i членам Беларускага Парламенту, адпаведна, згодна з палажэннямi, якiя вызначаюцца працэдурнымi правiламi Камiтэту.



Артыкул 92

Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве можа запытваць у Рады па Супрацоўнiцтве адпаведную iнфармацыю, якая датычыцца выканання гэтага Пагаднення; вышэйзгаданая iнфармацыя затым дастаўляецца ў Камiтэт.

Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве будзе iнфармавацца аб рэкамендацыях Рады па Супрацоўнiцтве.

Камiтэт па Парламенцкiм Супрацоўнiцтве можа даваць рэкамендацыi Радзе па Супрацоўнiцтве.



Артыкул 93

1. У рамках сферы дзейнасцi гэтага Пагаднення кожны з Бакоў абавязуецца гарантаваць фiзiчным ды юрыдычным асобам другога Боку свабодны ад дыскрымiнацыi, як i для сваiх грамадзян, доступ у кампетэнтныя суды ды адмiнiстратыўныя органы Бакоў для абароны iх асабiстых i маёмасных правоў, у тым лiку правоў на iнтэлектуальную, прамысловую i камерцыйную ўласнасць.

2. У межах сваiх адпаведных паўнамоцтваў Бакi:

будуць спрыяць правядзенню арбiтражу для вырашэння спрэчак, якiя ўзнiкаюць у сувязi з камерцыйнымi здзелкамi i здзелкамi на грунце супрацоўнiцтва, якiя заключаюцца эканамiчнымi суб'ектамi Супольнiцтва i Беларусi;

пагаджаюцца, што, у выпадку перадачы спрэчкi да арбiтражу, кожны Бок, якi прымае ўдзел у гэтай спрэчцы, можа, калi iншага не прадугледжваецца правiламi абранага Бакамi арбiтражнага цэнтру, выбраць свайго ўласнага арбiтра, незалежна ад яго грамадзянства, пры тым што трэцi арбiтр-старшыня або адзiны арбiтр можа быць грамадзянiнам трэцяй краiны;

будуць рэкамендаваць сваiм суб'ектам эканамiчнай дзейнасцi выбiраць, паводле ўзаемнай згоды, закон, якi дастасоўваецца iх кантрактаў;

будуць падтрымлiваць зварот да арбiтражных правiл, якiя распрацаваны Камiсiяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у Заканадаўстве па Мiжнародным Гандлю (UNCITRAL), i выкарыстання арбiтражных органаў любой краiны, што падпiсала Канвенцыю аб прызнаннi i выкананнi iншаземных арбiтражных рашэнняў, якая была ўкладзена ў Нью-Йорку 10 лiпеня 1958 году.



Артыкул 94

Hiшто ў гэтым Пагадненнi не перашкодзiць Боку ўжываць любыя з мер:

(а) якiя ён лiчыць неабходнымi, каб прадухiлiць выдаванне iнфармацыi, што супярэчыць iстотным iнтарэсам бяспекi;

(б) якiя датычацца вытворчасцi або гандлю зброяй, амунiцыяй цi ваеннымi матэрыяламi, або датычацца даследаванняў, распрацовак цi вытворчасцi, неабходных для абаронных мэт, пры ўмове, што такiя меры не шкодзяць умовам канкурэнцыi ў дачыненнi да вырабаў, якiя не прызначаны для выключна ваенных мэт;

(в) якiя Бок лiчыць iстотнымi для забеспячэння сваёй уласнай бяспекi ў выпадку сур'ёзных унутраных беспарадкаў, якiя закранаюць падтрыманне закону i парадку, пад час вайны або сур'ёзнага мiжнароднага напружання, якое ўяўляе сабой пагрозу вайны, або дзеля выканання ўзятых абавязацельстваў па падтрыманню мiра i мiжнароднай бяспекi;

(г) якiя, па меркаванню Боку, неабходны для выканання яго мiжнародных абавязацельстваў i гарантый па кантролю за падвойным выкарыстаннем прамысловых тавараў i тэхналогiй.



Артыкул 95

1. У сферах, якiя ахоплiваюцца гэтым Пагадненнем, а таксама без ушчамлення любых спецыяльных палажэнняў:

дамоўленасцi, якiя ўжываюцца Рэспублiкай Беларусь у дачыненнi да Супольнiцтва, не павiнны прыводзiць нi да якой дыскрымiнацыi памiж Дзяржавамi-Членамi, iх грамадзянамi або iх кампанiямi цi фiрмамi;

дамоўленасцi, якiя ўжываюцца Супольнiцтвам у дачыненнi да Рэспублiкi Беларусь, не павiнны прыводзiць нi да якой дыскрымiнацыi памiж беларускiмi грамадзянамi або памiж яе кампанiямi цi фiрмамi.

2. Палажэннi пункту 1 не ўшчамляюць права Бакоў выкарыстоўваць адпаведныя палажэннi iх заканадаўства да падаткаплацельшчыкаў, якiя не знаходзяцца ў iдэнтычных умовах з пункту гледжання iх месца пражывання.



Артыкул 96

1. Кожны з Бакоў можа перадаць у Раду па Супрацоўнiцтве любую спрэчку, якая тычыцца выкарыстання або тлумачэння гэтага Пагаднення.

2. Рада па Супрацоўнiцтве можа вырашыць спрэчку шляхам вынясення рэкамендацыi.

3. У выпадку, калi спрэчку немагчыма вырашыць у адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага Артыкула, любы Бок можа паведамiць другому Боку аб прызначэннi пасрэднiка; другi Бок павiнны затым прызначыць другога пасрэднiка на працягу двух месяцаў. Пры выкарыстаннi гэтай працэдуры Супольнiцтва i Дзяржавы-Члены належыць лiчыць за адзiн Бок у спрэчцы.

Рада па Супрацоўнiцтве прызначыць трэцяга пасрэднiка.

Рэкамендацыi пасрэднiкаў прымаюцца большасцю галасоў. Падобныя рэкамендацыi не з'яўляюцца абавязковымi для Бакоў.



Артыкул 97

Бакi пагаджаюцца аператыўна праводзiць кансультацыi з выкарыстаннем адпаведных каналаў па просьбе любога з Бакоў для абмеркавання любых пытанняў, якiя тычацца тлумачэння або ўжывання гэтага Пагаднення цi iншых адпаведных аспектаў у стасунках памiж Бакамi.

Палажэннi гэтага Артыкула нiякiм чынам не чапаюць i не ўшчамляюць Артыкулаў 17, 18, 96 i 102.



Артыкул 98

Рэжым, якi забяспечваецца Рэспублiцы Беларусь па дадзеным Пагадненнi, нi ў якiм разе не з'яўляецца больш спрыяльным, чым рэжым, якi даецца Дзяржавамi-Членамi адна адной.



Артыкул 99

У мэтах гэтага Пагаднення тэрмiн "Бакi" азначае Рэспублiку Беларусь, з аднаго боку, i Супольнiцтва цi Дзяржавы-Члены або Супольнiцтва i Дзяржавы-Члены, згодна з iх адпаведнымi паўнамоцтвамi, з другога боку.



Артыкул 100

У той ступенi, у якой пытаннi, што ахоплiваюцца гэтым Пагадненнем, рэгулююцца Дагаворам аб Еўрапейскай энергетычнай хартыi i Пратаколамi да яго, такiя Дагавор i Пратаколы пасля ўваходу ў сiлу будуць ужывацца ў дачыненнi да такiх пытанняў, але толькi ў той меры, у якой дадзенае ўжыванне прадугледжваецца гэтымi палажэннямi.



Артыкул 101

Гэтае Пагадненне заключаецца на першапачатковы перыяд трываласцю ў 10 год. Пагадненне аўтаматычна ўзнаўляецца з году ў год, пры ўмове, што нiводзiн з Бакоў не накiруе другому Боку пiсьмовага паведамлення аб дэнансацыi за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну.



Артыкул 102

1. Бакi будуць прадпрымаць любыя агульныя або адмысловыя меры, неабходныя для выканання iх абавязкаў паводле Пагаднення. Яны будуць сачыць, каб мэты, якiя вызначаны ў Пагадненнi, былi дасягнуты.

2. Калi адзiн Бок палiчыць, што другi Бок не выконвае сваiх абавязкаў паводле Пагаднення, ён можа ўжыць адпаведныя меры. Перад гэтым, за выключэннем выпадкаў надзвычайнай тэрмiновасцi, ён забяспечвае Раду па Супрацоўнiцтве ўсёй адпаведнай iнфармацыяй, неабходнай для ўважлiвага вывучэння сiтуацыi з мэтаю пошуку прымальнага для Бакоў рашэння.

Пры вызначэннi гэтых мер перавага будзе аддавацца тым з iх, якiя найменш пашкодзяць дзеянню гэтага Пагаднення. Рада па Супрацоўнiцтве неадкладна будзе паведамляцца пра гэтыя меры, калi гэтага патрабуе другi Бок.



Артыкул 103

Дадаткi I, II, III, IV, V, VI, VII i VIII разам з Пратаколам складаюць неад'емную частку гэтага Пагаднення.



Артыкул 104

Да таго часу, пакуль для прыватных асоб i суб'ектаў эканамiчнай дзейнасцi не будуць забяспечаны адпаведныя правы паводле гэтага Пагаднення, яно не зашкодзiць правам, якiя даюцца ўжо iснуючымi пагадненнямi, што звязваюць адну цi колькi Дзяржаў-Членаў, з аднаго боку, i Рэспублiку Беларусь, з другога, акрамя як у тых сферах, якiя трапляюць у кампетэнцыю Супольнiцтва i не ўшчамляюць абавязацельстваў Дзяржаў-Членаў, якiя вынiкаюць з гэтага Пагаднення ў сферах, што тычацца iх кампетэнцыi.



Артыкул 105

Гэта Пагадненне ўжываецца, з аднаго боку, на тэрыторыях, на якiх дзейнiчаюць дагаворы аб утварэннi Еўрапейскага Эканамiчнага Супольнiцтва, Еўрапейскага Супольнiцтва па Атамнай Энергii ды Еўрапейскага Аб'яднання Вуглю i Сталi i на ўмовах, якiя вызначаюцца ў гэтых дагаворах, а, з другога боку, на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.



Артыкул 106

Генеральны Сакратар Рады Еўрапейскага Саюза з'яўляецца дэпазiтарыем гэтага Пагаднення.



Артыкул 107

Дадзенае Пагадненне ўкладзена ў двух экзэмплярах на дацкай, галандскай, англiйскай, фiнскай, французскай, нямецкай, грэчаскай, iтальянскай, партугальскай, iспанскай, шведскай i беларускай мовах, прычым кожны з гэтых тэкстаў мае аднолькавую сiлу.



Артыкул 108

Гэта Пагадненне ўхваляецца Бакамi ў адпаведнасцi з iх уласнымi працэдурамi.

Дадзенае Пагадненне ўвойдзе ў сiлу ў першы дзень другога месяца, якi наступае пасля даты, калi Бакi паведамяць адзiн аднаму пра завяршэнне вышэйзгаданых у першым абзацы працэдур.

Пасля яго ўваходу ў сiлу ды ў дачыненнi да адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Супольнiцтвам дадзенае Пагадненне заменiць сабой Пагадненне памiж Еўрапейскiм Эканамiчным Супольнiцтвам, Еўрапейскiм Супольнiцтвам па Атамнай Энергii i Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк аб гандлi ды эканамiчным i камерцыйным супрацоўнiцтве, якое было падпiсана ў Брусэлi 18 снежня 1989 года.



Артыкул 109

У выпадку, калi падчас чакання сканчэння працэдур, неабходных для ўваходу гэтага Пагаднення ў сiлу, палажэннi пэўных частак гэтага Пагаднення ўвойдуць у сiлу шляхам укладання часовага пагаднення памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь, Дамаўляючыеся Бакi пагаджаюцца, што, у такiх абставiнах, тэрмiн "дата ўваходу ў сiлу Пагаднення" будзе азначаць дату ўваходу ў сiлу часовага Пагаднення.



СПIС ДАДАТКАЎ

Дадатак I. Iндыкатыўны спiс пераваг, якiя даюцца Рэспублiкай Беларусь Незалежным дзяржавам (краiнам былога СССР) у адпаведнасцi з Артыкулам 10(3)

Дадатак II. Выключныя меры, якiя адхiляюцца ад палажэнняў Артыкула 13

Дадатак III. Зробленыя Супольнiцтвам выняткi ў адпаведнасцi з Артыкулам 29(1)(б)

Дадатак IV. Зробленыя Рэспублiкай Беларусь выняткi ў адпаведнасцi з Артыкулам 29(2)(а)

Дадатак V. Азначэнне фiнансавых паслуг, якiя згадваюцца ў Артыкуле 32(3)

Дадатак VI. Спiс паслуг, для якiх Бакi будуць ствараць рэжым найбольшага спрыяння ў адпаведнасцi з Артыкулам 37

Дадатак VII. Палажэннi ў дачыненнi да Артыкула 39

Дадатак VIII. Канвенцыi аб правах на iнтэлектуальную, прамысловую i камерцыйную ўласнасць, пра што згадвалася ў Артыкуле 51(2)

Пратакол аб узаемным садзейнiчаннi памiж адмiнiстратыўнымi ўладамi па мытных пытаннях



Дадатак I



IНДЫКАТЫЎНЫ СПIС ПЕРАВАГ, ЯКIЯ ДАЮЦЦА РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ НЕЗАЛЕЖНЫМ ДЗЯРЖАВАМ (КРАIНАМ БЫЛОГА СССР) У АДПАВЕДНАСЦI З АРТЫКУЛАМ 10(3)

1. Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан.

Мыт з iмпарту не сыскваецца.

Мыт з экспарту не сыскваецца ў дачыненнi да тавараў, якiя пастаўляюцца згодна з клiрынгавымi i мiждзяржаўнымi пагадненнямi ў аб'ёмах, што вызначаюцца гэтымi пагадненнямi.

Падатак на Дабаўленую Вартасць (ПДВ) не сыскваецца з экспарту ды iмпарту. Акцызны збор не сыскваецца з экспарту.

Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан: экспартныя квоты на пастаўкi вырабаў паводле штогадовых мiждзяржаўных пагадненняў аб гандлi i супрацоўнiцтве выдзяляюцца на тых жа ўмовах, як i ў выпадку паставак для дзяржаўных патрэб.

2. Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан.

Плацяжы магчыма ажыццяўляць у нацыянальнай валюце гэтых краiн або ў любых iншых грошах, якiя прымаюцца Рэспублiкай Беларусь або гэтымi краiнамi.

Арменiя, Азербайджан, Эстонiя, Грузiя, Казахстан, Лiтва, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан: спецыяльная сiстэма некамерцыйных аперацый, уключаючы плацяжы па гэтых аперацыях.

3. Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан: спецыяльная сiстэма бягучых плацяжоў.

4. Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан: спецыяльная цэнавая сiстэма ў гандлi некаторымi сыравiннымi матэрыяламi i паўфабрыкатамi.

5. Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан: спецыяльныя ўмовы транзiту.

6. Арменiя, Азербайджан, Грузiя, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расiя, Таджыкiстан, Туркменiстан, Украiна, Узбекiстан: спецыяльныя ўмовы мытных працэдур.



Дадатак II



ВЫКЛЮЧНЫЯ МЕРЫ, ЯКIЯ АДХIЛЯЮЦЦА АД ПАЛАЖЭННЯЎ АРТЫКУЛА 13

1. Выключныя меры, якiя адхiляюцца ад палажэнняў Артыкула 13, могуць ужывацца Рэспублiкай Беларусь у форме колькасных абмежаванняў на недыскрымiнацыйнай падставе.

2. Гэтыя меры могуць тычыцца толькi новых галiн прамысловасцi або пэўных сектараў, якiя знаходзяцца ў працэсе перабудовы структуры або сутыкаюцца з сур'ёзнымi цяжкасцямi, у прыватнасцi, калi такiя цяжкасцi выклiкаюць значныя сацыяльныя праблемы.

