Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30.05.1995 № 197 "Аб змяненнi п. 5 Тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год, зацверджаных загадам ад 23.12.94 г. № 420 i п. 11 правiлаў прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам ад 27.01.95 г. № 36"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2233



У адпаведнасцi з вынiкамi рэспублiканскага рэферэндума ад 14 мая 1995 года i на падставе рашэння калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 29.05.95 г. ЗАГАДВАЮ:

1. Пункт 5 Тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год, заяверджаны загадам ад 23.12.94 г. N 420 (рэгiстрацыйны N 649/12 ад 23.12.94 г.) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"ВНУ вызначае пералiк з 3 - 5 уступных экзаменаў, адзiн з iх - па беларускай мове i лiтаратуры цi рускаi мове i лiтаратуры абiтурыенты могуць здаваць па выбары. Выключэннем з'яўляецца спецыяльнасць "Беларуская мова i лiтаратура", пры паступленнi на якую, абiтурыенты здаюць уступны экзамен па беларускай мове i лiтаратуры".

2. Пункт 11 Правiлаў прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам ад 27.01.1995 г. N 36 (рэгiстрацыйны N 1733/12 ад 31.01.1995 г.) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены адзiн з якiх па выбару абiтурыентаў па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове i лiтаратуры (пiсьмова) праводзiцца па рашэнню прыёмнай камiсii ў выглядзе дыктоўкi, пераказу або сачынення. Выключэннем з'яўляецца спецыяльнасць "Выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры", дзе экзамен па беларускай мове i лiтаратуры з'яўляецца абавязковым.

Другi экзамен i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы.

Акрамя таго, паступаючыя на асобная спецыяльнасцi культуры i мастацтва, адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя i iнш. трымаюць дадатковы ўступны экзамен па спецыяльнасцi, якi вызначаецца сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай i праводзiцца па праграме, зацверджанай органам кiравання па падначаленасцi. Экзамены па спецыяльнасцi праводзяцца ў першую чаргу".

3. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi ўнесцi адпаведныя змяненнi ў правiлы прыёму ВНУ.

4. Рэктарам ВНУ i дырэктарам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў рэспублiкi забяспечыць выкананне дадзенага загада.

5. Лiчыць мэтазгодным, у далейшым, увесцi ў пералiк уступных экзаменаў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных ўстаноў два экзамены (па беларускай i рускай мове i лiтаратуры).

Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) i ўпраўленню сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.) правесцi неабходную работу па распрацоўцы тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на 1996 год.

6. Указаны загад ўвесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi нарматыўных актаў мiнiстэрстваў, Дзяржаўных камiтэтаў i ведамстваў Рэспублiкi Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.

7. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра Т.Я. Галко



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList