Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23.03.1995 № 100 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi субяседавання замест уступных экзаменаў пры прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2228 У мэтах далейшага ўдасканалення работы па арганiзацыi i правядзеннi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць Палажэнне аб правядзеннi субяседавання замест уступных экзаменаў пры прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь (дадаецца). 2. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi кiравацца дадзеным Палажэннем пры правядзеннi прыёму. 3. Указанае Палажэнне ўвесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў Рэестр дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання. 4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Т.Я.Галко. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ Дадатак 1. Агульныя палажэннi1.1. У мэтах выяўлення ўзроўню ведаў абiтурыентаў, а таксама схiльнасцяў да навучання па адпаведнай спецыяльнасцi ВНУ маюць права ў асобных выпадках замест уступных экзаменаў праводзiць субяседаванне. 1.2. Права на субяседаванне замест уступных экзаменаў маюць катэгорыi абiтурыентаў, якiя вызначаюцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi. 1.3. Спецыяльнасцi i формы навучання, па якiх можа ажыццяўляцца прыём па вынiках субяседавання, вызначаюць ВНУ i адлюстроўваюць у правiлах прыёму. 2. Парадак правядзення субяседавання2.1. Субяседаванне праводзiцца ў адзiн дзень па прадметах уступных экзаменаў цi спецыяльных дысцыплiнах, якiя вызначаюцца вышэйшай навучальнай установай у адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю. 2.2. Пытаннi i заданнi для правядзення субяседавання складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi ў адпаведнасцi з праграмамi ўступных экзаменаў (па агульнаадукацыйных дысцыплiнах) i вучэбнымi праграмамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (па спецыяльных дысцыплiнах) i па сваiм характары не павiнны патрабаваць часу на падрыхтоўку. 2.3. Субяседаванне праводзiцца камiсiяй, у якую ўваходзяць па два экзаменатары па кожнай дысцыплiне i якую ўзначальвае член прыёмнай камiсii ВНУ. 2.4. Абiтурыенту прапануецца 5 пытанняў па кожнай дысцыплiне, якiя ацэньваюцца баламi ад 0 да 5. 2.5. Асобы, якiя атрымалi 0 балаў па адным з прадметаў, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. 2.6. Пытаннi абiтурыентам i адказы на iх фiксуюцца ў лiстах вуснага адказу (форма N 12). 2.7. Вынiкi субяседавання па дысцыплiнах адлюстроўваюцца ў лiстах вуснага адказу i экзаменацыйных лiстах, падпiсваюцца членамi камiсii, якая праводзiла субяседаванне. 2.8. Субяседаванне праводзiцца не пазней чым за два днi да пачатку ўступных экзаменаў у ВНУ. 2.9. Апеляцыя падаецца абiтурыентам у дзень правядзення субяседавання i разглядаецца ва ўстаноўленым парадку. 3. Парадак залiчэння па вынiках субяседавання3.1. Залiчэнне ў склад студэнтаў па вынiках субяседавання ажыццяўляецца да пачатку ўступных экзаменаў. 3.2. Залiчэнне праводзiцца на конкурснай аснове ў адпаведнасцi з сумай балаў, атрыманых на субяседаваннi па ўсiх дысцыплiнах, i колькасцю месц. 3.3. Пры роўнай колькасцi балаў залiчэнне праводзiцца ў адпаведнасцi з прыярытэтамi, вызначанымi прыёмнай камiсiяй ВНУ. 3.4. Асобы, якiя не залiчаны па вынiках субяседавання, маюць права здаваць уступныя экзамены i ўдзельнiчаць у конкурсе на агульных падставах. 3.5. Лiсты вуснага адказу захоўваюцца ў асабовых справах абiтурыентаў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|