3. Агульны аб'ём iмпарту вырабаў, якiя падпарадкоўваюцца гэтым мерам, не павiнен перавышаць 15% ад агульнага iмпарту з Супольнiцтва на працягу апошняга году, якi папярэднiчае прыняццю любых колькасных абмежаванняў, для якiх маюцца статыстычныя дадзеныя.

Гэтыя палажэннi нельга парушаць шляхам узмацнення тарыфнай аховы на адпаведныя iмпартныя тавары.

4. Такiя меры могуць ужывацца толькi на працягу пераходнага перыяду, якi скончыцца 31 снежня 1998 году, калi толькi Бакi не дамовяцца пра iншае, або калi Рэспублiка Беларусь стане Дагаворным Бокам, далучыўшыся да ГАТТ, у залежнасцi ад таго, што адбудзецца раней.

5. Рэспублiцы Беларусь належыць паведамiць Радзе па Супрацоўнiцтве пра любыя меры, якiя яна мае намер прыняць згодна з умовамi гэтага Дадатку, а таксама, па просьбе Супольнiцтва, у Радзе па Супрацоўнiцтве будуць праводзiцца кансультацыi ў дачыненнi да такiх мер i галiн, у якiх яны ўжываюцца, перад тым, як гэтыя меры ўвойдуць у сiлу.



Дадатак III



ЗРОБЛЕНЫЯ СУПОЛЬНIЦТВАМ ВЫНЯТКI Ў АДПАВЕДНАСЦI З АРТЫКУЛАМ 29(1)(Б)

Горназдабываючая прамысловасць

У некаторых Дзяржавах-Членах для атрымання правоў на горназдабываючую дзейнасць i правоў на мiнеральную сыравiну кампанiям, якiя не кантралююцца кампанiямi Супольнiцтва, можа спатрэбiцца канцэсiя.



Рыбалоўства

Доступ да бiялагiчных рэсурсаў i карыстанне iмi, доступ да месцаў марскога рыбалоўнага промыслу, якiя знаходзяцца пад суверэнiтэтам або юрысдыкцыяй Дзяржаў-Членаў Супольнiцтва, даецца толькi тым рыбалавецкiм суднам, якiя нясуць сцяг Дзяржавы-Члена i маюць рэгiстрацыю на тэрыторыi Супольнiцтва, калi толькi не прадугледжваецца iншага.



Набыццё нерухомай маёмасцi

У некаторых Дзяржавах-Членах набыццё нерухомай маёмасцi кампанiямi з краiн, якiя не з'яўляюцца членамi Супольнiцтва, падлягае абмежаванням.



Аўдыёвiзуальныя паслугi, у тым лiку радыё

Нацыянальны рэжым, якi тычыцца вытворчасцi i распаўсюджвання, уключаючы радыёперадачы ды iншыя формы трансляцыi для насельнiцтва, могуць абмяжоўвацца аўдыёвiзуальнымi творамi, якiя адпавядаюць пэўным крытэрыям паходжання.



Тэлекамунiкацыйныя паслугi, уключаючы паслугi мабiльнай i спадарожнiкавай сувязi

Абмежаваныя паслугi.

У некаторых Дзяржавах-Членах доступ на рынак, якi мае дачыненне да дадатковых паслуг i да iнфраструктуры, з'яўляецца абмежаваным.



Прафесiйныя паслугi

Паслугi зарэзерваваны для фiзiчных асоб, грамадзян Дзяржаў-Членаў. На пэўных умовах гэтыя асобы могуць ствараць кампанii.



Сельская гаспадарка

У некаторых Дзяржавах-Членах нацыянальны рэжым не тычыцца кампанiй, якiя не кантралююцца кампанiямi Супольнiцтва i якiя жадаюць займацца сельскагаспадарчым прадпрымальнiцтвам. Набыццё вiнаграднiкаў кампанiямi, якiя не кантралююцца кампанiямi Супольнiцтва, падлягае натыфiкацыi або, калi неабходна, патрабуе афiцыйнага дазволу.



Паслугi iнфармацыйных агенцтваў

У некаторых Дзяржавах-Членах iснуюць абмежаваннi на ўдзел iншаземцаў у выдавецкiх i радыёвяшчальных кампанiях.



Дадатак IV



ЗРОБЛЕНЫЯ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ ВЫНЯТКI Ў АДПАВЕДНАСЦI З АРТЫКУЛАМ 29(2)(А)

Рэспублiка Беларусь пакiдае за сабой права захоўваць абмежаваныя выключэннi ў нацыянальным рэжыме, як згадвалася ў пункце 2(а) Артыкула 22, у галiнах i сферах дзейнасцi, якiя падаюцца нiжэй:

мiнiмум статутнага капiталу для Банкаў ды iншых Фiнансавых Устаноў з замежнымi iнвестыцыямi павiнен складаць суму, роўную 5000000 ЭКЮ;

удзел на правах уласнасцi ў страхавых кампанiях для iншаземцаў абмяжоўваецца 49% капiталу;

электрастанцыi, якiя падключаны да Адзiнай энергетычнай сiстэмы;

уласнасць на зямлю; разведка i карыстанне прыроднымi рэсурсамi; уласнасць на нерухомую маёмасць;

Кампанii Супольнiцтва, якiя заснаваны на тэрыторыi Беларусi, з моманту ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення будуць мець права набываць, выкарыстоўваць, арандаваць або прадаваць нерухомую маёмасць, а, што тычыцца прыродных рэсурсаў, сельскагаспадарчых i лясных угоддзяў, то вышэйзгаданыя кампанii будуць мець права арандаваць, калi гэта прама неабходна для вядзення эканамiчнай дзейнасцi, дзеля якой яны заснаваны. Гэта права не ўключае ў сябе права прадпрымальнiцтва з мэтай заключэння здзелак i пасрэднiцтва ў сферы нерухомай маёмасцi i прыродных рэсурсаў.

Набыццё дзяржаўнай i мунiцыпальнай маёмасцi ў працэсе дэнацыяналiзацыi i прыватызацыi.

Патрабаванне аб наяўнасцi спецыяльнай лiцэнзii падчас аперацый на рынку каштоўных папер Урада Рэспублiкi Беларусь.

Наяўнасць спецыфiчнай лiцэнзii для забеспячэння сеткi кабельных, тэлефонных i тэлеграфных паслуг.

Права на ўласнасць i наяўнасць спецыфiчнай лiцэнзii для эксплуатацыi трансляцыйных або кабельных, радыё- i тэлевiзiйных станцый.

Мытнае маклерства.

Дзейнасць вышукных агенцтваў i службаў бяспекi.

Гэтыя агаворкi будуць ужывацца на працягу пераходнага перыяду, якi не перавышае пяцi гадоў з даты ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення. Яны будуць ужывацца на недыскрымiнацыйнай падставе.



Дадатак V



ФIНАНСАВЫЯ ПАСЛУГI: АЗНАЧЭННI (АРТЫКУЛ 32(3))

Фiнансаваю паслугай з'яўляецца любая паслуга фiнансавага характару, якую прапаноўвае фiнансавая ўстанова аднаго з Бакоў. Фiнансавыя паслугi ўключаюць у сябе наступную дзейнасць:

А. Усе вiды страхавання i паслугi, звязаныя са страхаваннем.

1. Прамое страхаванне (уключаючы сумеснае страхаванне).

(i) страхаванне жыцця

(ii) iншыя вiды страхавання

2. Перастрахаванне i рэтрацэсiя.

3. Пасрэднiцтва ў галiне страхавання, такое, як брокерства ды агенцкiя аперацыi.

4. Дапаможныя паслугi ў галiне страхавання, такiя, як кансультатыўныя паслугi, паслугi актуарыя, паслугi па ацэнцы рызыкi ды па ўрэгуляваннi прэтэнзiй.

В. Банкаўскiя ды iншыя фiнансавыя паслугi (акрамя страхавання).

1. Прыняццё ўкладаў ды iншых выплатных сродкаў ад насельнiцтва.

2. Усе вiды крэдытавання, уключаючы, inter alia, спажывецкi крэдыт, залогавы крэдыт, факторынг i фiнансаванне камерцыйных здзелак.

3. Фiнансавы лiзiнг.

4. Усе вiды паслуг па пераводу плацяжоў i грошаў, уключаючы крэдытныя i дэбетныя карткi, дарожныя чэкi i банкаўскiя тратты.

5. Гарантыi ды абавязацельствы.

6. Купля i продаж за свой кошт або за кошт клiентаў цi то на бiржы, або па-за бiржаю, або iншым чынам, наступнага:

(а) грашовых рынкавых дакументаў (чэкi, вэксалi, дэпазiтныя сертыфiкаты i гэтак далей)

(б) валюты

(в) дэрыватываў, у тым лiку, але не толькi, ф'ючарсаў i апцыёнаў

(г) дакументаў, звязаных з курсамi валют i працэнтнымi стаўкамi, уключаючы "свопы" i дамоўленасцi па форварднаму валютнаму курсу, i гэтак далей

(д) перавадных каштоўных папер

(е) iншых абаротных дакументаў i фiнансавых актываў, у тым лiку злiткаў каштоўных металаў.

7. Удзел у выпуску ўсiх вiдаў каштоўных папер, уключаючы гарантаванне iх размяшчэння i дзейнасцi ў якасцi агента (на карысць дзяржавы або прыватнай асобы) i аказанне паслуг, якiя тычацца такога выпуску.

8. Брокерскiя аперацыi з грашыма.

9. Кiраванне актывамi, напрыклад, кiраванне наяўнымi грашыма цi пакетамi акцый або ўсе формы кiравання калектыўнымi iнвестыцыямi, кiраванне пенсiённымi фондамi, захоўнае дэпазытарства i траставыя паслугi.

10. Разлiковыя i клiрынгавыя паслугi па фiнансавых актывах, уключаючы каштоўныя паперы, дэрыватывы ды iншыя абаротныя iнструменты.

11. Кансультацыйнае пасрэднiцтва ды iншыя дапаможныя фiнансавыя паслугi па ўсiх вiдах дзейнасцi, якiя пералiчваюцца ў пунктах з 1 па 10, уключаючы рэкамендацыi па крэдытах ды iх аналiз, даследаваннi i парады па пытаннях iнвестыцый i пакетаў акцый, парады па набыццю i перабудове структуры i стратэгii карпарацый.

12. Забеспячэнне i перадача фiнансавай iнфармацыi, апрацоўка фiнансавых дадзеных i звязанае з гэтым праграмнае забеспячэнне, якое ажыццяўляецца пастаўшчыкамi iншых фiнансавых паслуг.

З дадзенага азначэння фiнансавых паслуг выключаюцца наступныя вiды дзейнасцi:

(а) Дзейнасць цэнтральных банкаў або любой iншай дзяржаўнай установы, якая скiравана на здзяйсненне грашовай палiтыкi i палiтыкi валютных курсаў.

(б) Дзейнасць цэнтральных банкаў, урадавых органаў i ведамстваў або дзяржаўных устаноў, якая ажыццяўляецца за кошт цi на падставе гарантый ураду, акрамя выпадкаў, калi такая дзейнасць можа выконвацца пастаўшчыкамi фiнансавых паслуг у канкурэнцыi з падобнымi дзяржаўнымi ўстановамi.

(в) Дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў рамках устаноўленай законам сiстэмы сацыяльнага забеспячэння цi дзяржаўных праграм па выхадзе на пенсiю, акрамя выпадкаў, калi такая дзейнасць можа выконвацца пастаўшчыкамi фiнансавых паслуг у канкурэнцыi з дзяржаўнымi або прыватнымi ўстановамi.



Дадатак VI



ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПАСЛУГАМI ПРАЗ МЯЖУ

Спiс паслуг, для якiх Бакi будуць ствараць рэжым найбольшага спрыяння ў адпаведнасцi з Артыкулам 37

Сферы, што ахоплiваюцца згодна з часовай Зводнай Класiфiкацыяй Вырабаў (ЗКВ) Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый:

Кансультацыйныя паслугi, звязаныя з пераглядам рахункаў: частка ЗКВ 86212, акрамя "паслуг па аўдыту"

Кансультацыйныя паслугi, звязаныя з рахункаводствам ЗКВ 86220

Iнжынерныя паслугi ЗКВ 8672

Iнтэгральныя iнжынерныя паслугi ЗКВ 8673

Дарадчыя i перадпраектныя паслугi ў галiне архiтэктуры ЗКВ 86711

Праектныя паслугi ў галiне архiтэктуры ЗКВ 86712

Гарадское планаванне i паслугi ў архiтэктуры ландшафтаў ЗКВ 8674

Камп'ютэрныя i звязаныя з камп'ютэрамi паслугi:

Кансультацыйныя паслугi па ўстаноўцы камп'ютэраў ЗКВ 841

Паслугi па рэалiзацыi праграмнага забеспячэння ЗКВ 842

Паслугi па стварэнню баз дадзеных ЗКВ 844

Рэкламныя паслугi ЗКВ 871

Даследаванне рынку ды апытанне грамадскай думкi ЗКВ 864

Кансультацыйныя паслугi па менеджменце ЗКВ 866

Паслугi па тэхнiчным выпрабаваннi ды аналiзе ЗКВ 8676

Дарадчыя i кансультацыйныя паслугi ў галiне сельскай гаспадаркi, паляўнiцтва i лесазнаўства

Дарадчыя i кансультацыйныя паслугi ў галiне рыбалоўства

Дарадчыя i кансультацыйныя паслугi ў галiне горназдабываючай прамысловасцi

Друкаванне i выдавецкая справа ЗКВ 88442

Паслугi па правядзеннi канвенцый

Паслугi па перакладах ЗКВ 87905

Паслугi па дызайне iнтэр'ераў ЗКВ 87907

Тэлекамунiкацыi:

Паслугi, якiя ўключаюць дабаўленую вартасць, у тым лiку (але не толькi) электронная пошта, галасавая пошта, iнфармацыя па провадзе i пошук у базах дадзеных, апрацоўка iнфармацыi, электронны абмен дадзенымi, коды i пратаколы абмену

Паслугi па перадачы iнфармацыi пакетам i ў вуснай форме

Паслугi па канструяваннi будынкаў i звязаныя з гэтым iнжынерныя паслугi: работа па даследаваннi будаўнiчага ўчастка ЗКВ 5111

Паслугi па франшызе ЗКВ 8929

Паслугi па завочным навучаннi дарослага насельнiцтва, частка ЗКВ 924

Паслугi iнфармацыйных служб ды агенцтваў друку ЗКВ 962

Паслугi ў галiне арэнды i лiзiнгу ў адносiнах да iншага транспартнага абсталявання без шафёраў (ЗКВ 83101 легкавыя аўтамабiлi, 83102 транспартныя сродкi для перавозкi тавараў, 8315) i ў адносiнах да iншых машын ды абсталявання (ЗКВ 83106, 83107, 83108, 83109)

Паслугi камiсiйных агенцтваў i паслугi ў галiне аптовага гандлю, якiя маюць дачыненне да гандлю iмпартам-экспартам (частка ЗКВ 621 i 622)

Даследаванне i распрацоўка праграмнага забеспячэння

Перастрахаванне i рэтрацэсiя, а таксама дапаможныя да страхавання паслугi, такiя, як кансультацыйныя, актуарныя, паслугi па ацэнцы рызыкi i па ўрэгуляваннi прэтэнзiй

Страхаванне ад усiх вiдаў рызыкi, звязанай з

(i) марскiм суднаходствам i камерцыйнай авiацыяй i касмiчнымi запускамi i фрахтам (уключаючы спадарожнiкi), выкарыстоўваючы такое страхаванне, якое пакрывае любой з нiжэйпералiчаных аб'ектаў, або цалкам усе: асобы, якiя перавозяцца; тавары, якiя экспартуюцца з або iмпартуюцца ў, той жа самы транспарт, якi ажыццяўляе перавозку тавараў, ды любую адказнасць, што вынiкае з гэтага;

(ii) усе тавары падчас мiжнароднага транзiту;

(iii) страхавання здароўя i страхавання ад няшчасных здарэнняў;

а таксама:

страхавання адказнасцi пры трансмежным перамяшчэннi прыватных транспартных сродкаў.

Паслугi па апрацоўцы iнфармацыi ЗКВ 843

Забеспячэнне фiнансавай iнфармацыяй i перадача яе, а таксама апрацоўка фiнансавай iнфармацыi (глядзi пункты Б 11 i Б 12 Дадатку V).



Дадатак VII



ПАЛАЖЭННI Ў ДАЧЫНЕННI ДА АРТЫКУЛА 39

Частка А

Кансультацыi належыць пачаць на працягу трыццацi дзён пасля звароту першага Боку з прапановай аб iх правядзеннi. Яны праводзяцца з мэтай дасягнення згоды па любым з дадзеных палажэнняў:

спыненне другiм Бокам мер, у вынiку якiх склалася сiтуацыя са значна больш жорсткiмi абмежаваннямi; або

змены ў абавязацельствах абодвух Бакоў; або

змены, якiя павiнны быць зроблены першым Бокам такiм чынам, каб кампенсаваць больш жорсткую сiтуацыю, якую стварыў другi Бок.

Калi згода не дасягнута на працягу шасцiдзесяцi дзён з моманту звароту першага Боку з прапановай аб правядзеннi кансультацый, гэты першы Бок можа зрабiць адпаведныя кампенсацыйныя змены сваiх абавязацельстваў. Такiя змены належыць рабiць у такiм аб'ёме i на такi тэрмiн, наколькi гэта неабходна, прымаючы пад увагу значна больш жорсткую сiтуацыю, якую стварыў другi Бок. Перавага будзе аддавацца тым мерам, якiя найменш пашкодзяць выкананню гэтага Пагаднення. Такiя змены не павiнны закранаць набытыя па гэтым Пагадненнi правы эканамiчных суб'ектаў у момант, калi такiя змены праводзяцца.



Частка Б

1. Згодна з духам партнёрства i супрацоўнiцтва, у часе пераходнага перыяду на працягу трохгадовага перыяду з моманту пасля моманту падпiсання Пагаднення, Урад Беларусi будзе iнфармаваць Супольнiцтва аб сваiх намерах прадставiць новае заканадаўства цi прыняць новыя нарматыўныя акты, якiя могуць выклiкаць большыя абмежаваннi для кампанiй i фiлiялаў Супольнiцтва, што займаюцца дастаўкай паслуг праз мяжу, у параўнаннi з сiтуацыяй, якая iснуе на дзень, што папярэднiчае даце падпiсання Пагаднення. Супольнiцтва можа зрабiць Беларусi запыт аб перадачы чарнавых варыянтаў падобных заканадаўчых i нарматыўных актаў i распачаць кансультацыi па iх.

2. Калi новыя заканадаўчыя i нарматыўныя акты, уведзеныя ў Беларусi ў часе пераходнага перыяду, вышэйзгаданага ў пункце 1, выклiкаюць большыя абмежаваннi для кампанiй i фiлiялаў Супольнiцтва, што займаюцца дастаўкай паслуг праз мяжу, у параўнаннi з сiтуацыяй, якая iснуе на дзень, што папярэднiчае даце падпiсання Пагаднення, такiя адпаведныя заканадаўчыя i нарматыўныя акты не павiнны ўжывацца да гэтых кампанiй i фiлiялаў датуль, пакуль не скончыцца трохгадовы перыяд з моманту iх уваходу ў сiлу.



Дадатак VIII



КАНВЕНЦЫI АБ ПРАВАХ НА IНТЭЛЕКТУАЛЬНУЮ, ПРАМЫСЛОВУЮ I КАМЕРЦЫЙНУЮ ЎЛАСНАСЦЬ, ПРА ШТО ЗГАДВАЛАСЯ Ў АРТЫКУЛЕ 51(2)

1. Пункт 2 Артыкула 34а тычыцца наступных шматбаковых канвенцый:

Бернская Канвенцыя па ахове лiтаратурных i мастацкiх твораў (Парыжскi акт, 1971 год);

Мiжнародная Канвенцыя па ахове правоў акцёраў-выканаўцаў, вытворцаў фанаграм i вяшчальных арганiзацый (Рым, 1961 год);

Пратакол да Мадрыдскага Пагаднення, якi тычыцца мiжнароднай рэгiстрацыi гандлёвых знакаў (Мадрыд, 1989 год);

Hiцкае Пагадненне, якое тычыцца мiжнароднай класiфiкацыi тавараў i паслуг для мэт рэгiстрацыi гандлёвых знакаў (Жэнева, 1977 год, з папраўкамi ў 1979 годзе);

Будапешцкi Дагавор аб мiжнародным прызнаннi дэпазiту мiкраарганiзмаў для мэт патэнтных працэдур (1977 год, са змяненнямi ў 1980 годзе);

Мiжнародная Канвенцыя па абароне новых сартоў раслiн (UPOV) (Жэнеўскi акт, 1991 год).

2. Рада па Супрацоўнiцтве можа рэкамендаваць, каб пункт 2 Артыкула 34а ўжываўся да iншых шматбаковых канвенцый. Пры ўзнiкненнi праблем у галiне iнтэлектуальнай, прамысловай i камерцыйнай уласнасцi, якiя ўплываюць на ўмовы гандлю, па запыце любога з Бакоў будуць распачаты тэрмiновыя кансультацыi з мэтай дасягнення ўзаемапрымальных рашэнняў.

3. Бакi пацвярджаюць важнасць, якую яны надаюць абавязацельствам, што вынiкаюць з наступных шматбаковых канвенцый:

Парыжская Канвенцыя аб ахове прамысловай уласнасцi (Стакгольмскi акт, 1967, з папраўкамi ў 1979 годзе);

Мадрыдскае Пагадненне, якое тычыцца мiжнароднай рэгiстрацыi гандлёвых знакаў (Стакгольмскi акт, 1967, з папраўкамi ў 1979 годзе);

Дагавор аб патэнтным супрацоўнiцтве (Вашынгтон, 1970 год, з папраўкамi i змяненнямi ў 1984 годзе).

4. З моманту ўваходу ў сiлу гэтага Пагаднення Рэспублiка Беларусь будзе даваць кампанiям i грамадзянам Супольнiцтва рэжым, у дачыненнi да прызнання i аховы правоў iнтэлектуальнай, прамысловай i камерцыйнай уласнасцi, не менш спрыяльны за той, якi даецца ёю любой трэцяй краiне па двухбаковых пагадненнях.

5. Палажэннi пункта 4 не пашыраюцца на перавагi, якiя даюцца Рэспублiкай Беларусь любой трэцяй краiне на падставе дзеючай узаемнасцi, а таксама на перавагi, якiя даюцца Рэспублiкай Беларусь iншай краiне - рэспублiцы былога СССР.



Артыкул 1 Азначэннi

Для мэт гэтага Пратаколу:

(а) "мытнае заканадаўства" азначае палажэннi, якiя ўжываюцца на тэрыторыях Бакоў, рэгулюючы iмпарт, экспарт, транзiт тавараў i правядзенне над iмi любых мытных працэдур, уключаючы меры па забароне, абмежаванню i кантролю, i прынятыя вышэйзгаданымi Бакамi;

(б) "мыт" азначае ўсе вiды пошлiн, падаткаў, збораў або любых iншых плацяжоў, якiя налiчваюцца i сыскваюцца на тэрыторыях Бакоў у адпаведнасцi з мытным заканадаўствам, за выключэннем збораў i плацяжоў, якiя абмежаваны ў колькасцi да прыблiзнай вартасцi зробленых паслуг;

(в) "установа, якая робiць запыт" азначае кампетэнтны адмiнiстратыўны орган, якi прызначаецца Бокам для гэтай мэты i якi робiць запыт аб дапамозе па пытаннях мытнi;

(г) "установа, у якую робiцца запыт" азначае кампетэнтны адмiнiстратыўны орган, якi прызначаецца Бокам для гэтай мэты i якi атрымлiвае запыт аб дапамозе па пытаннях мытнi;

(д) "парушэнне" азначае любое парушэнне мытнага заканадаўства, а таксама любую спробу парушэння такога заканадаўства.



Артыкул 2 Сфера ўжывання

1. У межах сваёй кампетэнцыi Бакi будуць дапамагаць адзiн аднаму такiм чынам i на такiх умовах, як выкладаецца ў Пратаколе, дзеля таго, каб забяспечыць належнае выкарыстанне мытнага заканадаўства, у прыватнасцi, з дапамогай прадухiлення, выяўлення i расследавання парушэнняў гэтага заканадаўства.

2. Садзейнiчанне ў мытных справах, як вызначаецца ў гэтым Пратаколе, забяспечваецца любому адмiнiстратыўнаму органу Бакоў, якi з'яўляецца кампетэнтным для ўжывання гэтага Пратаколу. Гэта не будзе ўшчамляць правiлаў, якiя рэгулююць узаемадапамогу ў крымiнальных справах. Гэта таксама не тычыцца iнфармацыi, здабытай на падставе паўнамоцтваў, якiя скарыстоўваюцца, каб запытаць судовыя органы, калi толькi гэтыя органы не даюць сваю згоду на тое.



Артыкул 3 Дапамога па просьбе

1. Па просьбе ўстановы, якая робiць запыт, орган, у якi робiцца запыт, павiнен забяспечыць яе ўсёй адпаведнай iнфармацыяй, каб даць магчымасць належна выканаць мытнае заканадаўства, а таксама iнфармацыяй аб дзеяннях, выяўленых або запланаваных, якiя парушаюць або могуць парушыць такое заканадаўства.

2. Па просьбе ўстановы, якая робiць запыт, орган, у якi робiцца запыт, павiнен iнфармаваць яе, цi належным чынам праводзяцца аперацыi па экспарту-iмпарту тавараў з тэрыторыi аднаго Боку на тэрыторыю другога Боку, вызначаючы, дзе неабходна, мытныя працэдуры, якiя ўжывалiся да тавараў.

3. Па просьбе ўстановы, якая робiць запыт, орган, у якi робiцца запыт, павiнен зрабiць неабходныя крокi, каб забяспечыць пастаянны нагляд за:

(а) фiзiчнымi або юрыдычнымi асобамi, у дачыненнi да якiх маюцца адпаведныя падставы лiчыць, што яны парушаюць або парушылi мытнае заканадаўства;

(б) рухам тавараў, што вызначаецца як такi, што магчыма дае павелiчэнне iстотных парушэнняў мытнага заканадаўства;

(в) сродкамi транспарту, у дачыненнi да якiх маюцца адпаведныя падставы лiчыць, што яны выкарыстоўвалiся, выкарыстоўваюцца або могуць быць выкарыстаны з мэтай парушэння мытнага заканадаўства;

(г) месцамi, дзе наяўныя тавары сабраны такiм чынам, што маюцца адпаведныя падставы дапускаць, што яны прызначаны для дзеянняў, якiя супярэчаць мытнаму заканадаўству другога Боку.



Артыкул 4 Добраахвотнае аказанне дапамогi

У межах сваёй кампетэнцыi Бакi будуць аказваць дапамогу адзiн аднаму згодна з iх законамi, нормамi ды iншымi юрыдычнымi дакументамi, без папярэдняга запыту, калi яны палiчаць гэта неабходным для належнага выкарыстання мытнага заканадаўства, у прыватнасцi, калi яны здабудуць iнфармацыю ў дачыненнi да:

дзеянняў, якiя парушылi, парушаюць цi парушылi б такое заканадаўства i якiя могуць выклiкаць зацiкаўленасць абодвух Бакоў;

новых сродкаў або метадаў, якiя выкарыстоўваюцца ў ажыццяўленнi такiх дзеянняў;

тавараў, што, як вядома, з'яўляюцца прадметам iстотных парушэнняў мытнага заканадаўства.



Артыкул 5 Забеспячэнне / апавяшчэнне

Па просьбе ўстановы, якая робiць запыт, орган, у якi робiцца запыт, павiнен, згодна са сваiм заканадаўствам, прыняць неабходныя меры, каб забяспечыць усёй дакументацыяй, апавясцiць пра ўсе рашэннi, якiя трапляюць у сферу ўжывання гэтага Пратаколу, адрасата, што пастаянна знаходзiцца або заснаваны на яго тэрыторыi. У такiм выпадку ўжываецца Артыкул 6, пункт 3.



Артыкул 6 Форма i змест запытаў аб аказаннi дапамогi

1. Запыты, адпаведна з гэтым Пратаколам, укладаюцца ў пiсьмовым выглядзе. Дакументы, неабходныя для выканання падобных просьбаў, належыць прыкладаць да запыту. У тэрмiновых выпадках могуць прымацца вусныя запыты, але неадкладна пасля гэтага належыць прыслаць пiсьмовае пацвярджэнне.

2. Запыты, згодна з параграфам 1 гэтага Артыкула, павiнны ўключаць наступную iнфармацыю:

(а) назва ўстановы, якая робiць запыт;

(б) мера, пра якую запытваецца;

(в) аб'ект i падстава для запыту;

(г) законы, правiлы ды iншыя юрыдычныя элементы, якiя маюць дачыненне да справы;

(д) сведчаннi, як мага дакладныя i вычарпальныя, пра фiзiчных i юрыдычных асоб, якiя з'яўляюцца аб'ектам расследавання;

(е) сцiслы пераказ адпаведных фактаў i ўжо зробленых запытаў, за выключэннем тых выпадкаў, якiя вызначаюцца ў Артыкуле 5.

3. Запыты ўкладаюцца на афiцыйнай мове ўстановы, у якую робiцца запыт, або на мове, што з'яўляецца прымальнай для гэтай установы.

4. Калi запыт не адпавядае фармальным патрабаванням, можа спатрэбiцца яго выпраўленне або дапаўненне; аднак, могуць мець месца папераджальныя меры.



Артыкул 7 Выкананне просьбаў

1. Для таго, каб выканаць просьбу, орган, у якi робiцца запыт, або калi апошнi не ў стане дзейнiчаць самастойна, то адмiнiстратыўнае ведамства, куды гэты орган накiраваў запыт, будзе дзейнiчаць у рамках сваёй кампетэнцыi ды адпаведных рэсурсаў, так, як бы ён дзейнiчаў ва ўласных iнтарэсах або па просьбе iншых устаноў таго ж самага Боку, забяспечваючы iнфармацыяй, якая ўжо маецца ў яго распараджэннi, праводзячы адпаведныя расследаваннi або арганiзоўваючы справу так, каб гэтыя расследаваннi праводзiлiся iншымi.

2. Просьбы аб дапамозе будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, правiламi ды iншымi юрыдычнымi дакументамi Бока, да якога накiраваны запыт.

3. Належным чынам упаўнаважаныя афiцыйныя асобы аднаго Бока, са згоды другога задзеянага Бока ды ў адпаведнасцi з умовамi, якiя ўстанаўлiваюцца апошнiм, могуць атрымаць ад органа, у якi робiцца запыт, або ад iншага падсправаздачнага яму органа iнфармацыю аб парушэннях мытнага заканадаўства, у якой мае патрэбу орган, якi зрабiў запыт, для мэт гэтага Пратаколу.

4. Службовыя асобы аднаго з Бакоў са згоды другога задзеянага Бока ды ў адпаведнасцi з умовамi, якiя ўстанаўлiваюцца апошнiм, могуць прысутнiчаць пры правядзеннi расследаванняў на тэрыторыi апошняга.



Артыкул 8 Форма, паводле якой належыць паведамляць iнфармацыю

1. Установа, у якую робiцца запыт, павiнна паведамляць пра вынiкi расследаванняў ва ўстанову, якая робiць запыт у форме дакументаў, засведчаных копiй дакументаў, дакладаў i падобнага.

2. Дакументы, якiя згадваюцца ў пункце 1, можна замянiць на камп'ютэрызаваную iнфармацыю, якая падаецца ў адвольнай форме ў тых самых мэтах.



