Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 13.04.1995 № 3728-XII "Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму па пытаннях, прапанаваных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, i мерах па яго забеспячэнню"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у нядзелю 14 мая 1995 года рэспублiканскi рефэрэндум па важнейшых пытаннях дзяржаўнага i грамадскага жыцця, прапанаваных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

2. Прыняць да ведама, што Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь прапануюцца для ўключэння ў бюлетэнь для галасавання на рэспублiканскiм рэферэндуме наступныя пытаннi i варыянты адказаў галасуючых:

2.1. Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай?

За" цi "супраць".

2.2. Цi падтрымлiваеце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь?

За" цi "супраць".

2.3. Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з Расiйскай Федэрацыяй?

За" цi "супраць".

2.4. Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у выпадках сiстэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыi?

За" цi "супраць".

У адпаведнасцi з артыкуламi 1, 14, 39 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь" Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь выносiць першае, другое i трэцяе пытаннi на абавязковы рэспублiканскi рэферэндум, рашэнне якога з'яўляецца канчатковым, мае абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а чацвёртае - для прыняцця кансультатыўнага рашэння, якое мае рэкамендацыйны характар.

3. Арганiзацыю падрыхтоўкi i правядзення рэспублiканскага рэферэндуму ўскласцi на Цэнтральную камiсiю Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў.

4. Устанавiць, што паўнамоцтвы абласных, Мiнскай гарадской, раённых, гарадскiх раённых у гарадах, участковых камiсiй па рэферэндуму ажыццяўляюць адпаведныя тэрытарыяльныя i ўчастковыя камiсii па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

5. Выдачу бюлетэняў для галасавання па пытаннях, вынесеных на рэспублiканскi рэферэндум, праводзiць па спiсках выбаршчыкаў, складзеных для правядзення выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.

6. Улiчваючы, што назначаны на 14 мая 1995 года рэспублiканскi рэферэндум будзе праводзiцца адначасова з выбарамi дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, устанавiць, што прадугледжанае часткай восьмай артыкула 28 Закона "Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь" папярэдняе - за 15 дзён да рэферэндуму - галасаванне не праводзiцца.

7. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мясцовым Саветам дэпутатаў, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам забяспечыць у адпаведнасцi з заканадаўствам аб рэферэндуме гарантыi свабоднага волевыяўлення грамадзян па пытаннях, якiя выносяцца на рэферэндум, выключыўшы магчымасць аказання на грамадзян любога неправамернага ўздзеяння, што перашкаджае свабоднаму ажыццяўленню iмi права ўдзелу ў рэферэндуме.

8. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў у трохдзённы тэрмiн вырашыць пытаннi матэрыяльнага i фiнансавага забеспячэння правядзення рэспублiканскага рэферэндуму, абслугоўвання яго прадпрыемствамi i арганiзацыямi транспарту i сувязi.

9. Рэкамендаваць сродкам масавай iнфармацыi арганiзаваць усебаковае i аб'ектыўнае растлумачэнне сутнасцi пытанняў, якiя выносяцца на рэспублiканскi рэферэндум, рэгулярна асвятляць ход падрыхтоўкi i правядзення рэферэндуму.



Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь М.Грыб






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList