Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1753 -------------------------------- <*> Уступiла ў сiлу 25 лiпеня 1995 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi", жадаючы ўзмацняць i развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма краiнамi i iх народамi; зважаючы на Сумесную Дэкларацыю Рэспублiкi Беларусь i Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ад 12 кастрычнiка 1993 года; будучы перакананымi, што абмены i супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, навукi i культуры, а таксама ў iншых галiнах уносяць уклад у лепшае ўзаемнае пазнанне i разуменне памiж беларускiм i брытанскiм народамi; дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Дагаворныя Бакi заахвочваюць развiццё адносiн памiж дзвюма краiнамi ў галiне адукацыi шляхам: a) заахвочвання i спрыяння прамому супрацоўнiцтву, кантактам i абменам памiж людзьмi, установамi i арганiзацыямi, якiя займаюцца адукацыяй у дзвюх краiнах; b) заахвочвання i спрыяння вывучэнню i выкладанню моў i лiтаратуры другога Дагаворнага Боку; c) заахвочвання i спрыяння супрацоўнiцтву i абменам у галiне матадаў навучання i матэрыялаў, распрацоўкi вучэбных планаў i правядзення экзаменаў, а таксама ў галiне распрацоўкi, вытворчасцi i распаўсюджвання вучэбнай лiтаратуры; d) забеспячэння рознымi стыпендыямi i развiцця iншых сродкаў з мэтай спрыяння вучобе i даследчай працы. Артыкул 2Дагаворныя Бакi заахвочваюць i спрыяюць развiццю абменаў i даследчай працы па праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, у галiне навукi i тэхнiкi, уключаючы прамое супрацоўнiцтва памiж навуковымi i даследчымi ўстановамi ў дзвюх краiнах. Артыкул 3Дагаворныя Бакi заахвочваюць i спрыяюць прамым кантактам у галiне лiтаратуры, выяўленчага мастацтва, выканаўчага мастацтва, кiно, тэлебачання i радыё, архiтэктуры, музеяў i галерэй, бiблiятэк i архiваў i ў iншых культурных сферах. Артыкул 4Кожны Дагаворны Бок заахвочвае стварэнне на яго тэрыторыi культурных i iнфармацыйных цэнтраў другога Дагаворнага Боку для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi для дасягнення мэт гэтага Пагаднення i надае ўсе магчымасцi ў межах свайго заканадаўства i магчымасцей для дапамогi такiм цэнтрам. Выраз "культурныя i iнфармацыйныя цэнтры" уключае школы, установы для навучання мове, бiблiятэкi, метадычныя i iншыя ўстановы ў рамках мэт гэтага Пагаднення. Артыкул 5Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамое супрацоўнiцтва памiж арганiзацыямi ў галiне прэсы, выдавецтва, кнiгараспаўсюджвання i вяшчання ў дзвюх краiнах. Артыкул 6Дагаворныя Бакi спрыяюць абмену iнфармацыяй у дачыненнi да мер па ахове нацыянальнай спадчыны. Артыкул 7Дагаворныя Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва памiж iх адпаведнымi ўладамi для таго, каб забяспечыць узаемную ахову аўтарскiх правоў. Артыкул 8Дагаворныя Бакi заахвочваюць кантакты памiж маладымi людзьмi i прамое супрацоўнiцтва памiж маладзёжнымi арганiзацыямi ў дзвюх краiнах. Артыкул 9Дагаворныя Бакi заахвочваюць развiццё турызму памiж дзвюма краiнамi. Артыкул 10Дагаворныя Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi арганiзацыямi i ўдзел ў спартыўных мерапрыемствах у краiнах адзiн аднаго. Артыкул 11Дагаворныя Бакi спрыяюць адпаведным чынам удзелу ў семiнарах, фестывалях, спаборнiцтвах, выстаўках, канферэнцыях, сiмпозiўмах i сустрэчах у галiнах, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, якiя праводзяцца ў кожнай з краiн. Артыкул 12Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамое супрацоўнiцтва i абмены памiж няўрадавымi арганiзацыямi ва ўсiх галiнах, прадугледжаных гэтым Пагадненнем. Артыкул 13Уся дзейнасць, прадугледжаная гэтым Пагадненнем, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi ў дзяржаве Дагаворнага Боку законамi i правiламi, у якой яна мае месца. Артыкул 14Брытанскi Савет дзейнiчае ў якасцi галоўнага агента Урада Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ў выкананнi гэтага Пагаднення. Артыкул 15Прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў па меры неабходнасцi або па просьбе любога з Бакоў сустракаюцца як Змешаная Камiсiя па разгляду абставiн, якiя адносяцца да гэтага Пагаднення. Артыкул 161) Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання. 2) Гэта Пагадненне застаецца ў сiле на працягу пяцi гадоў i пасля гэтага будзе заставацца ў сiле да таго часу, пакуль не скончыцца шасцiмесячны перыяд з даты, у якую любы з Дагаворных Бакоў пiсьмова паведамiць другому Боку па дыпламатычных каналах аб сканчэннi тэрмiну дзеяння. У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаўшыяся, будучы належным чынам упаўнаважанымi на гэта iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне. Аформлена ў Мiнску 25 лiпеня 1995 года у двух экземплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|