Артыкул 9 Выняткi з абавязацельстваў аказваць дапамогу

1. Бакi могуць адмовiць у аказаннi дапамогi, як вызначаецца ў гэтым Пратаколе, калi такiя дзеяннi:

(а) нанеслi б шкоду суверэнiтэту, дзяржаўнай палiтыцы, бяспецы цi iншым iстотным iнтарэсам; або

(б) уцягнулi б валютныя i падатковыя нарматыўныя акты, за выключэннем нарматыўных актаў, якiя тычацца мыту; або

(в) парушылi б прамысловыя, камерцыйныя i прафесiйныя таямнiцы.

2. Калi ўстанова, якая робiць запыт, звяртаецца па дапамогу, якой сама не зможа забяспечыць, калi яе пра тое папросяць, то на гэты факт трэба звярнуць увагу ў запыце. Пасля чаго ўстанова, у якую робiцца запыт, пакiдае за сабой права, як адрэагаваць на падобны запыт.

3. Калi аказанне дапамогi адкладваецца або ў ёй адмоўлена, то аб гэтым рашэннi i прычынах яго прыняцця павiнна паведамляцца ўстанова, якая зрабiла запыт, без затрымкi.



Артыкул 10 Абавязацельства захоўваць канфiдэнцыяльнасць

1. Любая iнфармацыя, якая паведамляецца ў адвольнай форме на падставе гэтага Пратаколу, мае канфiдэнцыяльны характар. На яе павiнен распаўсюджвацца службовы рэжым сакрэтнасцi, яна карыстаецца такой абаронай, якая даецца падобнай iнфармацыi паводле адпаведнага заканадаўства таго Боку, якi яе атрымаў, а таксама паводле палажэнняў, якiя тычацца органаў Супольнiцтва.

2. Iнфармацыя, якая змяшчае iмёны i прозвiшчы, не павiнна перадавацца, калi маюцца адпаведныя падставы лiчыць, што перадача або выкарыстанне перададзенай iнфармацыi будзе супярэчыць асноўным юрыдычным прынцыпам аднаго з Бакоў i, у прыватнасцi, калi названая асоба пацерпiць праз гэта празмерную шкоду. На запыт, Бок, якi атрымлiвае iнфармацыю, павiнен паведамiць Боку, якi дае iнфармацыю, пра тое, як выкарыстоўвалася дадзеная iнфармацыя i якiя вынiкi дасягнуты.

3. Iнфармацыя, якая змяшчае iмёны i прозвiшчы, можа перадавацца толькi мытным органам i, у выпадку неабходнасцi для мэт судовага праследавання судовым органам i пракуратуры. Iншыя асобы ды ўстановы могуць атрымаць такую iнфармацыю толькi з папярэдняга дазволу ўстановы, якая дае гэтую iнфармацыю.

4. Бок, якi дае iнфармацыю, правярае дакладнасць iнфармацыi, што перадаецца. Калi выявiцца, што дадзеная iнфармацыя не з'яўляецца дакладнай або яе належыць скасаваць, Бок, якi атрымлiвае iнфармацыю, будзе папярэджвацца без затрымкi. Апошнi абавязаны будзе ўнесцi карэктывы або выкасоўваннi.

5. Без шкоды для выпадкаў, калi пераважаюць дзяржаўныя iнтарэсы, адпаведная асоба, паводле запыту, можа атрымаць iнфармацыю пра захоўванне дадзеных i пра мэты iх захоўвання.



Артыкул 11 Выкарыстанне iнфармацыi

1. Атрыманая iнфармацыя павiнна выкарыстоўвацца выключна для мэт гэтага Пратаколу i можа выкарыстоўвацца кожным Бокам для iншых мэт толькi пры ўмове папярэдняй пiсьмовай згоды адмiнiстрацыйнага органа, якi выдаў iнфармацыю, i гэты самы Бок павiнен падпарадкоўвацца любым абмежаванням, якiя ўводзяцца гэтым органам.

2. Пункт 1 не перашкаджае выкарыстанню iнфармацыi ў любых судовых або адмiнiстратыўных працэдурах, распачатых з прычыны невыканання мытнага заканадаўства.

3. Бакi могуць у запiсах паказанняў сведак, дакладах i сведчаннях, у працэдурах ды абвiнавачваннях выкарыстоўваць у якасцi доказу атрыманую iнфармацыю i дакументы, згодна з умовамi гэтага Пратаколу.



Артыкул 12 Эксперты i сведкi

Афiцыйная службовая асоба органа, у якi робiцца запыт, можа быць упаўнаважана, у межах дадзеных ёй паўнамоцтваў, выступiць у якасцi эксперта або сведкi падчас судовага або адмiнiстратыўнага працэсу, якi тычыцца пытанняў, што ахоплiваюцца гэтым Пратаколам, i знаходзiцца пад юрысдыкцыяй другога Боку, i прадэманстраваць такiя рэчы, дакументы або iх засведчаныя копii, якiя могуць спатрэбiцца для працэсуальных дзеянняў. У запыце на выступленне ў статусе эксперта або сведкi канкрэтна павiнны вызначацца пытаннi, па якiх пойдзе гаворка, а таксама ўказвацца тытул i квалiфiкацыя службовай асобы, перад якою будуць ставiцца пытаннi.



Артыкул 13 Выдаткi на дапамогу

Бакi адхiляюць усе прэтэнзii адзiн да аднаго, якiя тычацца кампенсавання выдаткаў, якiя былi затрачаны ў адпаведнасцi з гэтым Пратаколам, за выключэннем, дзе гэта неабходна, выдаткаў на экспертаў i сведкаў, на вусных i пiсьмовых перакладчыкаў, якiя не знаходзяцца на дзяржаўнай службе.



Артыкул 14 Ажыццяўленне

Выкананне гэтага Пратаколу ўскладаецца на цэнтральныя мытныя органы Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку, i на кампетэнтныя службы Камiсii Еўрапейскiх Супольнiцтваў, а дзе неабходна, на мытныя органы Дзяржаў-Членаў Еўрапейскага Саюза, з другога боку. Яны павiнны дамаўляцца пра ўсе практычныя меры i захады, неабходныя для яго выканання, беручы пад увагу правiлы ў галiне аховы iнфармацыi. Яны могуць рэкамендаваць кампетэнтным органам унесцi слушныя, на iх думку, папраўкi да гэтага Пратаколу.



Артыкул 15 Дапаўняльнасць

1. Гэты Пратакол дапаўняе, а не перашкаджае ўжыванню любых пагадненняў па ўзаемнай дапамозе, якiя ўжо былi заключаны або могуць быць заключаны памiж Рэспублiкай Беларусь i адной цi некалькiмi Дзяржавамi-Членамi Еўрапейскага Саюза. Гэты Пратакол таксама не выключае больш шырокага ўзаемнага садзейнiчання, якое аказваецца паводле падобных пагадненняў.

2. Без ушчамлення Артыкула 11 гэтыя пагадненнi не пашкодзяць палажэнням Супольнiцтва, якiя рэгулююць абмен любой iнфармацыяй па мытных пытаннях памiж кампетэнтнымi службамi Камiсii i мытнымi органамi Дзяржаў-Членаў, якая можа выклiкаць зацiкаўленасць Супольнiцтва.



ЗАКЛЮЧНЫ АКТ

Паўнамоцныя прадстаўнiкi:

КАРАЛЕЎСТВА БЕЛЬГIЯ,

КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ,

ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ,

ГРЭЧАСКАЙ РЭСПУБЛIКI,

КАРАЛЕЎСТВА IСПАНIЯ,

ФРАНЦУЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI,

IРЛАНДЫI,

IТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛIКI,

ВЯЛIКАГА ГЕРЦАГСТВА ЛЮКСЕМБУРГ,

КАРАЛЕўСТВА НIДЭРЛАНДАЎ,

РЭСПУБЛIКI АЎСТРЫЯ,

ПАРТУГАЛЬСКАЙ РЭСПУБЛIКI,

РЭСПУБЛIКI ФIНЛЯНДЫI,

КАРАЛЕўСТВА ШВЕЦЫЯ,

ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI,

Дагаворныя Бакi, удзельнiкi Дагавору, паводле якога было заснавана ЕЎРАПЕЙСКАЕ СУПОЛЬНIЦТВА, а таксама Дагавору, паводле якога было заснавана ЕЎРАПЕЙСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ ВУГЛЮ I СТАЛI i Дагавору, паводле якога было заснавана ЕЎРАПЕЙСКАЕ СУПОЛЬНIЦТВА ПА АТАМНАЙ ЭНЕРГII,

якiя надалей будуць згадвацца як "Дзяржавы-Члены", i

ЕЎРАПЕЙСКАЕ СУПОЛЬНIЦТВА, ЕЎРАПЕЙСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ ВУГЛЮ I СТАЛI i ЕЎРАПЕЙСКАЕ СУПОЛЬНIЦТВА ПА АТАМНАЙ ЭНЕРГII, якiя надалей будуць згадвацца як "Супольнiцтва"

з аднаго боку, i

паўнамоцныя прадстаўнiкi РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

з другога боку,

сустракаючыся ў Бруселi шостага сакавiка адна тысяча дзевяцьсот дзевяноста пятага году для падпiсання Пагаднення аб Партнёрстве i Супрацоўнiцтве, якое ўсталёўвае партнёрства памiж Еўрапейскiм Супольнiцтвам ды яго Дзяржавамi-Членамi, з аднаго боку, i Рэспублiкай Беларусь, з другога боку, якое надалей будзе згадвацца як Пагадненне, прынялi наступныя тэксты:

Пагадненне, уключаючы Дадаткi да яго i наступны Пратакол:

Пратакол аб узаемным садзейнiчаннi памiж адмiнiстратыўнымi ўладамi па мытных пытаннях

Паўнамоцныя прадстаўнiкi Дзяржаў-Членаў i Супольнiцтва i паўнамоцныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь прынялi тэксты Сумесных Дэкларацый, якiя пералiчваюцца нiжэй i дадаюцца да гэтага Заключнага Акту:

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 17 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 18 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 29 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулаў 36 i 37 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 37 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 43 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца паняцця "кантроль" у Артыкуле 31(б) ды Артыкуле 44 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 51 Пагаднення

Сумесная Дэкларацыя, якая тычыцца Артыкулу 102 Пагаднення

Паўнамоцныя прадстаўнiкi Дзяржаў-Членаў i Супольнiцтва i паўнамоцныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь прынялi таксама пад увагу Аднабаковую Дэкларацыю Ураду Францыi, якая прыкладаецца да Заключнага Акту:

Аднабаковая Дэкларацыя Ураду Францыi аб замежных краiнах i тэрыторыях.

Паўнамоцныя прадстаўнiкi Дзяржаў-Членаў i Супольнiцтва i паўнамоцныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь таксама прынялi пад увагу наступны Абмен Лiстамi, якi прыкладаецца да гэтага Заключнага Акту:

Абмен Лiстамi памiж Супольнiцтвам i Рэспублiкай Беларусь у дачыненнi да заснавання кампанiй.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 17

Супольнiцтва i Рэспублiка Беларусь заяўляюць, што тэкст ахоўнай агаворкi не забяспечвае ахоўным рэжымам ГАТТ.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 18

Iснуе ўзаемная згода ў тым, што палажэннi Артыкула 18 не прадугледжваюцца для працэдур, устаноўленых адпаведнымi заканадаўствамi Бакоў у дачыненнi да расследаванняў па антыдэмпiнгу i субсiдыях, i не будуць затрымлiваць ды ўскладняць гэтыя працэдуры або перашкаджаць iм.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 29

Без ушчамлення выняткаў, якiя пералiчваюцца ў Дадатках III i IV, а таксама палажэнняў Артыкулаў 45 i 48 Бакi згаджаюцца, што словы "у адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам i нарматыўнымi актамi", якiя згадваюцца ў пунктах 1 i 2 Артыкула 29, азначаюць, што кожны Бок можа рэгуляваць заснаванне i дзейнасць кампанiй на сваёй тэрыторыi пры ўмове, што гэтым чынам не будзе стварацца якiх-небудзь новых выняткаў для заснавання i дзейнасцi кампанiй другога Боку, вынiкам чаго з'явiцца рэжым, менш спрыяльны за той, якi даецца сваiм уласным кампанiям або кампанiям цi фiлiялам цi даччыным фiрмам кампанiй любой трэцяй краiны.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛАЎ 36 I 37

Супольнiцтва заяўляе, што забеспячэнне паслугамi праз мяжу, пра што згадваецца ў Артыкулах 36 i 37, не прадугледжвае нi перамяшчэнне пастаўшчыка паслуг на тэрыторыю краiны, для якой гэта паслуга прызначаецца, нi перамяшчэнне атрымальнiка паслугi на тэрыторыю краiны, з якой гэта паслуга паходзiць.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 37

Бакi пагаджаюцца, што словы "у адпаведнасцi з заканадаўствам i нарматыўнымi актамi, якiя мае кожны з Бакоў" азначаюць, што кожны Бок можа рэгуляваць умовы для дастаўкi паслуг праз мяжу на сваю тэрыторыю пры ўмове, што гэтым чынам для кампанiй другога Боку не будзе стварацца рэжым, менш спрыяльны за той, якi даецца кампанiям любой трэцяй краiны.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 43

Сам па сабе факт патрабавання вiзы для фiзiчных асоб пэўных Бакоў i непатрабавання - для фiзiчных асоб iншых Бакоў не будзе разглядацца як скасаванне або ўшчамленне пераваг у адпаведнасцi з якiм-небудзь асобным абавязацельствам.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА ПАНЯЦЦЯ "КАНТРОЛЬ" У АРТЫКУЛЕ 31(Б) ДЫ АРТЫКУЛЕ 44

1. Бакi пацвярджаюць сваё ўзаемаразуменне ў тым, пытанне аб кантролi будзе залежаць ад фактычных абставiн у кожным асобным выпадку.

2. Напрыклад, будзе лiчыцца, што якая-небудзь кампанiя кантралюецца другой кампанiяй i, такiм чынам, з'яўляецца яе даччынай фiрмай, калi:

другая кампанiя прама цi ўскосна трымае большасць правоў голаса, або

другая кампанiя мае права прызначаць цi звальняць большасць адмiнiстратыўнага апарату, кiраўнiцкага апарату цi наглядчыцкага апарату i, у той жа час, з'яўляецца трымальнiкам акцый або членам даччынай фiрмы.

3. Абодва Бакi лiчаць, што крытэрыi ў пункце 2 не з'яўляюцца вычарпальнымi.



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 51

Бакi пагаджаюцца, што для дадзенага Пагаднення iнтэлектуальная, прамысловая i камерцыйная ўласнасць уключае, у прыватнасцi, аўтарскае права, у тым лiку аўтарскае права на камп'ютэрныя праграмы i сумежныя правы, правы, якiя тычацца патэнтаў, прамысловых узораў, геаграфiчных найменняў (уключаючы назвы паходжання), гандлёвых марак i знакаў абслугоўвання, тапаграфii iнтэгральных схем, а таксама ахову ад нядобрасумленнай канкурэнцыi, як згадваецца ў Артыкуле 10 бiс Парыжскай Канвенцыi па ахове прамысловай уласнасцi ды ахове канфiдэнцыяльнай iнфармацыi па "ноў-хаў".



СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА АРТЫКУЛУ 102

Бакi пагаджаюцца, што, у мэтах правiльнага тлумачэння i практычнага ўжывання, паняцце "выпадак надзвычайнай тэрмiновасцi", якое ўключаецца ў Артыкул 102 Пагаднення, азначае выпадкi матэрыяльнага парушэння Пагаднення адным з Бакоў. Матэрыяльнае парушэнне складаецца з:

(а) адмаўлення ад Пагаднення, якое не дазваляецца агульнымi нормамi мiжнароднага права,

або

(б) парушэнне iстотных элементаў Пагаднення, якiя пералiчваюцца ў Артыкуле 2.



АДНАБАКОВАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ФРАНЦУЗСКАГА УРАДУ

Французская Рэспублiка зазначае, што Пагадненне аб партнёрстве i супрацоўнiцтве з Рэспублiкай Беларусь не ўжываецца да краiн i тэрыторый, якiя знаходзяцца за морам i далучаюцца да Еўрапейскага Супольнiцтва згодна з Дагаворам, па якiм заснавана Еўрапейскае Супольнiцтва.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList