Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 20.04.1995 № 221 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб стыпендыях Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 3 марта 2006 г. N 5/20768 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць Палажэнне аб стыпендыях Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў. 2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з Акадэмiяй навук Беларусi распрацаваць i зацвярдзiць парадак правядзення конкурсу на атрыманне аспiрантамi стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 20.04.1995 N 221 1. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў у памеры 5 мiнiмальных заработных плат заснаваны пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 1994 г. N 276 "Аб мерах по захаванню i эфектыўнаму выкарастанню навуковага патэнцыялу рэспублiкi" у мэтах стымулявання творчай i даследчай дзейнасцi таленавiтай моладзi, якая навучаецца з адрывам ад вытворчасцi ў аспiрантуры дзяржаўных вышэйшых навучальных i навукова-даследчых устаноў. 2. Для аспiрантаў са стажам работы па профiлю навуковой спецыяльнасцi звыш аднаго года, памер стыпендыi якiх перавышае 5 мiнiмальных заработных плат, прызначаецца стыпендыя Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, памер якой перавышае памер раней атрымлiваемай стыпендыi на 2 мiнiмальныя заработныя платы. 3. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў выплачваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных для фiнансавання вышэйшых навучальных i навукова- даследчых устаноў. 4. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прызначаюцца аспiрантам другога i трэцяга года навучання, якiя навучаюцца з адрывам ад вытворчасцi, за поспехi ў выкананнi дысертацыйных даследаванняў па актуальных i прыярытэтных напрамках у галiне прыродазнаўчых, гуманiтарных i тэхнiчных навук. 5. Вылучэнне аспiрантаў-кандыдатаў на атрыманне стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi праводзiцца штогод да 1 лiстапада. 6. Выяўленне кандыдатаў з лiку аспiрантаў на атрыманне стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца праз адкрыты конкурс, парадак i умовы правядзення якога вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi сумесна з Акадэмiяй навук Беларусi. Умовы конкурсу публiкуюцца ў рэспублiканскiм друку. Для правядзення конкурсу зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, Акадэмiяй навук Беларусi ствараюцца камiсii тэрмiнам на тры гады. Персанальны склад камiсiй зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i Прэзiдыумам Акадэмii навук Беларусi па прадстаўленню мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання. Работа членаў камiсiй i экспертаў ажыццяўляецца на грамадскiх пачатках. Вынiкi конкурсу зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i Прэзiдыумам Акадэмii навук Беларусi па прадстаўленню ўказаных камiсiй. 7. Размеркаванне стыпендый Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў памiж мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання i Акадэмiяй навук Беларусi праводзiцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ў адпаведнасцi з навуковым узроўнем пададзеных на конкурс матэрыялаў i колькасцю аспiрантаў, якiя навучаюцца ў падведамных гэтым мiнiстэрствам, цэнтральным органам кiравання i Акадэмii навучальных i навукова-даследчых установах. 8. Стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў прызначаюцца мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання i Акадэмiяй навук Беларусi тэрмiнам на адзiн год i выплачваюцца з першага чысла наступнага месяца пасля яе прысуджэння. 9. Спiс аспiрантаў, якiм прызначаны стыпендыi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, публiкуецца ў рэспублiканскiм друку. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|