Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1746



--------------------------------

<*> Уступiла ў сiлу 4 чэрвеня 1996 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

жадаючы развiваць адносiны памiж дзвюма краiнамi ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту i з мэтай упарадкавання сваiх узаемаадносiн у гэтых галiнах,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул I

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту.



Артыкул II

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю адносiн памiж адпаведнымi унiверсiтэтамi, навуковымi i тэхнiчнымi ўстановамi сваiх краiн i з гэтай мэтай будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж унiверсiтэтамi i ўстановамi i заключаць пратаколы аб супрацоўнiцтве памiж iмi.



Артыкул III

Усведамляючы важнасць навуковага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж сваiмi краiнамi, Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць абмену навуковымi праектамi, праграмамi i арганiзоўваць навуковыя канферэнцыi, сустрэчы, стажыроўкi i абмены экспертамi, правядзенне сумесных навуковых работ.



Артыкул IV

Дагаворныя Бакi будуць развiваць памiж навуковымi i навучальнымi ўстановамi абмен кнiгамi, перыядычнымi выданнямi, iншымi навуковымi i адукацыйнымi публiкацыямi ў галiнах навукi, тэхнiкi i мастацтва.



Артыкул V

Дагаворныя Бакi будуць прыдаваць важнасць супрацоўнiцтву ў галiнах бiблiятэказнаўства, археалогii, кнiгавыдання, музеязнаўства, а таксама рэстаўрацыi гiстарычных рэчаў i помнiкаў.



Артыкул VI

Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё адносiн ў галiнах тэатра, музыкi, харэаграфii i iншых галiнах мастацтва, i з гэтай мэтай будуць абменьвацца выканаўцамi i групамi ў гэтых галiнах.



Артыкул VII

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць узаемнай арганiзацыi музейных i iншых выставак i будуць садзейнiчаць ажыццяўленню адпаведных дамоўленасцяў.



Артыкул VIII

Дагаворныя Бакi будуць стымуляваць iнтарэс да лiтаратуры кожнага з Дагаворных Бакоў у сваiх краiнах. З гэтай мэтай яны будуць прымаць неабходныя меры.



Артыкул IX

Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, удзел у мiжнародных кiнафестывалях, праводзiмых ў сваiх краiнах.



Артыкул X

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву памiж сваiмi ўстановамi радыё i тэлебачання i ў гэтых мэтах будуць абменьвацца радыё- i телевiзiйнымi праграмамi.



Артыкул XI

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва памiж сваiмi iнфармацыйнымi агенцтвамi i ўстановамi сродкаў масавай iнфармацыi.



Артыкул XII

Дагаворныя Бакi будуць прымаць меры па ажыццяўленню супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi арганiзацыямi сваiх краiн, якое будзе спрыяць абмену спартсменамi, адмiнiстратарамi i трэнерамi, а таксама ўзаемнай арганiзацыi спартыўнай дзейнасцi.



Артыкул XIII

Дагаворныя Бакi будуць ажыццяўляць вышэйзгаданую ў гэтым Пагадненнi дзейнасць у рамках сумесных праграм абмену, сумесна распрацаваных iх прадстаўнiкамi, якiя будуць прызначаны Дагаворнымi Бакамi.



Артыкул XIV

Гэта Пагадненне будзе ўведзена ў дзеянне пасля пiсьмовага паведамлення кожнага з Дагаворных Бакоў па дыпламатычных каналах аб выкананнi адпаведных заканадаўчых працэдур, неабходных для уступлення Пагаднення у сiлу, i будзе дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна працягвацца на наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму Боку аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго не пазней, чым за 3 месяцы да сканчэння яго дзеяння.


Аформлена ў г. Мiнску 8 жнiўня 1995 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i турэцкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь              За Урад Турэцкай Рэспублiкi
        Анатоль Бутэвiч                             Эрдал Iнэню
        Мiнiстр культуры i друку                    Мiнiстр замежных спраў
        Рэспублiкi Беларусь                         Турэцкай Рэспублiкi





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList