Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 14.06.1995 № 12-5/166 "Аб абавязковых умовах, якiх неабходна прытрымлiвацца пры пазбаўленнi студэнтаў або навучэнцаў месца ў iнтэрнаце"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2237



Пунктам 64 Часовага палажэння аб iнтэрнаце навучальнай установы, якое зацверджана загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 17 сакавiка 1993 г. N 89, прадугледжана, што студэнт або навучэнец за парушэнне правiлаў унутранага распарадку можа быць пазбаўлены месца ў iнтэрнаце.

Запыты, якiя паступалi ў мiнiстэрства, выбарачны аналiз прымянення гэтага пункта на практыцы выклiкаюць неабходнасць даць падрабязнае тлумачэнне таго, у якiм парадку павiнна ажыццяўляцца пазбаўленне студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце.

Па-першае, у кожнай навучальнай установе, якая мае iнтэрнат(ы), павiнны быць распрацаваны i ва ўстаноўленым парадку зацверджаны правiлы ўнутранага распарадку iнтэрната (прыкладныя правiлы ўнутранага распарадку ў iнтэрнаце навучальнай установы зацверджаны загадам Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР ад 17 красавiка 1990 г. N 107). Студэнт або навучэнец пры пасяленнi ў iнтэрнат павiнен быць азнаёмлены з гэтымi правiламi.

Па-другое, пазбавiць студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце прафесiянальна-тэхнiчнай (акрамя спецыяльных), сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай навучальнай установы за парушэнне правiлаў унутранага распарадку можна толькi тады, калi ўжо за парушэннi гэтых правiлаў былi прыняты адпаведныя меры грамадскага ўздзеяння або было ўжо накладзена загадам кiраўнiка навучальнай установы адно цi некалькi дысцыплiнарных спагнанняў (заўвага, вымова, строгая вымова).

Зазначым, што адмiнiстрацыя навучальнай установы не павiнна злоўжываць такой мерай пакарання, як пазбаўленне месца ў iнтэрнаце студэнта або навучэнца, яна павiнна прымяняцца як крайняя мера ўздзеяння толькi тады, калi iншыя формы выхавання i карэкцыi паводзiн у iнтэрнаце не далi станоўчых вынiкаў.

Нагадаем, што да мераў грамадскага ўздзеяння можна аднесцi разгляд паводзiн студэнта або навучэнца, якiя не адпавядаюць патрабаванням правiлаў унутранага распарадку iнтэрната, на пасяджэннях савета iнтэрната, студэнцкага або навучэнскага прафкама (прафбюро факультэта), прафiлактычнага савета, iншага органа студэнцкага або навучэнскага самакiравання, цi на агульным сходзе пражываючай у iнтэрнаце моладзi.

Па вынiках кожнага абмеркавання паводзiн студэнта або навучэнца ў iнтэрнаце неабходна мець складзены пратакол пасяджэння органа самакiравання цi агульнага схода пражываючых у iнтэрнаце з канстатацыяй фактаў i адлюстраваннем прынятага рашэння.

Трэцяе. Пытанне аб пазбаўленнi студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце абмяркоўваецца ў кiраўнiка (аднаго з намеснiкаў кiраўнiка) навучальнай установы. Абмеркаванне гэтага пытання пажадана весцi ў прысутнасцi парушальнiка правiлаў унутранага распарадку iнтэрната.

Недапушчальна пазбаўляць месца ў iнтэрнаце непаўналетняга студэнта або навучэнца без ведама бацькоў. Забараняецца пазбаўляць месца ў iнтэрнаце студэнта або навучэнца з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.

Чацвёртае. Рашэнне аб пазбаўленнi студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце ўзгадняецца з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў i афармляецца загадам кiраўнiка навучальнай установы. У загадзе павiнны быць выкладзены канкрэтныя прычыны, па якiх студэнт або навучэнец пазбаўляецца месца ў iнтэрнаце, i вызначаны тэрмiн, на працягу якога ён абавязаны пакiнуць iнтэрнат. Са зместам гэтага загада студэнт або навучэнец павiнен быць азнаёмлены пад распiску.

З юрыдычнага боку недапушчальна, калi некаторыя кiраўнiкi навучальных устаноў сваiм загадам замест пазбаўлення студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце памылкова вызначаюць яго высяленне. Такога права навучальная ўстанова не мае. Калi ж студэнт або навучэнец самастойна не пакiнуў iнтэрнат у вызначаны тэрмiн, адмiнiстрацыя можа звярнуцца з адпаведным iскам у народны суд.


Заўвага. Калi навучэнец або студэнт учынiў у iнтэрнаце злачынства i прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, то пры наяўнасцi прыгавора суда яго можна пазбавiць месца ў iнтэрнаце без папярэднiх умоў.



Першы намеснiк Мiнiстра Г.М.ПЯТРОЎСКI






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList