Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Мемарандум аб узаемаразуменнi па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 8 апреля 2004 г. N 3/1269 -------------------------------- <*> Вступил в силу 14 марта 1995 года. Яго Правасхадзiцельства Спадар Мiхаiл Чыгiр, Прэм'ер-Мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з запрашэннем Яго Правасхадзiцельства Спадара Хасана Хабiбi, Першага Вiцэ-Прэзiдэнта Iсламскай Рэспублiкi Iран, ажыццявiў з 12 па 14 сакавiка 1995 года, што адпавядае 21 - 23 эсфанда 1373 года, афiцыяльны вiзiт у Iсламскую Рэспублiку Iран на чале ўрадавай дэлегацыi. На працягу вiзiту Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi быў прыняты Прэзiдэнтам Iсламскай Рэспублiкi Iран i Старшынёй Сходу Iсламскага Савета. Пад час гэтых сустрэч, якiя праходзiлi ў добразычлiвай абстаноўцы, адбылося абмеркаванне i абмен думкамi па пытаннях развiцця двухбаковых адносiн i некаторых праблемах рэгiянальнай i мiжнароднай палiтыкi. Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi i яго iранскi калега правялi два туры рабочых перамоў i дамовiлiся стварыць у бягучым годзе змешаную камiсiю па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва. Бакi таксама прыйшлi да згоды ў найкарацейшыя тэрмiны прызначыць i прадставiць адзiн аднаму кiраўнiкоў беларускай i iранскай частак змешанай камiсii. Змешаная камiсiя па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва будзе складацца з наступных камiтэтаў: 1. Камiтэт па эканомiцы i гандлю. На гэты камiтэт ускладаюцца функцыi па рэгуляванню гандлёвых i эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi. З задавальненнем адзначаючы факт падпiсання Гандлёвага пагаднення, Бакi на працягу блiжэйшых трох месяцаў правядуць пасяджэнне гэтага камiтэта ў Тэгеране. Беручы пад увагу значэнне банкаўскiх i гандлёвых сувязей для развiцця эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi, Бакi пацвярджаюць намер развiваць адносiны па пытаннях супрацоўнiцтва ў банкаўскай сферы i стварэння змешанай гандлёва-прамысловай палаты. 2. Камiтэт па прамысловасцi i сельскай гаспадарцы. Зважаючы на высокiя патэнцыяльныя магчымасцi дзвюх краiн у галiне прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, Бакi могуць наладзiць актыўнае супрацоўнiцтва ў гэтых галiнах. Бакi дамовiлiся аб абмене адпаведнымi дэлегацыямi ў наступныя два месяцы з мэтай вывучэння магчымасцей i напрамкаў дзейнасцi. 3. Камiтэт па транспарце i камунiкацыях. Улiчваючы важнасць развiцця адносiн у галiне транспарта i камунiкацый i беручы пад увагу дакументы, якiя разглядаюцца абодвума Бакамi, Бакi маглi б у найкарацейшыя тэрмiны распачаць падрыхтоўку да падпiсання пагадненняў аб супрацоўнiцтве ў галiне транспарта. З гэтай мэтай дэлегацыя Мiнiстэрства дарог i транспарта Iсламскай Рэспублiкi Iран у блiжэйшыя тры месяцы наведае Рэспублiку Беларусь. 4. Камiтэт па энергетыцы (нафце i газу). Прымаючы пад увагу патрэбнасцi Беларусi ў нафце i газе, Iсламская Рэспублiка Iран заяўляе аб сваёй гатоўнасцi пастаўляць нафту i газ у Рэспублiку Беларусь. У гэтай сувязi iснуе разуменне аб неабходнасцi распрацоўкi практычных механiзмаў па рэалiзацыi адпаведных праектаў. З гэтай мэтай Бакi маглi б абмяняцца вiзiтамi дэлегацый экспертаў. Гэты Мемарандум падпiсаны ў Тэгеране 14 сакавiка 1995 года, што адпавядае 23 эсфанда 1373 года, у двух экзэмплярах, кожны на беларускай мове i фарсi. Прэмiер-Мiнiстр Першы Вiцэ-Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Iсламскай Рэспублiкi Iран Мiхаiл Чыгiр Хасан Хабiбi |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|