Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 22.03.1995 № 99/34 "Аб выкананнi гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах рэспублiкi"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2227 Стан здароўя вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў у апошнiя гады не мае тэндэнцый да паляпшэння. Назiраецца рост нервова-псiхiчных расстройстваў, захвораванняў стрававальнай сiстэмы, эндакрынных, алергiчных захвораванняў i iнш. Па дадзеных за 1993 год 22,7% дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў знаходзяцца на дыспансерным улiку ў лячэбна-прафiлактычных установах рэспублiкi; на момант заканчэння агульнаадукацыйных навучальных устаноў 28,9% падлеткаў маюць тую цi iншую хранiчную паталогiю, большасць вучняў - марфафункцыянальныя адхiленнi. Адным з фактараў, якiя спрыяюць фармiраванню i праяўленню хранiчных захвораванняў у падлеткаў, з'яўляецца неадпавядаючая патрабаванням арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах. Недастатковая ўвага i кантроль за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, задавальненнi дадатковых адукацыйных запатрабаванняў вучняў у масавых школах i, асаблiва, у навучальных установах новага тыпу (лiцэi, гiмназii, каледжы) прыводзяць да неабгрунтаваных вучэбных нагрузак вучняў. Профiльнае цi паглыбленае вывучэнне прадметаў суправаджаецца значным фiзiчным i псiхiчным напружаннем, што нярэдка заканчваецца фармiраваннем "школьнага" неўрозу, вядзе да ўзнiкнення той цi iншай хранiчнай паталогii. У мэтах аховы здароўя падрастаючага пакалення, выканання санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу i патрабаванняў Законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Аб санiтарна-эпiдэмiялагiчным дабрабыце насельнiцтва" ЗАГАДВАЕМ: 1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.): 1.1. Базавы вучэбны план агульнаадукацыйнай школы распрацоўваць у адпаведнасцi з дзеючымi гiгiенiчнымi патрабаваннямi да арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу i прадстаўляць на ўзгадненне ў Мiнiстэрства аховы здароўя не пазней 1 студзеня года, папярэдняга навучальнаму. 1.2. Эксперыментальныя вучэбныя планы, якiя адрознiваюцца ад дзеючых, прадстаўляць для ўзгаднення з Мiнiстэрствам аховы здароўя. 1.3. Ажыццяўляць сiстэматычнае вывучэнне i аналiз дзейнасцi абласных, раённых (гарадскiх) аддзелаў адукацыi па кантролю за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў да арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах. 2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Канановiч У.Я.): 2.1. Атэстацыю лiцэяў, гiмназiй, каледжаў праводзiць з улiкам санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў да ўстройства, утрымання агульнаадукацыйных навучальных устаноў i арганiзацыi ў iх вучэбнага працэсу. Уключаць у склад атэстацыйных камiсiй прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду. 2.2. Сiстэматычна ўключаць у планы работы пытаннi кантролю за захаваннем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi i правядзеннi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах. 3. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi: 3.1. Забяспечыць аказанне дапамогi агульнаадукацыйным навучальным установам у стварэннi належных умоў для захавання гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу. 3.2. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама прыцягваць да работы ў складзе калегii прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду. 4. Iнстытуту павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, абласным, Мiнскаму гарадскому iнстытутам удасканалення настаўнiкаў уключыць у праграмы перападрыхтоўкi спецыялiстаў адукацыi пытаннi санiтарна-гiгiенiчнай тэматыкi. 5. Дырэктарам агульнаадукацыйных навучальных устаноў: 5.1. Пры арганiзацыi навучання кiравацца вучэбнымi планамi (лiчбавая i тэкставая часткi), якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i ўзгоднены з Мiнiстэрствам аховы здароўя. 5.2. Перавышэнне агульнай вучэбнай нагрузкi ў X - XI класах гiмназiй, лiцэяў, каледжаў, школах з ухiлам, профiльным i паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў звыш 40 гадзiн у тыдзень па двух кампанентах вучэбнага плана дапускаць пры: - забеспячэннi належных санiтарна-гiгiенiчных умоў для правядзення заняткаў i выкананнi патрабаванняў да камплектавання класаў у адпаведнасцi з палажэннямi аб гэтых навучальных установах; - засваеннi вучэбнага матэрыялу пераважна на ўроках i рацыянальным вызначэннi аб'ёма дамашнiх заданняў; - арганiзацыi правядзення вучэбных заняткаў у першай i другой палове дня з перапынкам на абед i адпачынак; - арганiзацыi гарачага харчавання ў навучальных установах у адпаведнасцi з гiгiенiчнымi патрабаваннямi; - наяўнасцi ўмоў для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам (абсталяваныя трэнажорныя залы, спортзалы i пляцоўкi). 5.3. Курсы па выбару, факультатывы, стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi, што ўваходзяць у школьны кампанент вучэбнага плана, павiнны наведвацца толькi пры iндывiдуальнай зацiкаўленасцi вучня (пiсьмовай заявы бацькоў альбо вучняў) i пры выкананнi санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры правядзеннi заняткаў (з перапынкам на абед i адпачынак пасля заняткаў дзяржаўнага кампанента). Яны ўключаюцца ў расклад абавязковых урокаў. 5.4. Аб'ём дамашнiх заданняў павiнен сiстэматычна кантралявацца i, каб пазбегнуць перагрузкi вучняў, узгадняцца памiж настаўнiкамi, якiя працуюць у адпаведным класе. 5.5. У 1, 2, 5 класах заняткi павiнны праводзiцца ў першую змену. 5.6. Пераход на 5-дзённы вучэбны тыдзень пачатковых класаў у агульнаадукацыйных школах дапускаць пры: - рабоце па базавых вучэбных планах (у 1 класах - па базаваму i дыферэнцыраванаму кампанентах); - правядзеннi заняткаў школьнага кампанента вучэбнага плана ў днi найменшай нагрузкi па дзяржаўнаму кампаненту; - захаваннi працягласцi перапынкаў: не менш 10 хвiлiн пасля кожнага ўрока i аднаго перапынку ў 30 хвiлiн (або па 20 хвiлiн); - арганiзацыi харчавання вучняў у адпаведнасцi з гiгiенiчнымi патрабаваннямi. Увядзенне 5-дзённага вучэбнага тыдня ў сярэднiх i старэйшых класах магчыма толькi па дазволу абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi, узгодненаму з органамi Дзяржсаннагляду. 6. Галоўнаму ўпраўленню гiгiены, эпiдэмiялогii i прафiлактыкi Мiнiстэрства аховы здароўя (Германовiч Ф.А.) сумесна з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.) да 1 лiпеня 1995 г. распрацаваць Рэспублiканскiя санiтарна-гiгiенiчныя нормы i правiлы "Устройства, утрыманне агульнаадукацыйных устаноў i арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу". 7. Галоўным урачам Рэспублiканскага i тэрытарыяльных цэнтраў гiгiены i эпiдэмiялогii: 7.1. Забяспечыць кантроль Дзяржсаннагляда за выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах рэспублiкi ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi i правiламi. 7.2. Забяспечыць удзел прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду ў рабоце камiсiй па атэстацыi лiцэяў, гiмназiй, каледжаў. 8. Да зацвярджэння Рэспублiканскiх санiтарных норм i правiл пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу кiравацца метадычнымi ўказаннямi, якiя зацверджаны Галоўным Дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь i начальнiкам Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (28 кастрычнiка 1993 г. N 07-14/4687 i N 06-14/241). 9. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.) i намеснiка Галоўнага Дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь (Жукоўскi У.Г.). Мiнiстр адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь В.I.СТРАЖАЎ Мiнiстр аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь I.М.ДРАБЫШЭЎСКАЯ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|