Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 13.06.1995 № 230 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце па пытаннях дашкольнага выхавання"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2236



У мэтах забеспячэння каардынацыi дзейнасцi мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць дзiцячыя дашкольныя ўстановы па пытаннях развiцця дашкольнага выхавання, ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце па пытаннях дашкольнага выхавання i новы склад членаў мiжведамаснага савета.

2. Загад Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР ад 15 мая 1989 г. N 165 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у склад i Палажэнне аб Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце па пытаннях грамадскага дашкольнага выхавання" лiчыць страцiўшым сiлу.



Мiнiстр
В.I.СТРАЖАЎ



Зацверджана
загадам
Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 13 чэрвеня 1995 г. N 230


1. Рэспублiканскi мiжведамасны савет па пытаннях дашкольнага выхавання ствараецца пры Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

2. Асноўнымi задачамi Рэспублiканскага мiжведамаснага савета па пытаннях дашкольнага выхавання з'яўляюцца:

- здзяйсненне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi i выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту;

- каардынацыя дзеянняў мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць дзiцячыя дашкольныя ўстановы па пытаннях развiцця дашкольнага выхавання;

- распаўсюджванне лепшага вопыту работы па выхаванню, развiццю i навучанню дзяцей дашкольнага ўзросту.

3. Рэспублiканскi мiжведамасны савет у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго асноўнымi задачамi:

3.1. каардынуе дзейнасць мiнiстэрстваў, ведамстваў, арганiзацый i ўпраўленняў адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога выканкамаў па кiраўнiцтву дзiцячымi дашкольнымi ўстановамi, садзейнiчае правядзенню адзiнай дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях дашкольнага выхавання;

3.2. разглядае пытаннi i здзяйсняе кантроль за выкананнем рашэнняў Кабiнета Мiнiстраў, Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па развiццю i ўдасканаленню дашкольнага выхавання;

3.3. ва ўстаноўленым парадку ўносiць прапановы ў Кабiнет Мiнiстраў, Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дашкольнага выхавання;

3.4. вывучае, абагульняе i прапагандуе лепшы вопыт работы дзiцячых дашкольных устаноў.

4. Рэспублiканскi мiжведамасны савет мае права:

4.1. правяраць стан работы ў мiнiстэрствах i ведамствах па выкананню рашэнняў Кабiнета Мiнiстраў, Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дашкольнага выхавання;

4.2. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых зацiкаўленых арганiзацый па пытаннях захавання i развiцця дашкольнага выхавання;

4.3. атрымлiваць ад мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых арганiзацый iнфармацыю па пытаннях дашкольнага выхавання;

4.4. па ўзгадненню з прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў, ведамстваў, устаноў i арганiзацый прыцягваць квалiфiкаваных спецыялiстаў для вывучэння i распрацоўкi праблем, дакументаў па развiццю дашкольнага выхавання.

5. Мiжведамасны савет па пытаннях дашкольнага выхавання фармiруецца з прадстаўнiкоў Мiнiстэрства адукацыi i навукi, галiновых мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

6. Дзейнасць мiжведамаснага савета ажыццяўляецца на грамадскiх пачатках.

Рэспублiканскi мiжведамасны савет узначальвае намеснiк Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList